Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Носьбітам прыгожага і эстэтыч-нага ў архітэктуры мадэрна з’яўля-ецца спецыфічна апрацаваная, вы-значаная цэласнасцю і гарманіза-цыяй утылітарна-канструкцыйная форма. На гэтых падставах ство-
472
4.7. Мадэрн
рана архітэктура банка ў Слоніме (вул. В. Крайняга, 21), пабудаванага ў 1905 г. аднапавярховым выцягну-тым па фронту прамавугольным корпусам. Сіметрычна-восевы га-лоўны фасад па цэнтры вылучаны рызалітам з пластычнай абмалёў-кай шчыта. Прамавугольныя ўва-ходны і бакавыя аконныя праёмы ахоплены адзінай эліпснай аркай, прасценкі пакрыты рустоўкай. Ар-хітэктурная выразнасць фасада да-сягаецца рэгулярным рытмам пра-мавугольных вокнаў у цяжкіх геа-метрызаваных ліштвах, спалучэннем высакаякаснай цаглянай муроўкі і атынкаваных элементаў пластыкі.
Без элементаў дэкору сэцэсіёна не абыходзяцца банкаўскія будынкі, трактаваныя ў рамантызаваным на-кірунку мадэрна - у неастылях.
Ляпныя мудрагеліста сплеценыя за-стаўкі, эліптычныя перамычкі вок-наў уведзены ў архітэктуру неарус-кага стылю будынка пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве.
На жорсткай геаметрычнасці і рэгулярнай рытмічнасці заснавана архітэктура фасада Азоўска-Дан-скога камерцыйнага банка і купецка-га клуба ў Мінску (пл. Свабоды, 4), пабудаванага ў пачатку XX ст. на ас-нове будынка гасцінага двара канца XVIII ст. [52]. Прыкметы стылю вы-значаюць магутны кілепадобны, уп-рыгожаны раслінным арнаментам цэнтральны франтон і бакавыя зво-нападобныя купалкі над узвыша-нымі рызалітамі, гафрыраваныя падаконныя нішы і надаконныя ляпныя разеткі. Характэрна і выка-рыстанне кантраста фактурнай тын-
230. Будынак банка ў Слоніме
473
Грамадзянская архітэктура
коўкі і гладкіх элементаў архітэк-турнай пластыкі.
Помнікам архітэктуры мадэрна пачатку XX ст. з’яўляецца будынак банка ў Бабруйску (перакрыжаванне вул. Савецкай і Маскоўскай). Двух-павярховы будынак, які займае вуг-лавое становішча, набыў Г-падобную планіровачную пабудову. Кожнае крыло ў цэнтры вулічных фасадаў вы-лучана неглыбокім рызалітам і рас-члянёна вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рызаліт з боку вул. Савецкай мае вялізнае на вышы-ню паверхаў прамавугольнае акно, рызаліт з боку вул. Маскоўскай вы-лучаны трыма вялізнымі прамаву-гольнымі вокнамі ў верхніх і трыма здвоенымі арачнымі ў ніжнім па-верхах. Вугал будынка вырашаны арачным уваходным парталам, над якім на дзвюх пластычных кансо-лях-ветразях навісае прамавугольны эркер пад шатром з заломам. Архітэк-турны дэкор абмежаваны геаметрыч-нымі атынкаванымі ліштвамі праёмаў.
Польскі дзяржаўны банк ў Грод-не (вул. Карбышава, 17) пабудаваны ў 1926-1931 гг. болей пад уплывам стылю канструктывізм. Але будынак адметны мадэрнісцкай трактоў-кай інтэр’ераў. Тут выкарыстана «самавітая» апрацоўка ружовым і кафейным мармурам, белакафляны камін у прыёмным пакоі. Эпіцэнт-рам унутранай планіроўкі з’яўля-ецца аперацыйная зала на вышыню будынка з бакавымі двухмаршавы-мі лесвіцамі, упрыгожаная калона-мі і злучаная антрэсоллю з калідо-рамі-галерэямі са службовымі па-мяшканнямі.
Набліжаны да мадэрнісцкай трактоўкі будынак крэдытнай кан-
торы па вул. Сацыялістычнай (№ 44) у Гродне. Вулічны фасад двухпавяр-ховага прамавугольнага ў плане будынка фланкіраваны рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі і крапаванымі лапаткамі з характэр-нымі ляпнымі вісячымі лентамі; агароджа балконаў - каваны мудра-гелісты арнамент у стылі мадэрн. У дэкоры характэрныя ляпныя гаф-рыраваныя ручнікі, кветкавыя ра-зеткі, падаконныя плакеткі, запоў-неныя змеепадобнымі звівамі. Ха-рактэрны малюнак набылі і філёнгі ўваходных дзвярэй. У стылі аван-гарднага мадэрна (сэцэсіёна) у пачатку XX ст. узведзены будынак па-зямельна-сялянскага банка ў Ма-гілёве.
