Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Формы антычнай класікі імпа-навалі і значным, халодна-парадным банкаўскім і камерцыйным устано-вам, бо выклікалі ў тых, хто збіраўся даручыць ім сучасны і будучы жыц-цёвы дабрабыт, упэўненасць у іх стабільнасці і надзейнасці. У стылі неакласіцызму ў Кіеве на Крашчаці-ку былі ўзведзены Волжска-Камскі банк і Пасаж (архітэктар П. С. Анд-рэеў, 1912 г.). Ведаючы папулярнасць
«антычнай» афарбоўкі банкаў, архі-тэктар С. Філасевіч узводзіць у 1928 г. будынак Польскага банка ў Брэсце (вул. Леніна, 9). Неакласіцыстыч-ная архітэктура імпазантнага збу-давання - спроба асэнсаванай ін-тэрпрэтацыі класічных форм, якія, па перакананням банкіраў, здольны ўвасабляць самавітасць, грунтоў-насць, фінансавую заможнасць ка-мерцыйнай установы. Вуглавы, таму Г-падобны ў плане трохпавярховы будынак у скругленай вуглавой част-цы акцэнтаваны іанічнымі калонамі і сплошчаным сферычным купалам; уваход вырашаны прамавугольным парталам з ляпным картушам у за-вяршэнні. Фасады крылаў будынка рытмічна расчлянёны прамавугольным! аконнымі праёмамі ў пластыч-ных ліштвах з сандрыкамі на фігур-ных кранштэйнах і пілястрамі ў пра-сценках. Зала-ратонда па перыметры акаймавана стылізаванымі гранёным! калонамі на фоне рустоўкі і трыгліфным фрызам. У стылі неа-класіцызму аформлены інтэр’еры фае і галоўнай аперацыйнай залы на другім паверсе ратонды.
Эстэтызаваная пурытанская геа-метрычнасць плоскасцей і прамых вуглоў, лаканічнае ўвядзенне ордэр-ных цытат, пераведзеных на мову авангарднай архітэктуры, - усё гэта характарызуе архітэктуру невяліка-га па маштабу будынка банка ў Баб-руйску (вул. Камсамольская, 41), узведзенага ў 1902 г. у формах класі-цызаванага мадэрна (ці мадэрніза-ванага класіцызму). Архітэктура га-лоўнага сіметрычна-восевага фасада ўцяжарана буйнымі чляненнямі, гранічна спрошчанымі калонамі ў бакавых рызалітах. Плоскасная
453
Грамадзянская архітэктура
сцяна расчлянёна прамавугольнымі ўваходным і трайнымі аконнымі праёмамі, пазбаўленымі ліштваў. Бакавыя рызаліты запоўнены сты-лізаваным двайным «паладыян-скім» акном. Завяршальная стужка фасада складзена з працяглага цэнт-ральнага і скарочаных бакавых аты-каў. Архітэктура будынка дэманст-руе свядомую строгасць і ясны лаканізм, выкарыстанне дэкору гра-нічна спрошчанага класіцызму. Прыкметна, што інтэр’ер упрыго-жаны кафлянымі печамі ў стылі ма-дэрн.
Неакласіцыстычны напрамак мадэрна прадстаўляе архітэктура Руска-Азіяцкага банка ў Гомелі (вул. Савецкая, 9/14), пабудаванага ў 1910-1912 гг. паводле праекта О. Мунца. Г-падобны ў плане двух-павярховы будынак асіметрычнай кампазіцыі вылучаны вуглавым паўкруглым эркерам, накрытым ку-палам на цыліндрычным барабане. Ен упрыгожаны гарэльефам з вы-явамі дзвюх жаночых фігур у ан-тычнай вопратцы, ляпнымі маска-ронамі, гірляндамі. Гарызантальная цяга падзяляе фасады на два павер-
226. Будынкі банкаў у Бабруйску і Гомелі
хі: першы дэкарыраваны рустам, дру-гі (вуглавы цыліндрычны аб’ём) -трохчвэртнымі калонамі дарычнага ордэра. Прамавугольныя вокны -у вытанчаных рэльефных ліштвах, галоўны ўваход вырашаны арачным праёмам.
