• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Цяжко і вельмі цяжко будаваць нам сваю Рэспубліку. Я быў праў у сваей стацье у «Родным Краю» «Правам ці Мячом»1 калі пісау, што ні Парыж ніхто іншы нам не паможэ каб Рэспубліка жыла у праменістай славе.
    Ціж ні праўда, што нам даў Парыж?
    Нічога.
    Што дае нам Варшава? Таксамо надта мала.
    Весткі п. Дубікоўскага, а таксамо і дэлегатоў эс-эраў латвійскіх, мяне моцно перэконываюць — што справа наша там стаіць ні так як гэта мне рысавалася, калі я даведаўся, што Вас у Полыцу запрасіў Падэрэўскі. Загранічная акцыя, што нам дала у Бэрліне і Літве — апрыч таго толькі што усадзены вялікіе грошы. Ціж далей нам беларусам дзяржаўным мужам ісьці ізноў шляхам таптаньня на мейсцы. Уважаючы і ценючы Вас — я Вам так аткрыта і сэрдэчна пішу.
    Панок! Калі справа наша там стаіць не на пажаданым нам дзяржаўным ураўні — тагдэ доўга не думаючы прыезжайце да нас ў Латвію ці Эстонію. Ізгэтуль мы начнем сваю дзяржаўна-народную справу.
    Ўсе тыя агромныя суммы якіе трацяца на Місыі у Бэрліне, Парыжу — трэба іх урэзаць да самага мінімума.
    А ўсе звярнуць на Латвію і Эстонію і да начатых фарміраваняў войска прыдаць с ерезны характар працы. I вось калі мы, як я думаю увайдзем у Беларусь з стараны Дзвінска а войско нашэ зойме Полацк, што вельмі легко удасца тагдэ начнемо з Полацка уваскрасаць сваю будучыну. Малю Вас прыдаць гэтаму маяму пагляду с’ерезную увагу.
    Пане Антоні — дзверы на Бацькаўшчыну гэта з Латвіі.
    Усё што патрэба мною зроблено. Адносіны латышоў — што і украінцаў да нас. Сэрдэчнасьць, цеплата, аткрытасьць во дыплемація латвійско-эстонская да нас. Прэса латвійская а нас пішэ што дзень. Я пасылаю Вам як частку вестак. Мне удалося лідэра латв. соц-рэв. Грузэўскаго перэцягнуць для справы нашэй. Мы цяпер як прэсу, так і агулам кажучы усю латв. палітыку маемо у сваіх руках. Таксамо Вам павінен сказаць, што у апошніе часы латвійская прэса заняла надта прыхільнае становііцэ да палякоў. Так у газэце Ульманіса (т-е. Селянскага Саюза) была напісана стацьця пад загалоўкам «Перэоцэнка цэннасьцей» у якой гаварылася, што трэба перэглядзець пастановы «Entente Cordiale». Наогул кажучы прэса Латвіі загаварыла так: «Проч сбліжэньне с сьвером, да здравствует саюз вокруг Полыпы».
    Гэта нам трэба прыняць пад увагу.
    Далей Паночку не адкладывайце доўга а зараз жэ пашлеце дзве місыі у Англію, асабліва зноў у Амэрыку. Ня трэба вялікай а даволі кожнай у складзе 2х чэлавек. Пры гэтым, што датычыцца Амэрыкі та я сам падняўся каб быць Сэкрэтаром нашэй Місыі. У мене там ёсьць вельмі многа знаемых, адзін наш беларус Сукрановіч з якім я і цяпер маю зносіны. Кошт Місыі у Амэрыцы я думаю аплаціўса бы па той прычыне, што калі там з’арганізаваць Консульства і пачаць выдаваць пашпарты усім тым якіе захочуць ехаць на Бацькаўшчыну — то гэта была бы карысьць для нас. Таксамо можна было бы стварыць Нацыанальные Рады, і звярнуцца з прызывам ахвяроваць на Нацыанальны Скарб Беларусі, апрыч таго паралельна вясьці дыплематычную працу.
    Паночку Войско Балаховіча (каля 1.000—500) можна перэцягнуць на нашу сторону ен згодзен.
    Усе беларусы з Арміі Юдзеніча ахвотна перайдуць на службу нашую — кінуць толькі трэба кліч.
    Абшырней Вас паінфармуе пан Дубікоўскі.
    Пасля гэтаго экстранно прышлеце у Латвію прэдстаўніка які ніхай нам дасьць інструкцыі працы.
    Езавітаў, мушу ствердзіць, як эс-эр — працуе сумленно, шчыра і патрыатычна.
    Усіх скарбаў
    ЯЧэрэпук
    Бэрлін 18/ХІ 1919
    P.S. Пазнаемцеса з газэтамі.
