Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
419
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
210. Гарадскі асабняк у Бабруйску
тэрна і традыцыйная «сядзібная» калідорная планіроўка з акруглай параднай залай па цэнтры, якая вы-ходзіць у двор акруглым эркерам. Кафляныя печы, што ўпрыгожваюць інтэр’еры асабняка, выкананы ў стылях мадэрн і неаракако.
У больш характэрным і крышта-лізаваным стылі неакласіцызму вы-рашаны другі асабняк пачатку XX ст. у Бабруйску (вул. Савецкая, 79). Аднапавярховы П-падобны ў плане будынак пад вальмавым дахам звернуты бакавымі крыламі ва ўнутраны двор. Вулічны фасад на-быў насычаную пластычную рас-працоўку. Цэнтральны ўваход вы-лучаны рызалітам, завершаным фі-гурным шчытам, лучковай навіссю на фігурных каваных кранштэйнах. Бакавыя рызаліты накрыты рустам і завершаны трохвугольнымі фран-тонамі на прамавугольных атыках. Стварэнню мадэрнізаванага класі-цыстычнага вобліка будынка садзей-нічаюць старанна прамаляваныя дэталі дэкору, тактычнае ўвядзенне
барэльефных уставак - ляпных мас-каронаў і гірлянд, валютных санд-рыкаў над прамавугольнымі вокна-мі. Фасад апяразаны наверсе спро-шчаным карнізам на дэнтыкулах, унізе - філянговым цокалем.
На тып старапольскай паме-шчыцкай сядзібы арыентавана амаль усё жыллёвае будаўніцтва для ўра-давых чыноўнікаў «за польскім часам» у 1920-я гг. Серыя надобных драўляных дамоў «у свойскім сты-лі» ўзводзіцца ў тэты час у в. Верця-лішкі для ваенных пасяленцаў [141]. Традыцыйны тып старапольскай сядзібы з порцікам і мансардавым дахам адраджаецца ў пачатку XX ст. у гарнізонным будаўніцтве Валожы-на (вул. М. Горкага, 4, 7, 9, 10).
Цэлыя кварталы дамоў для чы-ноўнікаў у «стылі памесцяў» узво-дзяцца ў Брэсце. Характар старапольскай шляхецкай сядзібы жыло-му дому (вул. Леванеўскага, 5) надае высокі ламаны дах і цэнтральны ўваход у выглядзе трохпралётнай аркады з прысадзістымі калонамі на
420
3.8. Мадэрн
фоне глыбокай лоджыі. Бакавыя ўваходы вырашаны праз вуглавыя лоджыі, абапертыя на адну калону. Вулічны фасад рытмічна расчлянё-ны прамавугольнымі вокнамі і шы-рокімі лапаткамі ў прасценках.
Значную рэалізацыю неакласі-цызм знайшоў у асабняковай забу-дове Слоніма 1920-1930-х гг. для дзяржаўных чыноўнікаў [142]. Адзін з асабнякоў (вул. Чкалава, 9), які па-будаваны з дрэва ў 1923 г. [143], спланаваны па традыцыйнай сядзіб-най П-падобнай схеме. Цэнтральнае крыло вылучана іпырокім прыса-дзістым шасцікалонным порцікам з вялікім трохвугольным франто-нам з люкарнай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамаву-гольнымі вокнамі ў плоскіх ліштвах і пазбаўлены архітэктурнага дэкору.
3.8. Мадэрн
Найбольш шырокую рэалізацыю сэцэсіён набывае ў вырашэнні асаб-някоў. 3 вялізным поспехам асновы мадэрна ў іх крайнім індывідуаліс-тычным увасабленні рэалізаваліся менавіта ў архітэктуры гарадскіх арыстакратычных асабнякоў, зага-радных сядзіб і віл. Яна была заклі-кана сцвярджаць прывелегіраванае арыстакратычнае становішча бага-тых і салідных уладароў, якіх Ф. Ска-рынаяшчэ ў старажытнасці называў «паспольствам», падтрымліваць бач-насць багацця і канкурэнтаздоль-насць, цвярозасць ума і дзелавітасць. У гэтай сувязі нярэдка мадэрн вы-значаюць як стыль купецкіх асабня-коў. Адвольная асіметрычная плані-роўка асабняка была індывідуаль-
Неакласіцыстычная архітэктур-ная трактоўка надавала добрапры-стойнасць і імпазантнасць новаму тыпу будынкаў - даходным дамам. Адзін з іх пабудаваны ў 1911 г. па-водле праекта архітэктара Г. Гая ў Мінску (вул. К. Маркса, 30). Мура-ваны чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак набыў асіметрыч-ную кампазіцыю галоўнага фасада -трохвугольны франтон завяршае яго левы бок, уваходны партал - з пра-вага боку, арытмічна прарублены прамавугольныя аконныя праёмы. У дэкоры выкарыстаны падаконныя балюстрады і каваныя агароджы балконаў, ляпныя маскароны і гір-лянды, дэкаратыўныя вазы. 3 арсенала мадэрна і канструктывізму быў выкарыстаны шкляны ліхтар над вуглавой лесвічнай клеткай.
