• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    I такім чынам праз мастацтва буржуазія дэкларыруе сваю поўную перамогу над феадальнай культурай. Аформіўшаяся ў дзяржаўны клас буржуазія адчувала неабходнасць ва ўласным архітэктурным стылі, таму што ёй ужо не было патрэбы апранацца ў арыстакратычную «воп-ратку» эклектыкі. К канцу XIX ст. у свядомасці класа буржуазіі, які ўмацаваўся, надыходзіць рашучы пералом у адносінах да аджыўшых асноў феадальна-дваранскай культуры: «Усюды, дзе яна дасягала па-навання, буржуазія разбурала ўсё феадальнае, патрыярхальнае, іды-лічныя адносіны. Бязлітасна ра-зарвала яна стракатыя феадальныя ніткі, якія звязвалі чалавека з яго
    461
    Грамадзянская архітэктура
    спадчыннымі ўладарамі, і не пакі-нула паміж людзьмі ніякай сувязі, акрамя голага інтарэсу, бессардэч-най гатоўкі» [18].
    Значна ўзрастае рэкламная знач-насць архітэктуры, якая толькі ёй уласцівымі сродкамі мастацкай вы-разнасці, дзёрска наватарскімі формам! была заклікана ўдзельнічаць у бескампраміснай барацьбе за клі-ента, пакупніка, пастаяльца і інш. Таму ў знешнім вобліке будынка патрабавалася адлюстраваць ступень канкурэнтаздольнасці прад-прымальніка, фінансіста, уладара (дом Рабушынскага ў Маскве, арх. Ф. В. Шэхтэль, 1900-1902 гг.). На ўсталяванне мадэрна найважнейшы ўплыў аказалі законы капіталістыч-нага рынку, густы заказчыкаў, якія імкнуліся да бачнага ўвасаблення ў архітэктуры будынкаў свайго ба-гацця ці фінансавай стабільнасці. З’яўляецца паняцце «купецкі ма-дэрн» (Елісееўскі магазін у Маскве, арх. Г. В. Бараноўскі, 1903-1907 гг.).
    Філасофскай і тэарэтычнай ас-новай мадэрна стала ідэйная утопія гарманізіраваць і гуманізіраваць жыццё грамадства шляхам эстэтыч-нага ўдасканальвання асяроддзя. Прыхільнікі новай эстэтыкі шчыра верылі ў пераўтваральную, асвя-жальную сілу мадэрна, які ўздзей-нічаў на эмоцыі і свядомасць чала-века сваімі творамі. Сфера эстэтыч-нага лічыцца адзінай магчымасцю рэалізацыі творчай энергіі, нічым не стрыманай індывідуальнай фантазіі мастака-дойліда. Асоба ўяўляецца адзінай крыніцай формаўтварэння, эстэтычных імпульсаў, стваральні-кам паэтычных твораў дойлідства. Мадэрністы ўпэўнены, што «залог
    мастацтва ляжыць у свабодзе выка-рыстання індывідуальных сіл» [19]. У сваёй бескампраміснай барацьбе з догмамі і нарматыўнасцю акадэ-мізму ў мастацтве мадэрністы, у ка-нечным ліку, сцвярджалі індывідуа-лізм і крайні творчы суб’ектывізм. Мастацкі нігілізм нараджаў дэкара-тыўна-індывідуалістычныя тэндэн-цыі больш абвострана, чым у эклек-тызме. Вось як выказвае мастацкае крэда прадстаўнікоў новай архітэк-туры часопіс «Московский архитектурный мир»: «Формы, якія зноў ствараюцца, павінны ў кожным асоб-ным выпадку адпавядаць індывіду-альным густам, звычкам і спосабу жыцця заказчыка: у гэтай адпавед-насці і заключаецца ўся унутраная магутнасць новага напрамку, які не-парыўна звязывае форму з наваколь-най рэчаіснасцю» [20]. Аналагічны пастулат выводзіць карэспандэнт часопіса «Архитектурный музей»: «Адзінай меркай годнасці мастац-кага твора з’яўляецца толькі індыві-дуальнае пачуцце яго творцы-ства-ральніка і што гэта пачуцце пакажа мастаку сапраўдны шлях і дасць заў-сёды пабудовы, якія задаволяць па-трабаванні архітэктурнай логікі» [21].
    Сапраўды, гэта быў час яркіх творчых індывідуальнасцей, якія адстойвалі за сабой манапольнае права на наватарства ў архітэктуры. Уяўленне аб элітарнасці мастацкай творчасці, высокай місіі сваёй пра-фесіі заахвочвала дойлідаў узносіц-ца над масамі. Абавязковай для элітнага дойліда з’яўляецца асобна вызначаная індывідуальная твор-чая канцэпцыя. Прадстаўнікі новага стылявога напрамку, адкінуўшы ўсялякія, нават асацыятыўныя су-
    462
    4.7. Мадэрн
    вязі з архітэктурнай мінуўшчынай, і павінныя пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку новага формаўт-варэння, з’яўляліся выключна творчым! індывідуальнасцямі з асабіс-тым почыркам. Пры ўсёй суб’ектыў-насці творчага працэсу стыль па-трабаваў ад дойлідаў выключна вы-сокага выканаўчага ўзроўню.
