Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.2.40:035 — мк
1500. Паўнамоцтва Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандру Цьвікевічу за 19.11.1919 на атрыманьне ім 50.000.000 карбованцаў у якасьці пазыкі ад Ураду УНР Ураду БНР
582.2.40:036 — мк
1501. Пратакол сустрэчы Антона Луцкевіча зь Юзэфам Пілсудзкім у Варшаве 20.11.1919
Пратакол
Варшава, 20 лістапада 1919. Сягоньня ў 1 гадз. папалудні я быў прыняты п. Начальнікам Польскай Дзяржавы, Язэпам Пілсудскім, у Бэльвэдэры.
Прыпомніўшы заявы п. Пілсудскага прадстаўніком беларусоў у Менску і мне ў пачатку верасьня ў Варшаве, што ён нічога ня мае проці аднаўленьня працы Рады Рэспублікі, я расказаў яму аб прашкодах, чыненых Радзе мясцовымі польскімі ўладамі ў Менску і аб трэбаваньні, каб беларускія установы ачысьцілі Юбілейны Дом у 24 гадзіны, што было раўназначным зрыву засяданьняў Рады1.
П. Пілсудскі пацьвярдзіў свае даўнейшыя заявы і высказаў зьдзіўленьне з прычыны паступкаў менскіх улад. Ён высказаў думку, што ініцыятыва магла выйсьці ад праваслаўнага духавенства, і пытаўся, чы Рачкевіч быў у гэтым часе ў Менску? Усё-ж згодзіўся з тым, што тут ясна жаданьне сарваць Раду.
Пасьля выясьненьня мной ролі духавенства і абзнаёмленьня з дакумэнтамі (копіі перапіскі Нацыян. К-ту з менскім урадам), а такжа пасьля маей заявы, што Рачкевіч выехаў з Менску і што яго становішча не давала поваду думаць аб варожых адносінах да Рады (што пацьвярдзіў і Пілсудскі), Начальнік П<ольскай> Дз<яржавы> запісаў сабе гэту справу абшырна на паперы і спытаўся йшчэ, што было пастаноўлена на першым засяданьні Рады2. Відаць, ня бачучы нічога для сябе благога ў гэтых пастановах, п. Пілсудскі сказаў, што ён аб усей справе перагаворыць з Асмалоўскім і Рачкевічам3, калі той у Варшаве.
На заяву маю аб ухваленым Радай даручэньні мне пачаць перагаворы з польскім урадам аб прызнаньні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі п. Пілсудскі сперша нічога не адказаў, а закрануў гэту справу пазьней.
Чароднай справай была справа беларускіх школ у Горадзеншчыне. Я паказаў прысланыя мне вучыцельскай арганізацыяй копіі сялянскіх прыгавораў аб школах, пакінутых без рэзультатаў школьным інспэктарам4. Пілсудзкі уважна прачытаў іх і ўзяў спіс вёсак, з якіх яны былі, на якім тут-жа напісаў нейкую рэзалюцыю, абяцаўшыся учыніць належныя крокі дзеля здаволеньня жаданьня сялян. Калі-ж я яму расказаў аб палажэньні ў паветах, анэктованых ужо палякамі (Сакольскім), то П. адказаў, што тут будзе цяжэй што-колечы памагчы.
Далей я расказаў п. Пілсудскаму аб палітычных настраеньнях у Менску у зьвязку з выбарамі ў самаўрады і да палітычнай рэпрэзэнтацыі, выясьніўшы матывы адмовы беларусаў ад учасьця ў выбарах. П. высказаў свой вялікі жаль, а далей — пераходзячы да палітычных выбараў — згодзіўся, што польскі сэйм ня мае права ладзіць гэных выбараў, і прапазыцыя Недзялкоўскага ім адкінута (usuni^ta). Выбары могуць быць праведзены толькі яго, Пілсудскага, уласьцю, і ён хацеў абаперціся на самаўрадах. На маю заяву, што ўчасьце самаўрадаў — толькі тэхнічнае, а тут патрэбно імя Рады Рэспублікі, — П. сказаў, што гэта справядліва і трэба знайсьці нейакі компроміс. Ён думае, што найлепей у дэкрэце аб выбарах базіравацца на высказанным Усебеларускім Зьездам і Радай рэспублікі жаданьні сазыву Констытуанты. 3 выбарамі П. не сьпяшаецца, бо хоча выждаць мамэнт упадку пабедных надзей Денікіна, што адабьецца на настраеньні масквафільскіх элемэнтаў.
