Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
27.12.1919
№191
м. Рыга
Старшыні Рады Народных Міністраў і Міністру Міжнарадовых Спраў.
праз
Надзвычайнаго Прэдстаўніка у Балтыцэ грам. К.Душэўскаго
Рапарт.
Пры пасылцэ мяне ў Латвію і Эстію на чэле Вайскова-Палітычнай Mien Рада Народных Міністраў не зьвярнула увагі на тоя, каб абгаварыць і назначыць мне належную пэнсію; у пратаколе па гэтаму пытаньню адзначэна толькі, што я маю права атрымліваць сутачныя ў ліку 100 марак у суткі, пытаньне-ж аб пэнсіі не абгаворано зусім.
У пратаколе схода Рады Народных Міністраў ад 21го сакавіка 1919 rofla у п. 12 («Аплата загранічных дэлегацыяў») пэнсія кіраўнікоў дэлегацыяў апрэдзелена ў 1000 марак.
Прашу Старшыню Рады растлумачыць, ці распрастраняецца гэтая пастанова і на мяне, ці не.
Павінен дадаць, што на мой пагляд аклады, праведзенныя ў гэтай пастанове, не адказваюць жыцьцевым патрэбам даручанай мне Місіі бо я акромя таго, што акрэдытованы пры двох Урадах і павінен бэзпрэстанку
ездзіць з мейсца на мейсца, прымушан яшчо працаваць ў складзе надзвычайных, як напрыклад Юрьеўская, канферэнцый, што вызывае ў мяне у тры разы больш выдаткаў, чым у Місіях — Парыжскай, Бэрлінскай, Пражскай, Ковенскай.
Шэф Місіі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:107&г
1611. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшьіні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 27.12.1919
27.12.1919
№192
м. Рыга
Старшыне Рады Народных Міністраў
Рапарт.
3 вялікаю радасьцяю маю гонар паведаміць Грамадзяніна Старшыню Рады Міністраў, што пасьля двухтыдневых перэгавораў Атаман Дабравольчэскага Народнаго Атрада Гэнэрал-маёр Булак-Балаховіч прызнаў Урад Беларускай Народнай Рэспублікі і зьвярнуўся да мяне з прапазыцыяй залічыць яго і яго атрад на Беларускую службу.
На моцы дадзеных мне паўнамоцтваў, я асобым рэскрыптам, ад Вашаго іммені, прапазыцыю Гэнэрал-маёра Булак-Балаховіча прыняў і абвесьціў яго Камандзерам Асобнаго Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі у
Копія пасьведчэнай заявы Гэнэрал-Маёра Булак-Балаховіча і майго рэскрыпта да гэтаго дадаецца1.
Спіскі атрада будуць перэсланы праз неколькі дзён.
Шэф Місіі
Палкоўнік Езавітаў
За Сэкратара Г.Казячый
582.2.33:126
1 Дакумэнты №№1483 і 1486.
1612. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 27.12.1919
27.12.1919
№193
м. Рыга ,.
Старшыні Рады Народных Міністрау
Рапарт.
Пры гэтым дадаю копіі папераў, рысуючых дабрасаседскія зносіны паміж намі і Латвійскім Урадам.
Дадатак: 1) Копія тэлеграммы на іммя Латвійскаго Ураду1 і 2) Копія адказа гэтаго-ж Ураду2.
Шэф Місіі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:089
1 Дакумэнт №1496. 2 Дакумэнт №1505.
1613. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 27.12.1919
27.12.1919
№194
м. Рыга
Старшыне Рады Народных Міністраў.
Рапарт
Пры зносінах с Прэдстаўнікамі Англіі, находзячыміся у Латвіі, выяўляецца з іх боку вялікая сымпатыя да Беларускай Народнай Рэсп’ублікі, пры чым магчыма было-б атрымаць ад Англіі моцную дапамогу пры фармаваньні войска і наогул пры дзержаўным будаўніцтве. Толькі неасьведамленнасьць аб Беларусі Ураду і народу Англіі робяць у гэтых адносінах перашкоды.
