Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
II. He лічыць адпаведнымі мандаты і у Раду Б.Н.Р. не прыняць: 1) Цывулі _ яп Камітэту Сувязі Культурна-Нацыянальнага адраджэньня, бо арганізацыя гэта дауно не істнуе і пасьведчаньне, якое кім-сьці выдано 9/ХІ Цывулі не мае печаткі і адзначэння году яго выдачы; 2) Керкуця Уласа — пасьведчаньне выдано ад 10/XI-19 г. за подпісам Ждановіча ад прэзідыуму Беларускай Вайсковай Арганізацыі у Вільні; такой арганізацыі, істнавала-б цяпер і мела-б той ці іншы статут, нема; 3) Касперовіча Міколы — яп Ігуменскай Беларускай паветовай Школьнай Рады пасьведчаньне без печаткі; аб чыннасьці гэтай Рады нічога ня ведома і пытаньне яшчэ ці істнуе яна; да выясьненьня гэтаго прыняць у Раду Рэспублікі не можна; 4) Кісель-Корф Станіслава — ад Таварыства «Золак» у Вільні (апека над дзецьмі); пасьведчаньне ад 9/ХІ падпісана мужам дэлегаткі, Ластоускім; Таварыства цяпер такога нема, мандат не адпаведны.
III. Лічыць Раду Б.Н.Р. у складзе, быушым да гэтай сэсіі і зацьверджаных гэтым сходам Рады.
УХВАЛА: РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ УХВАЛІЛА: ПРЫНЯЦЬ ПРАПАЗЫЦЫІ ДАКЛАДЧЫКА, ЗАЦЬВЕРДЗІЦЬ ЗЬМЕСТ ДАКЛАДУ I ДЭТАЛІЧНА ЯГО ЗАПІСАЦЬ.
II. Даклад Старшыні Рады Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі, п. Антона Луцкевіча.
Панэ Рада! Чыннасьць Ураду зводзілася глауным чынам да работы за граніцай, мэтай якога было бараніць непадзельнасьць і незалежнасьць Беларусі. Вельмі трудна было трапіць да Парыжу нашым прэдстауніком; давялося ехаць цераз Берлін і там два месяцы чэкаць, пакуль прыйшло дазваленьне на выезд дэлегацыі у Парыж. Дзеля гэтага беларускі мэморыал быу паданы Мірнай Конфэрэнцыі адным з апошніх.
На Конфэрэнцыі часта пыталі дэлегацыю, як адносіцца Беларускі Урад да фэдэрацыі з Расіяй. Пры адказе на гэтае пытаньне зауседы падкрэслівалася, што гэту справу можа развязаць толькі Беларускі Устаноучы Сойм, а ні як не Усерасейскі.
Адносіны да Расеі усіх дробных дзяржавау, паустаушых на яе руінах, зусім ясна выразіліся у пратэсьце дэлегацыяу гэтых дзяржавау проці прызнаньня ураду Колчака.
3 Літвінамі адносіны былі увесь час непрыязные. У асобе іх дэлегацыі беларусы знайшлі большых ворагау, чым нават у Расейскай дэлегацыі. За тое Беларуская дэлегацыя працавала дружна і супольна з дэлегацыямі Украінскай, Латышскай і Эстонскай.
Толькі у канцы свайго пабыту у Парыжу дэлегацыі удалося наладзіць кантакт і з польскім прэдстауніцтвам на мірнай Конфэрэнцыі. Тлумачыцца гэта складам дэлегацыі, перэвагаю у ей імперыялістычных элемэнтау. Збліжэньне з польскай дэлегацыяй адбылося па ініцыятыве нікаторых францускіх кругоу.
У францускім грамадзянстве ад пэунага часу змагаюцца два пляны устройства Усходняй Эуропы: 1) Вялікая Расея, як аплод проці Нямеччыны і 2) саюз дробных дзяржавау паміж Нямеччынай і Расеяй. Прэдстаунікі другога кірунку клапаціліся, каб беларусы дагаварыліся з палякамі. Прэдстаунік Беларусай меу размову з Падэрэускім, пасьля якой той выступіу перад Клемансо на карысьць Беларусі. Клемансо аднак не сустрэу прыхільна гэтай думкі, бо тады яшчэ перавагаю сярод Францускага грамадзянства карыстау плян адбудаваньня вялікай Расеі. Тады Падэрэускі выклікау Беларускую дэлегацыю у Варшаву для таго, каб незалежна паразумецца з ею. Аднак непрыхільныя для беларусау члены польскай дэлегацыі пастараліся адцягнуць гэты ад’езд і калі беларуская дэлегацыя трапіла на рэшці у Варшаву, то Падэрэускаго ужо там ня было: ен паехау у Парыж. Беларускай дэлегацыі прышлося весьці перагаворы з Віцэ-Міністрам Загранічных Справау, Скшынскім.