    Вызначэнне «style modern» спрад-веку выкарыстоўвалася ў адносінах да ўсялякай новай архітэктуры - го-тыкі, барока, класіцызму і інш. На-прыклад, Джорджа Вазары выка-рыстоўваў яго яшчэ ў XVI ст. для ацэнкі архітэктуры маньерызму. Тэрмін «мадэрн», як вызначэнне канкрэтнага мастацка-стылявога напрамку ў архітэктуры мяжы XIX-XX стст., быў уведзены ў мастац-твазнаўчы лексікон у пачатку XX ст., але ўпарта не прымаўся савецкімі да-следчыкамі амаль да канца 1950-х гг. [22]. Мастацтвазнаўца Н. Ф. Хамуцец-кі ў 1940-я гг. абураўся: «Чамусьці тэрмін «мадэрн» для многіх нашых гісторыкаў архітэктуры і сучасных архітэктараў з’яўляецца тым жупелам, якім узмоцнена «страшаць», у асаблівасці маладых архітэктараў, пазбаўляючы іх тым самым правіль-нага крытычнага падыходу да выву-чэння архітэктуры канца XIX ст.» [23]. У асобных краінах стыль на-быў уласнае вызначэнне: у Францыі «Фларэаль» (квітнеючы), у Бельгіі «Ар-Нуво» (новае мастацтва), у Гер-маніі «югендстыль» (юны стыль), у Англіі і Аўстрыі «сэцэсіён» (ады-ход, размежаванне), у Італіі «Лібер-ці» (свабода), у Іспаніі «мадэрнізмо», у Кракаве «млода польска». У Расіі замацаваўся тэрмін «мадэрн» (су-часны, самы новы).
    Авангардны мадэрн (сэцэсіён) выліўся ў новы стыль, заснаваны на непрыманні гістарычнага рэтраспек-тывізму. Творцы новых архітэктур-ных форм павінны былі адмовіцца ад эмпірычнага вопыту гісторыі ар-хітэктуры, пастулатаў Альберці, яны шукаюць адпаведнасць архітэктур-най формы тыпу і канструкцыі збу-давання і новыя сродкі мастацкай выразнасці, ажыццяўляюць мэта-накіраваны пошук новай архітэк-турнай мовы. У выніку творчых по-шукаў ствараецца новая сістэма мастацкіх, канструкцыйных і тыпа-лагічных прыкмет новага стылю. Для яго прадстаўнікоў уласціва інтуітыўна-эмацыянальная трак-тоўка архітэктурнага вобраза, плас-тычнае яго формаўтварэнне, цяга да арыгінальнасці, пластычнай экс-прэсіі і дынаміцы, рэалізацыі вы-танчаных парываў уяўлення. Мадэрн лазунгіруе сваім асноўным прынцыпам - адлюстраванне асаб-лівасцей сучаснасці ў адэкватных нетрадыцыйных стылявых формах. I нягледзячы на тое, што функцыя-нальна-канструкцыйная аснова па-нуе ў новай архітэктуры, функцыя прыгожага для мадэрна застаецца вельмі значнай. Адсюль - высоў-ванне на першы план фармальна-стылістычных задач, актывізацыя суб’ектыўна-лірычнага пачатку. Мадэрн характарызуецца дынамічнай раўнавагай рацыянальнага і інтуі-тыўнага, мэтазгоднага і эмацыя-нальнага. У мадэрне магчымы і пры-мат функцыі і канструкцыі, і пры-мат формы, і ўзаемапранікненне гэтых раўнапраўных бакоў. Паля-рызацыя гэтых якасцей выклікала два прынцыпова адметных напрамкі
    463
    Грамалзянская архітэктура
    мадэрна - «новы стыль» (рамантыч-ны, сімвалістычны напрамак) і «ра-цыяналізм» (функцыяналізм, кан-структывізм), якія знаходзіліся ў вя-домых супярэчнасцях, але існавалі побач, ствараючы багатую мастацкую палітру архітэктурнай творчасці.
