• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    437
    Грамадзянская архітэктура
    216. Будынак жаночага епархіяльнага вучылішча ў Віцебску
    архітэктурная форма ці дэталь за-пазычваюцца з мінулага, то яны значна гіпербалізуюцца.
    Агульная неаруская плынь у цар-коўным дойлідстве перакідваецца на адміністрацыйныя і адукацыйныя епархіяльныя збудаванні. Жаночае епархіяльнае вучылішча ў Магілёве (вул. Вароўскага, 29) пабудавана ў 1889-1892 гг. паводле праекта архі-тэктараў П. Камбурава і М. Маркава. Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак ва ўнутраным двары меў царкву, злучаную кароткім перахо-дам. Менавіта ў яе архітэктуры ад-біліся рысы неарускага стылю - са-кавітыя кілепадобныя ліштвы арач-ных аконных праёмаў, здвоеныя паўкалонкі ў прасценках.
    Грамадзянскія інжынеры А. Паў-лоўскі і П. Вінаградаў пры праекта-ванні будынка жаночага епархіяль-
    нага вучылішча ў Віцебску арыен-таваліся на старажытнарускае дой-лідства. Буйнамаштабны будынак (зараз Віцебскі аблвыканкам, вул. Го-галя, 6) узведзены на так званай Ду-хаўской гары ў 1902 г. (на месцы Ду-хаўскай царквы XVII ст., не захавала-ся). Трохпавярховы будынак атрымаў Е-падобнае сіметрычна-восевае пла-ніровачнае вырашэнне. Лаканізм і плоскаснасць фасадаў парушаюць толькі «намёкі» на гістарычную тэ-му - кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў другога паверха.
    На мяжы ХІХ-ХХ стст. назіра-ецца пільная грамадская цікавасць да рускай гісторыі, айчыннай культуры, краязнаўства, калекцыяніра-вання - збіраюцца архівы, калекцыі твораў старажытнага мастацтва. Ажыццяўленне гэтай зацікаўленас-ці і ажыўленне царкоўнага жыцця
    438
    4.1. Неарускі стыль
    на мяжы ХІХ-ХХ стст. выклікала з’яўленне новага тыпу будынка -царкоўна-археалагічнага музея. Асабісты архітэктурны тып музей-нага будынка, агульнадаступнага і мастацка-эстэтычна выразнага, складваецца ў агульна-грамадскім рэчышчы пераадолення саслоўнасці. Такія ўстановы праектуюцца для Брэста (1910 г.), Віцебска (1894 г.), Магілёва (1897 г.).
    Царкоўна-археалагічны музей у Мінску пабудаваны ў 1913 г. епар-хіяльным архітэктарам В. I. Струе-вым на тэрыторыі былога архірэй-скага падвор’я - рэзідэнцыі Мінскага архіепіскапа [2]. Неабходнасць яго ўзвядзення была выклікана пашы-ранай экспазіцыяй створанага ў 1908 г. музея пры Мінскім царкоў-ным гісторыка-археалагічным камі-тэце. Гэта ўжо не падабенства це-рамным палацам рускіх цароў, а цалкам новы архітэктурны вобраз, у якім адзначаны рускія былін-на-казачныя асацыяцыі. Будынак Г-падобны ў плане, двухпавярховы, на высокім цокалі-подыуме. Фран-тальны фасад набыў знарочыста асі-метрычную кампазіцыю. 3 храмавых архітэктурных матываў - цыбуле-падобны купал над вуглавой круглай вежай, з церамнога дойлідства - са-кавітыя па пластыцы ліштвы вок-наў, складзеныя з арачак і калонак, аркатурны фрыз. Правая вуглавая лёгкая вежачка з востраканцовым шпілем не мае прамых архітэктур-ных прататыпаў. Асіметрычную, але ўраўнаважаную кампазіцыю фран-тальнага фасада, акрамя разнастай-ных вуглавых дамінант, моцна пад-крэслівае ўваходны ссунуты ў правы бок рызаліт, які завершаны ўзнятым
    217. Будынкі Царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску і земляробчай школы ў в. Лужасна
    над карнізам кілепадобным франто-нам. Рысы мадэрна праглядаюцца ў парабалічнай абмалёўцы шырокіх аконных праёмаў правага тарцова-га фасада. Вялізныя залы першага і другога паверхаў прызначаліся пад музейную экспазіцыю, у цокальнай частцы знаходзіліся службы, весты-бюль з гардэробам.
