• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Імклівая урбанізацыя ў канцы XIX ст. запатрабавала пракладкі ва-даправодаў, асабліва ў цэнтральных раёнах шчыльнай забудовы (Мінск, 1874 г.; Гродна, 1876 г.; Магілёў, 1897 г.; Мазыр, 1900 г.). У 1874 г. Гродзенская дума заключила з Гродзенскім та-варыствам водазабеспячэння кан-цэсійны дагавор, па якім 1 верасня 1876 г. адбылося ўрачыстае асвячэн-не будынка гродзенскага водапра-вода. У канцы стагоддзя ў цэнтры Гродна, на вышэйшай кропцы рэль-ефу мясцовасці (па-за касцёлам бер-нардзінцаў) узводзяцца дзве цагля-ныя воданапорныя вежы [76]. Іх
    235. Будынак шпіталя ў Клецку і воданапорная вежа ў Гродне
    васьмігранныя магутныя аб’ёмы накрыты цагляным дэкорам неаруска-га стылю (аркатурныя паясы, крэ-мальерны фрыз, вуглавыя паўка-лонкі) і мадэрна (вычварны малюнак аконных пераплётаў). Гэты тып збу-даванняў знаходзіўся ў адзіным комплексе з чыгуначнымі станцыямі, вакзалы якіх таксама вырашаліся ў «цагляным стылі» (г. Бабруйск).
    Шырокае выкарыстанне «цагля-нага стылю» адбываецца ў прамыс-
    482
    4.7. Малэрн
    лова-гаспадарчым будаўніцтве. Ся-род новых жанраў архітэктурнай творчасці - вялікая колькасць бу-дынкаў, звязаных з развіццём пра-мысловасці і транспарту: фабрычныя карпусы, дэпо, майстэрні, збудаван-ні водазабеспячэння і складзіраван-ня. Аб’ёмная кампазіцыя прамысло-вага будынка пераважна набывае асіметрычны характар, абумоўлены яе падпарадкаваннем функцыя-нальнай логіцы і планіроўцы «знут-ры вонкі». Цагляныя будынкі фаб-рык і заводаў з іх працяглымі не-атынкаванымі фасадамі адыгры-ваюць значную ролю ў гарадскіх панарамах. Цагляныя фасады бу-дынкаў гэтага тыпу звычайна заставался неатынкаванымі, галоўную ролю ў іх архітэктурна-мастацкім вобліке адыгрывае натуральны колер цэглы, графічная структура му-роўкі. Для стварэння дэкаратыўных элементаў і краповак шырока выка-рыстоўваецца лякальная цэгла, для стварэння колеравага кантрасту белая тынкоўка элементаў архітэк-турнага дэкору.
    Яшчэ ў 1870 г. у чырвона-цагля-най архітэктуры выкананы комплекс папяровай фабрыкі ў Добрушы: асіметрычна скампанаваныя фасады апрацаваны атынкаванымі ла-паткамі, зубчастымі карнізамі і пі-наклямі, арачнымі перамычкамі вокнаў і інш. У цаглянай арнамен-тацыі выканана архітэктура калан-чы ў Гродне, бровара ў сядзібе Ло-шыца.
    Увасабленне мадэрнісцкіх пошу-каў у цэгле пашырана і ў рада-вой жыллёвай гарадской забудове. Жылы дом у Слоніме (вул. Я. Купа-лы, 5) пабудаваны з цэглы ў 1905 г.
    236. Будынак папяровай фабрыкі ў Добру шы
    У шчыльнай гарадской забудове «цагляным» дэкорам насычаецца галоўны фасад. Муляр «вяжа» з вы-пушчанай са сцяны цэглы ажурныя арнаментальныя карункі ліштваў прамавугольных вокнаў, прафіля-ваных карнізаў з сухарыкамі, фі-лянговых лапатак, акаймавання пластычнага франтона. У дэкоры выкарыстаны распаўсюджаны ў ста-ражытнарускім дойлідстве матыў «гарадкі» - выкладзеныя цэглай зуб-часта-ступеньчатыя арачкі, форма якіх навеяна менавіта цЭглай як бу-даўнічым матэрыялам [77]. Архітэк-турна-дэкаратыўная трактоўка будынка, якая дасягаецца сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі, складаная канфігурацыя плана -характэрныя асаблівасці гарадскога жыллёвага будаўніцтва на мяжы ХІХ-ХХ ст.
