• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    школа нрыкладнога мастацтва» ў Германіі, «Рух мастацтва і рамяст-ва» ў Англіі, трупа «Свабоднае мастацтва» ў Бельгіі і інш. Унутраная і міжнародная манапалізацыя капі-талу, пашырэнне арэны прадпры-мальніцтва на міравыя рынкі - усё тэта абумовіла хуткае асваенне агуль-наеўрапейскіх архітэктурна-будаў-нічых дасягненняў, усталяванне ў архітэктуры цесных міжнародных сувязяў, запазычанне мастацкіх прынцыпаў і асобных архітэктур-ных рашэнняў і форм.
    За кароткі час касмапалітычны стыль мадэрн, набраўшы моц і ўплыў у авангардысцкіх мастацкіх студыях і салонах Заходняй Еўро-пы, хутка асіміляваўся камерцыйнай архітэктурай Расійскай імпе-рыі, у склад якой уваходзіла і Беларусь. Уплыў нямецкага мадэрна на мясцовае мастацтва адзначаецца і ў публікацыях пачатку XX ст. Так, ча-сопіс «Kwartalnik litewski» канста-туе: «Безумоўна можна сцвярджаць, што рух да стварэння мастацкіх форм усяго нашага прыкладнога мастацтва... найбольш глыбока пус-ціў карані ў Германіі... Не выклікае ніякага сумнення, што будаўніцтва, мэбля, ткацтва і дэкаратыўнае мастацтва Германіі 20 ст., больш чым у другіх краінах, нясе на сябе вы-разны адбітак так званага стылю мадэрнісцкага» [31]. Прыкметна, што мастацкае афармленне самога часо-піса ў 1910-я гг. выконваецца ў стылі мадэрн [32]. Але асноўным закона-даўцам стылю для Беларусі з’яў-ляліся Масква і «паўночны мадэрн» Санкт-Пецярбурга.
    Агульнаеўрапейскае рэчышча стылю мадэрн вызначалася і інтэр-
    465
    Грамадзянская архітэктура
    нацыянальным характарам мастац-кай адукацыі і архітэктурнай прак-тыкі. Гэтаму садзейнічала навучэн-не архітэктараў у адзіных цэнтрах, галоўным чынам у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Выхаванцамі Пецяр-бургскай Акадэміі мастацтваў з’яў-ляліся выдатныя польскія архітэк-тары С. Шылер, Я. Хенрых, Н. Тал-вінскі, на творчасць якіх моцны ўплыў аказвае выпускнік той жа ака-дэміі, адзін з лідэраў стылю ў Маскве Ф. В. Шэхтэль [33]. Цэнтрам архі-тэктурнай думкі становіцца Кракаў з яго Акадэміяй мастацтваў. Прак-тыкуецца навучанне ў Германіі, Аўстрыі, Францыі, Швейцарыі [34]. Вядомы польскі архітэктар Т. Та-лоўскі (1857-1910) атрымлівае аду-кацыю ў Вене [35]. У 1897 г. атрыма-ны дазвол на адкрыццё Політэхніч-нага інстытута ў Варшаве, будынак якога ўзводзіцца па праекту вар-шаўскага архітэктара С. Шылера ў 1899-1901 гг. Інстытут становіцца буйной кузняй дойлідаў-інжынераў. Напрыклад, выхаванец гэтай уста-новы, у наступным вядомы архі-тэктар Г. М. Людзвіг (1893-1973), пакладае тэты стыль ў аснову шэра-гу сваіх першых курсавых праектаў і плённа працуе ў Расіі [36].
    Разглядаючы тэты перыяд раз-віцця прафесійнага архітэктурнага мастацтва Беларусі належыць прыз-наць, што яно пераважна было поль-скім і рускім ў сілу своеасаблівага іх полюснага супрацьстаяння і заву-аліраванай барацьбы дзвюх культур за нацыянальныя прыярытэты [37]. Уплыў рускай і польскай школ ма-дэрна на архітэктуру Беларусі бяс-спрэчны. Рысы мадэрна праявіліся ў творчасці такіх беларускіх маста-
    коў, як Ф. Рушчыц, А. А. Маневіч [38]. Свежы, унутрана прадыктаваны стыль дэманструюць дойліды, якія тварылі на Беларусі, - О. Красна-польскі, С. Д. Шабунеўскі, У. В. Шэр-вуд, В. Ф. Маас, Г. О. Глазер, пецяр-бургскія дойліды К. К. Тарасаў і Р. Р. Марфельд (аўтар будынка тэх-налагічнага інстытута ў Томску, 1900 г.). Эпізадычны ўдзел у архі-тэктурнай практыцы Беларусі пе-цярбургскіх і маскоўскіх дойлідаў садзейнічаў пранікненню сюды ар-хітэктуры мадэрна.