    439
    Грамадзянская архітэктура
    У неарускім стылі вырашана ар-хітэктура будынка земляробчай школы ў в. Лужасна, узведзенага ў 1909 г. ў былым маёнтку Красна-дзельскага, які ў 1891 г. быў выкуплены Таварыствам віцебскіх сельскіх гаспадароў з мэтай стварэння во-пытнай фермы і земляробчай школы [3]. Мураваны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак кам-пазіцыйна акцэнтаваны ў вуглавой узвышанай частцы з уваходам. Яна вызначана спічастым фігурным шатром, фланкіраваным характэр-нымі для стылю высокімі паўваль-мавымі дахамі.
    Цагляны неарускі стыль увасо-біўся ў будынках гімназіі ў Мінску, духоўнага вучылішча ў Мсціславе і шмат іншых.
    Небывалы росквіт перажывае культура тэатра, дэмакратычнасць якога ўплывае і на архітэктуру тэат-ральных і відовішчных будынкаў. У 1899-1900 гг. інжынерам Л. М. Лан-гадам распрацаваны праект на па-будову народнага тэатра ў Гродне (зараз Дом культуры, вул. Дзяржын-скага, 1) [4]. Цагляны аднапавярхо-вы будынак створаны па ініцыятыве Губернскага камітэта папячыцель-ства аб народнай цвярозасці. Тэатр (ці Народны дом) узведзены ў 1904 г. у адкрытай цаглянай муроўцы пры ўдзеле архітэктара М. Раманава. Па цэнтры пабудова вылучана ўзвыша-най часткай, якая адведзена пад глядзельную залу на 350 месцаў. У дэкоры выкарыстаны арсенал «цаглянага стылю»: фігурныя аты-кі, прафіляваныя карнізы, піляст-ры, гарызантальны руст. Унутраная планіроўка адпавядала прызначэн-ню будынка - вакол глядзельнай
    залы групаваліся памяшканні для заняткаў кружкоў, бібліятэка з чы-тальнай залай. Народный дамы, якія аб’ядноўвалі ў сабе тэатр, біб-ліятэку, канцэртную залу, узводзі-ліся у канцы XIX ст. па ўсёй Расіі, што было звязана з бурнай актыві-зацыяй грамадска-палітычнага жыц-ця. Народный дамы сталі цэнтрамі гарадскога грамадзянскага жыцця. У 1898 г. I. У. Жалтоўскі абараніў у Пецярбургскай Акадэміі мастацт-ваў дыпломны праект «Народны дом», за які атрымаў званне архітэктара-мастака. Народны дом і серыю ты-павых драўляных народных тэатраў у «рускім стылі» праектуе ў 1897 г. Ф. В. Шэхтэль. Народны дом пад моцным уціскам грамадства буду-ецца ў Барнауле пасля 1900 г.
    Буйныя гарадскія тэатры праек-туюцца як асобныя рэпрэзентатыў-ныя, прадстаўнічыя будынкі і набы-ваюць значнасць у гарадской забу-дове. У гістарычным «рускім стылі» архітэктар Д. Чычагаў у 1885 г. уз-водзіць будынак філіяла ММАТа ў Маскве (Пятроўскі зав., 3), надзя-ляючы яго незвычайна маляўнічым сілуэтам, буйнымі цяжкавагавымі аб’ёмамі і формамі. Услед за ім прык-метамі неарускага стылю ў 1886-1888 гг. надзяляе будынак тэатра ў Магілёве архітэктар П. Камбураў. Тэатр пабудаваны ў цэнтры горада, у былым Мураўёўскім скверы. Фран-тальны фасад фланкіраваны дзвюма чатырохграннымі вежамі, якія за-вершаны характэрнымі для «руска-га стылю» чатырохграннымі плас-тычнымі шатрамі з грэбнепадоб-нымі кратамі. Уваход вырашаны лучковай аркадай. У аздобе фаса-даў ужыты элементы старажытна-
    440
    4.1. Неарускі стыль
    218. Чарцёж будынка тэатра ў Магілёве
    рускага дойлідства: сакавітыя кіле-падобныя ліштвы арачных вокнаў, шырынкавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, рустоўка. Сучаснае выка-рыстанне будынка па яго першапа-чатковай функцыянальнай прына-лежнасці - лепшы доказ прафесій-най культуры яго стваральнікаў.
