Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
акенцаў у пластычных ліштвах у фрызавай частцы. Фасад акаймоў-ваюць вуглавыя руставаныя лапаткі і філянговы фрыз.
Для надання рэспектабельнага і імпазантнага выгляду будынку тэ-атра-вар’етэ і рэстарана «Акварыум» у Мінску таксама была выкарыста-на авангардная інтэрпрэтацыя архі-тэктурных матываў рэнесансу. Дзя-куючы гэтаму двухпавярховы буды-нак вылучаўся ў панараме шчыльнай забудовы былой вуліцы Юр’еўскай. Ад цаглянай архітэктуры першага паверха значна адрозніваўся другі -з рытмам арачных аконных праёмаў на руставаным фоне сцяны. Пачатак гэтаму рытму надавала двайное арачнае акно-дзверы з балконам. Пластыку фасада ўзбагачалі двай-ныя надаконныя броўкі, аб’яднаныя ў суцэльную аркатуру, шырокі фрыз са своеасаблівымі гіркамі на ўзроўні прасценкаў.
У рэчышчы рэнесансу вядомы дойлід У. Ф. Коршыкаў у 1902 г. пра-
ектуе будынак жаночай гімназіі для г. Віцебска. Вуглавое трохпавярхо-вае збудаванне па цэнтры і вуглах вулічных фасадаў акцэнтавана ры-залітамі з атыкамі ў завяршэнні. У традыцыйна рэнесансным ключы вырашана градацыя трохпавярхо-вых фасадаў, з якіх першы - насы-чана руставаны, а два верхнія аб’-яднаны руставанымі лапаткамі. Лучковыя аконныя праёмы аформ-лены ліштвамі з замковым каменем і ізумрудным рустам - характэрны прыём дэкору рэнесанснага палацца.
Рэнесансная рэтраспекцыя не набыла шырокамаштабнай рэаліза-цыі ў архітэктуры Беларусі, але зна-ходзілася ў рэчышчы агульнаеўра-пейскага культурнага працэсу гіста-рызму і эклектыкі. Нешматлікія помнікі архітэктуры неарэнесансу з’явіліся вынікам творчых намаган-няў дойлідаў адкрыць невычарпаль-ныя магчымасці магутнай еўрапей-скай будаўнічай культуры і архі-тэктурна-тэарэтычнай школы, якія
448
4.4. Неабарока
адзначылі пераход ад сярэднявечча да культуры Новага часу. Так і на мяжы ХІХ-ХХ стст. вяртанне да рэнесанснай архітэктурнай спадчы-ны абумовілася сацыяльным заказам на архітэктуру свецкага, гу-маністычнага, дэмакратычнага ха-рактару.
Неарэнесанс у архітэктурным калейдаскопе Беларусі другой палевы XIX - пачатку XX ст. не быў фінішам магутнай будаўнічай куль-
4.4. Неабарока
Барочная пластычнасць уласці-ва і некаторым тыпам грамадскіх будынкаў. У неабарочных формах у рэчышчы пошукаў мадэрна ў 1922 г. узводзіцца чыгуначны вакзал у Слоніме. Выцягнуты ўздоўж чыгу-начных пуцей аднапавярховы пра-мавугольны ў плане будынак мае трох’ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая ступеньчата на-растае ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб’ём да мансардавага паверха. Спалучэнне рознавялікіх вальмавых дахаў на-
туры далёкага мінулага. Кампазі-цыйныя прыёмы і дэкаратыўныя формы рэнесансу атрымалі чарго-вую інтэрпрэтацыю ў савецкай архі-тэктуры Беларусі пасляваеннага часу, жыццесцвярджальнаму і ге-раічнаму характару якога ў многім адпавядала велічная гармонія і кла-січная цэласнасць твораў дойлід-ства эпохі Адраджэння, іх ідэйная значнасць, грамадзянская пафас-насць і манументальнасць.
дае ёй пластычны сілуэт. Даміную-чыя вызначаючыя стыль элементы франтальных фасадаў - завяршэнні цэнтральных рызалітаў у выглядзе двух’ярусных шчытоў плаўнага кры-валінейнага малюнка са стылізава-нымі бакавымі валютамі, разарва-ныя франтоны ўваходных вынасных тамбураў. У агульную пластыку ўпісваюцца высокія арачныя вокны бакавых крылаў будынка, вуглавая рустоўка. Аналагічна, але больш кампактна, трактаваны вакзалы ў Беняконях, Вілейцы, Багданаве,
223. Чыгуначная станцыя «Слонім»
449
Грамадзянская архітэктура
224. Чыгуначныя вакзалы ў г. Масты і в. Княгінін
Мастах, Аранчыцах, Княгініне, Ельні.
