• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    У пошуках неардынарных сты-лявых вырашэнняў дойліды спара-дычна звяртаюцца да глыбіннай ар-хітэктурнай гісторыі. Для пачатку XX ст. характэрна захапленне формам! грэчаскай архаікі, перш за ўсё пестумскай дорыкай. Рускі архі-тэктар Г. А. Басэ распрацоўвае пра-екты наўмысна асіметрычных «пам-пейскіх» віл («пампеянскі стыль»). На раннім этапе станаўлення май-стры-мадэрністы аказаліся няздоль-нымі цалкам адмовіцца ад стыліза-
    457
    Грамадзянская архітэктура
    228. Капліца-пахавальня ў в. Манькаўшчына
    цыі і падражальнасці, маральнага аўтарытэта традыцый. У афармлен-ні параднага вестыбюля Польскага банка ў Брэсце над бакавымі камі-намі размешчаны барэльефныя вы-явы крылатых грыфонаў (сфінксаў). Вуглавы балкон будынка Крэдытнага таварыства ў Магілёве «падтрымлі-ваюць» скульптуры атлантаў. «Ар-хеалагічная дакладнасць» грэчаскіх форм становіцца асабліва папуляр-най у еўрапейскім музейным будаў-ніцтве другой паловы XIX ст.
    У Беларусі для стварэння мема-рыяльных збудаванняў звяртаюцца да егіпецкіх пірамід (Узда, Мань-каўшчына). Творы мемарыяльнай архітэктуры ў зменшаным маштабе нагадваюць геаметрызаваныя ма-
    нументы ў Гізе; архаічны выгляд ім надае натуральная бутавая муроў-ка, адсутнасць праёмаў (акрамя ўва-ходнага прыямка). Надмагільныя пірамідальныя абеліскі ўзводзяцца на могілках па вул. Антонава ў Бродне. А расіяне ўзводзяць на сядзібныя фасады егіпецкія карыятыды (ся-дзіба Мяшчэрскае ў Падмаскоўі).
    Назіраецца зацікаўленасць ма-ляўнічым маўрытанскім стылем, які адлюстроўваў мастацтва арабскіх захопнікаў (маўраў), якія насялялі Іспанію да XV ст. Асабліва эстэтаў уражваў палац Альгамбра непа-далёку ад Гранады (XIII-XIV стст.). Маўрытанскі стыль набыў папуляр-насць у архітэктуры павільёнаў су-светных выставак Парыжа. У парку замка Ліндэрхоф у Баварыі размяс-ціўся Маўрытанскі павільён з паза-лочаным купалам і чатырма вугла-вымі мінарэтамі, створаны бярлін-скім архітэктарам Дзібігам для Су-светнай выстаўкі ў Парыжы ў 1867 г. У маўрытанскім стылі з элементам! класіцызму ў сярэдзіне XIX ст. трак-туецца архітэктура Губернатарскага палаца і Дваранскага збору ў Казан!. Але найбольш уражлівы твор у іспана-маўрытанскім стылі быў узведзены ў 1894-1899 гг. у Маскве на Уздвіжанке (№ 16) архітэктарам В. А. Мазырыным - дом купца В. Ма-розава, які вандруючы па Партуга-ліі быў усхваляваны архітэктурай сярэдневяковага замка ў Сінтры. У гэтым будынку вычварна пера-пляліся матывы маўрытанскай, іс-панскай, партугальскай архітэкту-ры. Урачысты ўваход фланкіруюць цыліндрычныя крапасныя вежы-мі-нарэты з папярочным балконам, упрыгожаныя вытанчана-мудра-
    458
    4.7. Малэрн
    гелістым мураваным узароччам ва ўсходнім стылі. Сустракаецца маў-рытанскі стыль у курортных па-вільённых, пераважна драўляных пабудовах. Характэрны ў гэтых ад-носінах павільён над крыніцай Магдалены ў Шчаўніцах у Польшчы. У маўрытанскім стылі ў Львове ар-хітэктар К. Маклоўскі ўзвёў яўрэй-скі шпіталь (1860-я гг.).
