Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
ванне ўзведзена ў 1913-1917 гг. архі-тэктарам К. Тарасавым, які, без-умоўна, валодаў мастацтвам аса-цыятыўнай трактоўкі вобраза. Яго
220. Будынкі пазямельна-сялянскіх банкаў у Магілёве (фрагмент фасада) і Віцебску
443
Грамадзянская архітэктура
творчыя пошукі, як і многіх перада-вых прадстаўнікоў нацыянальна-ра-мантычнага напрамку мадэрна, зна-ходзіліся ў рэчышчы неарускага стылю. У трактоўцы будынка яскра-ва адлюстравалася арыентацыя йа інтэрпрэтацыю старажытнарускага дойлідства, разыгрывания варыя-цый на рускую тэматыку - магутная пластыка аб’ёмаў і форм, іх гераіч-ная напружанасць, каляровы акцэнт мазаічнага пано. Менавіта апошня-му - сцвярджэнню ў экстэр’еры будынка выяўленчай каляровай плос-касці - дойліды-мадэрністы надаюць першараднуюзначнасць. Пры гэтым іх больш за ўсё натхняюць ікана-пісныя, казачна-былінныя матывы. У завяршэнні галоўнага фасада (на вул. Баўмана) размешчаны кілепа-добны сплюшчаны франтон з ма-заічным маёлікавым пано з выявай герба Віцебска 1781 г, «Пагоня». Ус-паміны аб старажытнарускіх крамлях навяваюць магутныя вуглавыя шат-ровыя вежы з паясамі машыкуляў, «пузатыя» калоны-дынькі. У выніку К. Тарасаў здолеў стварыць воблік заможнай камерцыйнай установы, архітэктура якой адлюстроўвае і ўпэўнівае кліента ў сваёй паваж-на-імпазантнай сутнасці, фінанса-вай магутнасці і, што самае істот-нае, патрыятычна-нацыянальнай, народнай накіраванасці дзейнасці.
Характар дзейнасці пазямельна-сялянскіх банкаў, накіраваны на развіццё сельскай гаспадаркі імпе-рыі, у архітэктуры павінен быў, бяс-снрэчна, асацыіравацца з рускай старажытнасцю. Менавіта гэты ідэй-на-мастацкі змест увасобіўся ў архі-тэктуры пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве (вул. Міронава, 33),
пабудаванага паводле праекта архі-тэктара А. Друпера ў 1909-1914 гг. Галоўны фасад двухпавярховага аб’ёму крапаваны двума рызалітамі самастойнага кампазіцыйнага вы-рашэння. Левы завершаны шатром, апяразаны машыкульным фрызам з франтонам-какошнікам па цэнт-ры, правы - у выглядзе двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) абарон-чай вежы з фрызам вузкіх акен-цаў-байнін. Прамавугольны атык паміж імі дэкарыраваны ляпным геаметрычным арнаментам стылю мадэрн. Выразна вырашаны вокны па баках уваходнага партала: тры вузкія арачныя праёмы размежава-ны калонкамі, аб’яднаны рустава-най ліштвай парабалічнага малюн-ка, запоўненай ляпным раслінным арнаментам. Для дасягнення выраз-насці фасаднай плоскасці выка-рыстаны ізумрудны руст, фактурный квадры цокаля, дэкаратыўная тынкоўка, ляпныя разеткі. Інтэр’еры банка выкананы магілёўскім гу-бернскім архітэктарам ГІ. Калніным у стылі мадэрн - звычайны мастацкі сімбіёз у архітэктуры пачатку XX ст.
Другая палова XIX - пачатак XX ст. - час шырокамаштабнага чы-гуначнага будаўніцтва, што было выклікана хуткімі тэмпамі развіцця капіталізму. У канцы XX ст. Расія займае першае месца ў Еўропе па працягласці чыгунак, вакзалы ўспрымаліся як сведкі прагрэсу і таму павінны былі мець сучаснае авангарднае архітэктурнае вырашэн-не. Архітэктурна-мастацкае афарм-ленне пасажырскіх вакзалаў і стан-цыйных будынкаў Маскоўска-Брэсц-кай і Лібава-Роменскай чыгунак вызначаецца стылявым адзінствам,
444
4.2. Рэтраготыка
у аснове якога - неарускі стыль з рысамі мадэрна. У адрозненне ад прыватнага будаўніцтва ў гэтым тыпе збудаванняў захоўваецца сімет-рычна-восевае планіровачнае і аб’ём-на-прасторавае выраіпэнне, больш стрыманая рэпрэзентатыўнасць.