    Асэнсаванню неабходнасці вы-рашальных навацый у архітэктуры актыўна садзейнічалі бурна нарас-таючыя тэмпы тэхнічнага прагрэса, укараненне ў будаўніцтва новых тэхналогій. Гэтаму спрыяла больш шырокае выкарыстанне прагрэсіў-ных будаўнічых матэрыялаў, і перш за ўсё жалезабетону і металакан-струкцый. У 1902 г. жалезабетон вы-карыстаў У. Марконі пры будаўніцт-ве ў Варшаве гатэля «Брыстоль» і архітэктар Е. Гольдберг у 1906 г. у будынку Гандлёвай школы. У 1903-1906 гг. ужо ў шырокім маштабе жа-лезабетонныя канструкцыі выкары-стоўваюць ў перабудове Кракаўска-га тэатра Т. Стрыеньскі і Ф. Ман-чынскі [39]. У 1906 г. на Беларусі першыя буйныя бетонныя пабудовы ўзводзяцца ў Мінску ў 1913 г. на чы-гуначнай станцыі «Мінск», у будынку вузлавой бальніцы выкарыстаны ўпершыню «пустацелыя» жалезабе-тонныя міжпавярховыя перакрыц-ці, якія ў выніку гэтага выпрабаван-ня «далі цалкам задавальняючыя вынікі» [40].
    Практычна неабмежаваныя кан-струкцыйныя магчымасці аказвалі
    466
    4.7. Мадэрн
    моцнае ўздзеянне на творчае ўсве-дамленне дойлідаў-мадэрністаў і ін-жынераў-будаўнікоў. Пошукі і кан-струкцыйныя распрацоўкі апошніх стымулявалі архітэктараў на ства-рэнне новай архітэктурна-мастацкай вобразнасці, новае разумение архі-тэктурнай пластыкі і прасторы. У сувязі з павелічэннем ролі тэхніч-ных ведаў у архітэктуры ўводзіцца новая спецыяльнасць «грамадзян-скі інжынер». Яе прадстаўнікі (на-прыклад, Б. П. Астравумаў) узво-дзяць манументальныя будынкі на сучасным тэхнічным узроўні. Га-лоўным архітэктарам упраўлення Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў той час з’яўляўся грамадзянскі інжынер I. I. Струкаў, які працаваў і на тэры-торыі Беларусі.
    Было б памылковым сцвярджаць, што новы стыль архітэктуры быў цалкам абумоўлены банальнай мо-дай, хаця яе роля была не апошняй. Менавіта яна садзейнічала актыві-зацыі пошуку новага стылю. Яе не-пастаянствам у некаторым сэнсе тлумачыцца і скарацечнасць стылю мадэрн. Супраць такіх адносін да гэтага стылю выступаў і адзін з яго натхніцеляў Анры Ван-дэ-Вельдэ: «Памылкова, што адраджэнне сучас-нага прыкладнога мастацтва абу-моўлена модай, як тэта сцвярджалі варожа настроеныя крытыкі і мас-тацтвазнаўцы» [41]. Пры ўсёй нара-чытай манернасці, экстравагантнас-ці і выклікальным нонканфармізме мастацкая з’ява мадэрна стала ўва-сабленнем больш глыбокіх працэсаў у грамадстве, чым амбіцыёзнае са-мавыяўленне буржуазнай эліты.
