Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
582.2.13:027
1570. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску за 15.12.1919
Журнал
сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі 15 сьнежня 1919 г.
Былі на сходзе народные Міністры Антон Луцкевіч, [Аркадзь Смоліч], Кузьма Тарэшчанка і Васіль Захарко
Слухалі:
1) Заяву народнаго Міністра В.Захаркі, што ён уважае, што 13-га сьнежня 1919 г. адбыўся правамочны сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, які нібы выбраў «новы урад», а дзеля таго ён, В.Захарка, лічыць Урад А.Луцкевіча неправамочным і адмаўляе послуху яму. Так сама ён ня лічыць сябе далей міністрам фінансаў і членам Рады Народных Міністраў. Далей п. Захарко заявіў, што грошай кніг і рахунковасьці, знаходзячыхся на яго руках, ён ураду не выдасьць; з сваёй стараны зажадаў выдачы яму, Захарцы, грошай і рахунковасьці знаходзячыхся у членаў Ураду.
Пастанавілі:
1) Прымаючы пад увагу, што законны і правамочны сход Рады Рэспублікі, што адбыўся 13 сьнежня гэтага году ніякага новага Ураду не выбіраў, а перадаў паўнамочча Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Найвышэйшай Радзе і што Найвышэйшая Рада дагэтуль ніякіх пастановаў аб зьмені складу Ураду не выносіла і што сход, на які пазываецца п. Захарко, называючы яго «сходам Рады Рэспублікі» — быў прыватным сходам групы большэвіцкі-настроенных членаў фракцыі соціалістаў-рэволюціянераў і соціалістаў-федэралістаў, і ніякага грунту лічыць сябе правамочным сходам Рады Рэспублікі ня меў, Рада Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі пастанаўляе: а) зьняць з яго, В.Захаркі, званьне Народнага Міністра і Дзяржаўнага Скарбніка, Ь) даручыць народнаму міністру юстіцыі распачаць проці яго судовы працэс на грунце гэтага пратаколу і с) учыніць усе мажлівыя крокі дзеля адтрыманьня ад В.Захаркі Дзяржаўнай Кассы і рахунковасьці.
Старшыня Рады нар. Міністраў
Ант. Луцкевіч
Сябры К.Тэрэшчэнко А.Смоліч
58 2.2.01.069&г — ра
1571. Каштарыс выдаткаў Беларускай Вучыцельскай Рады Горадзеншчыы на ўтрыманьне школ на студзень, люты й сакавік 1920 году
582.2.46:133&г — ра
1572. Пратакол №2 Сходу Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 16.12.1919
ПРАТАКОЛ №2
СХОДУ НАЙВЫШЭЙШАЙ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
16 сьнежня 1919 году.
Прысутныя былі: Іван Серада, Сымон Рак-Міхайлоускі, Кузьма Терэшчанка, Язэп Лёсік і Александр Уласау
Слухалі
1. Заяву Старшыні Рады Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі, Антона Луцкевіча, аб адстауцы
2. Аб грошах на працу Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Ухвалілі
1. Прыймаючы пад увагу сучасны палітычны момант, адстаука не прыймаецца і даручаецца грамадзяніну Антону Луцкевічу і далей весьці працу Старшыні Рады Народных Міністрау Б.Н.Р., надаушы яму правы Міністра Загранічных Спрау і Міністра Фінансау.
2. Грошы на утрыманьне і працу Найвышэйшай Рады Б.Н.Р. павінен мець у сябе грамадзянін Іван Серада, як старшыня Найвышэйшай Рады Б.Н.Р.
Аўтэнтык падпісалі:
Найвышэйшая Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: К.Терэшчэнка, А.Уласау, Я.Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоускі 582.1.04:001 — мк
1573. Тэлеграма Браніслава Тарашкевіча й Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Антону Луцкевічу (Менск) за 16.12.1919
TERMINOWA KRESZCZENSKA 27
SZABUNIA LUCKYEWICZ MINSK LIT
"WARSZAWA 40434 21 16 18 10
= TUTAJ CWIKYEWICZ TWOJ PRZYJAZD NATYCHMIAST TELEKRAMY OTRZYMALEM OKAZYJNYE POSYLAM LIST DATA PRZYJAZDU TELEKRAFUJ = TARASZKYEWICZ DUBIEJKOWSKI "
582.2.13:010
1574. Выпіска з пратаколу NQ2 Сходу Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 16.12.1919
582.2.39:013 — рк бел
582.2.37:057 — ра фра
1575. Ліст Браніслава Тарашкевіча (Варшава) Антону Луцкевічу (Менск) за 16.12.1919
Moj darazeriki,
Twaje telehramy atrymau ale nie razumieju ci Ty atrymaii maje. Awantura samo saboju — duza biaha: im nicoha nia udasca zrabic, ale psawac mohuc. Duza skoda, sto usio tak zrabiiosia.
