• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    лічыу патрэбным зауважыць, што праца па укладаньню каштарысау, якая мелася адбывацца у апошніе часы, была спынена, дзякуючы тэй політычнай атмосфэры, якая злажылася у Менску. Выдаткі Ураду адбываліся пад наглядам Дзяржаунага Кантралеру, спэцыяльна выбранага Радай Рэспублікі і атрымаушага ад яе у гэтай справе паунамоцтва. Урэшці пан Луцкевіч заяуляе, што Дзяржауная работа настолькі змарыла яго, што ен толькі чакае момэнту, калі-б ен мог здаць сваю працу іншай адпаведнай асобе, атрымаушай мандат ад Рады.
    Пасьля гэтага была заслухана і аднагалосна прынята рэзалюцыя:
    ЗАСЛУХАУШЫ СПРАВАЗДАЧУ СТАРШЫНІ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ, П. АНТОНА ЛУЦКЕВІЧА, РАДА РЭСПУБЛІКІ ПЕРАХОДЗІЦЬ ДА ЧАРГОВЫХ СПРАВАУ.
    III.	Рада Рэспублікі пераходзіць да разгляду унесянага сеньорэн-конвэнтам законопроэкту аб устанауленьні Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Дзеля таго, што у гэтай справе дойдзена да поунага паразуменьня паміж фракцыямі Рады, законопроэкт прыймаецца у ва усіх трох чытаньнях аднагалосна пры энтузіастычных воплясках з боку усіх прысутных сяброу фракцыяу Рады Рэспублікі.
    Устава аб Найвышэйшай Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі і яе правох прынята у гэтакай рэдакцыі:
    § 1.	НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА СКЛАДАЕЦЦА 3 5-ці АСОБАУ.
    § 2.	НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА Б.Н.Р. MAE ПРАВО ВЫСТУПАЦЬ У ІМЯ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.
    § 3.	НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБАВЯЗАНА СКЛІКАЦЬ РАДУ Б.Н.Р. У АДПАВЕДНЫ МОМЭНТ.
    § 4.	НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ ПАКЛІКАЕ ДА ЖЫЦЬЦЯ КАБІНЕТ I У АДНОСІНАХ ДА ЯГО MAE ПРАВЫ РАДЫ РЭСПУБЛІКІ.
    Маршалак Рады Рэспублікі, Язэп Лесік, заяуляе, што згодна § 1 толькі што прынятага закону належыць выбраць 5 сяброу НАЙВЫШЭЙШАЙ РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ і прапануе прыступіць да выбарау. Прапазыцыя аднагалосна прыйімаецца.
    Выбары адбываюцца патаемным галасаваньнем, у рэзультаце аказаліся выбранымі такіе асобы:
    1)	Іван СЕРАДА.
    2)	Сымон РАК-МІХАЙЛОУСКІ.
    3)	Кузьма ТЕРЭШЧЭНКО.
    4)	Язэп ЛЕСІК.
    5)	Александр УЛАСАУ.
    Маршалак Рады Б.Н.Р., Язэп Лесік, чытае спіс выбраных у НАЙВЫШЭЙІПУЮ РАДУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ. Яго словы пакрываюцца звучнымі вопляскамі.
    Маршалак Рады Рэспублікі абвешчае аб 12-й гадзіне 30 м. ночы сход Рады Б.Н.Р. і сэсію яе скончанымі і заяуляе, што на грунце § 3 Уставы 13
    сьнежня 1919 году новую сэсію Рады Рэспублікі склічыць НАЙВЫШЭЙШАЯ РАДА Б.Н.Р.
    3 паміж сяброу Рады Рэспублікі чуцен вокліч: «НА ЧЭСЬЦЬ НАЙВЫШЭЙШАЙ РАДЫ!» спатканы сходам гарачымі вопляскамі усіх прысутных.
    Пад воклікі «НЯХАЙ ЖЫВЕ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ!» і са спевам Беларускага Нацыянальнага Гымну і Нацыянальнай Марсэльезы Радныя расходзяцца.
    На арэгінале подпісы:
    Маршалак Рады Б.Н.Р. Язэп Лесік
    Намесьнік Маршалка Рады Б.Н.Р. А.Уласау
    Пісар Рады Б.Н.Р. Ст.Ленкоускі
    3 Арэгіналам згодна: Рак-Міхайлоўскі
    582.2.39:014-016 — рк(няпоўная)
    582.2.39:029-036 — мк
    1562.	Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) Радзе Народных Міністраў БНР (Менск) за 13.12.1919
    13.12.1919
    №134
    м. Рыга
    У Раду Народных Міністраў Рапарт.
    Гэтым маю гонар далажыць, што па выпаўненьні службовых спраў у Фіншчыне і Эстіі (асабліва на Юрьеўскай Канферэнцыі) Зго сьнежня г/г. я зьвернуўся у Латвію — у м. Рыгу.
    Шэф Місіі
    Палкоўнік Езавітаў
    582.2.32:088
    1563.	Пратакол №1 Сходу Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі за 14.12.1919
    Прысутныя былі: Іван Серада, Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоускі, Кузьма Терэшчанка і Александр Уласау
    Павестка сходу
    1.	Арганізацыйнае пытаньне
    2.	Сучасны момант
    3.	Грамата да беларускага народу
    4.	Прысяга
    5.	Справа утварэньня габінэту
    Павестка прынята аднагалосна
    Слухалі	Ухвалілі
    1.	Арганізацыйнае пытаньне	1. На Старшыню Найвышэйшае Ра-
    ды БНР аднагалосна выбраны п. Іван Серада.