    Асабліва папулярна ўсходняя архітэктурная экзотыка на ўсялякіх міжнародных выстаўках. Так, у кітай-ска-японскім духу выконваецца Ім-ператарскі павільён на Сусветнай выстаўцы 1867 г. у Парыжы, павільён фірмы «К. Рудскі і К0» на прамыс-лова-сельскагаспадарчай выстаўцы
    4.7.	Мадэрн
    Адыходзячае ў гісторыю XIX ст. так і не стварыла ўласнага эпахаль-нага архітэктурна-мастацкага сты-лю, пакінуўшы ў спадчыну XX ст. калейдаскапічную, складаную і су-пярэчлівую архітэктурна-будаўні-чую культуру. Дойлідства 1890-1910-х гг. з ёй ужо не атаясамліва-ецца, таму што з’яўляецца якасна новым, больш высокім этапам раз-віцця новай архітэктурнай сістэмы XX ст. На мяжы ХІХ-ХХ стст. праг-рэсіўныя дойліды паўсталі перад дылемай - спадчына ці наватарст-ва? У рэшце рэшт яны сталі ўсве-дамляць, што прынцып эклектызму «чаго жадаеце» ў дойлідстве безна-дзейна састарэў. Усё часцей выказ-ваецца негатыўнае меркаванне аб «нафталінным» гістарызме і эклек-тызме, крытыкуюцца пераймаль-насць, кампілятывізм, супярэчлі-
    1885 г. у Варшаве. Англійскі архі-тэктар Э. Поўпел узводзіць і раіць для шырокай рэалізаціі праект за-гараднага дома ў кітайскім стылі. Людзвіг II Баварскі планаваў узвя-дзенне кітайскага палаца ў Ціролі, які павінен быў стаць копіяй пякін-скага Імператарскага палаца. У па-чатку XX ст. распаўсюджваюцца ар-хітэктурныя альбомы з праектамі загарадных віл усходняга пагаднага выгляду. Вядомы дом А. Перлава на Мясніцкай у Маскве («Чайны до-мік», арх. Р. I. Клейн, 1893 г.) - за-баўная кітайская бутафорыя - сваім дэкорам павінен быў падкрэсліць сацыяльны статус і прэстыж куп-ца-чаягандляра.
    васць сучаснай функцыі і канструк-цыі з аплікацыйнай дэкаратыўнай вопраткай. К канцу XIX ст. быў віда-вочны крызіс эклектыкі, усё болей высвятляецца яе неадпаведнасць патрабаванням часу, які вызначыў новыя тыпы будынкаў, якія не па-трабавалі пышнай дэкаратыўнай «вопраткі», новыя будаўнічыя матэ-рыялы і канструкцыі. Гэта абумові-ла пошук новай сучаснай архітэк-турнай мовы, які вызначыўся сты-лем мадэрн. Дойліды-авангардысты імкнуліся да ўсеагульнага абнаў-лення і эстэтычнага пераўтварэння асяроддзя, да пошуку нетрадыцый-ных сродкаў выразнасці, да арганіч-най цэласнасці збудаванняў - унут-ранага адзінства функцыі і вобраза.
    Паспеўшы к канцу XIX ст. канф-лікт паміж эклектычнай стыліза-тарскай архітэктурай і патрабаван-
    459
    Грамалзянская архітэктура
    нямі часу і жыцця стаў відавочным, адбываецца рэзкі пералом у погля-дзе на мастацкую творчасць. У ней-кім сэнсе аванцюрыстычныя будаў-нікі-наватары разам з прадстаўніка-мі выяўленчага мастацтва (абстрак-цыяністамі, кубістамі, сюрэалістамі і інш.) абвясцілі гісторыю мёртвай, а яе рэлікты гібельнымі. На новым этапе развіцця дойлідства яго творцы канцэнтруюцца не столькі на формах, сродках і нормах архітэк-турнага мастацтва, колькі на яго мэ-тах і сэнсе. Дойліды, якія асэнсавалі антыэстэтычнасць і некарэктнасць фальсіфікацыі архітэктурнага міну-лага, ажыццяўляюць пошук новага мастацкага стылю, арыгінальнага і рацыянальна-лагічнага, здольнага аднавіць парушанае адзінства кла-січнай трыяды Вітрувія «карысць, трываласць, прыгажосць». Дойлідаў-авангардыстаў перастае цікавіць мі-нуўшчына; стомленыя ад выкары-стання «нясвежага» гістарычнага матэрыялу, яны радыкальна адмаў-ляюцца ад рэчы свайго нядаўняга захаплення: «Аджыўшыя густы даў-но мінулых эпох уладай прадпісвалі сваім далёкім нашчадкам працаваць у нязручным кабінеце стылю адра-джэння і праводзіць ранішні час у вычварным будуары стылю рака-ко» [14]. Свае позіркі яны накіроўва-юць у будучыню, іх творчая сутнасць жадае навацый, незвычайнасці, ад-крыцця «ноу-хау». Гэта было свое-асаблівай культурнай рэвалюцыяй, паўстаннем у мастацтве. Не выпад-кова рэвалюцыйны час яшчэ доўга будзе выкарыстоўваць навацыі ма-дэрністаў, футурыстаў і авангар-дыстаў. Новы эстэтызіраваны стыль супрацьпастаўляў сябе рэстаўратар-
