• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    468
    4.7. Мадэрн
    тычны стыль, які патрабаваў вы-ключна высокага ўзроўню праект-нага выканання і кваліфікаванага рэальнага ўвасаблення, быў «па кі-шэні» толькі заможным заказчы-кам. Таму не выпадкова, што раней за ўсё мадэрн выразіўся ва унікаль-ных збудаваннях. Толькі банкіры, прамыслоўцы, купцы і землеўла-дальнікі, страхавыя кампаніі і ак-цыянерныя таварыствы былі здоль-ны дазволіць сабе адлюстраванне эстэтызаванай экстравагантнасці ў архітэктуры, якая ўвасабляла іх заможнасць і фінансавую магут-насць. Мусіць таму стыль з’явіўся недалгавечным і менш за ўсё выра-зіўся ў звычайнай забудове. Мастац-ка-эстэтычныя ўяўленні фарміраваў і сацыяльны заказ, які абавязкова патрабаваў бачнага аліцэтварэння і дэманстрацыі ў архітэктуры будын-каў багацця, трывалага матэрыяль-нага становішча, раскошы - усяго таго, што вызначала ў той час густы буржуазіі. Новы класу сваім імкнен-ні сцвярдзіцца праз сваю культурную традыцыю вышуквае для сваіх архітэктурных манументаў пампез-насць, вычварнасць і, прыходзячы да стылю мадэрн, сцвярджае яго стылем новай эпохі.
    Супярэчлівасць і калейдаскапіч-насць мастацкай эпохі нараджала і крытычныя адносіны да з’явы ма-дэрна схільных прыніжаць дасяг-ненні свайго часу сучаснікаў: «... за-стаецца са смуткам канстатаваць толькі факт поўнай адсутнасці ў нас якой-небудзь самастойнасці і ста-лай работы, накіраванай на ажыў-ленне роднага мастацтва. Тыя не-шматлікія спробы мадэрна, якія па-чынаюць у нас зредку з’яўляцца,
    яшчэ болей пацвярджаюць тэту думку, бо ў большасці з іх, акрамя сляпой пераймальнасці, нічога не бачна» [42]. Нараджэнне і каротка-тэрміновае існаванне стылю мадэрн ніякага асабістага энтузіязма не вы-клікала. Болей таго, еўрапейская крытыка начала агулам папракаць яго ў пошласці і імгненнасці, віда-вочным індывідуалізме, адрыве ад традыцый і «мёртвым фармалізме». Асабліва негатыўная крытыка пра-гучала ў 1900 г. на Міжнародным кангрэсе архітэктараў у Парыжы ў дакладзе нямецкага архітэктара Отцэна [43]. Мадэрн падпадаў пад крытыку прыхільнікаў неастыляў: «Задавальненне практычным пат-рабаванням і падкрэсліванне кан-струкціўнасці не можа быць само па сабе самадаўлеючай канчатковай мэтай якога бы ні было мастацкага твора дойлідства» [44]. Праціўнікі стылю, у асноўным прыхільнікі эк-лектыкі і стылізатарства, ахрысцілі яго «дэкадансам». Адначасова карэс-пандэнт часопіса «Зодчий» задаецца пытаннем: «3 другога ж боку, новы стыль, які дастаткова вызначыўся на Захадзе і за апошняе дзесяцігод-дзе паспеў так ярка вызначыць сваю фізіаномію, не з’яўляецца лі перад-дзвер’ем новага адраджэння мастацтва, нічога агульнага з заняпадам не маючага?» [45]. Аднак і плеяда дой-лідаў, якая выйшла з XIX ст. і несла з яго творчы кансерватызм, не пера-ходзіла цалкам на пазіцыі мадэрна, працягваючы працаваць ў калей-даскапічным стылявым гістарызме, сумяшчаючы з ім асобныя элементы дэкору і субархітэктуры ў стылі мадэрн. Вызначэнне «ўпадніцтва» ўад-носінах да мадэрна захоўвала і са-
    469
    Грамадзянская архітэктура
    вецкае мастацтвазнаўства: «...вопыт «мадэрна» паказаў..., што канструк-ціўнасць, даведзеная да франтаў-ства тут жа прыдуманымі выразны-мі формамі, дае мала задавальнен-ня» [46]. Надуманасць, штучнасць, адвольнасць форм хутка выклікалі адмоўныя адносіны да іх, а разам з тым да мадэрна цалкам, вызначаю-чы яго абуральнымі эпітытамі тыпа «безгустоўнасць», «ганьба», «цёмная пляма» і інш. Ужо з 1910-х гг. у конкурсных заданиях на праектаванне ўсё часцей адзначаецца нежаданасць выкарыстання стылю [47]. Элітна-арыстакратычны стыль мадэрн, які рэалізаваўся ў адзіных унікальных збудаваннях, крайне абмяжоўваў магчымасці шырокага будаўніцтва. Адмоўныя адносіны да мадэрна асабліва абвастрыліся напярэдадні Першай сусветнай вайны, калі ў грамадстве ўзрастаюць патрыя-тычныя, нацыяналістычныя настроі. Мадэрн пачынаюць лічыць як адзін з каналаў варожай Расіі прапаган-ды, наколькі архітэктары часта звяр-таліся ў сваёй творчасці да пераваж-на нямецкіх і аўстрыйскіх узораў. Большасць архітэктараў адышлі ад эстэтычнай утопіі мадэрна на пазі-цыі больш рацыянальных форм канструктывізму, функцыяналізму і урбанізму. Такім чынам, супярэч-лівыя меркаванні падзялілі дойлі-даў і мастацтвазнаўцаў на два лагеры, у адным з якіх узносілі знач-насць новага стылю, у другім - адз-началі яго несур’ёзнасць.