    У казачна-радасным неарускім напрамку мадэрна ўзводзіцца драў-ляны летні тэатр-цырк у арэндава-
    ным Шапавалавай гарадскім садзе Брэста [5]. Праект інжынера А. Гар-бузава зацверджаны 6 чэрвеня 1906 г. Творца выдатна аперыруе мадэр-нісцкай стылізацыяй рускіх архі-тэктурных матываў, ідзе шляхам не бяздумнага кампілявання стара-жытных архітэктурных форм, а ад-вольнай і арыгінальнай перафра-зоўкі вобразнай характарыстыкі гістарычных прататыпаў. У вясёлым
    219. Праект тэатра-цырка ў Брэсце. Фасад
    441
    Грамалзянская архітэктура
    балаганным драўляным будынку прыцягвае ўвагу галоўны фасад-«заклік»: церамны дах-бочка з кава-ным арнаментальным грэбенем уз-доўж вільчыка, шацёр з кілепа-добным франтонам «а-ля рус», разный ліштвы спрадвеку сімпатычных народу церамных вокнаў, фігурныя калоны-дынькі, тоўстыя балясіны, брусы-сцяжкі з фасоннымі кантамі. Разныя ганкі бакавых уваходаў на-гадваюць старажытнарускія церам-ныя лесвіцы-ўсходы, якія быццам заклікаюць на радаснае рандэву з вабным відовішчам. Над будын-кам узвышаўся васьмігранны барабан з шатровым верхам - купал цырка. Графічную штрыхавую гуль-ню фасадных плоскасцей стварала разнастайная шалёўка.
    У «цагляным стылі» ў пачатку XX ст. вырашаецца будынак кінема-тографа «Мадэрн» у в. Крынкі [6]. Нягледзячы на строгую класіцыс-тычную архітэктуру фасада, яго за-вяршае кілепадобны франтон.
    У 1913 г. над характэрным дэві-зам «Палаты» быў прадстаўлены конкурсны праект на будынак Дома віцебскага дваранства, каларытна выкананы ў стылізаваных формах маскоўскай архітэктуры XVII ст. У трактоўцы архітэктуры адчуваец-ца ўплыў церамнога палаца Мас-коўскага Крамля: запазычаны тра-пецападобны дах з ажурным кава-ным грэбенем («дах палаткай з грэбенем») і маляўнічае пяцікупалле прыбудаванай царквы. Архітэктар насычае фасады тонкімі фігурнымі калонкамі, разнымі белакаменнымі ліштвамі. Уваход аформлены ў вы-глядзе сакавітага па пластыцы церамнога ганка-рундука з вісячай
    аркатурай. Архітэктурны эфект да-сягаецца кантрастам высокага цо-кальнага паверха, амаль пазбаўле-нага дэкору, пасычанага архітэк-турнай пластыкай другога паверха і маляўнічай сілуэтнай стужкай за-вяршэння. Другі праект гэтага кон-курснага будынка таксама асацыі-руецца з маскоўскай церамной архі-тэктурай XVII ст. I тут дойлідам пакладзена ў аснову вострая асімет-рыя - разнастайныя аб’ёмы нарас-таюць да вертыкальнай дамінанты -вежы з двума ярусамі зубчастых аб-рамленняў у завярпіэнні. Высокія церамныя дахі рытмічна расчлянё-ны дробнымі дахавымі акенцамі.
    Патрабаванні капіталістычнай эканомікі, прамысловасці і гандлю выклікалі да жыцця новыя тыпы збудаванняў, асабліва камерцыйнай арыентацыі. Авангардная трактоў-ка «рускага стылю» асабліва шыро-ка распаўсюджваецца на банкаўскія будынкі. Менавіта ў архітэктуры гэ-тых камерцыйных пабудоў праявіў-ся ва ўсёй сваёй шматколернасці «кірмаш ганарыстасці» (Дзяржаўны банк на Нягліннай вуліцы ў Пе-цярбургу, арх. К. М. Быкоўскі, 1893-1895 гг.; Міжнародны гандлёвы банк на Кузнецкім мосце ў Маскве, арх. С. С. Эйбушытц, 1898 г.). А. Н. Па-мяранцаў у 1888 г. перамог на конкурсе на будаўніцтва Верхніх ганд-лёвых радоў на Чырвонай плошчы ў Маскве (1889-1898 гг.), што быў учынены маскоўскімі купцамі, выка-наўшы праект у рэчышчы старажыт-нага дойлідства Растова Вялікага.
    Эфектнай і таленавітай распра-цоўкай неарускага стылю з’явілася архітэктура маляўніча скампанава-нага будынка пазямельна-сялян-
    442
    4.1. Неарускі стыль
    скага банка ў Віцебску (зараз галоўны корпус Віцебскага ветэрынарнага інстытута, вул. Даватара, 7). Двух-павярховае манументальнае збуда-