    483
    Грамадзянская архітэктура
    237. Жылыя дамы ў г. п. Шарашова і г. Слонім (пл. Леніна, 6)
    Ідэнтычны архітэктурна-дэкара-тыўны характар аб’ядноўвае яшчэ шэраг жылых дамоў у Слоніме. Дом № 5 па вул. В. Крайняга галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію вулічнай забудовы, абмежава-ная плошча якой абумовіла форму плана ў выглядзе няправільнага чатырохвугольніка, выцягнутага ў глыбіню двара. Двухпавярховы вузкі вулічны фасад завершаны фі-гурным раскрапаваным франтонам, насычаны «вытканым» з цэглы дэ-корам: пластычныя ліштвы лучковых вокнаў, прафіляваныя карнізы,
    вуглавыя лапаткі з шырынкамі, аркатурный фрызы. Бакавыя і дваровы фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору і пластычнай распрацоўкі. Да найбольш выразных з гэтай се-рыі будынкаў можна далучыць і дом № 6 на пл. Леніна. Падобнай архі-тэктурай ўзбагачана забудова Гомеля (вул. Севастопальская, 61), Брэста (вул. К. Маркса, 11), Гарадка (вул. К. Маркса, 20), Лепеля (вул. Ленін-ская, 8), Мазыра (вул. Леніна), Шарашова. Такая забудова пашырана і ў сталіцы імперыі (дом па Малой Грузінскай у Маскве).
    * * *
    Стыль мадэрн за кароткі тэрмін свайго існавання не пераадолеў эк-лектычныя тэндэнцыі ў архітэкту-ры Беларусі і існаваў побач з разна-стайнымі неастылямі «рамантыза-ванага» мадэрна. Ды і сам ён узнік не на голым месцы, як гэта можа здацца на першы погляд, а на эстэ-тычным засваенні ўсёй папярэдняй мастацкай культуры: дынамікі го-тыкі і пластычнасці барока, гуллі-васці ракако і строгасці класіцызму. Але ў архітэктуры стылю праявілі-ся новыя дасягненні як у развіцці будаўнічай тэхнікі і выканаўчага майстэрства, так і ў актыўным по-шуку новага формаўтварэння, эма-цыянальнага архітэктурнага вобра-за з новым зместам. Пачынаючы новую архітэктурную эпоху мадэрн вызначыў якасныя змены ў аргані-зацыі гарадскога асяроддзя, стаў пе-раломным стылем у гісторыі краіны на мяжы ХІХ-ХХ стст. Гэта вызна-чылася ў асэнсаваным пратэсце супраць пераймання і кананічнасці, у нязменным імкненні да навізны і сучаснасці. Мадэрн прадстае не як
    484
    4.7. Мадэрн
    выпадковая з’ява мастацкага жыцця грамадства, якая адхіляе агульна-прызнаныя законы, а як з’ява самас-тойная, з уласцівым толькі ёй мас-тацкім лексіконам, спецыфічным светапоглядам.
    Параўнанне асноўных прынцы-паў формаўтварэння .мадэрна і гіста-рызму вызначае фундаментальный іх адрозненні. Дойліды-мадэрністы ідуць па шляху рэалізацыі нова-га стылестваральнага прынцыпу -дыялектычнае адзінства карысці і прыгажосці, які не прадугледжваў дэтэрмініраванай сістэмы мастацкіх сродкаў. На першы план выходзяць пошукі сілуэтнасці, фактурна-коле-равай кантрастнасці, эстэтызацыі бу-даўнічага матэрыялу і канструкцыі, выразнасці прасторава-планіровач-ных структур. Пры надзвычай шы-рокім формастваральным дыяпазо-не стыль заклаў асновы і з’явіўся родапачынальнікам наступных на-прамкаў сучаснай архітэктуры: функ-цыяналізму, канструктывізму, пост-мадернізму.
    У творах мадэрна распрацавана вытанчаная паводле малюнка, экстравагантная і незвычайная пласты-ка. Мадэрн узвысіў ролю мастацкай дэталі: актыўна вывеў на фасад скульптуру, металічнае ліццё і коў-ку, фрэску, мазаіку, вітраж. У храна-лагічных межах гэтай з’явы ў бу-даўнічай культуры былі створаны мастацкія каштоўнасці, якія ўвай-шлі ў агульначалавечую культурную спадчыну, у інтэлектуальны арсенал прафесіі дойліда.
    Авангардны мадэрн як стыль наднацыянальны садзейнічаў інтэг-рацыі мастацкай культуры, фар-міраванню еўрапейскага культур-
    нага адзінства, стымуляваў працэс міграцыі мастацкіх каштоўнасцей. Застаецца ён актуальным і ў наш час.