    Архітэктурныя формы і мастац-кія метады мадэрна пераносяцца і на дзяржаўнае будаўніцтва.
    Квітнеючая капіталістычная дзяр-жава патрабавала новыя тыпы бу-
    дынкаў адміністрацыйна-дзелавога прызначэння, якія б абслугоўвалі напружаную прамыслова-фінанса-вую і камерцыйную дзейнасць. Значна хутчэй, чым у іншых сферах будаўніцтва, адбываецца актыўнае асваенне эстэтыкі мадэрна камер-цыйнай архітэктурай (крэдытна-фі-нансавыя і банкаўскія пабудовы) з мэтай надання ёй афіцыйна-ўра-чыстага, самавітага характару. Па меры перарастання капіталістычна-га грамадства ў яго імперыялістыч-ную стадыю ў забудове гарадоў усё большую значнасць набываюць дзе-лавыя будынкі, асабліва банкі, якія сваёй прэтэнцыёзнай архітэктурай былі закліканы ілюстраваць экана-мічнае і палітычнае панаванне бур-жуазіі. Новы тып банкаўскага бу-дынка выпрацаваўся ў другой пало-ве XIX ст. Але найболып шырокае распаўсюджанне ён набыў у пачатку XX ст. - часе развітага манапаліс-тычнага каніталізму, які характары-заваўся рэзкім узростам значнасці банкаўскага капіталу. У кожным губернскім і шэрагу павятовых га-радоў адкрываюцца дзяржаўныя, пазямельна-сялянскія, прыватныя банкі ці іх аддзяленні, для якіх уз-водзяцца спецыяльныя будынкі ў мураваных незгаральных канст-рукцыях. У 1915 г. у Оршы адкрыва-ецца гарадскі грамадскі банк [48], у Мінску - аддзяленне Санкт-Пе-цярбургска-Азіяцкага камерцыйна-га банка [49]. Аддзяленне Азоўска-Данскога банка адчыняецца ў Санкт-Пецярбургу ў будынку, узведзеным, як і яго мінскае аддзяленне, ар-хітэктарам-мадэрністам Ф. I. Лідва-лем. Фінскі архітэктар-мадэрніст Эліэл Саарынен у 1912 г. будуе
    470
    4.7. Мадэрн
    стыльна ўражальны банк у Таліне. Шырока распаўсюджаным тыпам гэтых пабудоў з’яўляліся пазямель-на-сялянскія банкі. На 1909 г. ад-дзяленні сялянскага пазямельнага банка (Санкт-Пецярбург) меліся ў Ві-цебску, Гродне, Мінску, Магілёве. Тэты банк меў мэтай аказваць ся-лянству садзейнічанне ў набыцці ва ўласнае карыстанне зямельных на-дзелаў (50].
    Фасады банкаў звычайна выра-шаліся ў манументальных прадстаў-нічых формах. Выкарыстанне су-персучасных архітэктурных форм і канструкцый выклікалася імкнен-нем уладароў ствараць уражанне самавітасці, выклікаць давер і навагу да ўстановы. Гэтыя будынкі неслі інфармацыю аб сацыяльным стано-вішчы ўладара, аб магутнасці і сту-пені канцэнтрацыі капіталу, мелі чыста камерцыйную функцыю. Воб-раз банка, як фінансавай цытадэлі, быў закліканы асацыіравацца з са-мавітасцю і крэдытаздольнасцю, рэс-пектабельнасцю і росквітам, выказ-ваць усемагутнасць канцэнтрава-нага капіталу. Дакладная аб’ёмна-прасторавая структура дзелавых будынкаў у многім вызначалася рыт-мічнай, сіметрычнай фасаднай кам-пазіцыяй. Да рашэння «пакуль яшчэ даволі цяжкай задачы - выка-рыстання новага стылю да манументальных будынкаў», у тым ліку і банкаў, прыступаюць толькі з 1901-1902 гг. [51].'
