• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    476
    4.7. Мадэрн
    231. Праект кінатэатра «Сатурн» ў Гродне
    Праз вуліцу насупраць «Сатурна» захаваўся другі будынак кіна-тэатра. У маі 1914 г. капітан у ад-стаўцы С. Н. Манастырскі звярта-ецца да гродзенскага губернатара за дазволам на будаўніцтва «канцэрт-най залы-кінематографа»: «Прад-стаўляючы пры гэтым у 2 экзэмпля-рах план праектуемага мною двух-павярховага дома ў г. Гродна на свабодным участку зямлі (набыты ў мешчаніна Лэйзера Аркіна. - А. К.) па Паштовай вуліцы пад № 4, прашу гэтую пабудову дазволіць з прыста-саваннем адной часткі дома для кан-цэртнай залы, тэатральных прад-стаўленняў і кінематографа, і другой яго часткі для магазінаў і адной жылой кватэры» [70].
    У стылі Венскага сэцэсіёна быў вырашаны рэкламны партал кіна-тэатра «Эдэм» у Мінску («электра-тэатр» нямога кіно). Узняты на другі наверх, ён быў вырашаны арачнай зашклёнай металічна-каркаснай канструкцыяй, у завяршэнні якой над карнізам будынка ўзвышаўся шырокі лучковы франтон з сюжэт-ным роспісам. У полі аркі, верагод-
    на, змяшчалася тэматычная афіша на фільм, які мусіў дэманстравацца. У гэтым увасобілася зацікаўленасць майстроў мадэрна эліптычнымі, кругляшчыміся, мякка ізагнутымі і напружанымі формамі, «нацягну-тымі» лініямі, усяго дынамічнага і гібкага.
    Будынак «Казіно» ў Пінску зай-маў вуглавое становішча на пера-крыжаванні вуліц і прыцягваў ува-гу «экзатычнай» архітэктурай, у якой спалучаліся рысы стыляў мадэрна і неаготыкі: першы праявіўся ў «ця-кучых» пераплётах вокнаў і геамет-рызаванай панельнай апрацоўцы фасадаў, другі - у гранёным купале, стральчатых вокнах.
    Геаграфічнае становішча Бела-русі садзейнічала фарміраванню на яе тэрыторыі густой сеткі чыгунак. Новыя транспартныя шляхі садзей-нічалі пашырэнню эканамічных су-вязяў, развіццю урбанізацыі і рас-сялення. Фарміруюцца новыя га-радскія прывакзальныя плошчы (у канцы 1880-х гг. у Віцебску, Гомелі, Гродне, Полацку, Мінску). Сталіч-ная архітэктурная ідэя мадэрна
    477
    Грамадзянская архітэктура
    232. Чыгуначныя вакзалы ў Барысаве і Маладзечна
    ярка ўвасобілася ў чыгуначных вак-залах. Найбольш яркі прыклад гэ-тага стылю і тыпу будынка - вакзал у Лідзе, узведзены ў пачатку XX ст., але зруйнаваны ў апошнюю вайну. Знаходзячыся на адной чыгунач-най лініі з вакзаламі ў Маладзечна (1907 г.) і Ваўкавыску, ён выкана-ны ў агульным стылі мадэрн мас-коўскімі дойлідамі. У стылі мадэрн выконваецца вакзал у Віцебску. Пла-ніровачнае і функцыянальнае выра-шэнне гэтых будынкаў забяспечыла
    іх нармальнае функцыянаванне на многія дзесяцігоддзі, ажно да на-шых дзён.
    Чыгуначны вакзал у Барысаве пабудаваны ў стылі мадэрн з прак-ладкай у 1877-1879 гг. лініі Сма-ленск-Брэст Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, у 1912 г. названай Аляк-сандраўскай у памяць стагоддзя Айчыннай вайны. Аналагічную ма-дэрновую стылявую трактоўку набываюць невялікія вакзалы чыгуначных станцый Баранавічы, Гу-
    478
    4.7. Мадэрн
    233. Чыгуначны вакзал у в. Вярэйцы
    дагай, Вярэйцы, пабудаваныя ў па-чатку XX ст. на Лібава-Роменскай чыгунцы.