Кіруючысь гэтым, лічу патрэбным далажыць Радзе Міністраў, што для успешнасьці Беларускай справы як найхудчэй павінна мець ’наша Прэдстаўніцтва ў Англіі і Амэрыцэ, с прэдстаўнікамі якіх дзержаў у Рызе я увайшоў у цесныя зносіны. Калі Урад па якім-небудзь прычынам ня можа паслаць у паказаныя дзержавы прэдстаўнікоў, прашу даручыць гэта зрабіць мне.
Шэф Місыі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:058&г
1614. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 27.12.1919
Telegraphiez jour de votre depart. Aidez moi au ministere des affaires etrangeres obtenir visa d'ambassade frangaise a Varsovie pour retoumer a Paris. Demande d'ambassade est envoyee.
Loutckevitch
27/XII.19.
582.2.33:107 — pK
1615. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Маргулісу' (Лёндан) за 27.12.1919 J J 1
27/ХІІ.
Margulies
16. Holland Park Avenue
London.
Rada de la Rdpublique Blanc-Ruthenienne elut nouveau organe souverain nomme Conseil Superieur compose de Sereda, Rak-Mikhailovsky, Vlasov, Losik, Terechtchenko. Cabinet ancien confirme.
Loutckevitch
582 .2.33:108 — рк
1 Асоба не ідэнтыфікаваная.
1616. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Міколу Вяршыніну (Прага) за 28.12.1919
Verszinin
Sokolska trzida 22
Praga Czeska
Nasz pradstaunik Latwii telehrafuje pryznarinie niezaleznasci Bielarusi Konferencyjaj Dorpacie takze Finlandijej toczka Wasza pensija ad Nowaho Hodu naznaczena pautary tysiaczy koron.
28.XII.19
Luckiewicz
582.2.30: 015 — рк
1617. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве за 28.12.1919
Журнал
сходу Рады Народных Міністраў Беларускае Народнае Респ. 28 сьнежня 1919 году. М. Варшава.
На сходзе былі: Старш. Рады Народных Міні. і Мін. Загрн. Спрау і Фінансау Ант. Луцкевіч, Мін. Справедлів. А.Цвікевіч і Кір. Мін. Унутр. К.Тэрэіценко.
Слухалі: Заяву Кір. Мін. Унутр. Спрау К.Тэрэіцэнко аб тым, што з прычыны выбару яго у склад Наівышэішаі Рады Б.Н.Р. ен просіць зняць з яго абавязкі кірауніка Міністэрства, пададзенную на пісьме ад 17 сьнежня Старшыне Р.Н.М. ПАСТАНАВІЛІ: Адстауку Кіраун. Мінст. Унутр. Спрау прыняць; кірауніцтва Міністэрствам даручыць П. Арк. Смолічу.
Слухалі: Заяву Мін. Справедл. аб арганізацыі адчотнасьці і прэдстауленні патрэбных плянау на працу у 1920 гаду ПАСТАНАВІЛІ: Паведаміць цыркулярна усе дзержауные інстітуцыі і усе арганізацыі, якія атрымовывалі ад ураду грошы у 1919 гаду, аб тым, штоб яны прэдставілі справаздачу аб сваеі чыннасьці за гэты год разам з грашоваі адчотнасцью. Усе тыя інстітуцыі, якія маюць быць чыннымі у 1920 гаду павінны прэдставіць належныя сьметы (каштарысы) аб патрэбных сумах разам з плянам сваеі
працы. Усе матэрыялы павінны быць прэдстауляны не пазнеі 15 студня 1920 г. па адрэсу: Менск, Канцэлярыя Рады Народных Міністрау. Пры цыркуляре прылажыць нармальныя формы адчотнасьці. Аб вышэі паданаі пастанове паведаміць п. Дзяржаунага Кантралера.
Ант. Луцкевіч К.Тэрэшчэнко А.Цьвікевіч
582.2.01:071 — ма
1618. Цыркуляр Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі кіраўнікам усіх Міністэрстваў БНР за 28.12.1919 у справе атрыманьня грошай ад Ураду БНР
58 2.2.01:072 — мк
1619. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча міністру земляробства і асьветы Аркадзю Смолічу за 28.12.1919 (вых. № 1-233) з паведамленьнем аб даручэньні яму выконваць абавязкі Кіраўніка Міністэрства Ўнутраных Справаў
58 2.2.01:073 — рк
1620. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Лявону Зайцу (Бэолін) за 28.12.1919 ' Р
Sajatz
Motzstrasse 21
Berlin. *
Jesowitoff telegraphiert Anerkennung Unabhengigkeits Weissrutheniens durch Konferenz in Dorpat und durch Finland.
