Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Пры разборы ў вайсковым трыбуналі спраў брыгады дакапаліся і да мяне, як глаўнаго арганізатара дывізіі проціў савецкае Улады, веўшаго умовы з французамі. Прышлося доўгі час хавацца. Перабрацца за кардон ні было ніякай мажлівасьці. Калі справа брыгады трохі прыціхла, я полулегальна працаваў ў беларускіх культурна-прасьветных арганізацыях.
У бальшэвіцкі час павінны былі прыпыніць сваю працу Беларуская нацыанальная Рада, грамадзянская арганізацыя «Гай» і бежанскі камітэт. Цэнтр распаўся йшчэ на месяц раней. Вышэйпамяненныя арганізацыі былі зачынены, як контр-рэвалюцыйныя. Замест іх быу утвораны Беларускі нацыанальны камісарыят, атрымаўшый на сваю працу 84 тысячы руб., і беларуская камуністычная парція. Праз месяц Цэнтральным Украінскім Савецкім Урадам Камісарыят быў скасованы, а пры губэрнскам аддзелі народн. прасьветы была утворана беларуская школьная сэкцыя, зацьверджаная вышэйшым Укр. Сав. Урадам. Беларускаю камуністычнаю парціяй быў адчынен беларускі рабочы клюб і беларуская пралетарская школа. Для клюбу і парціі быў зрэквізован асабняк беларускага памешчыка Агаркава, вельмі вялікі і багаты. Пры клюбу была заложана салідная бібліатэка із 10 кніжных шафау. У клюбі кожнае сьвята адбываліся спэктаклі, на якія заўседы сходзілася многа народу. Камуністычнаю парціяй было перэдрукована некалькі беларускіх брашураў. Беларускаю школьнаю сэкцыяй была адчынена беларуская децкая калёнія імені Янкі Купалы, у якой было 60 беларускіх дзяцей-сірат і найбольш бедных. Дзякуючы добраму выбару пэдагогаў, навукова-васьпітацельная справа у каленіі была пастаўлена вельмі высока. Размова з дзяцьмі велася толькі па беларуску. Беларуская каленія з’яўлялася адной із самых лепшых каленіяў у Адэсі. Апроч каленіі сэкцыяй была адчынена беларуская змешанная гімназія. Па прыходзі ў Адэсу дабравольцэў8 было адказано каленіі і гімназіі ў казенным кошці і прапановано трымаць іх на свой кошт. Так як адэскія арганізацыі грошай не маюць, то мусі быць гімназія і каленія прыпынілі сваю працу, покуль ні знойдуць коштаў на свае істнаваньне. Такім чынам ў Адэсі ў апошні час істнуюць: грамадзянская арганізацыя «Гай», лічашчая да 500 членаў. Арганізацыя мае сваю бібліатэку, устрайвае спэктаклі, вечарынкі, адчыніла чатыры пачатковых школы, істнуючых па гэты час; беларускі бежанскі камітэт, заняты справай павертаньня уцекачоў да хаты. Камітэт з пачатку гэтаго року выдаў бежанцам падмогі да 100 000 руб.; каапераціў і вучыцельскі гурток.
23 жніўня гэтаго року, як да Адэсы прышлі дабравольцы, выяснілася, што Консульство працаваць не можа. Глаўнаначальств. генэр. Шылінг зачыніў грузінскае консульство і так жа воража адносіцца да другіх консульстваў, а Дэнікін нават не прыняў дэлегацыі ад Латвіі, сказаўшы, што сувереннае Латвіі ен не знае. Тады я праз Кіеў направіўся да Каменца, дзе знаходзілася наша пасольства. Ад Кіеву да Каменца прышлося ісці і
ехаць 19 дзен пры вельмі кепскіх варунках, прабіраючыся праз бальшэвіцкі фронт па сьнегу і марозу. Прыехаў у Каменец 13 лістапада і захварэў тыфам. Вылечыўся ў Варшаві.