Najwazniejsaja sprawa pazyki. Tut Petlura, Lewicki i insyje. Treba kab Ty tut abawiazkowa byu. Cwikiewicz z usim swaim stabam pryjechaii. Jany holyja. Dau im krychu hrosy. Toje, sto Ty telegrafawaii wypaiiniaju.
Ladnofi telegrafa[wau] z Paryza: Twaja «prysutnasc» tam patrebna. Abo jamu wizu na Warszawa abo kab Ty pryjechaii. Ja adkazaii jama, sto Ty pryjezdzajes Warsawa: dalejsy adkaz ad Ciabie jama badzie.
Wierszynin telegrafaje z Pragi: Hraszeaski pawiedamlaje, sto a Zeniewie 16 h.m. adcyniajecca konferencija niepryznanych nacyj: treba paslac pradstaanika.
Zajca pawiedamia, ale adkaza mie maja.
Z dnia na dzien cakajem twajho pryjezda. Pryjazdzaj chatcej, abo — nawiet nijakaho «abo».
Cwik hladzic na awantara, jak na awantara, daj to nieadacnaja.
Kancaja pismo, spiasajacysia pieradac jaho praz laska p. Wojewodzkaho majho staroha pryjaciela, katory wos jedzic siorinia zaraz za a Miensk — jon palitycny referent dla spraa Bielarasi.
Telegrafaj kali pryjedzies i jak pajedzies.
Ci pryjechaii Iwanoiiski?
Twajo byccio tat wielmi patrebno.
Cisna raka.
Twoj Taras.
16.XII.19.
582.2.46:072&r-073 — pa
1576. Склад супрацоўнікаў Міністэрства Замежных Справаў Беларускай Народнай Рэспублікі
Дэлегацыя у Парыжу:
Луцкевіч
Ладноу
Кондратовіч
Ознобішын
Лівэн
Кіраунік аддзелу па справам палонных Де Вуліч
Місія у Бэрліне:
Баркоу
Борык
Дітман
Мюллер
Паулоускі
Машыністка
Місія у Варшаве:
Дубеікоускі
Тарашкевіч
Натусэвіч
Канцэлярыстка
Місія на Украіне:
Цьвікевіч
Галавінскі
Камарынец
Місія у Латвіі:
Езовітоу
Душэускі
Чэрэпук
Шымковіч
Місія у Празе:
Вершынін
Сэкрэтар
Консульства у Одэссі:
Некрашэвіч
Баліцкі
МІСІІ ПРАЕКТАВАНЫЯ:
У Англію:
Скірмунт
Сэкрэтар
У Рым:
Кс. Абрантовіч
Сэкрэтар
У Амэрыку:
Кандыдаты: Алексюк, Душэускі, Воронко Сэкрэтарка Орынжына
582.2.46:074&г — мк
Дата невядомая.
1577. Зварот Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу 17.12.1919
Народ Беларускі!
17 сьнежня 1917 году на першым Усебеларускім зьездзе Ты выявіў сваю волю і даручыў Радзе Зьезду і Выканаўчаму Камітэту бараніць свае Дзяржаўные правы. Hi адступаючы ні на адзін крок ад рэзалюцый зьезду мы да гэтай пары цьверда стаялі на абароне правоў народных. Прайшло роўна два гады ад дня зьезду і ў гэты час мы дабіліся ад Вялікіх Дзяржаваў Еўропы прызнаньня і за намі правоў на самаадзначэньне разам з усімі другімі, поўстаўшымі на тэрыторыі быўшай Расеі Рэспублікамі. Гэта праца дала нам мажлівасьць мець сваіх прэдстаўнікоў пры усіх Вялікіх Дзяржавах і нават на Канфэрэнцыі Па[слоў] у Парыжу.
Голас Беларускаго народу ужо моцна адчуваецца і у сусьветнай міжнароднай па[літыцы]. Толькі у сябе на Бацькаўшчыне мы ня бачым да сябе пашаны як з боку акупантаў, так і некаторой часткі беларусоў, якія хочуць йсьці з тутэйшымі панамі і зноў накінуць нам на шыю ярмо паншчыны. Змагаючыся з імі мы прыйшлі да перэкананьня, што разам з імі працаваць нельга і за такую працу нас Беларускі народ не падзякуе. Мы даўно гэта бачылі, але не хочучы сваркі, шукалі шляху да аб’еднаньня і ўвесь час патрабавалі як найхутчэй скліканьня Рады Рэспублікі.