У стылі неакласіцызму са знач-ным уплывам мадэрна вырашаны будынак камерцыйнага банка ў Го-мелі (вул. Савецкая, 17/10), пабудаванага ў 1901 г. паводле праекта ар-хітэктара С. Шабунеўскага. Г-падоб-
454
4.5. Неакласійызм
ны ў плане, трохпавярховы будынак адрозніваецца ад Руска-Азіяцкага банка павышанай архітэктурна-пластычнай і дэкаратыўнай распра-цоўкай. Цэнтральная частка галоў-нага фасада (вул. Сялянская) вылу-чана рызалітам з уваходным парта-лам. Першы наверх апрацаваны рустам, другі і трэці - расчлянёны лапаткамі з гермамі ў стылі мадэрн. Зрэзаная вуглавая частка фланкіра-вана канелюраванымі калонамі стылізаванага карынфскага ордэра. Уваход дэкарыраваны паўкалонамі са стылізаванымі іанічнымі капітэ-лямі. Паміж паверхамі і ў завяршэн-ні фасадаў цягнуцца ляпныя фрызы расліннага арнаментальнага ма-люнка. Вуглавая і ўваходная часткі на другім паверсе акцэнтаваны пра-мавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі накладным! двухка-лоннымі порцікамі з трохвугольны-мі франтонамі.
У адным стылявым ключы з го-мельскім банкам быў вырашаны вуглавы чатырохпавярховы будынак Сельскагаспадарчай страхавой кампаніі ў Мінску (былая вул. За-хар’еўская), пабудаваны паводле праекта архітэктара Г. Гая ў 1913 г. Вуглавая частка была скруглена і «пастаўлена» на чатыры дарычныя канелюраваныя калоны, а на чац-вёртым паверсе зрэзана і надзелена тэрасай. Фасады бакавых крылаў вырашаны ідэнтычна з прысценны-мі, узнятымі на тры верхнія паверхі шасцікалоннымі іанічнымі порціка-мі з атыкамі замест франтонаў.
У класіцызаваным мадэрне ў 1902 г. пабудаваны банк у Магілёве (вул. Камсамольская, 41). Галоўны фасад кампактнага прамавугольна-
га ў плане аднапавярховага аб’ёму сіметрычна-восевы з бакавымі ры-залітамі, завершанымі прамаву-гольнымі атыкамі. У дэкоры выка-рыстаны паўкалоны, франтоны, ра-зеткі, атыкі. У інтэр’еры захаваліся кафляныя печы, трактаваныя ў сты-лі неаракако.
Рысы архітэктуры неакласіцыз-му ў сімбіёзе з мадэрнам прагля-даліся ў будынку гандлёвых радоў у Мсціслаўлі, калісьці размешчаных у цэнтры горада. Узведзены ў пачат-ку XX ст. у выглядзе аб’яднаных ва-кол прамавугольнага ўнутранага двара чатырох аднапавярховых кар-пусоў. У архітэктурным дэкоры былі выкарыстаны паясы сухарыкаў, аты-кі, аркатурны пояс. Фасады крапа-валіся плоскімі лапаткамі, чляніліся ўрубнымі прамавугольнымі вокнамі.
У агульным рэчышчы авангард-най інтэрпрэтацыі архітэктурнай класікі знаходзілася і дзяржаўнае будаўніцтва. Пазбаўлена трафарэт-най сіметрычнасці кампазіцыя бу-дынка рэальнага вучылішча ў Грод-не (вул. 1 Мая, 3), пабудаванага ў 1907 г. [11]. Двухпавярховае збуда-ванне мае складаную Г-падобную планіровачную канфігурацыю, буй-намаштабную і сакавітую геамет-рызаваную аб’ёмную пластыку. Вуглавая частка з боку двара вылучана двух’яруснай чатырохграннай ве-жай, якая «збірае» элементы кам-пазіцыі ў адзінае цэлае. Архітэктур-ная выразнасць дасягаецца выка-рыстаннем розных па прапорцыях і маштабу арачных і прамавуголь-ных аконных праёмаў, іх складаным спалучэннем. Характэрна наяўнасць вялікага паўарачнага «паладыян-скага» акна над галоўным уваходам,
455
Грамадзянская архітэктура
фрагментарнае ўвядзенне стыліза-ваных пілястраў.
У строгіх, залішне сухаватых формах казённага класіцызму мас-коўскі архітэктар Л. Камінскі ўзво-дзіць у 1882 г. будынак акруговага суда ў Віцебску [12]. Урачысты строй ордэрнай архітэктуры ўяўля-ецца тут цалкам слушным. Фран-тальны фасад вырашаны цэнтраль-ным трохпавярховым аб’ёмам, які завершаны трохвугольным франто-нам на фоне прамавугольнага аты-ка, і бакавымі двухпавярховымі крыламі. У дэкоры выкарыстаны руст, плоскія ліштвы з замковым ка-менем арачных вокнаў другога па-верха, пілястры ў прасценках, кар-нізы на сухарыках. Аналагічны арсенал выразных сродкаў ужыты пры будаўніцтве чыгуначнага вакзала ў Магілёве (1902 г.).
