Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Праз колькі дзен — гэта было ў канцы студня — Бахановіч з’явіўся ў Цэнтр, ў яком ен пасьля правала на выбарах перастаў бываць, і прачытаў паперу, што ў Слоніме з’езд із прэдстаўнікоў ўсіх губэрняў Беларусі даручыў Гродзенскаму Камітэту аб’еднаных грамадзянскіх арганізацыяў (Бахановіч быў старшыною гэтаго камітэту) злажыць Урад, і што згодна воле з’езда гродзенскі камітэт злажыў дырэкторыю із 5 асоб: яго Бахановіча (старшына Ураду) Ілавайскаго, Бандарука і йшчэ двох асоб, прозвішча якіх я запомняў.
Пры гэтым арыгінал паперы паказаны не быў. Ў адказ на гэта яму было прачытано аб выключэньні яго із саставу членаў Цэнтра «за неблагавідные поступкн». На другі дзень у адэскіх газэтах была надрукована тэ-
леграма Дэнікіна, які прывітаў краевы Урад Бахановіча. Гэтае прывітаньне было ісхадатайствавана генэр. Гальфтэрам, пасланым кіеўскім савешчаньнем для палучэньня разрашэньня на фармаваньне Западнае арміі. Йшчэ праз колькі дзен Бахановіч выступае ў мэмарандуме чатырох «racy дарственных образованій»: Беларусі, Дона, Кубані і Украіны. Ў гэты жа час я атрымаў ад Бахановіча паперу звярнуцца да яго за палучэньнем консульскіх паўнамоцстваў. Апроч таго, я атрымаў весткі, што ен вядзе умовы з украінцамі аб 500 міліонным займе.
Тады я рашыў ўступіць з ім у барацьбу. Перш усяго я ў Адэскія газеты за сваім подпісам паслаў ліст вельмі рэзкаго характэру, што едынай уладай на Беларусі з’яўлаецца улада Беларускае Рады, выбранай Усебеларускім з’ездам ў 1917 р., што іменуюшчы сябе старшыною Беларускаго Ураду А.Бахановіч, выключанны «за неблагавідныя поступкі» із саставу членаў Цэнтра, злажыў Урад самачынна і самазванна, і што мною і Беларускім Цэнтрам прыімаюцца меры да ліквідацыі авантуры Бахановіча. Падобна гэтаму заяўленьню, я зрабіў заяву французам, украінскай місіі, кубанскай дэлегацыі, грузінскаму консулу і др. прэдстаўнікам нацыональнасьцяй, у рэзультаці чаго перад Бахановічам дзьверы ўсюды зачыніліся. Так ен хацеў, штоб яго прыняў начальнік штабу Д’Ансэльма, палкоўнік Фрэідэнберг. Для гэтаго ён засылаў генэр. Андрыеўскаго, але Фрэйдэнберг катэгорычна адказаўся прыняць Бахановіча. Перасталі прымаць яго і украінцы. Hi нашоў ен падмогі і ў дабравольчам камандаваньні, бо начальнік палітычнаго аддзела Штабу дабравольчае арміі член Цэнтра, палкоўнік Энгельгардт быў на маем баку і аб самазванным Урадзі Бахановіча паслаў вядомасьці ў Стаўку Дэнікіна. Тым часам прыехаў да Адэсы Белевіч і прывез вядомасьці пра наш Урад і Раду. — А што Бахановіча Урад быў самазванна з’арганізаваны ў Адэсі, у мяне былі пэўныя вядомасьці. Із іх глаўная тая што печатка для сваго Ураду Бахановічам была зроблена раней, як адбыўся міфічны з’езд у Слоніме. Бахановіч пробоваў ўстаць на ногі і так сама некалькі разоў выступаў ў газэтах, гаварыў, што Рада не істнуе, даводзіў да ведама, што ен мяне лішыў паўнамоцстваў, гразіў аддаць пад суд, але мне на падмогу прышлі Цэнтр, адэская Рада і беларускі гурток рабочых, якія так сама вынеслі рэзалюцыі проціў Ураду Бахановіча і надрукавалі іх ў газэтах. Бахановіч павінен быў афіцыяльна сазнацца, што палітычная справа яго ў Адэсі кончана, аб чым ен і заявіў ў газэтах, што адказваецца ад уселякай палітычнае і грамадзянскае працы. — Так безслаўна скончылася авантура Бахановіча.