най, падпарадкавана густам уладара, прадуглежвала ўсемагчымыя зруч-насці і камфорт.
Жылы дом у Гродне (вул. Ажэш-кі, 15) нельга было б ахарактарыза-ваць з мастацка-стылявой кропкі бачання, калі б не звісаючыя з круг-лай разеткі ленты - «фірмены ярлык» архітэктуры мадэрна. Двухпа-вярховы будынак накрыты ламаным вальмавым дахам і вылучаецца складанай формай плана, асімет-рычнай аб’ёмна-прасторавай кам-пазіцыяй. Фасады расчлянёны ры-залітамі, але пазбаўлены прывыч-ных карнізаў.
Сціплымі сродкамі з арсенала архітэктуры мадэрна ўзведзены жылы дом у Віцебску,' што на рагу
421
Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
вул. Суворава і Маякоўскага [144]. Плоскасныя вулічныя фасады двух-павярховага дома рытмічна расчля-нёны высокімі прамавугольнымі вок-намі і руставанымі лапаткамі ў пра-сценках. Пластычны асіметрычны акцэнт перанесены на скругленую вуглавую частку (характэрны прыём мадэрна), якая фланкіравана рыф-лёнымі пілястрамі, завершана нізкім цыліндрычным барабанам са сфе-рычным купалам са шпілем. Па пе-рыметры фасадаў працягнуты міжпа-вярховы дэкаратыўны пояс з набору ляпных падаконных круглых колаў з разеткамі і звісаючымі гірляндамі -алегорыя славы, трыумфу, удачы.
У пачатку XX ст. заснавана буйная сядзіба Галавачполле. Наўмыс-ная асіметрыя аб’ёмнай пабудовы і чляненняў, ірэгулярныя спалучэн-ні дахаў і праёмаў, разлічаная на ўсебаковы агляд агульная маляўні-часць - усё супрацьпастаўляецца акадэмізму рэгулярных кампазіцый. Злітасць дэкаратыўных і функцыя-нальных элементаў стварае ўражан-не стыхіі рухомасці і жыццёвай энер-гіі архітэктурных форм. Складаная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя па-будавана на ступеньчатасці аб’ёмаў, завершаных востраканцовымі шчы-тамі, гранёнымі шатрамі, пластыч-нымі чарапічнымі дахамі. 3 архітэк-турных элементаў мінулага выка-рыстана толькі форма гатычнага стральчатага праёма. Увесь жа архі-тэктурны дэкор зведзены да жорст-кай геаметрыі лінейных паясоў, ліштваў вокнаў, контурных стужак аб’ёмаў. Характэрную для мадэрна плаўнасць і цякучасць лінейных стужак атрымоўваюць металічныя пераплёты агароджаў тэрас.
У адрозненне ад эклектыкі, ма-дэрн у архітэктурнай практыке быў даволі лапідарны ў выкарыстанні дэкору - ён не пакрываў усю паверх-ню фасада, пакідаючы вялікія «чыс-тыя» плоскасці. Геаметрызацыя форм, жорсткая артыкуляцыя час-так па функцыянальнаму прызнаку адрознівае сядзібны дом у в. Бяздзе-давічы пачатку XX ст. Агульная рыса яго архітэктуры - арганічная цэласнасць, формастваральны прын-цып, якасна адметны ад механічнага дэкаратывізму твораў гістарызму. Дом мае складаны план, маляўнічую асіметрычную кампазіцыю з разна-стайных па форме і вышыні аб’ёмаў з самастойнымі пластычнымі даха-мі чырвонай дахоўкі. У адрозненне ад эклектыкі з яе прынцыпам пра-ектавання будынка «звонку ўну-тар», тут супрацьпастаўлены прын-цып «знутры вонкі», аб’ёмна-пла-ніровачная кампазіцыя выцякае з асаблівасцей унутранай функцыя-нальнай планіровачнай арганізацыі. Сядзібны дом ускладнены па аб’ём-на-прасторавай пабудове, але спро-шчаны і нават некалькі лапідарны па сваёй сухаватай геаметрычнасці. Сачляненне геаметрызаваных аб’ё-маў, шматмодульнасць вокнаў -прыкмета пераходу да архітэктуры канструктывізму.