    Архітэктура мадэрна не набы-ла шырокай распаўсюджанасці. Яе творы, якія рэалізаваліся ў адзіных унікальных збудаваннях, крайне аб-мяжоўвалі магчымасці шырокага будаўніцтва. Аднак пры ўсіх супя-рэчлівасцях стылю нельга ігнара-ваць і адпаведную значнасць архі-тэктуры Беларусі эпохі імперыя-лізму. Тут праявіліся новыя рысы як у развіцці будаўнічай тэхнікі і выканаўчага майстэрства, так і ў актыўным пошуку новага форма-ўтварэння, эмацыянальнага архі-тэктурнага вобраза з новым змес-там, тыпалагічнай разнастайнасці.
    Нягледзячы на кансалідацыю творчых сіл, архітэктура мадэрна засталася без універсальнай сістэ-мы форм, так неабходных пры знач-ным пашырэнні маштабаў і тыпало-гіі будаўніцтва ва ўмовах бурна квіт-неючай урбанізацыі. У выніку таго, што частка архітэктурнай эліты ўспрыняла мадэрн як моду, іх бу-дынкі паступова пазбаўляліся архі-тэктурнай логікі. Тым ня менш, год-насці мадэрна дазваляюць лічыць архітэктуру першых дзесяцігоддзяў XX ст. больш высокім этапам у па-раўнанні з папярэднім перыядам. Сёння, у пачатку XXI ст., адчуваец-ца вострая зацікаўленасць стылем мадэрн як даследчыкаў, так і будаў-нікоў усяго еўрапейскага арэала.
    У храналагічных межах з’явы мадэрна ў будаўнічай культуры былі створаны мастацкія каштоўнасці, якія ўвайшлі ў агульначалавечую культурную спадчыну, у інтэлекту-
    485
    Грамалзянская архітэктура
    альны арсенал прафесіі дойліда. Бу-даўнічая спадчына стылю мадэрн для архітэктурнай панарамы нашых паселішчаў вельмі значная, менаві-та яна стварае жывы і непаўторны воблік гістарычных беларускіх га-радоў. Дойлідам-мадэрністам быў уласцівы творчы пошук, мастацкая актыўнасць, асэнсаванне архітэкту-ры як умовы камфартабельнага жыцця чалавека. Фармальна-сты-
    лявая і заканамерная сістэма ма-дэрна, арганічная цэласнасць яе сіс-тэмастваральных «дыялагічных» сувязяў, адзінства карыснага і пры-гожага застаюцца актуальным! ў су-часнай архітэктурнай практыцы. Тое новае і наватарскае, што надаў мадэрн, знойдзе далейшую рэаліза-цыю ў «новай» архітэктуры XXI ст., у адвольным самавыказванні мастака і дойліда.
    Аітаратура
    1.	Герцен А. И. Былое и думы. М., 1970. С. 439.
    2.	РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 821, арк. 27 адв.
    3.	Отчет о действиях Общества Витебских сельских хозяев за 1890-1915 гг. Витебск, 1916.
    4.	НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1363, арк. 1.
    5.	КулагінА. Мадэрн, відовішча // Мастацтва. 1992. № 8. С. 70-71.
    6.	НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 2084.
    7.	НГАБ, ф. И, воп. 15, спр. 1, арк. 16.
    8.	Broniewski Т. Architektura ostatnich dwoch stuleci. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1967. S. 168-170.
    9.	Чарнатаў В. M. Мінскі гарадскі тэатр // Архітэктура Беларусі: Энцыклапед. давед. Мінск, 1993. С. 326-327.
    10.	Broniewski Т. Architektura ostatnich dwoch stuleci. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1967. S. 171,176.
    11.	Чарнатаў В. M. Архітэктура школьных будынкаў // Помнікі гісторыі і культуры Бела-русі. 1974. № 4.
    12.	РДГА, ф. 1293, воп. 166, спр. 51, арк. 1; воп. 77, спр. 38, арк. 12-15.
    13.	Романович М. Е. Гражданская архитектура. Части зданий. Атлас. СПб., 1903. Ил. № 1083-1100.
    14.	Московский архитектурный мир. 1913. Вып. И. С. 109-123.
    15.	Равич Г. Беседы строителя // Строитель. 1899. № 11-12. С. 416-417.
    16.	Строитель. Вестник архитектуры. М„ 1895. № 5. С. 12.
    17.	Всеобщая история архитектуры. М., 1972. Т. 10. С. 124.
    18.	Маркс К. и Энгельс Ф. Сочинения. Т. V. С. 485.
    19.	М-в П. Новый стиль и «декаденство» // Зодчий. 1902. № 6. С. 69.