Віленскі вакзал у Мінску на Лібава-Роменскай чыгунцы пабуда-ваны ў 1890 г. з цэглы на месцы па-пярэдніх драўляных павільёнаў 1871-1874 гг. Аднапавярховы вы-цягнуты па фронту цагляны буды-нак па восі сіметрыі меў два вежапа-добныя аб’ёмы, заверіпаныя гранёным! пірамідальнымі ўсечанымі шатрамі з лемехавым пакрыццём у «рускім стылі»; фасады апяразаны каймой аркатурнага фрыза і карні-за, арачныя аконныя праёмы і фі-гурныя лапаткі ў прасценках ства-раюць іх актыўны рытм.
4.2. Рэтраготыка
Дзяржаўнаму заказу ў архітэк-туры быў уласцівы вызначаны кан-серватызм у рамках «казённага кла-сіцызму». Рэтраспектыўная готыка не з’яўлялася «імперскім» стылем, але і ў дзяржаўным казённым бу-даўніцтве мела акрэсленую рэалі-зацыю. У прыватнасці «гатычная стральчатасць» шырока выкарыс-тоўваецца ў расійскім дарожным будаўніцтве, якое распаўсюджвала-ся і на тракты Беларусі. Гатычным лейтматывам казённых прыдарож-ных пабудоў з’яўлялася стральчатая форма вокнаў і фасадных ніш, якія, па сутнасці, і вызначалі іх немудра-гелісты воблік. Аконныя праёмы і нішы стральчатага трохлопасцева-
Рысы неарускага стылю і мадэрна ў канцы XIX ст. спалучала архітэк-тура чыгуначных вакзалаў у Брэсце і Баранавічах.
У канцы XIX ст. на тэрыторыі Барыса-Глебскага манастыра ў Грод-не (вул. Маставая) меркавалі ўзвесці свіран. Улічваючы адказнае горада-будаўнічае становіпіча, архітэктар Б. М. Мовіч вырашае яго франталь-ны фасад у імпазантна-дэкаратыў-най неарускай трактоўцы [7]. Яго насычаная пластыка, якая ўключае элементы «рускага стылю» і класі-цызму, вырашаецца майстэрскай цаглянай муроўкай. Аднак нават рэпрэзентатыўны характар архітэк-туры будынка не дазволіў муні-цыпалітэту размясціць настолькі празаічную пабудову ў цэнтры гора-да сярод ансамбля манументальных культавых збудаванняў.
га абмалявання выкарыстаны ў ар-хітэктуры паштовых станцый у га-радах Крычаў, Гарадок, Слаўгарад, вёсках Паграбёнка, Паськовы Горкі, Кузьміно, Артычанка і інш. У гэтых пабудовах формы готыкі не прэтэн-дуюць на панаванне, а толькі абазна-чаюцца.
Архітэктары намагаюцца вынес-ці гатычна-замкавы стыль за межы сядзібна-асабняковай будаўнічай практыкі ў вобласць грамадзянскага будаўніцтва. Суровым крапасным характарам надзяляецца чыгуначны вакзал у в. Бігосава. Працяглы двух-павярховы будынак надзелены не-звычайнай масіўнасцю, буйнамаш-табнасцю аб’ёмаў. Цэнтр франтальна-
445
Грамадзянская архітэктура
221. Чыгуначны вакзал у в. Бігосава
га фасада вылучае магутны ўзвыша-ны аб’ём, фланкіраваны чатырохгран-нымі вежамі з зубчастымі вярхамі і вузкімі вокнамі-байніцамі; пасярэ-дзіне - шырокі арачны вітражны пра-ём, у завяршэнні - двухгранны шчыт.
Зацікаўленасць старажытным замкавым дойлідствам перадалася ў архітэктуры чыгуначнага вакзала ў Брэсце, спраектаванага ў 1884 г. дойлідам Б. Ф. Лорбергам, інжыне-рамі Л. Ф. Мікалаі і Я. Я. Гарбуно-вым. Галоўны фасад быў вырашаны ў выглядзе суровай крапасной сця-ны з цэнтральнай «абарончай» ве-жай і поясам машыкуляў уздоўж ба-кавых сіметрычна размешчаных крылаў. Узбуйнены маштаб і цяж-кавагавасць архітэктурнага ўбран-ня надавалі будынку ўражальную манументальнасць. Рытмічны рад высокіх арачных вокнаў па фронту бакавых крылаў не парушаў вобраза
суровага крапаснога збудавання. У планіроўцы будынка выкарыста-ны крапасны ўнутраны двор-карэ. Вакзал чымсьці нагадвае палац у г. Косава. У формах готыкі пачы-наюць узводзіць вакзалы і ў Расіі (Пецяргоф, арх. Л. М. Бенуа).