    Банкаўскія будынкі ўзводзяцца ў цэнтральных гарадскіх раёнах, дзе кошт зямельнага ўчастка рэзка ўзвы-шаецца. Важная праблема шчыль-най і па стылі шматслаёвай гарад-ской забудовы - гэта стварэнне лідзі-
    руючых збудаванняў. Тэту ролю час-цей за ўсё бяруць на сябе будынкі банкаў, якія задаюць тон вулічнай панараме. I задача гэта вырашалася не толькі асабіста арыгінальным іх кампазіцыйным строем, колькі надз-вычай суперсучаснай архітэктур-най выразнасцю, якую мог стварыць у тэты час толькі стыль мадэрн. Структура банка была паслядоўна распрацавана ў адпаведнасці з яго функцыянальным прызначэннем. Цэнтральнае месца ў ёй адводзілася прасторнай аперацыйнай зале-холу з урачыстым і парадным інтэр’ерам, часам асветленым верхнім святлом шклянога ліхтара. Функцыянальна атпрацаваная арганізацыя банкаў-скага будынка не страціла сваіх год-насцей і ў святле сучасных патраба-ванняў. Так, у сваім вызначальным прызначэнні працягваюць функцы-янаваць банкі ў Слоніме, Гродне, Бабруйску.
    Пазямельна-сялянскі банк у Гродне (перакрыжаванне вул. Кар-бышава і Леніна) пабудаваны ў 1909-1913 гг. паводле праекта і над кіраўніцтвам грамадзянскага інжы-нера Б. П. Астравумава. Падкрэсле-на манументальны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак займае вуглавое становішча, мае традыцый-ную для мадэрна ўскладнёную, дынамічна развітую аб’ёмна-прасто-равую будову. Вуглавая частка ак-цэнтавана магутным рызалітам з вя-лізным шатром, які нагадвае сваёй формай шлем быліннага асілка. Амаль такую ж трактоўку мае ша-цёр Казанскага вакзала ў Маскве. Плоскасць рызаліта жорстка і рыт-мічна расчлянёна геаметрычна дак-ладнымі праёмамі галоўнага ўвахо-
    471
    Грамадзянская архітэктура
    229. Будынак пазямельна-сялянскага банкаў Гродне
    да, верхніх вузкіх вокнаў з шэрагам вертыкальных квадратных люкар-наў. У каларыстычным афармленні вулічных фасадаў выкарыстана спа-лучэнне залаціста-вохрыстай цагля-най муроўкі з пабеленымі ляпнымі дэталямі дэкору. Яно значна ўзбага-чана светла-карычневым чарапіч-ным пакрыццём купала і двухсхіль-нага даху. Мадэрнісцкі вырашаны і аднасхільны плоскі казырок-пара-сон над галоўным уваходам у вы-глядзе ашклёнага металічнага каркаса на кранштэйнах. Першы наверх займаў прасторны вестыбюль і служ-бовыя кабінеты, другі - адводзіўся над аперацыйную залу, звязаную з парадным вестыбюлем манумен-тальнай лесвіцай з мастацкі выка-
    нанымі металічнымі поручнямі. У стылі мадэрн выкананы і металіч-ныя агароджы балконаў.
    Рысы стылю мадэрн набыў будынак Крэдытнага таварыства ў Ма-гілёве (вул. Ленінская, 36). Г-падоб-ны ў плане двухпавярховы аб’ём у зрэзанай вуглавой частцы адзна-чаны хвалістым атыкам і акруглым балконам. Плоскасныя фасады кра-паваны піырокімі лапаткамі ў прас-ценках прамавугольных на першым і арачных на другім паверсе аконных праёмаў, аб’яднаных прафіляванымі паясамі, дэкарыраваны ляпнымі гір-ляндамі, картушамі, разеткамі.
    Абстрактную, пазбаўленую якіх-небудзь гістарычных асацыяцый на-была трактоўка архітэктуры буйна-маштабнага будынка Польскага банка ў Мінску. Яго знаходжанне на рагу вуліц абумовіла традыцыйнае вылучэнне вуглавой скругленай часткі рызалітам, навісаючым акруглым эркерам трэцяга паверха, сферычным купалам у завяршэнні. Архітэктура заснавана на спалучэн-ні плоскасных, пазбаўленых крапо-вак фасадаў з урубнымі прамаву-гольнымі вокнамі. Аперацыйная зала другога паверха мела суцэль-нае вітражнае ашкленне. Адзінымі элементам! дэкору з’яўляліся ляп-ныя ўстаўкі ва фрызавай частцы ў выглядзе пранізаных шпількай двух калец і ляпная арнаменталь-ная плакетка над вялізным прама-вугольным уваходным парталам.