    Адрозненне мадэрна ад эклекты-кі і гістарызму - у прынцыпова ад-
    метных асновах формаўтварэння. Ключавой стала праблема індыві-дуалізаванай выразнасці - мадэр-нісцкі будынак прэтэндуе на вы-ключнасць, знешні эфект дасягаецца любымі сродкамі. Прынцыпы новай архітэктуры, якіх найбольш пры-трымліваюцца, - комплекснае вы-рашэнне архітэктурна-планіровач-ных і дэкаратыўных задач, нарачытая адвольна-асіметрычная кампаноўка аб’ёмаў і іх элементаў, адвольнае чар-гаванне аконных праёмаў і стромкіх дахаў, адказ ад нерасчлянёнага блока будынка. Пры гэтым у яго геа-метрыю актыўна ўводзяцца абцяка-емыя формы, плаўна намаляваныя лініі. Часам у творах мадэрна пару-шаецца артыкуляцыя форм, што прыводзіць да атэктанічнасці архі-тэктурнага вобраза - камуфліра-ванне апорных канструкцый, ня-сучых бэлек і перамычак пластыч-най «цякучай» формай, ігнараванне павярховых чляненняў і інш. Асаб-ліва пашырана крывізна праёмаў, якія набываюць малюнак эліпса, авала, трапецыі. Часта выкарыстоў-ваюцца гібкія лініі верхняга абрэза фасада, ускладненне сілуэта выпуклым! вежамі, эркерамі, фігурнымі шчытамі, якія быццам вырастаюць з цела будынка. Паверхня фасада аплятаецца мудрагелістымі арна-ментамі, матывы якіх запазычаны з міру прыроды (лілеі, касачы, архі-дэі); аддаецца перавага гібкім, плас-тычным фларальным матывам (сплеценыя сцеблі, цякучыя струі вады, спрутавыя шчупальцы, «удары бізуна» і інш.). Аблюбаваны дэ-каратыўна-скульптурны матыў -маскароны з выявай жаночай гала-вы. Каляровая гама мадэрнісцкага
    467
    Грамадзянская архітэктура
    інтэр’ера аперыруе мягкімі пастэль-на-бледнымі разбеленымі танамі: серабрыста-шэры, бледна-зялёны, ру-жовы, блакітны. Відавочна, што лі-дэрамі архітэктурнага працэсу ста-новяцца майстры з абвостраным пачуццем формы, лініі, пластыкі, сілуэта і каларыта, пазбаўленыя за-шоранасці ў формаўтварэнні, больш здольныя карыстацца лекалам, чым лінейкай і цыркулем, таму што архі-тэктуру не кампануюць, а малююць, як у перыяд ракако.
    Заслуга мадэрна ў пашырэнні каляровай палітры архітэктуры, у смелым выкарыстанні актыўных фарбаў, паліванай керамікі, смальты, каляровых вітражоў. Своеасаб-лівы стылявы адбітак у вобраз бу-дынкаў уносіць графічная пластыка металічнага ўбрання. Гэта літыя ці каваныя рашоткі балконаў, металіч-ныя навісі-парасоны над пад’ездамі на ўзорных кранштэйнах, флюгеры, выкананыя з прасечанага жалеза грабяні на вільчыках дахаў, дым-нікі, вадасцёкі. Іх характэрная пра-малёўка ўзмацняе ілюзію руху формы ці плоскасці. Мадэрністы вялі-кую стаўку робяць на элементы субархітэктуры, іх дызайнерскай рас-працоўцы. Плённыя і ўдалыя мас-тацка-арнаментальныя знаходкі стыль вызначыў у керамічнай мас-тацкай вытворчасці, шырока разгор-нутай у гарадах Беларусі на мяжы вякоў (завод Лісоўскага ў Віцебску).
    Неабходнасць пошуку вырашаль-ных навацый у архітэктуры прыму-шала дойлідаў звяртацца да іншых жанраў мастацтва. Спецыфічныя формы і прыёмы, выпрацаваныя ад-ным жанрам мастацтва, пераносяцца на архітэктуру. Натхніцелямі для
    прыхільнікаў архітэктурнага аван-гардызму служылі творы жывапісу і графікі (перавага контура над свят-лоценям) і эксперыменты дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва. Удзел вядомых мастакоў-жывапісцаў у ства-рэнні архітэктурных праектаў ста-новіцца звычайным. Да і сама пра-фесія дойліда становіцца поліжан-равай; многія дойліды з’яўляліся і выдатнымі рысавальшчыкамі, мастакам!, графікамі, што яскрава ад-білася на архітэктуры гэтага часу. Таму пошукі новых сродкаў выраз-насці, якія вяліся ў галіне выяўлен-чага мастацтва, знайшлі адлюстра-ванне і ў перадрэвалюцыйнай архі-тэктуры мадэрна.
    Архітэктура таксама ішла ў рэ-чышчы авангардысцкіх поспехаў лі-таратуры, музыкі, тэатра і у многім была імі прадвызначана. Футуры-сты-літаратары, як і дойліды, ніз-вергаюць дасягненні папярэдняй літаратуры, ажыццяўляюць пошук новай мастацкай формы. Прасякну-тая сімвалізмам і містыцызмам, абстрактным мысленнем футурыс-тычная паэзія і новая літаратура спадарожнічае і ствараемым архі-тэктурным вобразам.
    Не прыніжаючы мастацкіх год-насцей твораў мадэрна, неабходна прызнаць, што новы напрамак у ар-хітэктуры з рэспектабельнасцю яе форм заставаўся «стылем міліяне-раў», які адпавядаў густам буржуа-зіі і багацейшай арыстакратыі, яе імкненню да самавыяўлення. Уста-ноўку на фарсіраванае стварэнне новага стылю выдаюць буржуазія, прадпрымальнікі, камерсанты, банкиры, інтэлектуальная арыстакра-тыя і інш. Складаны і індывідуаліс-