    582.2.32:034&г-036
    1 Чэр. Правам ці мячом//Родны Край (Горадня). №6. 10.07.1919. За гэты артыкул рэдактар газэты Тамаш Грыб быў арыштаваны.
    1496.	Тэлеграма шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Дэрпт) міністру замежных справаў Латвіі Зігфрыду Мэеровіцу (Рыга) за 18.11.1919 зь віншаваньнямі з нагоды гадавіны незалежнасьці Латвіі й перамогі латвійскага войска
    582.2.32:090
    Незалежнасьць Латвіі была абвешчаная 18.11.1918. Латыскае войска 11.11.1919 разьбіла Жалезную Дывізію і Нямецкі Легіён —■ галоўныя фармаваньні Бэрмонта.
    1497.	Ліст Міхася Маркевіча (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Парыж) за 19.11.1919
    сэкрэтно
    Паважаны Пане, Антон.
    Знаходзячыся часова заграніцай, дзякуючы таму, што польскія Улады разам з Тамашом Грыбом хацелі мяне арыштаваць дзеля чаго я змушан быу пакінуць працу на мейсцох і выехаць у Коуну, гдзе часова знаходзіуся пры прэдстауніку дзеля перагаворау на Літве пану Крэчэускім, a цяперь пры выездзі яго з Коуны астауся, як-бы ахвіцэрам дзеля сьвязі і жыву там-жа. У самых кароткіх рысах абзначаю Вам тое палітычно-грамадзянскае становішче на Літве, каторае цяперь тут есьць.
    Літоускі габінет, міністрау, толькі што ня дауна зложаны перажывае остры крызіс1, дзеля таго, што да гэтаго часу стаіць вельмі кепска фінансовая справа. Служачым усех устаноу каля двух месяцау, як ня заплачана пэнсія, а для падтрыманьня жыцьця выдаюцц прадукты натураю. Рабочыя вельмі ня здаволены, а крамя таго, што ня выда[ю]ць пэнсіі, — рэпрэсіямі, каторыя робіць, так званы «Дзялавы габінет» у атносінах да істнуючых рабочых арганізацый. Ня дауна зроблена распараженьне састауляць спісы мала-маентных і зусем бяз маентных дзеля выясненьня ліку жыхароу якім патрэбна у першы чарод надзяліць зямлей. Літоуцы таксама ня дремлюць у справі вайсковай, так ня дауна вывешана абвестка аб рагістрацыі усех быушых вайсковых ад 18 да 45 гадоу. Далей, дзьве беларускія роты чуць ужо былі ня расфармованы, але пасьля хадатайства Начальніка Беларускаго бюро Казлова цяперь ня разфармованы і зважаючы тое, што гэтыя роты так шчыра велі барацьбу з бальшавікамі астаулены і дазволена пачаць фармаваць батальен. Міністэрство Беларускіх Спрау, як-бы скончыла свае жыцьце; большая частка служачых ужо распушчана. Воронко падау у адстауку. Міністэрство даецца зусем скасоуваецца. У апошнія часы тут прыехау пан Семашко з якім я меу гутарку. 3 гутаркі выяснілася, што пан Семашко мае якуюсьці асабістую беларускую палітыку і на запытаньне мае: як пан Семашко глядзіць на спорнае тэрыторыальнае пытаньне паміж Беларусамі і Літоуцамі, Семашко адказау, што Літоуцы зусем не прэд’яуляюць жадных запатрэбаваньняу аб Горадзеншчыні і што калі Горадзеншчына захоча быць з Ліцьвінамі, та ей будзя дана аутаномія, будзя сфармована свае войска і якога ужо есьць дзьве роты і будуць свае самоурадовыя установы, што касаемо Ві-
    леншчыны і другіх частках тэрыторыі належачых да Беларусіі нячога не сказау і адмоучауся. Лічу патрэбным сказаць, што палітыка пан Семашко даволі цемная і трэба быць гатовым з гэтага боку на усякія выпадкі, a асабіста цяперь калі Міністэрство скасоуваецца. Можа здарыцца такая справа, што Літоуцы захочуць адчыніць адзель беларускі, так як такі адзел есьць жыдоускі і туды будзя пасажаны пан Семашко і сваею працаю будзя даваць лішні козыр дзеля Літоуцау пры разрашеньні тэрыторыальнага пытаньня. Тут абавязкова патрэбны чалавек, які-б мог быць у курсі усех спрау і давау сваечасна даклады а палітычным становішчу. А справах агульна палітычных з Ліцьвінамі больш ня магу нячога дабавіць, бо ня ведаю Вашага погляду на гэта. Вельмі прасіу-бы калі можна даць мне належныя указаньня як сябе трымаць і калі Вы прызнаеце, што тут абавязкова патрэбны чалавек, та таксама прасіу-бы выказаць Ваш погляд. Аба усем буду паведамляць пры першай магчымасьці і важнасьці зьявіушыхся пытаньняу. Выбачайце за усе.