У ярка вызначаным неабароч-ным стылі ў 1920-я гг. узводзіцца чыгуначны вакзал у в. Наваельня. Будынак вырашаны не трафарэтна, падкрэслена пластычнай архітэктур-на-прасторавай кампазіцыяй. У дэ-каратыўны арсенал уключаны вуг-лавая рустоўка, фактурная тынкоў-ка. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак на франтальных фасадах крапаваны трыма рызалі-тамі, якія вылучаюць яго сімет-
рычна-восевую аснову. Рызаліты завершаны фігурнымі ўвагнута-пу-катымі франтонамі з авальнымі люкарнамі ў тымпанах, аднапавяр-ховыя крылы паміж рызалітамі -разарванымі франтонамі. Пласты-ку фасадаў узбагачаюць арачныя нішы прамавугольных аконных праёмаў, вуглавая рустоўка.
У 1880 г. у неабарочнай трактоў-цы распрацоўваецца праект чыгу-начнага вакзала 1-га класа ў Гомелі. Кампактны аднапавярховы, выцяг-нуты ўздоўж пуцей будынак пад
450
4.4. Неабарока
вальмавым дахам меркавалася вы-лучыць па цэнтры магутным, плас-тычна насычаным рызалітам. У яго завяршэнні - стыльны лучковы ра-зарваны франтон з картушам па цэнтры і скручанымі валютамі па баках. Арачны ўваходны партал і бакавыя вокны аформлены лііптва-мі, запазычанымі з пецярбургскай палацавай архітэктуры сярэдзіны XVIII ст., - пластычныя ўвагну-та-пукатыя сандрыкі з картушамі. Больш сціпла, але ў тым жа плас-тычным характары афармляліся бакавыя рызаліты, завершаныя балюстрадным! парапетам!. На вуглах рызаліта размяшчаліся дэкарырава-ныя гірляндамі вазы. Гэтыя тры пластычныя акцэнты кантрастна пад-крэслены спакойным рытмам фасадных лучковых вокнаў у плоскас-ных ліштвах з замковым каменем. Усе часткі фасада аб’яднаны ў гары-зантальна выцягнутую і накірава-ную «па ходу руху» архітэктурную кампазіцыю тонкапрафіляванымі карнізнымі і цокальным паясамі. Дойлід прытрымліваецца стылю і ў абмалёўцы параднага пад’язнога пандуса, выкананага не лінейкай і цыр-кулем, а вольнай рукой мастака-ры-савальшчыка ў плаўна цякучай лініі. Характэрна для часу і ўнутра-ная планіроўка будынка: у адным баку вестыбюля — зала для пасажы-раў трэццяга класа, з супрацьлегла-га - першага і другога (таксама раз-межаваная на асобныя палавіны). Правы рызаліт адзначаў размя-шчэнне спецыяльнай Імператар-скай залы з асобным наборам усіх зручнасцей і нават з гасцінай. Парадны характар будынка абумовіў вынас дапаможных служб (кухня,
225. Будынак кавалерыйскіх казарм у Клецку
кладоўкі, памяшканне для прыслугі і інш.) у падвальныя паверхі бака-вых рызалітаў.
Наогул форма фігурнага ўваг-нута-пукатага франтона, якая вы-клікае асацыяцыі з барочнай архі-тэктурай, выкарыстоўваецца ў бу-дынках самага разнастайнага пры-значэння і стылявой арыентацыі. Франтонамі падобнай формы ў па-чатку XX ст. завяршаліся фасады тэатра «Мадэрн» у Рагачове, рызаліт кавалерыйскіх казарм у Клецку і інш.
Тыпалогія твораў стылю неабарока значна пашырылася, калі б у яго спадчыну ўключыць тыя шматлі-кія будынкі, у якіх ён уваходзіць у эклектычны мастацкі сімбіёз з ін-шымі стылявымі напрамкамі мадэр-на, асабліва ў будынках фінансава-камерцыйных устаноў, тэатраў, гасці-ніц, даходных дамоў, рэстаранаў і інш.
451
Грамадзянская архітэктура
4.5. Неакласійызм
Крыніцай чарговага стылявога напрамку ў рэчышчы гістарызму з’явіўся агульнаеўрапейскі неакла-сіцыстычны рух, які нарадзіўся ў нетрах рацыянальнай галіны мадэр-на. Становяцца папулярнымі формы венскага класіцызіраванага мадэр-на. У Заходняй Еўропе буйным прад-стаўніком неакласікі пачатку XX ст. быў англійскі архітэктар Э. Лачэнс. Амерыканскі дойлід Д. X. Бёрн пры планіроўцы Сусветнай вы-стаўкі 1893 г. зыходзіў з парадных схем класіцызму. Яго суайчыннікі Ч. Ф. Мак-Кім, У. Мід, С. Уайт ішлі на прамое капіраванне архітэктурных матываў і форм антычнасці (у пры-ватнасці, рымскіх тэрм). Але ў неа-класіке Расійскай імперыі за антыч-насцю захоўваецца перыферыйнае становішча, а ключавымі становяцца разнастайныя прататыпы італь-янскага рэнесансу і рускага класі-цызму.