Консул С.Некрашэвіч
582.2.34: 021-030 — ра
1 Паўстаньне супраць рэжыму Скарападзкага, арганізаванае ўкраінскімі сацыялістамі, пачалося 15.11.1918. 14 сьнежня гетман Скарападзкі зрокся ўлады. Пераможцы ўтварылі Дырэкторыю ў складзе: У.Вінічэнка (старшьшя), С.Пятлюра, Ф.Швец, А. Андрыеўскі й А.Макаранка. 2 Консул ад дзяржаваў Антанты ў Кіеве. 3 Камандуючы французскім экспэдыцыйньім корпусам у Адэсе. 4 Кіеўская Нарада беларускіх палітычных дзеячоў — створаная ўвосень 1918 году арганізацыя расейскіх афіцэраў шавіністычна-манархічнага кірунку. 5 Эвакуацыя французаў з Адэсы пачалася 3.04.1919. 6 красавіка ў горад увайшлі бальшавіцкія войскі. 6 На той час — начальнік Менскага гарнізону. 7 Бунт савецкага камандзера М.Грыгор’ева пачаўся ў канцы красавіка 1919 году й да канца траўня быў задушаны бальшавікамі. 8 Дзянікінскія аддзелы выбілі бальшавікоў з Адэсы 23.08.1919.
1591. Каштарыс выдаткаў на месячнае ўтрыманьне Горадзенскай Агульнай Беларускай Прытулковай Школы
582.2.46:134 — ра
1592. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 20.12.1919
Ladnoff
24 rue Bayard
Paris.
Venez Varsovie apportez une demi des nos ressources visa sera donnee avanture de Lastovski Kreczevski est finie
Loutckevitch
20.XII.19.
582.2.33:106 — рк
1593. Ліст пасла БНР на Ўкраіне Аляксандра Цьвікевіча міністру замежных справаў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.12.1919 з паведамленьнем аб прызначэньнях Аляксандра Галавінскага в.а. радніка, а Юрыя Камарынца в.а. сакратара Пасольства і просьбай павысіць ім памер сутачных
582.2.40:044 — ма
1594. Аркуш, азагалоўлены «Дзело Алексючанкі. Належыць да разследаваньня»
582.2.46:116 — р
Да дакумэнтаў 582.2.46:117-129
1595. Тэлеграма Эўгеніі Алексючанкі (Горадня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.12.1919
warszawa hotel saski luckyewicz
grodna 1726 35 20/12 18/35=
pyeniadze minsk smoliczu wyslane 18 grudnia za numerem 1275. prosze o przyslanye naleznej mi pensji za listopad grudzien i za dwa myesiace naprzod powodu naglego zwolnyenia posady zadam tego kategorycznye = aleksiuczanka.
582.2.46:121 — a
1596. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) надзвычайнаму паслу БНР у Балтыцы Кляўдыюшу Душэўскаму (Рыга) за 21.12.1919
21.12.1919
№155
м. Рыга
Надзвычайнаму Паслу Беларускай Народнай Рэспублікі у Балтыке Грамадзяніну
К.Душэўскаму Рапарт.
Ад Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі я маю весткі ужо аб першых яго вайсковых апэрацыях, досьць удачных. Есьць трафэі і палонныя, есьць адлічыўшыяся грамадзяне салдаты і афіцэры. На мой пагляд патрэбны якіясь меры к таму, каб падтрымліваць у Атрадзе добры вайсковы настрой. Адной с такіх мер яўляецца награда чынамі і ардзенамі.-
Прапаную часова зацьвердзіць тутака прэдстаўляемае пры гэтым «Палажэньне аб Полацкім Беларускім Крыжэ» і зацьвердзіць праэкт гэтаго Крыжа і ордзенскай да яго стужкі.
Дадатак: палажэньне і фатаграфія Крыжа і ордзенскай стужкі.
Палажэньне аб Ордзене
«Полацкаго Беларускаго Крыжа».
I. Полацкі Беларускі Крыж з’яўляецца едзіным ордзенам Б.Н.Р. і выдаецца як у вайсковыя, так і у мірныя часы за асобыя заслугі грамадзянам Б.Н.Р. прад Бацькаўшчынаю.
II. Ордзен мае пяць сьцепеняў с падраздзеленьнем кожнай на мірную і вайсковую катэгорыі.
III. Сьцепені адзначаюцца на стужке:
а) у вайсковай катэгорыі за баевыя заслугі — гвёздкамі,
б) у мірнай катэгорыі, якая можа выдавацца грамадзянам не вайсковым, маленькімі крыжыкамі, зробленымі па тыпу самаго ордзенскага Крыжа.