    У названым стылі быў узведзены ў пачатку XX ст. (да 1909 г.) Брэсцкі вакзал у Мінску на лініі Лібава-Ро-менскай чыгункі. У архітэктуры бу-дынка ажыццёўлены цікавы пошук мадэрністамі новай архітэктурнай вобразнасці ў драўлянай пабудове. Яна адзначана падкрэслена дына-мічнай асіметрычнай кампазіцыяй: у ёй дамініраваў двухпавярховы аб’ём ускладненай вежападобнай надбудовы. Яе дынамічны верты-калізм узмацняўся вертыкальнай дашчатай шалёўкай, якая кантрас-ціравала з гарызантальнай абшыў-кай асноўнага будынка, а таксама высокім вітражным ашкленнем франтальнай грані, завершанай вы-насным двухгранным казырком. Пакрыццё вежы ў выглядзе пера-крыжаваных двухсхільных дашкаў стварае на гранях трохвугольныя франтоны з характэрнай мадэрнісц-кай перавязкай рэек і разнымі ўзор-чатымі карнізамі-падзорамі. Вяр-
    шыні франтонных скатаў вянчалі востраканцовыя шпілі-іглы. Падоб-ным чынам завершаны і цагляныя трубы, асіметрычна высунутыя з вальмавага даху. Характэрна і геа-метрызаваная трактоўка аконных пераплётаў і ліштваў.
    Яскрава вызначанай трактоўкай у стылі авангарднага мадэрна, паз-баўленага ўсялякіх рэтразапазы-чанняў, з’яўляецца будынак Упраў-лення Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску (скрыжаванне вул. Кірава і Валадарскага). Размяшчэнне на скрыжаванні вуліц абумовіла вылу-чэнне вуглавой часткі чатырохпа-вярховага будынка ўсечаным шатровым дахам з магутным бельве-дэрам у выглядзе своеасаблівага пантэона - нізкая чатырохгранная каланада, накрытая самкнутым ку-палам. Верхні наверх зрэзанай вуглавой часткі кансольна навісае. Ар-хітэктура заснавана на складаным члянненні плоскасных, пазбаўленых краповак фасадаў прамавугольнымі ўрубнымі вокнамі, верхнія з якіх маюць зрэзаную вуглавую частку.
    479
    Грамадзянская архітэктура
    Верхні контур будынка мае склада-ны даманы малюнак, выкарыстана разнастайная фактурная тынкоўка.
    Арганічная цэласнасць вакзаль-ных будынкаў праявілася ў адзін-стве мастацка-стылявога вырашэння не толькі іх вонкавай архітэктуры і інтэр’ера, але і ўсіх яго атрыбутаў. Так, пры распрацоўцы вакзальнага будынка для Полацка праектуецца і ўсё яго мэблевае начынне: лавы, буфеты, аконныя парцьеры, крэслы і інш.
    «Цагляны стыль». 3 сярэдзіны XIX ст. у рускай архітэктурнай думцы пачынаецца асэнсаванне форма-і стылестваральнай ролі будаўнічага матэрыялу, асабліва цэглы, з пункту гледжання яе эстэтычнага патэн-цыялу. Па вызначэнню тэарэтычна-га пачынальніка архітэктурнага ра-цыяналізму А. К. Красоўскага, так званы «цагляны стыль» прамысло-вых комплексаў і масавай забудовы належыць да практычнага будаў-ніцтва, у якім стылестваральная роля належыць будаўнічаму матэрыялу - цэгле, асабліва яе фігурнай так званай лякальнай формы. «Цагляны стыль» масавай архітэктуры прызначаўся для практычна-утылі-тарнага і радавога жыллёвага бу-даўніцтва, у якім стылестваральная роля цэглы з’яўлялася вырашальнай у фарміраванні архітэктурнага воб-ліка будынка і спецыфічнай кампа-зіцыі яго фасада. Архітэктура «цаг-лянага стылю» выносілася па-за межы мастацкай архітэктуры і залі-чалася ў сферу утылітарна-прак-тычнай дзейнасці. Да стыльнай ар-хітэктуры «цагляны стыль» заліча-ецца толькі ў мадэрне. Прадстаўнікі гэтага напрамку мадэрна рускія ар-
    хітэктары В. А. Шрэтэр і I. С. Кітнер адмовіліся ад фасаднай тынкоўкі на карысць адкрытай цаглянай му-роўкі сцен.
