• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    I вось мы цяпер з’яўляемся сьведчыкамі таго, як Рада з кожным днем раз’езжаецца.
    Есьць людзі «з нашых» каторыя не хацелі склікаць Раду, каторыя і цяпер рады, што яна разходзіцца.
    Але сільны беларускі пролетарыят і ен хоць сягоньні разойдзецца заўтра збярэцца і ужо нема той сілы, якая б нас разагнала. Усе польскія эндэцкія інтрыгі, усе інтрыгі «нашых не хочучых Рады» нуль.
    Народ падняўся і патрэбуя адчота і загавора громка.
    Тутака атрымалі Вашу тэлеграмму, аб тым што Вы не едзеце з-за тога, што нема Дубейкоўскаго. Гэта вельмі шкодна, што Вы не едзіце. Тутака усе у страшэннам непаразуменьні. Кажуць, што Вы спецыальна не едзіце і г.д. Адно толькі відаць, што Вам трэба прыехаць, зрабіць даклад, a посьле Вы можэце, калі гэта патрэбна зноў уехаць для перагавораў. Мы
    не можам больш чакаць і пойдзем на рашыцельные шагі. Тутака нема ні капейкі грашэй. Усе галадаюць, негадуюць і шмат хто едзе дамоў не з чым. Пачакаем яшчэ 4-5 дзен і перавыбары прэзыдзіуму зробім і вынесем яшчэ некалькі рэзалюцыяў а посьле пойдзем да народу, каб усю справу асьвеціць з усіх бакоў.
    Калі Урад не лічыцца з народам, дык народ тым болей павінен не лічыцца з Урадам. Тые прэдстаўнікі Ураду, якія есьць тутака паказалі усю сваю нездольнасьць, альбо рабілі нарочна. Бо я ведаю, што Вы цьверда стаялі на грунце созыва Рады і што вельмі мякка сталі на гэты грунт Смоліч і разам з ім Цярэшчэнка.
    Ведайце, што усе за Вас, но усе проціу Вашага Міністэрства і не наша віна, а віна усяго міністэрства, калі мы аславім яго на увесь мір перавыбраўшы міністэрства без яго ведама. А мы гэта зробім, калі не убачым іншага выхаду.
    Я добра ведаю, што міністры Вас не слухалі і на гэты раз не паслухалі. Я усей душой стаю за Вас, но я усімі сіламі буду стаяць проціў усіх міністраў. Яны губяць нас і мы будзем ім адказываць.
    Мы многа цярпелі радзі ідэі нацыанальнай, але калі і яе губяць мы ужо паднімемся.
    Вітаю Вас і толькі ад Вас чэкаю спасеньня. Ведаю, што любіце бацькаўшчыну больш, чым сябе.
    Палута Бадунова
    20го лістападу 1919 году
    Менск-Беларускі
    582.2.46:064&г — ра
    1509.	Тэлеграма Кастуся Езавітава (Дэрпт) Антону Луцкевічу (Варшава) за 21.11.1919
    = warszva hotel saski luekoewiczu =
    dorpat 2+ 288/21: + 19/18/11; 1 20/27 =
    general balachowicz atradam piereszol bielaruskijus sluszbu pracuju juijewskaj konferenciji czekaju wiestak riga nikolaewskaja 20 = ezawitow .
    582.2.32:040
    1510.	Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 21.11.1919
    21-ХІ 919
    Менск
    Дарагі пане Антоне!
    П. Кузьма1 казаў мне, што ён піша да Вас даўжэзныя лісты. Дзеля гэтага, я ня буду затрымлівацца на усякіх дэталях і конкрэтных фактах. Скажу толькі наогул — што нашая праца нормальна разьвіваецца і паскараецца, што павінна былоб даваць нам усякія ясныя надзеі — ня гледзячы нават на усю няпэўнасьць становішча і провокацыю, якой мы акружаны. Нехватае сэр’ёзных працаўнікоў. Усе чакаюць напр. Тарашкевіча. Праца трымаецца на 2-3 людзях; рэшта таўчэцца бяз наўды. Праўда, добра ужо
    тое, што ня шкодзіць — ці можа — менш шкодзіць у працы — што я прыпісую энэргічнай чыннасьці п. Кузьмы. Аднак і цяпер мы церпім у сваім гуртку вельмі няпэўных людзей, аб якіх саўсім вядома напр., што яны усё пераказуюць маскоўскім кругам. Але добра тое ужо, што аткрытая і прылюдная брахня іхная — як бы зьменшылася. Унутраная барацьба сьціхла. Але памятайце, што хутка п. Кузьма будзе бязсільным і яму трэба памагчы.