На маё пытаньне аб адносінах да пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі і яе дзяржаўных органаў, якім павінна быць здадзена часьцямі і ступянёва ўлада, П. заявіў:
Зрабіць гэтага ён цяпер ня можа: гэтаму прашкаджае благая палітычная кон’юнктура і тыя атакі, якія робяць на яго антанта і Денікін. Беларуская справа — раўнуючы да украінскай і літоўскай — найменш палючая для Расеі і падтрымоўваючай яе Англіі, і яна аўтоматычна пройдзе вельмі лёгка, калі ўсё пойдзе добра на фланках: украінскім і літоўскім. 3 украінскай справай — вельмі блага, бо яна лішне палючая для заінтэрэсованых старон. Ён, Пілсудскі, выдзяржаў цяпер цэлы штурм, каб рабіў саюз з Дэнікіным: на яго насядалі і эндэкі, і наагул палякі, — ды ён, як цьвёрды літвін, не падаўся. Цяпер няўдачы маскалёў5 умацоўваюць яго, П., становішча, але і Украіны ён яшчэ офіцыяльна прызнаць ня можа. — Лепей стаяць справы на паўночным фланку — літоўскім, і П. мае ў гэтым кірунку ўчыніць крокі, што можа адбіцца і на ролі Беларусі.
Што датычыцца перадачы ўласьці беларускім установам, П. сказаў, што ён можа запрапанаваць падход да гэтага з другога боку: дарогай прыняцьця ўчасьця ў часовым (падчыркнуў гэта) упраўленьні краем, ладжаным палякамі. Прызнаваючы карыснай і патрэбнай нашу загранічную работу, ён прызнаў патрэбным істнаваньня Рады Рэспублікі, ад імя каторай, як прадстаўніцы усяе Беларусі, мы прамаўляем заграніцай.
Гаворачы аб працы у краю, П. адзначыў, як факт для нас карысны, паддзержку П.П.С., але радзіў увайсьці у зносіны і з такімі арганізацыямі, як «Straz Kresowa» (ня ўсімі, а толькі кфаўнікамі, бо там у масе сядзяць эндэкі) і з «краёвцамі» — зубрамі. Ён гэтымі днямі меў з імі гутаркі і мае ўражэньне, што мы з імі маглі-бы зыйсьціся на палітычнай плятформе. Ведама, зубрам трэба было-бы даць якуюсь прыемную разьвязку зямельнага пытаньня. Назваў, як разумнага, імя Мэйштовіча.
У канцы я папрасіў даць загад, каб Грыба, які сядзіць бяз права выезду і пад залогам у Горадні, пусьцілі ў Менск на сэсію Рады. П. абяцаўся гэта зрабіць і таксама запісаў.
Агульны характар гутаркі быў вельмі ветлы і прыхільны, — ведама, на грунце польска-беларускай дзяржаўнай фэдэрацыі, — болып ветлы і просты, чымся першы прыём мяне з Цьвікевічам у верасьні.
Ант. Луцкевіч
Старшыня Рады Нар. Міністраў Беларуск
582.2.13: 032&г-036&г — р
1 Пасьля паседжаньня Рады БНР 12.11.1919, на якім была ўхваленая радыкальная рэзалюцыя эсэраў. 2 Першае пасяджэньне Рады адбылося 9.11.1919. 3У тым часе — генэральны камісар Усходніх Земляў і камісар Менскай акругі. 4 Гл. дакумэнты №№1398-1399. 5 Маецца на ўвазе параза Дзянікіна ў ягоным паходзе на Маскву ў кастрычніку 1919 году.
1502. Беларускае Прэс-Бюро (?). №24. 20.11.1919
Предстаячы сазыу Рады. — Нямеччына і акраіныя гаспадарства. — Абьеднаньне беларускіх жыдоу. — Геройскі подвіг аднэй патріоткі
582.2.44:004&г-005&г — шк
Месца выданьня невядомае (Менск?).