    Стыль мадэрн ужо ў сваім ран-нім праяўленні набыў касмапалі-тычны характар, архітэктура част-кова страчвае нацыянальную ад-метнасць, своеасаблівасць. Яе ніве-ліроўка абумоўлівалася і тым, што многія будынкі ажыццяўляліся па адкрытым міжнародным конкурсам. Вось як адзначаюць гэты працэс су-часнікі: «У наступным, калі гэта цывілізацыя (еўрапейская. - А. К} паспела скласціся цалкам і дастат-кова памацнець, мы сталі пераймаць у Еўропы выпрацаваныя ёй формы духоўнага і матэрыяльнага жыцця, і вось зараз застаецца ўжо толькі прыстасоўваць іх да нашага ўласнага складу» [24]. Уваходзячы ў XX ст. значнае кола архітэктараў безагляд-на пераходзіць на пазіцыі мастацкага наватарства і абураецца: «Так няў-жо ж нам, рускім, якія так мала ства-рылі да гэтай пары ў архітэктуры, адмаўляць тое новае, тое жывое, што даруе нам Захад, і клеймаваць яго назвай выраджэння, тэта значыць «дэкаданса»?» [25]. Уплыў венскай вагнераўскай школы адбіўся на афар-боўцы пецярбургскага і маскоўска-га мадэрна, што прасочваецца ў твор-часці Ф. В. Шэхтэля ў Маскве. Як бясспрэчны ўзор «чыстага» мадэрна ўспрымаецца лепшы твор венска-га дойліда Хофмана дом банкіра А. Стаклё ў Брюсэлі (1905-1911 гг.).
    Шырокую папулярнасць мадэрн набывае ў Расіійскай імперыі дзя-
    куючы разгорнутай заходнееўра-пейскай архітэктурна-публіцыстыч-най інтэрвенцыі: «Атрымоўваючы замежныя часопісы, было цяжка не падпарадкавацца спакусе выкарыс-таць новыя заходнія ўзоры» [26]. Папулярнасці новай архітэктуры немала садзейнічала тыражыраван-не ілюстраванымі часопісамі ўзор-ных праектаў [27]. Уражаны дасяг-неннямі Аўстрыі ў галіне новага стылю, ананімны аўтар у салідным часопісе «Зодчий» адзначае, што «амаль усе яе мастацкія часопісы, якія могуць служыць меркай мастацкага развіцця краіны, напоўнены цяпер творамі новага духу, прычым амаль у кожным з іх бачна старание стварыць нешта новае, самастойнае, не падобнае дадругіх» [28]. Вялікую цікавасць у архітэктараў выклікала выданне «Moderne willen», якое змя-сціла каля 50 лепшых конкурсных праектаў дач у «style moderne». Па-пулярны нямецкі часопіс «Architek-tonische Rundschau» у апошнім ну-мары за першы год XX ст. радыкаль-на мяняе сваю эстэтычную канцэп-цыю і абяцае сваім падпісчыкам друкаваць творы менавіта новага стылю [29]. Рэдакцыя часопіса «Berliner Architekturzeit» увогуле бесцы-рымонна дасылае архітэктарам Расіі яго нумары з разлікам на далейшую пад піску на яго. Дванаццацю серыя-мі выдаюцца вядомыя і смелыя па сваёй фантазіі архітэктурныя эскізы прадцечы стылю ў Германіі Ота Рыта [30]. 3 першых год XX ст. новы стыль адстойвае і рускі спецыялізаваны часопіс «Зодчий». Разам з іншымі сталічнымі выданнямі ён аказвае значны ўплыў на архітэктуру ўсіх рэгіёнаў імперыі. З’яўляецца мно-
    464
    4.7. Мадэрн
    ства артыкулаў супраць традыцыя-налізму ва ўсіх відах мастацтва, што адыграла нямалую ролю ў распаў-сюджванні новых ідэй.
    Лепшыя творы мадэрна стано-вяцца агульнавядомымі і дзякуючы шматлікім міжнародным выстаўкам, у тым ліку ў Пецярбургу і Маскве. Асабліва важка жыццяздольнасць і эстэтычныя годнасці новага стылю былі прадэманстраваны ў шэрагу міжнародных выставак у Парыжы (1895 г.), Дортмундзе (1901 г.), Дрэз-дэне (1906 г.), Мюнхене (1908 г.), Бру-сел! і інш. Яны адыгралі важную ролю ва ўсталяванні новых эстэ-тычных поглядаў, служылі ўзорамі і натхніцелямі новага будаўніцтва, таму што асабліва бачна ўвасаблялі ў крышталізаваным выглядзе тыя эстэтычныя ідэалы, якія ў большас-ці архітэктараў яшчэ толькі выма-лёўваліся. Акрамя таго, міжнарод-ныя і нацыянальныя выстаўкі былі выкліканы да жыцця неабходнасцю пашырэння камерцыйнай інфарма-цыі ў напрамках будаўніцтва. Адзін-ству архітэктурнай эліты Расіі, правядзенню ў жыццё новай рады-кальнай эстэтычнай канцэпцыі ў значнай меры садзейнічаў шэраг агульнарасійскіх архітэктурных фо-румаў з 1892 па 1913 г., некаторыя ўстаноўкі творчага аб’яднання «Мір мастацтва». Сцвярджэнню новай ар-хітэктуры садзейнічала кансаліда-цыя архітэктараў, мастакоў, дызай-нераў у творчыя саюзы, калоніі, кружкі, аб’яднанні, студыі, што з’я-вілася агульнаеўрапейскай тэндэн-цыяй у культурным жыцці мяжы стагоддзяў. У Заходняй Еўропе «моду» дыктуюць «Нямецкія май-стэрні», «Вэркбунд» і «Веймерская