Аналагічную архітэктурную трактоўку атрымаў у пачатку XX ст. сядзібны дом у в. Межава - складаная і адвольная канфігурацыя плана, маляўнічая асіметрычнасць кам-пазіцыі з разнастайных па форме і вышыні аб’ёмаў з аўтаномнымі пла-стычнымі дахамі, пакрытымі чырвонай дахоўкай. Тут таксама назіра-ецца пераадоленне традыцыі дэка-
422
3.8. Мадэрн
211. Сядзібы ў вёсках Бяздзедавічы і Межава
ратыўнага стылізатарства, знікненне з экстэр’ера выяўленчага дэкору.
Своеасаблівай з’явай у архітэк-турным жыцці Беларусі стаў «драў-ляны мадэрн», які практычна адсут-нічае ў законадаўцаў моды - Пецяр-бурга і Масквы, але і не набыў ма-савага распаўсюджвання ў краіне. Асаблівую архітэктурную выраз-насць набылі драўляныя асабнякі,
якія будаваліся, як правіла, мясцо-вай буржуазіяй, заможнай інтэлі-генцыяй, чыноўніцтвам. Планіроўка гэтых будынкаў была індывідуаль-най, адвольнай, падпарадкаванай густам уладароў, мела ўсе магчы-мыя зручнасці.
Адзін з асноўных прынцыпаў мадэрна - адсутнасць у кампазіцыі іерархічнасці (дыферэнцыяцыі на
423
Палайава-сяАзібная і жыллёвая архітэктура
212. Драўляныя асабнякі
ў Бабруйску
(вул. Інтэрнацыяналь-
ная, 25) і Мінску (Лошыца)
галоўнае і другараднае, мастац-ка-выразнае і нейтральнае) - ува-собіўся ў архітэктуры драўлянага асабняка купчыхі Кацнэльсон, узве-дзенага ў 1912 г. у Бабруйску (вул. Ін-тэрнацыянальная, 25). Аднапавяр-ховы Г-падобны ў плане будынак узняты на руставаны падмурак з лучковымі праёмамі падвальнага паверха. Цэнтральная частка вуліч-нага фасада вылучана цыліндрыч-ным аб’ёмам мансарды з выхадам на
балкон. Па яе баках выступаюць ры-заліты з чатырохграннымі бельве-дэрамі, завершанымі пірамідальны-мі шатрамі з фігурнымі люкарнамі. Па перыметры будынка праходзяць філянговы фрыз і карніз на кранш-тэйнах. Эффект кантрастнасці фактур, які выкарыстоўваецца майстра-мі мадэрна ў мураваным будаўніцт-ве, тут дасягаецца майстэрскім маніпуліраваннем фігурнай шалёў-кай. Яе сродкамі вылучаны цокаль-
424
3.8. Малэрн
ная і фрызавая часткі фасадаў. Тэма дыяганальна перакрыжаванага пра-мавугольніка вар’іруецца ў выра-шэнні аканіц, граняў бельведэраў, афармленні рызалітаў, пілястраў. Цыркульны праём мансарды эфект-на акаймаваны праменіста ўкладзе-най шалёўкай, што пераклікаецца з салярнымі матывамі народнага драўлянага дойлідства. Па-майстэр-ску выкананы ліштвы прамавуголь-ных, арачных і лучковых аконных праёмаў, насычаныя вытанчанай прафіліроўкай архівольтаў, сандры-каў, франтонаў. Усё гэта стварае пла-стычную і графічную насычанасць па сутнасці плоскасных фасадаў. Арнаментальныя матывы мадэрна выкарыстаны і ў коўке металічнага ажурнага бардзюра даху. Сіметрыч-на-восевая пабудова асабняка пару-шана бакавым размяшчэннем галоў-нага ўвахода. Увасабленне ў дрэве форм мураванай архітэктуры мае ў беларускім дойлідстве даўнія тра-дыцыі. У гэтым помніку прадстаў-лена іх падаўжэнне ў складанай рэалізацыі ў драўляных канструк-цыях мудрагелістых форм стылю мадэрн. У больш сціплай праяве гэта тэндэнцыя вызначылася ў архі-тэктуры драўлянага асабняка ў На-роўлі (вул. Кастрычніцкая, 14).