Трактоўку ў выглядзе крапаснога форта набывае будынак шпіталя ў Браславе, праекты будынкаў два-ранскага сходу ў Віцебску і яўрэй-скай школы ў Гродне.
Не набыла распаўсюджання «го-тыка» ў навучальна-асветніцкім бу-даўніцтве. Затое сустракаецца на захадзе імперыі. Напрыклад, у рэт-распектыўнай готыцы трактавана архітэктура школы св. Ганны ў Львове (1870-я гг.).
Надзвычай актыўна формы га-тычнага рэтраспектывізму пашыра-юцца ў прамысловым будаўніцтве, у якім прадпрымальнікі таксама
446
4.3. Неарэнесанс
імкнуцца сцвердзіць прэстыж фір-мы, надаць прадпрыемству най-больш таннымі сродкамі імпазант-ны выгляд. Для гэтага пераважна выкарыстоўваецца адкрытая мас-тацкая цагляная муроўка, сродкамі якой фасады ўпрыгожваюцца аркатурным! фрызамі, стральчатымі аркам!, зубчастымі парапетам!, гранёным! вежачкамі-фіяламі, ступень-чатымі атыкамі і інш. Ілюстрацыяй можа служыць будынак казённых вінных складаў у Баранавічах, асі-метрычная кампазіцыя і архітэкту-
4.3. Неарэнесанс
Канец XIX - пачатак XX ст. - час пашыранага будаўніцтва тэатраль-ных будынкаў, рэпрэзентатыўны і гу-маністычны змест якіх архітэктары імкнуцца ўвасобіць праз рэнесанс-ныя формы. Гэта тэндэнцыя назіра-ецца ў буйнамаштабных пабудовах у Кракаве (арх. Я. Завейскі, 1893 г.), Львове (арх. 3. Гаргалеўскі, 1900 г.), Парыжы і інш. [8].
Выгляд рэнесанснага палацца набыла архітэктура гарадскога тэат-ра ў Мінску, пабудаванага ў 1890 г. паводле праекта К. Казлоўскага (ін-жынеры К. Увядзенскі, В. Мандраж) [9]. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага фасада заснавана на пла-стыка-дэкаратыўным вылучэнні ку-бападобнага аб’ёму фае на фоне плоскаснага фасада глядзельнай залы. Трохвосевы фасад фае рыт-мічна расчлянёны на першым па-версе рэнесанснымі руставанымі пілонамі (запазычаны ў італьянскіх маньерыстаў), на другім - прамаву-гольнымі вокнамі ў рэнесансных
ра якога набыла ўсе пералічаныя ат-рыбуты. У аналагічнай стылёвай трактоўцы выкананы бровар сядзі-бы Вярховічы, стайня сядзібы Пры-лукі і інш.
Прыкладам рэдкага выкары-стання «готыкі» ў банкаўскім бу-даўніцтве з’яўляецца будынак банка ў Таліне (бульвар Эстонія, 11), уз-ведзены А. Рэйнбергам ў 1904 г. У Бу-дапешце ў 1884-1904 гг. архітэктар I. Штэйндль узводзіць шэдэўр неа-гатычнай архітэктуры - імпазантны будынак венгерскага парламента.
ліштвах з сандрыкамі і люкарнамі над імі і канеліраванымі пілястрамі ў прасценках; завершаны буйна-маштабным антаблементам з карні-зам на сухарыках, над якім узвыша-ецца фігурны шчыт з лучковым франтонам і бакавымі балюстрадам!.
Строгасць, манументальнасць і імпазантнасць рэнесансных прата-тыпаў імпаніравала і грамадзянска-му інжынеру М. Ф. Карчэўскаму, паводле праекта якога ў 1873 г. быў пабудаваны гарадскі тэатр у Віцеб-ску, на былой Смаленскай плошчы. У архітэктуры сіметрычнага галоў-нага фасада выкарыстана яго тра-дыцыйна рэнесансная градацыя на магутнае аснаванне і рэпрэзента-тыўнае завяршэнне: першы паверх руставаны, другі - рытмічна расчлянёны прамавугольнымі нішамі і аркамі, над якімі чаргуюцца трох-вугольныя і лучковыя франтончы-кі. Вось сіметрыі ў верхнім паверсе адзначана трайной аркадай высокіх вокнаў і радам маленькіх парных
447
Грамадзянская архітэктура
222. Тэатры «Акварыум» і Янкі Купалы ў Мінску.
Фота пачатку XX ст.