    скаму гістарызму, з’яўляўся прын-цыпова новым стылявым напрам-кам архітэктуры, заснаваным на буржуазным рацыяналізме і праг-матызме, дыялектычным адзінстве карыснага і прыгожага, што ўва-собілася ў мастацкім асэнсаванні утылітарна-канструкцыйных эле-ментаў будынка. Архітэктары-нава-тары, «зразумеўшы, што класічнае дойлідства аджыла свой век, прый-шлі да асэнсавання неабходнасці паставіць у мастацтве на першае месца праўду, гэта значыць глядзець на знешняе як на ўвасабленне ўнут-ранага зместу, патрабаваць поўнай адпаведнасці паміж формай, матэ-рыялам і канструкцыяй» [15]. Творцы новых архітэктурных манумен-таў імкнуцца абстрагіравацца ад вядомых у спадчыне мінулага рэмі-нісцэнцый, ажыццяўляючы пошук мастацкага вобраза новымі выраз-нымі сродкамі. У 1918 г. ідэйна-ма-стацкая праграма мадэрністаў са-льецца з пафасам рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства: «Узар-ваць, разбурыць, сцерці з твара зям-лі старыя мастацкія формы...». Ад-нак, верагодна, тады яны яшчэ не асэнсоўвалі, што імкненне да пошу-ку сучаснай архітэктурнай мовы было падрыхтавана і прадвызнача-на рацыяналістычнымі тэндэнцыя-мі архітэктуры эклектыкі - менавіта ў яе нетрах мадэрністы рабілі пер-шыя спробы новага формаўтварэн-ня праз стылізацыю гістарычных стыляў. I хаця новая мастацка-сты-лявая плынь рэзка супрацьстаяла папярэдняму эклектызму, аднак часткова запазычвала з яго арсенала некаторыя формы і прыёмы, не змагла адмовіцца ад папярэдняй ар-
    460
    4.7. Мадэрн
    хітэктурнай творчасці эклектизму. Менавіта афарміцельскі эклектизм з яго «свабодай выбару» аказаў значны ўплыў на станаўленне цэ-ласнага, але сілкуючагася з самых разнастайных вытокаў стылю ма-дэрн, які абвясціў сваім лозунгам «Кожнаму часу - сваё мастацтва, кожнаму мастацтву - свая свабода».
    «Прыгавор» гістарычнаму рэт-распектывізму быў вынесены на другім з’ездзе рускіх дойлідаў у Ма-скве (люты 1895 г.): «Ніколі дойлід-ства так мала не клапацілася аб ад-паведнасці паміж зместам, ідэяй... будынка і яго вонкавым выяўлен-нем, формай. У творчасці дойлідаў пануе архітэктурны маскарад і без-змястоўная эклектыка...» [16]. 3 гэ-тага часу мадэрн пачынае лічыць сваю гісторыю, хаця яго характэр-ныя прыкметы прасочваліся яшчэ з 1870-х гг. Новы стыль за два дзеся-цігоддзі мяжы ХІХ-ХХ стст. хутка ахапіў усе еўрапейскія краіны, у тым ліку і Расійскую імперыю, дзе яго ста-наўленне прыпадае на 1896-1905 гг. [17]. Ініцыятарамі стылю мадэрн у Англіі выступілі архітэктары Ч. Р. Ма-кінтош і Ч. Холдэн. Стваральнікамі новай венскай архітэктурнай школы сэцэсіёна былі выдатныя аўстрыйскія дойліды О. Вагнер, Ю. М. Ольбрых, Ю. Хофман. Стыль мадэрн з’яўляец-ца ў архітэктуры Будапешта (Музей прыкладнога мастацтва, арх. Э. Лэх-нер, 1893-1896 гг.). Надзвычайнай папулярнасцю карыстаецца твор нямецкага архітэктара Э. Мендэль-сана «Вежа Эйнштэйна» ў Патсдаме (1920-1921 гг.).
    Пераход мастацкай творчасці на пазіцыі новага стылю, як і ва ўсіх папярэдніх этапных з’явах архітэк-
    туры, быў абумоўлены аб’ектыўнай гістарычнай неабходнасцю. Рэвалю-цыйная архітэктура мадэрна разві-валася пад моцным уздзеяннем са-цыяльна-эканамічных фактараў, уплывам законаў капіталістычнага рынку з яго жорсткай канкурэн-цыяй. Буржуазія як пануючы клас імкнулася да самавызначэння ўжо не толькі ў эканамічнай сферы, але і ў культуры, жадала наглядна пра-дэманстраваць сацыяльнае верха-венства праз уражальную мастац-кую выразнасць (выкананне будынка ў стылі мадэрн вызначалася значнай дарагоўляй). Адмовіўшыся ад эклектычнай рамантызаванай архітэктуры арыстакраціі, буржуа-зія робіць заказ на ўласны архітэк-турны стыль, адпаведны ўласнаму «стылю жыцця». Ва ўмовах капі-талістычнага рынку да эстэтычнай катэгорыі адносяцца як да значнай эканамічнай каштоўнасці, своеасаб-лівай «валюты».