1503. Паведамленьне Канфэрэнцыі паслоў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 20.11.1919 (вых. №1) міністру абароны БНР Аўгену Ладнову аб пастанове Канфэрэнцыі ў справе выдзяленьня яму 25.000 марак на арганізацыйную працу па фармаваньню беларускага атраду ў Францыі
582.2.33:073 — мк
1504. Паведамленьне Канфэрэнцыі Паслоў Беларускай Народнай Рэспублікі (Бэрлін) Надзвычайнай Midi БНР у Нямеччыне за 20.11.1919 (вых. №2) аб зацьвярджэньні каштарысу ўтрыманьня Місіі ў памеры 18.300 марак на месяц
582.2.31:010 — мк
1505. Ліст міністра замежных справаў Латвіі Зігфрыда Мэеровіца (Рыга) шэфу Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастусю Езавітаву (Дэрпт) за 20.11.1919 з падзякаю за віншаваньні
582.2.32:091 — рк
1506. Інфармацыя аб пастановах канфэрэнцыі [Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў?] за 20.11.1919
Было 12 чалавек.
1. Войска беларускае павінна фармавацца на дэмакратычных асновах. Сябры партыі і фракцыі кап працавалі пры фармаваньні і арганізоўвалі вайсковыя гурткі.
2. Партыя падтрымлівае Глаўнакамандуючага беларускага войска па стольку, па скольку ён будзе фармаваць па духу беларускае войска і будзе бараніць інтэрэсы рэспублікі, як незалежнасьць і непадзельнасьць.
3. Беларускія школы павінны быць пастроены па прынцыпу едынай, працоўнай школы і быць дарэмнай. Старацца адчыняць тэхнічныя школы. Школьных працаўнікоў добра абязпечыць матэр’яльна і для яго разьвіцьця закладаць бібліатэкі, устраіваць курсы, экскурсіі і зьезды. Зьвярнуць увагу на ўнешкольную асьвету.
4. Прымаючы пад увагу тыя варункі у якіх знаходзіцца наш пралетарыят і трудавое селянства, а так сама тые гістарычныя перашкоды, пры якіх ня мог развівацца ен нацыянальна, культурна і соцыяльна, прызнаецца едыны прынцып улады на Беларусі толькі прынцып радавай рэспублікі.
5. Дамагацца скліканьня другога ўсебеларускага зьезда.
6. Стараода закладаваць селянскія і прафэссіянальныя хаўрусы.
7. У арганізуемам інтэрнацыянале1 учасьце прыняць.
8. У канфэрэнцыі нацыянальных сацыялістаў у Варшаве учасьце прыняць.
9. Зьвярнуць вялікую увагу на працу ў кооператывах.
582.2.38:083 — рк
Надпісана рукою В.Ластоўскага: «аб конфэрэнцыі 20.XI-19 у выкладзе гр. Вальковіча». 1 Маецца на ўвазе 3-ці (Камуністычны) Інтэрнацыянал, заснаваны ў сакавіку 1919 году.
1507. Нарыс [праграмы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў?]
Нарыс.
1. Незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.
2. Земля павінна належыць да таго, хто на ей працуе. Дзеля гэтага, земля на абшарах Беларусі павінна перайсьці у рукі працоўных грамадзян Беларусі. Дзяржава павінна мець зямельны фонд дзеля падняцьця агрыкультуры і прамысловасьці. Усе лясы, вазеры, рэкі, балоты і недры зямлі павінны быць нацыяналізаваны. Норма зямлі не павінна перавышаць працоўнай і не ніжэй прадавольственнай.
3. Рабочае пытаньне разглядаваецца праз прызму пераходу ад капіталістычнага к сацыялістычнаму строю шляхам разьвіцьця праізвадзіцельнай і патрабіцельскай кооперацыі. Нацыяналізацыя крупнай прамысловасьці і гандлю. 8 гадзінны рабочы дзень і страхоў рабочых за кошт прэдпрыемства.
4. Асьвета павінна быць агульная, дарэмная. Едыная працоўная аўтаномная школа. Адміністрацыя міністерства прасьветы павінна быць у руках настаўніцкіх саюзаў.
5. Поўная свабода усім грамадзянам, жывучым на Беларусі. Свабода сумленьня, слова, друку, агульных сходаў, саюзаў, забастовак, незачэпнасьць асобы, памешканьня і гэтак далей...
582.2.38:083г — рк
1508. Ліст Палуты Бадуновай (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.11.1919
Сябар Луцкевіч!
Пасылаем да Вас нашага віленскага таварыша Белькевіча, каторы усю нашу справу складзе перад Вамі. А справа так стаіць, што Раду зачыняюць голадам і холадам. Бяруць ізморам. Ня ведаю хто тут праў, хто вінават, нехай нас разсудзіць гісторыя, каторая нікога не абміне. Адно толькі ясна, што у першую чаргу праваліваюць Раду тые людзі, каторые не падумалі аб хлебе насушчнам для Рады.