Адбываліся зносіны увесь час з Пілсудскім; ценгля выяулялася яго прыхільнасьць да незалежнасьці Беларусі.
Урад падтрымлівау зносіны з Украінцамі і меу перагаворы з Латышскай дэлегацыяй, начале якой стаялі Вайцінскі і Мееровіч.
Ураду цяжка было працаваць за граніцай, дзе пастаянна ставілі пытаньня найперш: дзе тэрыторыя, дзе Ваша сталіца і дзе мае сталым мейсцам свайго пабыту Беларускі Урад. Прыходзілася гаварыць, што тэрыторыя занятая бальшавікамі, але заняцьцям палякамі значнай часткі Беларусі гэтым тлумачыцца нельга было.
3 усей палітычнай сітуацыі вынікае канечная патрэба стварыць хацябы пэуную відімасьць Беларускай улады на тэрыторыі Беларусі, а гэта мажліва толькі у паразуменьню з Польскім Урадам. Гэта-ж пабудзіла склікаць Раду Рэспублікі. Учасе гутарак з Начальнікам Польскай Дзержавы Пілсудскім выявілася, што ен прызнае патрэбу Беларускай Дзержаунай работы за граніцай. Наогул, ен аднасіцца прыхільна да ідэі незалежнасьці Беларусі. Аднак, як заявіу ен улада ня можа быць перададзена
Беларускаму Ураду па варункам палітычнага момэнту, за тое пажаданым зьяуляецца увойсьце беларусау у Польскую адміністрацыю на Беларусі.
Работа прэдстаунікоу Беларускаго Ураду у Варшаве мела мэтай завязаць цясьнейшыя зносіны з Польскай дэмократыяй, якая стаіць на грунце: «За нашу і вашу вольнасьць». Гэта P.P.S., пілсудчыкі і інш. Яны стаяць на тым грунце, што да справы беларускай Полынча павінна падыходзіць, маючы на воку не анэксію, а прызнаньне незалежнасьці Беларусі.
Што да палажэньня беларускай справы за граніцай, то у гэты час трэба адзначыць такіе факты: мае быць за граніцай склікана конфэрэнцыя прэдстаунікоу усіх дзяржавау, якія дажыліся на тэрыторыі Расеі. 3 гэтага поваду польская пресса ужо адзначыла, што на гэтай конфэрэнцыі Беларусь прэдстаулена ня будзе. Дзеля гэтага трэба паказаць, што работа наша не замерла, што ідэя незалежнасьці сьвеціць нам і далей. Найвышэйшы Дзяржауны Орган, які павінен быць створаны, павінен старацца перахаваць незалежнасьць Беларусі. Расейскае прэдстауніцтва у Парыжы, баючыся паездкі Старшыні Рады Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі у Варшаву, якая па іх думцы адзначала збліжэньне Беларусі з Польшчай, дакляравалі пэуныя абяцанкі Беларусі (інтэрв’ю Сазонава і яго дэклярацыі). Змагаючыся за Беларусь, Польская і Расейская дыплематыя даводзіць перад сьветам адна проці другой, што Беларусь есьць краем асобным, і кожная з свайго боку абяцае Беларусі пэуную аутаномію. Гэта дапамагае рабоце Беларускіх прэдстаунікоу. Але найбольшую помачь і спагаду мелі Беларусы з боку братняй Украіны, Урад якой прызнау Беларускую Народную Рэспубліку і зауседы падтрымлівае з намі контакт і дапамагае працы. Латвійскі Урад прызнау Беларускую Народную Рэспубліку і выказау пажаданьне абменяцца прэдстаунікамі. Эстонія і Фінляндыя гатовы прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку. Чэхія і Нямеччына фактычна прызналі Беларусь, прыняушы яе прэдстаунікоу.
Што да справау фінансавых, то ад Украінскага Ураду была атрымана пазычка 2 1/2 міліенау марак нямецкіх. Значныя сумы расходаваны на утрыманьне Рады Рэспублікі. 3 іх 175.000 марак есьць на руках у пісара Рады Рэспублікі, Крэчэускага. Дыплематычная работа у Парыжы і інш. мейсцох, Вайсковая Арганізацыя у Нямеччыне, дзе сарганізована да 10.000 беларусау-палонных, арганізацыя беларусау-палонных у Францыі — у Вердэнскім лагеру, — усе гэта патрэбавала значных грашавых коштау. У Латвіі фармуюцца Беларускія Вайсковыя часьці; на службу Беларускага Ураду перайшоу ген. Балаховіч з сваім атрадам каля 2.000 чалавек. Далейшае разьвіцьце загранічнай працы вельмі звязана з фінансавымі справамі. У гэтым сэнсе вядуцца перагаворы з Украінскім Урадам.