* * *
Архітэктары-неакласіцысты (мно-гія з якіх былі бясспрэчна таленаві-
4.6. Экзотыка і архаіка
Асвойваючы і творча перапра-цоўваючы агульнавядомыя класіч-ныя стылі дойліды-эклектыкі пачы-наюць выпіукваць у гісторыка-ар-хітэктурнай спадчыне нешта мала-вядомае і малазнаёмае, архаічнае і экзатычнае, каб падаць яго на стра-катую «ярмарку ганарыстасці».
Тэндэнцыя экзатызму і арыента-лізму выразна вызначылася ў еўра-пейскай архітэктуры яшчэ ў XVIII ст. (у мастацтве ракако) і знаходзілася ў рэчышчы мастацкай культуры ра-мантызму. У прыватнасці, у Англіі ў XIX ст. гэтыя дэкаратыўна-мастацкія
тымі) у сваёй творчасці рэалізавалі шэраг пазітыўных мастацкіх і прак-тычных пачынанняў. Іх уяўленні аб архітэктуры былі цалкам матэры-яльнымі, зыходзілі з імкнення буда-ваць добра і выгадна, удала ўвасаб-ляць прыватныя ці «заказныя» эс-тэтычныя погляды і найперш зада-вальняць патрабаванні заказчыка (застаецца актуальным і зараз, у па-чатку XXI ст.). Дойліды імкнуліся да стварэння разнастайнасці без пе-раймальніцтва, бо класіку ўсведам-лялі толькі як крыніцу прыгожага. Яны хутчэй пакланяліся ёй, чым прынялі як мастацкую сістэму. У выніку было даказана, што за-свойванне класічнай спадчыны і творчая перапрацоўка яе ордэрнага арсенала невычарпальна, як і само мастацтва. I гэта яшчэ раз будзе прадэманстравана ў архітэктуры са-вецкага часу, у які творчая грамада адчула непамерныя глыбіні і тары-зонты класікі.
плыні праявіліся ў зацікаўленасці архітэктурай Індыі. Адным з най-больш цікавых прыкладаў рэаліза-цыі гэтай тэндэнцыі ў пачатку XIX ст. з’яўляўся Каралеўскі павільён у Брайтане (1815 г.), выкананы Джонам Нэшам. Ад спарадычных праяў потым мода на экзатычную архітэк-туру паступова ўзрастае, што было інспіравана спачатку Алжырскай вайной, потым Крымскай і, нарэшце рэшт, вайной у Кітаі; паўплывала і каланіяльная палітыка еўрапей-скіх дзяржаў. Надзвычай папуляр-нымі становяцца ўсходнія архітэк-
456
4.6. Экзотыка і архаіка
227. Грыфоны на жылым доме ў Мінску
(пр. Незалежнасці, 17)
турныя матывы: маўрытанскія, кі-тайскія, індыйскія, егіпецкія і інш. Архітэктурную экзотыку сталі па-пулярызаваць такія выданні, як «Le Tour du Monde» (з 1863 г.), дзе мес-ціліся ілюстрацыі твораў архітэкту-ры з усіх кантынентаў. Мастакі і ар-хітэктары ажыццяўляюць творчыя вандроўкі на Усход, робяць архі-тэктурна-археалагічныя даследа-ванні і адкрыцці. Архітэктар-інжы-нер М. Е. Рамановіч у 1903 г. выдае двухтомны альбом-атлас па грама-дзянскай архітэктуры, у якім па-пулярызуе ўзоры ўсходняй экза-тычнай архітэктуры - ад пампей-скай да будзійскай і кітайскай [13].
Мода на архітэктурную экзотыку цесна звязана з правядзеннем сусветных выставак, на якіх дзяржа-вы прадстаўлялі павільёны ў індый-скім, мараканскім, егіпецкім, атта-манскім, кітайскім і іншых экзатыч-ных стылях. Сусветныя выстаўкі не абмяжоўваліся толькі папулярыза-цыяй экзатычнай геаграфічна адда-ленай архітэктуры. На гэтых выстаў-ках адлюстроўвалася захапленне ўжо не толькі гісторыяй Еўропы,
але і ўсяго свету. Сцвярджаецца культ музеяў, што таксама адбілася на музейна-археалагічнай трактоўцы шэрагу будынкаў. Так, галоўны па-вільён на Сусветнай выстаўцы 1867 г. у Парыжы быў запраектаваны як ратонда з жалеза і шкла, архітэкту-ра якой сімвалічна адлюстроўвала ўвесь свет, таму збудаванне называл! «дэманстрацыяй гістарычнага ўсведамлення», «вежай чалавецт-ва», «апафеозам прагрэса», «Луў-рам будучыні» - тэта быў погляд як на мінулае, так і на будучыню. Звяр-таў на сябе ўвагу тэатральна-музей-ны характар тых выставак.