Пластыкай мадэрна вызначаец-ца будынак тэхнічнага вучылішча ў Гомелі (вул. Кісялёва, 2), узведзены ў пачатку XX ст. у выглядзе прамавугольнага ў плане двухпавярховага аб’ёму. Яго франтальны фасад кра-паваны бакавымі рызалітамі і мае павышаную цэнтральную частку. Цэнтральны ўваход вырашаны ма-гутным геаметрызаваным парталам, вялізныя арачныя вокны дэкарыра-ваны дугападобнымі перамычкамі, прасценкі - шырокімі лапаткамі з вісячымі штрыхаванымі «ручнікамі».
У адзіным стылявым ключы (магчыма тым жа архітэктарам) трак-тавана архітэктура будынка земскай управы ў Рагачове, пабудаванага ў 1909 г. Пластыка яго фасадаў зас-навана на рытме лапатак у прасцен-ках высокіх прамавугольных вок-наў, аб’яднаных у вуглавой частцы шырокай лучковай нішай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю ўносіць вуглавы шырокі ступенчаты, крапа-
474
4.7. Мадэрн
ваны лапаткамі атык. У дэкоры фа-садаў выкарыстаны арачныя нішы, рустоўка па першым паверсе, тра-дыцыйнае спалучэнне рознакаля-ровай тынкоўкі.
Ад архітэктурна-стылявой кака-фоніі эклектизму адмаўляецца гра-мадзянскі інжынер Якабі, праекту-ючы ў 1912 г. будынак Віцебскага гарадскога пачатковага вучылішча. У яго архітэктуры не знойдзецца ні-воднага элемента, які адносіўся б да якой-небудзь папярэдняй архітэк-турнай эпохі. Кампактны трохпавяр-ховы аб’ём узняты на паўпадвальны наверх і вылучаны па цэнтры трох-восевым рызалітам з вуглавымі ла-паткамі. У афармленні першага па-верха ўведзена керамічная абліцоўка. Франтальны фасад набыў шахматную лінейную разліноўку. Вялікія прамавугольныя вокны падзелены па вышыні вузкімі прасценкамі. Ус-кладнена і атыкавае завяршэнне рызаліта.
Рысамі мадэрна надзелены фасад трохпавярховага будынка На-стаўніцкага інстытута ў Магілёве (вул. Ленінская, 35). Яго сіметрыч-на-восевая структура падкрэслена трыма аднавосевымі рызалітамі, за-вершанымі паўкруглымі шчытамі з круглымі разеткамі. Новы погляд на грамадскі будынак вызначыўся ў празмерным насычэнні фасада ар-хітэктурнай і ляпной пластыкай (падаконныя плакеткі геаметрыч-нага арнаменту, капітэлі паўкало-нак абстрактнага малюнка, шмат краповак) двух верхніх паверхаў, плоскасным вырашэнні першага па-верха з буйной рустоўкай вуглавых частак і ўрубным характарам пра-мавугольных вокнаў.
Пры захаванні сіметрычна-восе-вай рэгулярнасці фасады трохпавярховага Дома дваранскага сходу ў Магілёве (вул. Першамайская, 34) надзелены мадэрнісцкай архітэктур-най пластыкай: шчыльна размешча-ныя вокны з эліптычнымі перамыч-камі маюць сплошчаныя ліштвы з ляпнымі плакеткамі, фланкіраваны плоскімі лапаткамі, буйнапрафіля-ваны карніз перарваны двума фігур-нымі шчытамі з круглымі разеткамі, вуглы фасада скруглены. Але асаб-ліва прыкметна трактоўка першага паверха, як магутнай асновы будынка, уражанне чаго выклікае незвы-чайна буйная глыбокая рустоўка.
На мяжы ХІХ-ХХ стст. надзвы-чай маштабна разгортваецца бу-даўніцтва тэатральна-канцэртных і відовішчна-забаўляльных залаў: таэтраў, цыркаў, балаганаў, кегель-банаў, рэстаранаў, казіно і інш. Праўда, будаўніцтва буйных гарад-скіх тэатраў у стылі мадэрн у Еўро-пе - выпадак выключны (Тэатр оперы і балета, арх. А. Ліндгрэн, 1909-1913 гг.; Тэатр драмы ў Таліне, арх. М. Васільеў і А. Бубыр, 1910 г.). Затое актыўна разгортваецца «ба-лаганнае» будаўніцтва. Цэнтраль-ную Акцызную плошчу Гродна на-магаецца «застаўбіць» для свайго «цырка Квярыні» Максім Апфель-баўм яшчэ ў 1843 г. [53]. Яшчэ адзін цырк будуецца ў 1892 г. шведскім падданым Жанам Гордфруа на ўчаст-ку мешчаніна Ліпшыца па вул. Са-довай [54]. У 1903 г. разглядаецца справа аб пабудове на Тэатральнай плошчы горада цырка італьянскімі падданымі Арацыям і Наталляй Фе-роні [55]. Праект выконвае архі-тэктар У. А. Срока ў верасні 1903 г.