Ў самы разгар барацьбы з Бахановічам на Беларусь гатовіўся паехаць новы авантурыст — генэр. Гальфтэр, які атрымаў ад Дэнікіна грошы на фармаваньне Западнае арміі. Я з’явіўся ў Адэсі ў яго штаб і запытаў аб яго адносінах да авантуры Бахановіча. Гальфтэр даў мне вельмі уклончывы адказ. Відна было, што на Беларусі ен гатоў падтрымаць Урад Бахановіча. Ў даказацельства гэтаго Гальфтэр праз колькі дзен выдаў Бахановічу 20 000 руб. Запытаў я у Гальфтэра, якія ў яго адносіны будуць да Ураду Рады. Тут ен йзноў даў дыплематычны адказ, што пастолькупаскольку. Калі Урад не будзе устаўляць палак у калеса, дык, канешне.
мажліва супольная праца. А тым часам я пачуў, што Гальфтэр запрасіў на кіраўніцства грамадзянскаю часьцю пры яго арміі палк. Энгельгардта, які павінен быў з’арганізаваць асобае савешчаньне, такое, як у Дэнікіна. Адсюль ясна стала, што Гальфтэр яўляўся ворагам Беларускае Рэспублікі, і што трэба было прыняць меры к недопуску яго на тэрыторыю Беларусі. Дзеля гэтаго я звярнуўся да Фрэйдэнберга, зрабіў яму нарыс фігуры генэр. Гальфтэра, як чарнасоценца і немецкага генэрала, які быў памоцнікам па фармаваньню севернае арміі у гр. Келера. Французам гэтае толькі і трэба было, і не гледзючы на усе клопаты, хадатайства і пратэкцыі, Гальфтэру з яго Штабам было адказана ў пропуску за кардон. Так ен і праседзеў ўвесь час у Адэсі.
Тым часам адносіны мае з французамі былі самыя прыемныя. Французы ачуціліся ў Адэсі, нічога не ведаючы пра Расію. Адно можна сказаць, што яны прыехалі ў Расію з яўным прэдубежденьнем проціў дабравольчае арміі. I па гэтай прычыні яны вельмі цікавіліся ўсякімі другімі праэктамі стварэньня арміі на другіх асновах. — Што жа датыча маіх добрых адносін з французамі, то такія ўстанавіліся йшчэ пры де-Вулічу і пасьля падтрымліваліся мною.
Штоб завязаць йшчэ больш цесныя адносіны, ад Цэнтра быу пасланы праз генэр. Д’Ансэльма мэморандум на імя Пуанкарэ, падпісаны мною, членамі Цэнтру і членамі Гасударственнае Думы — Энгельгардтом, Кадыгробовым і Лютамірскім. Ў гэтым мэморандуме выкладаліся краткія гістарычныя сьведеньня і гісторыя беларускаго нацыанальна-дзержаўнаго руху, гаварылася, што беларускі народ заўседы глядзеў на Францыю, як на безкарыстную збавіцельніцу народаў ад уціску пануючымі нацыямі і прасілася дапамагчы ў фармаваньні беларускае арміі дзеля барацьбы з максімалістамі справа і слева і аказаць ей фінансавую і матэрыяльную дапамогу. К вялікай шкодзе, усе дакуманты консульства засталіся ў Адэсі, і я не маю мажлівасьці прыкласьці іх да дакладу. 3 сабою я іх узяць не мог, бо із Кіева мне трэба было праходзіць праз бальшэвіцкі фронт.
Стараўся я завесьці з французамі і тарговыя зносіны. Я ім прапанаваў лес і лесныя матэрыялы, смалу, дзегаць, шкіпідар, лен, пеньку і інш. 3 свайго боку яны далі мне дазваленьне паехаць ў Францыю для закупкі тавараў для 30 000 челав. адэскае каленіі, далі право вольнаго правозу таварау да Адэсы і право на трэбованьне транспарту для перавозу тавараў. Але пазаяк (?) грошай ні ў мяне ні ў адэскіх арганізацыях не было, я заключыў кантракт на субсыдзію пакупкі на тры міліоны з банкам А.М.Бродскаго. Но так як у той час распачалася вельмі вялікая спэкуляцыя банкаў, французы адказалі ў візе прэдстаўніку банка на паездку да Парыжу. Разам з тым, хоць у мяне і была віза, не мог паехаць да Парыжу і я.
Былі у мяне добрыя зносіны і з украінскай місіяй. 3 старшыною місіі тав. міністэра закардонных спраў Бачынскім мы ўже распачалі прыватныя гутаркі аб фэдэрацыі Беларусі з Украінай.