    «Цагляны стыль» знайшоў шы-рокае ўвасабленне ў гарадскім жы-лым будаўніцтве. У цэгле адкрыліся не толькі новыя пластычныя мас-тацкія якасці, але і сродак гуманіза-цыі як самога працэсу будаўніцтва, так і архітэктуры. Яна выступае не толькі як носьбіт колеру і фактуры, але і як універсальны сродак аргані-зацыі архітэктурнай прасторы і мас-тацкага вобраза. Выкананае ў звы-чайнай цэгле багатае ўбранне фаса-даў каштавала танна і адначасова надавала ім вядомую імпазантнасць. Галоўным матывам убрання фаса-даў сродкамі ўзорнай цаглянай му-роўкі становяцца размешчаныя шы-рокімі гарызантальнымі палосамі гарадкі, парэбрыкі, аркатура, кіле-падобныя аркі, какошнікі. Арсенал выразных сродкаў «цаглянай» архі-тэктуры практычна ўключаў усё дэкаратыўнае багацце старажытна-рускага дойлідства. Але дойліды майстэрскі стваралі разнастайны характар архітэктуры пры дапамозе шматлікіх камбінацый, рытмаў, пра-порцый адзінага дэкаратыўнага набору. Узорыстая муроўка здавалася сапраўдным карункам, але ў той жа час заставалася і канструкцыйнай, неад’емнай ад сцяны.
    «Цагляны» напрамак, як най-больш эканамічны ў рэалізацыі і дэ-каратыўна эфектны, быў запазычаны і казённым будаўніцтвам. У верасні 1902 г. быў зацверджаны і прыняты да рэалізацыі ў 1903 г. праект муж-чынскай гімназіі для Брэста, выкаканы архітэктарам У. А. Срокам [71].
    480
    4.7. Мадэрн
    234. Будынак мужчынскай гімназіі ў Брэсце
    Першапачатковы эскізны праект грамадзянскага інжынера Г. Паўлава кіраўніцтвам Віленскай навучаль-най акругі быў адхілены [72]. Ініцы-ятарам будаўніцтва выступіў грод-зенскі губернатар князь Урусаў [73]. Узведзены па вул. Дваранскай (су-часная вул. Міцкевіча, 28) манумен-тальны цагляны будынак займаў цэлы квартал, абмежаваны вуліцамі Мільённай і Мікалаеўскай. Галоўны фасад П-падобнага ў плане двухпа-вярховага будынка (пазней надбу-даваны трэці наверх) мае сіметрыч-на-восевую трохчасткавую кампазі-цыю, расчлянёны рызалітамі з двухгранным! шчытамі. У дэкоры фасадаў шырока выкарыстана фігурная ца-гляная муроўка (аркатуры, франто-ны, нішы, машыкулі і інш.). Рытм фасадаў стварае чаргаванне лучковых аконных праёмаў і лапатак у прас-ценках. Планіроўка традыцыйная для навучальных устаноў таго часу -галерэйна-калідорная з вялікімі рэк-рэацыямі, паверхі злучаны бакавымі лесвіцамі, парадная лесвіца цэнт-ральнага вестыбюля выдзелена ў са-мастойны аб’ём з дваровага боку.
    У адным стылявым ключы з мужчынскай гімназіяй у Брэсце выка-наны будынак жаночай гімназіі ў Гродне (зараз корпус Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта), створаны ў 1893 г. у адкрытай жоўтай цаглянай муроўцы. Заяўка на будаўніцтва гім-назіі трапляе ў Будаўнічае аддзялен-не Гродзенскага губернскага праў-лення яшчэ ў 1882 г. [74]. Сіметрыя галоўнага фасада Г-падобнага ў плане будынка вызначана цэнтральным і двума бакавымі рызалітамі. Рытміку фасадаў ствараюць прамавугольныя вокны. Планіроўка традыцыйная галерэйна-калідорная з дзвюма ба-кавымі лесвіцамі. У больш сціплай цаглянай архітэктуры выкананы бу-дынкі жаночай гімназіі ў Мінску, царкоўнага вучылішча ў Полацку, рэальнага вучылішча ў Оршы і інш.
    Архітэктура шпіталя ў г. Клецк (вул. Школьная, 23), пабудаванага ў 1909 г., ілюструе арганічны сімбіёз «цаглянага стылю» і мадэрна. Адна-павярховы будынак Ш-падобнай планіровачнай канфігурацыі накрыты вальмавым дахам. Франтальны фасад сіметрычна-восевай кампазі-
    481
    Грамадзянская архітэктура
    цыі расчлянёны рызалітамі, цэнт-ральны з якіх завершаны ступень-чатым, бакавыя - двухграннымі з вуглавымі пінаклямі. Характэрную мадэрнісцкую трактоўку набылі ўваходны праём і верхнія вокны ба-кавых рызалітаў, вырашаныя трох-часткавай паўцыркульнай аркай. Архітэктурная пластыка фасада вы-канана сродкамі майстэрскай цаг-лянай муроўкі. У аналагічным сты-лявым кангламераце ў 1891-1894 гг. ствараецца праект акруговага шпі-таля ў Гродне [75].