475
Грамадзянская архітэктура
Некалькі балаганаў праектуецца для Брэста [56]: у красавіку 1886 г. арэн-датару гарадскога сада Фогелю даз-валяецца пабудаваць будынак цыр-ка [57]; серыя праектаў цыркаў ства-раецца ў 1890 г. [58], 1889 г. [59]; у гарадскім садзе Гезлера ў 1878 г. ствараецца кегель-бан [60]. Чарні-гаўская мяшчанка Р. Разенцваль на-магаецца ўзвесці часовы цырк на Тэатральнай плошчы Брэста, але гэта забараняе гродзенскі гарадскі архітэктар Жаваранкаў па прычыне «самага прымітыўнага характара» будынка, што сведчыць аб вядомай патрабавальнасці да якасці ўзводзі-мых нават часовых гарадскіх збуда-ванняў [61]. У канкурэнцыю Уступав капітан Герман Сміт, які жадае пабудаваць тут драўляны часовы цырк («балаган для галандска-тран-сільванскага тэатра»), праект якога (землямер-таксатар М. Гельгор) з боку гарадской галавы незадавальнен-ня не выклікае [62].
3 пачаткам XX ст. на Беларусі хутка распаўсюджваецца кінематог-раф. У 1908 г. у доме «Чэртка» Я. Кры-вашэіным на Саборнай плошчы Грод-на адчыняецца кінатэатр «Электра-Біёграф» [63], у маі 1914 г. Р. П. За-вістоўскаму дазваляецца перабудо-ва дома Матусаў пад кінематограф «Люкс» [64]. Побач з прыстасава-нымі памяшканнямі для кінатэ-атраў ствараюцца асобныя будынкі, самая распаўсюджаная назва якіх «Мадэрн» гаворыць аб іх адпавед-ным архітэктурна-мастацкім афарм-ленні. Так быў названы тэатр-кіне-матограф X. Гурэвіча і Г. Ёселя ў Бе-ластоку, спраектаваны гродзенскім архітэктарам У. А. Срокам у 1909 г. [65], кінатэатры ў Слоніме [66]
і Мінску. Назва драўлянага летняга тэатра ў Оршы «Мадэрн» ужо сама па сабе гаворыць аб стылі архітэкту-ры будынка. Адкрываюцца кінатэат-ры і на правінцыі. Так, Б. Вольфавічу ў 1914 г. дазваляецца ўстроіць кінема-тограф пад назвай «Мадэрн» у в. Крын-кі [67]. Але вядучая роля ў іерархіі мастацтваў, у сацыяльна-грамадскім і духоўным жацці краіны застаецца за драматычным тэатрам. У стылі мадэрн і з такой жа назвай у пачатку XX ст. узводзіцца тэатр у Рагачове.
Архітэктурай, якая «свядома і рэзка паўстае супраць пераймаль-насці, кананічнасці, выступав з праграмай абнаўлення дойлідства» [68], вызначаецца будынак элект-ра-тэатра «Сатурн» у Гродне - бадай самы выразны твор архітэктуры авангарднага мадэрна (сэцэсіёна) на Беларусі (знаходзіўся на былой вул. Гараднічанскай, сучаснай Ажэш-кі, на месцы будынка Гродзенскага аблвыканкама). Ён спраектаваны архітэктарам Данцовым у 1914 г. па заказу гродзенскага ўрача I. В. Галь-метэна [69]. Праект выкананы ў тэх-ніцы акварэлі і дэманструе тыповую пабудову мадэрна з яго прынцыпамі адвольнага абыходжання з формай, перабольшанай турботы аб навізне, смагай самасцвярджэння. Аграмад-ны шкляны вітраж над уваходам ахоплены шырокай парабалічнай аркай, якой адпавядае і завяршаль-ны парапет з мадэрнісцкім надпісам «Сатурн». Спакойная гладзь фран-тальнага фасада ажыўлена нанесе-нымі на тынкоўку бакавых пілонаў стужкамі-звівамі ў напружана віх-равым руху («удар бізуна») - гра-фічны матыў, уведзены ў архітэктуру бельгійскім архітэктарам В. Ортам.