    Бывайце здаровы.
    19-го лістапада 1919г.
    м. Бэрлін	М.Маркевіч
    582.2.35:035&г — ма
    1 «Дзелавы кабінэт» Галванаўскаса, утвораны 3.10.1919.
    1498.	Ліст Янкі Чарапука (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 19.11.1919
    Вельміпаважаны п. Антоні!
    Даваджу да Вашэго ведама апошнія весткі. Балаховіч гэнерал, перашоў на службу з сваім Войскам Ураду Бел. нар. Респ. Салдат з афіцэрствам налічваецца да 2.000.
    Мабілізацыя беларусоў у Латвіі і Эстоніі, а таксамо ў Фінляндыі дасьць зноў 2.000.
    Усяго з войскам, каля 4.000. Мы смело можэмо заняць Полацк, бальшэвіцкіх сіл тут надта, надта мало.
    Усе беларускіе часьці Вайсковыя у Літве мне заявілі афіцыальна, на першы кліч Беларускаго Ураду Р.Н.М. перойдземо на іх сторану. Пане Антоні, калі справа з палякамі не дзвігаецца у пажаданым нам кфунку — звярнеце увагу на Латвію. Згэтуль можэ пайсьці справа вызваленьня нашэй Бацькаўшчыны. Урады Латвіі і Эстоніі, Фінляндыі нам у некаторых выпадках памогуць. А сама важна ня будуць рабіць ніякіх перашкод. Юдзеніч — здаў камандаваньне эстонскаму глаўнакамандуючаму. 3 Арміі Паўночна-Заходняго Ураду можна выцягнуць усіх беларусоў, якіх не мало ёсьць. Зараз жэ трэба было паслаць Надзвычайную дэлегацыю да Украінцаў аб грашовай помачы — для гэтай фармацыі — а пасля можна было бы выцягнуць што кольвечак із Антанты.
    Пасол Зелезняк — украінскі мне сказаў што Украінцы атрымалі ада Амерыкі 13 мілліонаў далароў. Яны ж абрысаваўшы ім нашэ палажэньне не адмовілі бы.
    Езавітаў працуе шчыра і добра, як эс-эр гэта сьведчу. Высылайце Mi-
    сыю Дыплематычную на Фінляндыю альбо дайце нам право. Нашу Місыю варто з вайскова-дыплематычнай, перэменаваць у «Надзвычайную Дыплематычную Місыю».
    Прышлеце чэлавека у Латвію (Нікалаеўская 20) ці Эстонію гасьцінніцу «Залаты Леў» з Вашым поглядам на гэту справу, мамэнт только ня упосьцем. Пажаданы быў бы прыезд Мамонькі (абавязкова) і Душэўскаго. Аванс 400.000 адпусьцеце, бо гэта пашырыць надзвычайна нашу акцыю заграніцай. Вам усенько прэдстаўляемо, кіруйцеса дзержаўным розумам; арентацыяй справы, як у Вас там яна стаіць. Тэлеграфуйце аба ўсем як найхучэй, ці прышлеце спэцыальнага дэлегата. Місыю у Амэрыку адпраўце. Езавітаў у Юрьеве працуе з Entente Cordiale, а я прыехаў у Бэрлін за грашмі т.-е. у сумі 430.000, але далі толькі 30.000. Я выезжаю зноў экстранно на мейсцовую працу.
    Шлю Вам мае шчырае пажаданьне
    ЯЧэрэпук
    19/ХІ P.S. Пан Дубікоўскі скажэ аба ўсем падробна.
    582.2.32.037&Г-038
    1499.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча старшыні Рады Народных Міністраў Украінскай Народнай Рэспублікі за 19.11.1919 (вых. № 1-231)
    Яго Міласьці Высокапаважанаму Пану Старшыне Рады Народных Міністрау Украінскае Народнае Рэспублікі
    Згодна з паунамоцтвам, выданым Радою Народных Міністрау Беларускае Народнае Рэспублікі ад 22 тр[а]уня 1919 году і прыложаннам да заявы Нашаго Пасольства аб пазыке ад 15 лістапада 1919 году, маю гонар прасіць Вас Высокапаважаны Пане Міністр, у выпадку ласкавае пастановы аб пазыке, зрабіць распараджэньне аб выпісаньні патрэбных аккрэдытываў на імя Нашаго Надзвычаінаго Пасла пры Укранскім Урадзе П. Аляксандра Цьвікевіча