Вялізную прапагандысцкую кам-панію па пераацэнцы спадчыны «казённага густу» разгортваюць члены аб’яднання «Мір мастацтва» А. М. Бенуа, М. В. Дабужынскі, Я. Я. Лансерэ, Г. П. Астравумава-Ле-бедзева і інш. У часопісе с той жа наз-вай, у архітэктурна-мастацкіх што-годніках публікуюцца артыкулы аб неўміручай прыгажосці класічна-ампірнай спадчыны Пецярбурга, аб-меры і даследаванні яго архітэктур-ных шэдэўраў. Пачалося сур’ёзнае вывучэнне рускай архітэктурнай спадчыны канца XVIII - першай трэці XIX ст., мастакі акадэмісты-пенсіянеры за мяжой захапляюцца старажытнасцямі Афінаў, Рыма, Тас-
каны. Папулярнасці стылю ў знач-най ступені садзейнічалі працы гіс-торыка архітэктуры I. Э. Грабара, мастацтвазнаўчыя даследаванні творчасці выдатных рускіх дойлідаў А. Д. Захарава, М. Ф. Казакова, К. I. Росі і інш. Найбольш выразна канцэпцыя неакласіцызму ўвасобі-лася ў архітэктуры двух расійскіх павільёнаў на міжнародных выстаў-ках у Італіі - Турыне і Рыме (арх. У А.Шчуко, 1911 г.).
Пакінуўшы эклектыку ў неакла-сіцыстычным стылі пачынае праца-ваць Л. М. Бенуа ў Пецярбургу (Прыдворная капэла, Вялікакняская пахавальня ў Петрапаўлаўскай крэ-пасці, заходні корпус Рускага музея). Кампазіцыйныя прынцыпы рускага класіцызму, трактаваныя з вялікай свабодай і своеасаблівасцю, выка-рыстоўваў у сваёй творчасці і наш зямляк - буйны маскоўскі архі-тэктар I. У. Жалтоўскі. У стылі неа-класіцызму працаваў на Беларусі архітэктар С. Шабунеўскі (будынак радзільнага дома ў Гомелі, 1914 г.). У адноўленых і імпрэтыраваных формах класіцызму ўзводзіцца школа ў Таліне (арх. М. Хепенер і К. Яка-61, 1881-1884 гг.).
На Украіне формы антычнасці інтэрпрэтуюць дойліды П. Ф. Алек-шын, П. С. Андрэеў, А. Н. Бякетаў, А. Л. Краснапольскі. На сімбіёз кла-сіцызму і сэцэсіёна ідуць польскія дойліды: напрыклад, Ф. Маньчын-скі ўзводзіць выставачны будынак (1901 г.) і касцёл Сэрца Ісуса (1914-1921 гг.) у Кракаве [10]. На нацыя-нальную архітэктурную спадчыну арыентуюць архітэктараў і шмат-
452
4.5. Неакласійызм
лікія публікацыі краязнаўчага ха-рактару на Беларусі - выходзіць у свет шэраг польскамоўных перыя-дычных выданняў, прысвечаных «культуры польскай на Ліцве».
Як і іншыя прадстаўнікі аван-гарднай архітэктуры мяжы XIX-XX стст., неакласіцысты не абмя-жоўвалі сваю творчасць адной мастацка-стылявой арыентацыяй і звычайна працавалі і «ў мадэрне». Напрыклад, рускі архітэктар I. А. Фа-мін, які тварыў і для Беларусі, ад-начасова актыўна імправізаваў на тэмы рускай класікі («пралетарскай класікі») і ў стылі мадэрн. Формы антычнай архітэктуры ён выкарыс-тоўвае ў праекце будынка Мінскай гарадской управы ў 1910 г., фран-цузскага класіцызму - у праекце мемарыяльнага помніка для Бары-сава, і інш. Аднак у сваіх творчых пошуках дойліды не выбіралі шлях цытавання старажытнасці, а праз прызму свайго бачання аднаўлялі яе ў асацыятыўных архітэктурных вобразах. У паслярэвалюцыйны час яны ідуць далей у напрамку рады-кальнай мадэрнізацыі класікі, ад-ценні якой атрымліваюць характэр-ныя вызначэнні - «чырвоная доры-ка», «пралетарская класіка», а паз-ней каламбурнае «сталінскі вампір».