    Затое знадворныя адносіны нашыя прымушаюць хацець куды лепшых. Абяцанкі Асмалоўскага засталіся абяцанкамі, а міліоны — пуфам. Добра што хоць на курсы крыху дасталі — і то ж яшчэ невядома, ці усё выдадуць. Найгорай, гэта, што яны здаецца ня чуюць тут ані — грунту пад нагамі. Анархія, ведама, поўная у іх самых. Аднак, падкрэсьлю яшчэ раз, мей мы болыпыя грошы — магліб шмат зрабіць. Бо працаваць можна. Між іншым наш адэссіт Трафімаў залажыў у Навагрудку паветавую Раду; зрабіў гэта, здаецца, з вялікім гукам. Так сама пачынаецца рух і у іншых паветах. Але на жаль такіх Трафімавых мы маем вельмі мала, a хутка ня будзем мець за што іх у дарогу выправіць.
    Што рабіць далей — пакуль што аб гэтым німа часу думаць. За шмат ёсьць тэрміновай працы. Што да Вас, думаем тут мы, ці не ляпей былоб вярнуцца Вам назад. Ад гэтага нашая вага, уплывы, значэньне, здаецца-б шмат вырасьлі. А цяпер мы — з галавою ў балоце. Хай хоць галава будзе на волі. Рады Рэспублікі тымчасам можа зьбіраць і ні варта. Можа ляпей перачакаць і хоць ёй не компрамітавацца. Тым болып, што і рабіць ёй німа чаго, усё робіцца і без яе. Я лічыў бы болып карысным, каб Вы выклікалі да сябе такіх — Лесіка, Прушынскага, Ігнатоўскага, можа Косьцевіча у Варшаву на нараду, а пасьля выехаліб. Яныб супакоіліся і шмат чаго выясьніласяб. Праўда яны і цяпер сядзяць ціха (дзякуючы Кузьме) — але гэта да часу толькі.
    Што да нашых «праваслаўных» соцыялістаў2, дык мяне іхнае маўчаньне даўно непакоіць. Так сама баюся фокусаў п. Язэпа3 і лічу іх саўсім мажлівымі. Раіў-бы пакуль-што не чапаць іх. Самае каштоўнае, што мы маем — гэта еднасьць справы беларускай, еднасьць руху, еднасьць прадстаўніцтва. На карысьць гэтага шмат чым можна ахвяраваць.
    Каліб якая Бэр<лінская> авантура4 удалася, мы маглі-б апынуцца у самым дзікім становішчы, пры разьбітым карыце, папраўдзі. Дзеля гэтага трэба паклапаціцца зараз-жа. Трэба паслаць туды каго-небудзь паважнага — найляпей бы можа каго з с.р., бо іх там крыху баяцца. Але трэба пасылаць на гвалт хутчэй.
    Паведамце мяне, як стаіць справа з маімі арыштаванымі дакумэнтамі і калі іх не удалося адабраць, дык пастарайцеся, будзьце ласкавы, a то мне гэта вельмі непрыятна.
    Тым часам бывайце здаровы
    Аркадзь
    582.2.46:	054&г-055&г — ра
    1	Цярэшчанка. 2 Сацыял-фэдэралісты (Захарка, Цьвікевіч, Крэчэўскі, Езавітаў). 3 Варонка. 4 Маецца на ўвазе вэрсія А.Луцкевіча аб змове рыхтаванай супраць яго ў Бэрліне Васілём Захаркам.
    1511. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Кастусю Езавітаву (Рыга) за 22.11.1919
    Jezowitow
    Bielaruskaja Misija
    Nikolajewskaja 20
    Ryga
    Telehramu pierachodzie Balachowicza atrymau. Winszuju udaczy. Zwiazyciesia abodwa ministram abarony Ladnowym Paryzu 24 rue Bayard telehrafujcie Ladnowu mnie detali czysio ludziej. Padnimicie sprawu wajennaha sajuza Latwijaj Estonijaj. Sesija Rady Miensku adkryiasia, jedu tudy praz try dni.
    Luckiewicz.
    22	.XI. 19. Warszawa, Hotel Saski.
    582.2.32:039 — рк
    1512. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 22.11.1919
    Colonel Ladnoff
    24 rue Bayard
    Paris.
    General Balakhovitch avec son detachement est au service du notre gouvernement. Entrez en communication avec Esovitoff Riga 20 Nikolaievskaia.
    Question d'emprunt sera resolu hereusement malgre situation penible des nos allies1.