Сход Рады доўга адкладаўся і нарэшці пастановай Сеньорэн-Конвэнту 12 сьнежня г.г. быў назначаны на 13 сьнежня a [...] гадзіне увечары.
Бачучы, што несацыялістычные групы Рады астануцца у меньшесці і не змогуць правясьці на сходзе свае пляны, уся правая частка Рады з так званымі с.-д. на чале на сход Рады не зьявілісь, а адкрылі свае прыватнае пасядзэньне на прыватнай кватэры1.
Тры разы мы пасылалі дэлегатаў да іх з запросінамі на сход Рады у памешканьне Рады рэспублікі і яны усе ж такі не зьявілісь. Мы іх чэкалі цэлых тры гадзіны, але больш чэкаць мы ня маглі і падлічыўшы кворум вырэшылі сход Рады адчыніць зараз-жа.
Адчуваючы надзвычайна гістарычны момэнт і тую небяспэку, якая пагражала нам, сход Рады Рэспублікі аднагалосна прыняў павестку дня аб выбарах новаго прэзыдіума і Рады Народных Міністраў і протэст проціў плебісцыту на Беларусі.
У склад Прэзыдіуму Рады аднагалосна выбраныя Старшынёй Крэчэўскі, намесьнікамі Старшыні Захарко і Бадунова, сакратарамі — Козіч і Мамонько. Міністэрство зложано і зацьверджано так: Старшынёй Рады Міністраў Ластоўскі, закордонных спраў — Ладноў, Грашовых спраў Белевіч, Унутраных спраў — Грыб, справядлівасьці Цвікевіч, Дзержаўны Пісар Душеўскі і Дзержаўны Кантралёр — Заяц.
Сход скончыўся пры могутным агульным спеве нацыанального гімну «Ад веку мы спалі» усімі Раднымі і публікай на хорах. Усім здавалася, што мы знаходзімся не на сходзе Рады, а творым божыю службу у старасвецкіх катакомбах Рыму.
Такая пекнасьць надзвычайна-гістарычнаго сходу Рады і яго магутнасьць дае прэзыдіуму Рады сілу і веру у тое, што усе шчырыя сыны многапакутной нашай Бацькаўшчыны як адзін чалавек стануць на падтрыманьне Рады і Міністэрства у труднай барацьбе за лепшую долю і дапамогуць нам давесьці сьвятую справу — адраджэньне Беларусі — да канца.
За праўду Бог і людьзі!
Прэзыдіум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
17 сьнежня 1919 г.
Менск-Беларускі
Просім перапісаць і распоўсюжыць паміж народам
582.1. 01:036&г — р
1 На кватэры А.Уласава.
1578. Пераклад артыкулаў з латыскіх газэтаў за 17.12.1919
582.2.20:019-034 — мк
582.2.43:011 — Latwijas Sargs д
582.2.43:012 — Jaunakas Sinas д
Артыкулы:
«Baltijas Wehstnesis»: Годовіцнну суіцествованія Б-Ьлорусской Народной Республнкн...
«Waldibas Wehstnesis»: Праздннкь второй годовіцнны прокламнрованія Б-Ьлорусской Народной Республнкн
«Brihwa Seme»: Вторая годовіднна сушествованія Б'Ьлорусской Народной Республнкн
«Latwijas Sargs»: Кь годовіднне Б'Ьлорусской Республнкн. Б'Ьлорусскій концерт
«Jaunakas Sinas»: Борьба Б-ьлоруссін за незавнснмость
1579. Запрашэньне Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі на канцэртбаль у гонар 2-й гадавіны Вялікага Усебеларускага Кангрэсу, які мае адбыцца 17.12.1919 у памешканьні Латыскага Таварыства (Рыга, Паўлуччы 13)
582.2.32:085-086 — д
582.2.43:022-023 — д
1580. Заява Кузьмы Цярэшчанкі Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу за 17.12.1919 з просьбай вызваліць яго ад абавязкаў кіраўніка Міністэрства Унутраных Справаў
582.2.01:070
1581. Тэлеграма Лявона Зайца (Бэрлін) Браніславу Тарашкевічу (Варшава) за 17.12.1919