Lutzkiewitsch
28.XII.19.
582.2.31:045 — рк
1621. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) надзвычайнаму паслу БНР у Балтыцы Кляўдыюшу Душэўскаму (Рыга) за 28.12.1919
28.12.1919
№198
м. Рыга
Надзвычайнаму Паслу Б.Н.Р. у Балтыцэ грам. К.Душэўскаму
Рапарт.
He маючы непасрэдсьцвенных зносін з Урадам, прашу Вас, грамадзянін Пасол, прыняць ад мяне паперы, адрэсованныя Ураду, для уручэньня па прыналежнасьці.
Дадатак: Рапарты за №№: 134, 191, 192, 193 і 194*.
Шэф Місіі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:087
1 Дакумэнты №№1561, 1609-1612.
1622. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Маргулісу (Лёндан) за 28.12.1919
Margulies
16. Holland Park Avenue
London.
Weissruthenischer Vertrater in Riga telegraphiert Anerkennung Unabhengigkeits Weissrutheniens durch Konferenz in Dorpat und durch Finland
Lutzkewitsch
28.XII.19.
582.2.33:109 — рк
1623. Тэлеі рама Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 28.12.1919
Colonel Ladnoff
24 rue Bayard
Paris.
Esovitoff telegraphiet de Riga conference a Jurjev aussi que Finlande a reconnue independence de la Ruthenie Blanche
Loutckevitch
28.XII.19.
582.2.33:110 — рк
1624. Квіт за тэлеграму з Варшавы ў Менск за 28.12.1919
582.2.48:004 — квіт
1625. Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) [Антону Луцкевічу й іншым (Варшава)] за 29.12.1919
Уласаў — у Мігаўцэ.
29/ХІІ 919
Дарагіе Таварышы!
Да гэтай пары не тэлеграфаваў, бо сітуацыя была невыразная, магла зьмяніцца, а да таго-ж праз тэлеграф шмат чаго не паведаміш. У Менску ціха і спакойна. У Камітэце праца ідзе павольна; кіруе справаю фактычна Трахімаў. Быў пасьля выезду Кузьмыі Сход Н.К. (у ваўторак) і пастанавілі між іншым клапаціца аб с-рах (прапазіцыя Вернікоўскага), мотывуючы тым, што 1) іх ціснулі большэвікі, 2) што абурана селянства і г.д. Той
сход, аднак, быў няпраўны — нікога з прэзідыуму ня было, старшынаваў Дземідовіч. С-ры усё яшчэ падпалом, хаця пачынаюць пакрысе вылазіць і весьці работу навет у Юб. доме2 (напр. Шоўкавы, Трахімаў) Арыштаваныя сядзяць; больш нікога не арыштавалі. Вялікім гуморам аднак с.р. не вызначаюцца. — Сягодні я нясу сьпіс інструктароў3 Воеводзкаму4. Набралася 10 чалавек пэўнейшых але між імі Пашковіч і Трахімаў5. Думаю, што ляпей будзе, калі яны зьедуць на правінцыю. Але не ведаю ці згодзіцца Воеводзкі.
о Сьвятамі быў тут Земенцкі6. Меў доўгія гутаркі з намі і з с-р. Прабаваў уперад нас пагадзіць (аб гэтым стараюцца наагул ппс), але пасьля абдумаўся, што можа так і ляпей, як сталася (словы Рачкевіча) і што наагул з с-р кашы ня зварыш, а яшчэ — што мажліва іх зьвязь праз с.ф. з Бэрлінам. Гаварыў ён здаецца з Трахімавым і Пашковічам, а можа і з Бандарчыкам. Яны сталі на такі грунт, што уласьне проці палякоў як народу нічога ня маюць, а от толькі проці эндэцыі, што за імі ідзе усё сялянства і г.д. Папраўдзі так ня ёсьць. Ужо усе і думаць забыліся аб іх і аб іхным «Урадзе». Вялікае уражаньне робіць адмова Цьвікевіча і Зайца. Давайце больш такіх інфармацый. Яны уплываюць на гумар эсэраўскі.