Пасьля дакладу Старшыні Рады Народных Міністрау выступалі прэдстаунікі фракцыяу Рады Рэспублікі.
Прэдстаунік фракцыі цэнтру, Алексюк, адносіцца вельмі крытычна да чыннасьці Ураду. He атрымана афіцыяльнага прызнаньня незалежнасьці Беларусі з боку важнейшых Дзяржавау сьвету. He вялося працы у Англіі, Італіі, Амэрыцы. Адносіны да Польшчы да гэтай пары не урэгу-
ляваны. Дзеля гэтага фракцыя Цэнтру находзіць працу Ураду недастатачнай і лічыць патрэбным, каб ен быу рэфармаваны, аднак, без корэннай ломкі, і каб гэта было зроблена Найвышэйшай Радай Б.Н.Р.
Прэдстаунік фракцыі Беларускіх соцыяль-дэмократау, Рак-Міхайлоускі, знаходзіць, што праца Ураду ні магла разьвіцца належна дзеля таго, што Урад быу праз доугі час адрэзаны ад Беларускай тэрыторыі варожай акупацыяй. На тэрыторыі Беларусі ні маглі істнаваць нацыянальныя работніцкія арганізацыі, на якіх бы мог апірацца Беларускі Урад. Праца Ураду за граніцай так-сама ня мела адпаведнага грунту, падгатаванага папярэдняй партыйнай працай заграніцай. Апрач таго тыя грашавыя спосабы, якімі распараджауся Урад, далека недастатачны для таго, каб можна было гаварыць аб сталай Дзяржаунай рабоце. Урэшці сабатаж нікаторых членау беларускіх прэдстауніцтвау, у рэзультаці якога адкалоліся ад Рады часткі двух фракцыяу, праз увесь час падточывау работу Ураду знутра. Дзеля гэтага, падтрымліваючы Урад уцэласьці і адабраючы яго працу, фракцыя Беларускіх соцыяль-дэмократау патрабуе пэуных зьменау у яго складзе.
Радны, Янка Станкевіч, ад фракцыі Беларускай Народнай Партыі, знаходзіць, што загранічная работа Ураду нінаходзіла належнага водгуку у Краю. Пажадана, каб у далейшай працы сваей Урад больш увагі зьвяртау на Культурную працу. Нідахваты у рабоце Ураду тлумачацца перад усім тымі інтрыгамі і саботажам, якіе мелі мейсцо з боку нікаторых предстаунікоу Ураду у Нямеччыне і Літве, і шкадлівай чыннасьцю Міністра Фінансау. Фракцыя падтрымлівая Урад, але выражае недаверье Міністру Фінансау.
Прэдстаунік P.P.S., Радны, Эдмунд Якобіні знаходзіць, што Урадам зроблена столькі, сколькі на тое пазвалялі варункі і што толькі адносіны да Польшчы належным спосабам ні наладжаны. Стары Урад павінен застацца і у будучыне ен сваіх абмылак ні пауторыць.
Унесяна прапазыцыя аб адкладзе сходу на 14-е Сьнежня. Прапазыцыя адхілена.
Прэдстаунік фракцыі Беларускіх Соцыялістау-Рэволюцыянерау, Радны Андрэй Якубецкі, ад групы с.-р., стаячых на дзержауным грунце, выражае даверье Старшыні Рады Нар. Мін., Антону Луцкевічу і лічыць што выпадае даручыць яму сфармаваньне новага Ураду, начале якога ен зможа давесьці дзяржауную працу да Устаноучага Сойму Беларусі. Толькі голас і воля працоунага народу Беларусі могуць замацаваць здабыткі рэвалюцыі і даць народу «ЗЯМЛЮ, і ВОЛЮ», а Беларусі — Незалежнасьць.
Старшыня Ураду, Антон Луцкевіч, адказваючы на прамовы прадстаунікоу фракцыяу, адзначыу труднасьці, якія спатыкала праца Ураду. Аб Беларускай Дзяржаунасьці сьвет знае яшчэ за надта мала, дзеля таго, што нідаводілася яму лічыцца з ім, як з рэяльнай сілай. Адрэзаны ад Беларусі надзвычайнымі варункамі часу, Урад меу за надта мала працаунікоу, а з паміж тых беларускіх дзеячоу, якіе маглі прыняць учасьць у працы, нікаторые адмауляліся узяць на сябе ціжар абавязку, зьвязаных з абаронай Беларускай Дзяржаунасьці. У справе фінансавай п. Луцкевіч 534