    Loutckevitch
    22	.XI. 19. Varsovie, Hotel de Saxe
    582.2.33:083 — рк
    1 Перамовы аб пазыцы вяліся ў Варшаве з прадстаўнікамі УНР.
    1513. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Міколу Вяршыніну (Прага) за 23.11.1919
    Verszynin
    Sokolska 22
    Praha
    Czemu Dubiejkowskiego niema telegrafujcie grozi katastrofa
    Luckiewicz
    23.XI. 19 Hotel Saski
    582.2.30:009 — рк
    1514. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Лявону Зайцу (Бэрлін) за 23.11.1919
    Sajatz
    Motzstrasse 21
    Berlin.
    Pieni^dze zonie dawano poki byiy wasz sabotaz odbit si? na niej na catej robocie wszystko rozbijacie panuje glod nydza Arkadz telegrafuje zonajechac nie moze prosi pieni?dzy gloduje dziecko chore
    Luckiewicz
    23	.XI.19. Hotel Saski
    582.2.31:	033 — рк
    1515. Тэлеграма Васіля Захаркі (Прага) Антону Луцкевічу (Варшава) за 24.11.1919
    pylna kuckiewicz warszawa hotel saski
    "praha 7297 14 24 12-30 ppwktbl =
    ja pietro1 euchim2 dubejkowski wyjezdzajem pragi warszawu zawtra = bazyl -
    582.2.30:008
    1	Крэчэўскі. 2 Бялевіч.
    1516. Даклад упаўнаважанага БНР па справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне Міколы Вяршыніна (Прага) Прэм’ерМіністру Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 25.11.1919
    Яго міласьці пану Прэзыдэнту Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі
    Упаунамочанаго па справам ваенна-палонных беларусау у Чэха-Славацкай рэспубліце Мікалая Вершыніна
    Даклад
    Выбачаця пане Прэзыдэнце, што асьмеліваюся дакладываць Вам a сваем паложені у Празе, бо лічу гэту речь не як сваю прыватную, але як нашу грамадзянскую (гасударственную). Кожны ведае, што нам трэба мець у Празе прэдстауніка, але калі яго німа, я стараюся як магу рэпрэзантаваць Btларусь. Вось калі бываюць тут неякія торжества і я там бываю каб ведалі што ёсьць наша Рэспубліка і каб напісалі у газэтах. Акром гэтаго раблю усе што магу на карысьць нашай дарагой бацькауіцыны. Але не ведаеце пане Прэзыдэнце як мне трудна жыць за гэты грошы 900 карон у месяц што атрымываю, бо калі гэта пэнсья (летам гэтага году) мне назначалася усе было на палавіну таней як цяперь. Я не магу сраунятца с украінскімі пісарамі, якіе толькі знаюць перэпісаць з чорнаго набела, але дастаюць па 1500 кар. у месяць, а іх упоунамочаны па справам палонных атрымывае 4000 кор. а калі гдзе едзе то ягце — сутачныя. Я ведаю што наш урад ня може так іцодра плаціць, але усе такі мне здаетца што трэба памяркаваць так, каб справа хутчей ішла, бо калі я павінен адрыватца ад работы і даваць лекці то гэта шкодзіць нашай справе.
    Па гэтаму асьмеліваюся вельмі прасіць Вас пане Прэзыдэнце а павелічені мне пэнсіі.
    Пакорны слуга Ваш
    Мікалай Вершынін.
    Прага II
    25 лістападу 1919 г.
    Praha II
    Wenzigova 4
    582.2.30:006&r — pa
    Рэзалюцыя А.Луцкевіча: «Варшава 28.XII. 19. Павялічыць ад 1.1.20 пэнсію да 1.500 чэскіх корон».
    1517. Тэлеграма Кастуся Езавітава (Рыга) Антону Луцкевічу (Варшава) за 25.11.1919
    = lukiewiczu hotel saski larszawa =
    roga210 30 14. 45 =
    kanferencyja jurbiewie pryznala niezaliegnasc bielarusi kropla duschewski dabinsja aficyalnaha pryznania ad finlandzii kropka pracujem kantakcie kropka asobny atrad bielaruskai respubliki pad kamandaju balachowicza dobra wajuj = egawitan +
    582.2.32:041
    1518.	Зварот Міколы Андрушкевіча i іншых арыштаваных палякамі беларускіх афіцэраў (Ашмяна) да віцэ-старшыні Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны Міхася Кахановіча (Вільня) за 25.11.1919 з просьбай хадайнічаць аб іхным вызваленьні