IV. Сьцепені адзначаюцца ў такім парадку: з лева на права на верхняй палосцэ стужкі пацэпліваецца належны лік крыжыкаў, або гвёздачак па
мерэ атрыманьня вышэйшых сьцепеняў ордзена, прычым трымаецца такі парадак:
5я сьцепень мае адзін крыжык або гвёздку
4я — " — два — " — " —
Зя — " — Тры — " — " —
2я — " — чатыры — " — " —
1я — " — пяць — " — " —
Пры чым, калі адна сьцепень атрымана за баевыя заслугі, а другая атрымана за заслугі у мірны час, яны адзначаюцца: адна — гвёздкай, a другая крыжыкам на той жа самай ордзенскай стужке.
Напрыклад, гэткае распалажэньне
[малюнак]
азначае, што грамадзянін мае ордзен другой сьцепені, пры чым пятая і трэйцяя былі атрыманы ім за баевыя заслугі, а чацьвертая і другая — за заслугі у мірныя часы.
V. Ордзен выдаецца кожны раз па пастанове Рады Міністраў Б.Н.Р.
Шэф Місіі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.33:116&г-117
Прыпіска Антона Луцкевіча: «NB. Дадатак-фатаграфія не аттрыманы!»
1597. Фатаздымак Кастуся Езавітава ў беларускай вайсковай форме
582.2.33:133
1598. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) надзвычайнаму паслу БНР у Балтыцы Кляўдыюшу Душэўскаму (Рыга) за 21.12.1919
21.12.1919
№156
м. Рыга
Надзвычайнаму Паслу Беларускай Народнай Рэспублікі у Балтыке грам. К.Душэўскаму Рапарт.
Як ведама Вам ужо, Грамадзянін Пасол, на Беларускую службу перайшоў гэнэрал-маёр Булак-Балаховіч.
Перэход гэты патрэбаваў разрэшэньня некаторых тэхнічных пытаньняў, а у першы чэрод, паміж іншым, пытаньне аб назве атрада і аб форме для яго чыноў.
Як Вам ведама і з Вашай згоды атраду была дана назва «Асобнаго Атрада Б.Н.Р. у Эстіі». Што датычыць формы, то справа стаіць гэтак: у лютым 1919 году мною быў прэдстаўлен праэкт формы абмундзіраваньня для Беларускай Арміі на іммя Старшыні Рады Міністраў, у якім я прапанаваў зрабіць гэту форму і наогул увясьці у Арміі такі парадак, каб ня 556
было чыноў. Праэкт гэтай формы быў Старшынёю Рады Грамадзянінам Антонам Луцкевічам 20 сакавіка 1919 года за №30/1990 прыняты і зацьверджаны. У ліпеню я ад Прэдстаўніка Міністэрства Міжнарадовых Спраў у Літве даведаўся аб тым, што па злажыўшымся варункам жыцьцё патрэбуе, каб ў Армію былі уведзены чыны, бо саюзьнікі вельмі не прыхільна спаткалі нашу Армію бэз чыноў. Мною, на моцы гэтаго, быў зроблены новы, прыменіцельна да старога, праэкт, у які я ўвёў чыны па тыпу старай расейскай арміі, бо ўсе чыны Беларускай Арміі служылі у арміі расейскай і маюць расейскія чыны, якія трудна было-б перэвесьці на якую-б-небудзь новую табэль чыноў, не абідзеўшы таго ці іншаго грамадзяніна-вайсковаго.
Калі да нас перэйшоў Атрад, дык гэты праэкт я перэдаў гэнэралу Булак-Балаховічу, які увеў яго у Асобным Атрадзе раней, чым ён успеў быць зацьверджаны Радай Міністраў.
Паведамляючы Вас аб гэтым, прашу Вашаго хадатайства, каб Рада Міністраў зацьвердзіла гэты праэкт і распрастраніла на ўсю Беларускую Армію.
Як абразец гэтай формы, прыкладаю да гэтаго схэмы і маю картку, зьнятую ў штабной форме.
Шэф Midi
Палкоўнік Езавітаў
582.2.33:134&г-135
1599. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Кастусю Езавітаву (Рыга) за 22.12.1919
Terminowa 22.XII. 19.
Jezowitow
Nikolajewskaja 20
Ryga
Praszu telehrafawac wypadkach Estonii czynnasciach Duszeuskaho Rada Respubliki Miensku wybrala najwyszejszuju radu piaci asob Sieredy Raka Losika Wlasowa Tereszczenki razjechaiasia stary gabinet pacwierdzen
Luckiewicz.
Warszawa, Hotel Saski.
582.2.32:042 — рк
582.2.54:008 — рк В.Ластоўскага