20 лютаго 19 р. часьцінаю адэскай чорнай сотні былі разгромлены, як асабліва нацыаналістычныя і дэмакратычныя, беларускія арганізацыі:
«Гай», бежанскі камітэт і каапераціў. Маентнасьць каапераціва была падзелена паміж салдатамі, бібліотэка спалена, а ўсе дзела і некатарыя члены Камітэту былі заарыштованы і атпраўлены ў дабравольчую контрразведку, як балыпэвікі. Але аттуль іх зараз жа па майму хадатайству іх адпусьцілі, а дзела вернулі, бо нічога бальшэвіцкаго у іх ні было. Мною аб гэтым зроблены былі заявы дабравольчаму і саюзнаму камандаваньням. Апроч таго, аб гэтым здарэньні быў запрос ў Мейсцовай Думе. Пасьля гэтаго часьціну Саюза Рускаго народу расфармавалі, а глаўных віноўнікаў заарыштавалі.
Гэты факт нав’ёў мяне на думку, што трэба мець сваю вайсковую сілу, штоб у далейшым часе падобнаго рода выпадкі не зверталіся. Дзеля гэтаго я звярнуўся да французаў і прасіў іх, штоб яны дазволілі фармаваньне беларускіх народных часьцей і далі ім грошы, аружжа і абмундыраваньне. Французы адразу жа ухапіліся за фармаваньне народных часьцей і далі сваю прэдварыцельную згоду. Многа гэтаму дапа[ма]глі мае добрыя адносіны з французамі і то асаблівае даверра, якое французы мелі да беларусаў. Бываючы у іх па розным беларускім справам бадай што не кожан дзень, яны заўседы прымалі мяне з вялікаю прыемнасьцю. Як раз аб гэтай пары прыехаў да Адэсы генэр. Бэртэло, глаўнакамандуюшчы на Усходзі, і я разам з палк. Вендам, прыехаўшым да Адэсы, пабывалі у яго. Бэртэло заранее ўжо быў інфармован па нашаму пытаньню палк. Фрэйдэнбергам. Я з свайго боку інфармаваў яго па беларускаму пытаньню, даў яму карту Беларусі, за якую ён шчыра дзякуваў, і прасіў яго даць дазваленьне на фармаваньне беларускіх часьцін. Бэртэло даў сваю згоду. Но проціў гэтаго фармаваньня запрацеставала дабравольчае камандаваньне. Глаўнаначальствуюшчы генэр. Шварц прыказам, апублікаваным у газэтах, прыпыняў і не дазваляў беларускіх фармаваньняў. Аднак французы йзноў паўтарылі сваю згоду, і назначылі глаўным інспэктарам па фармаваньню украінца генэр. Сокіро-Яхонтова. Так пачалася фармавацца першая беларуская дывізія. Фармаваў Вэндт, які маў дакуманты ад Ураду, што ен начальнік штаба беларускае арміі. Но калі сфармована было каля 1000 чал., французы і дабравольцы пачалі ухадзіць ад Адэсы5. Павінна б была адступіць і наша дывізія, але Вэндт, карыстаючы момант, перайшоў на бок бальшэвікоў і астаўся у Адэсі. У дывізіі падняўся бунт, і часткі дывізіі адступілі. Як прышлі ў Адэсу бальшэвікі, Вэндт пры дапамозі беларускае камуністычнае парціі легалізаваў сваю часьціну і пачаў фармаваньне 1ай беларускай савецкай брыгады. 3 беларусамі ен перастаў лічыцца і кленчыў перад камісарамі. Дзякуючы таму, што за брыгадаю зацьвердзілася слава, як контррэвалюцыйнай часьціны, ў яе рады пашло афіцэрства, і скора брыгада лічыла ў сваіх радах да 10 000 чырвонаармейцаў. Шчырым беларусам хацелася скарыстаць гэтую сілу, штоб прагнаць з Менску маскоўскіх камісараў, дзеля якое патрэбы і быў пасланы ў Менск Баліцкі. Але Крывашэін6 на перавод брыгады да Беларусі не згадзіўся. Тым часам Вэндт без суда застрэліў аднаго чырвонаармейца, за што вайсковы рэвалюцыйны трыбунал прыгаварыў адправіцца яму на фронт. Аб гэтай пары як раз распачалося паўстаньне Грыгор’ева7. Вэндт
парашыў прыстаць да яго, але не удзячна. Паустаньне яго скончылася жыдоўскім пагромам і стрэлянінай у месьці. Тады Вэндт схаваўся, глаўных віноўнікаў паўстаньня заарыштавалі і растрэлялі, брыгаду пераіменавалі ў брыгаду імені тав. Леніна і адправілі на фронт.