    2.	Сучасны момант
    3.	Устауная Грамата
    4.	Аб справе прысягі
    5.	Справа утварэньня габінэту
    Найвышэйшая Рада Б.Н.Р. I
    А.Уласау, К.Терэшчэнка
    582.1.04:020 — мк
    На Намесьніка Старшыні Найвышэйшае Рады БНР аднагалосна выбраны Сымон Рак-Міхайлоускі.
    2.	Найбольш інфармаваць народ аб утварэньні Найвышэйшай Рады.
    3.	Даручыць злажыць Грамату п.Терэшчэнко і Уласаву.
    4.	Даручаецца злажыць проэкт прысягі п. Лёсіку.
    5.	Адлажыць да заутрашняга сходу
    .Серада, Сымон Рак-Міхайлоускі, Я.Лёсік,
    1564. Тэлеграма Вацлава Ластоўскага й Васіля Захаркі (Менск) дыпляматычным прадстаўніцтвам БНР (Бэрлін, Парыж, Прага, Рыга, Коўна) за 14.12.1919
    14.XII. 19.
    Telehrama.
    Postanowieniem Rady 13 grudnia obrano nowe prezydjum Rady. Przewodnicz^cy Kreczewski. Zastypcy Zacharko, Bodunowa. Sekretarze Kozicz, Mamoriko. Zatwierdzono nowy gabinet Ministrow: Przewodnicz^cy Lastowski, spraw Zagranicznych Ladnow, Skarbu Bielewicz, Wewnytrzne Hryb, Sprawiedliwosci Cwikiewicz, Sekretarz Duszewski, Kontroler Zajac
    Lastowski, Zacharko.
    z Mienska
    U Berlin, Paryz, Prahu, Ryhu, i u Koiinu — Waroncy.
    U Ryhu i Koiinu nie pryniali.
    Як перэслана была гэта тэлеграма.1
    Каля гадзіні 11-ай раніцай я і Захарко пайшлі на тэлеграф у Менску каб выслаць змест гэтай тэлеграмы ва ўсе прэдстаўніцтвы Б.Н.Р. заграніцай. Прыймаў чыноўнік-беларус, знаёмы Мамонькі. Ен спытаў: Ці гэты тэлеграмы (з націскам) павінны дайсці? Мы атказалі, што канечна павінны дайсці. — Добра, тады я пастараюся, каб дайшлі... I ён сперша выслаў тэлеграмы, а пасьля паслаў іх Рачкевічу у цэнзуру. Рачкевіч тэлеграмы затрымаў у сябе і паклікаўшы Лёсіка паказаў іх яму. Былі пэўны і Палякі і Найвышэйшыя, што тэлеграмы затрыманы. Калі-ж за неколькі дзен аказалось, што загранічные газэты іх перэдрукавалі, то пачаўся розыск. Чыноўніка цягалі і, здаецца, судзілі.
    582.2.54:010&г — рк
    1 Прыпіска В.Ластоўскага.
    1565. Тэкст тэлеграмы Антона Луцкевіча (Менск) Браніславу Тарашкевічу (Варшава) за 14(?).12.1919
    Terminowa
    Taraszkiewicz Hotel Saski Warszawa
    Stary gabinet pozostal kropka Rada wybrala rad? najwyzszq pi?ciu osob przekazala jej mandaty rozjechala si? kropka. Jednoczes'nie Lastowski Kreczewski Zacharko Bielewicz Badunowa Mamorika tworz^ samozwariczo nowy rz^d wyst?pujq nieprawnie imieniu Rady kropka Uprzedz przyjaciol niedopuszczeniu samozwaricow zagranic? intryga ukuta Berlinie
    582.2.13:012—рк
    Дакладная дата невядомая.
    1566.	Тэкст тэлеграмы Антона Луцкевіча (Менск) Браніславу Тарашкевічу (Варшава) за ??.12.1919
    Taraszkiewicz
    Hotel Saski — Warszawa
    Pros ministerjum danie Berlinie Zajcowi wizy przyjazd Warszawy pilnej sprawie telegrafuj Zajcowi rezultat kropka Jutro jad? Wilna Warszawy
    Luckiewicz
    582.2.13:011 — рк
    Дакладная дата невядомая (да 15.12.1919).
    1567.	Ліст кур’ера Беларускае дыпляматычнае місіі ў Бэрліне Валянціна Дзітмана старшыні Беларускае дэлегацыі ў Парыжы Аўгену Ладнову за 15.12.1919 (перасланы Ладновым Антону Луцкевічу) у справе згубы Дзітманам дыпляматычных дакумэнтаў зь віны сябра Беларускае дэлегацыі ў Парыжы Азнабішына
    582.1.04:024&г-025
    Да ліста прыпіска Ладнова: «В Берлін^ г. Барковь назвал г. Днтмана нЬмецкнм шпіоном. Такого же мнінія о нем был н г. Ознобншннь».
    1568.	Дыпляматычны пашпарт Вацлава Ластоўскага, выдадзены ў Менску 15.12.1919 і прадоўжаны 15.06.1920
    582.1.45:146&r-146a&r-146f
    У пашпарце стаяць гэткія адзнакі:
    1919.12.15 Менск выдадзены дыпляматычны пашпарт (да 1920.06.15)
    1920.04.19 Коўна дыпляматычная віза на паездку з Коўна ў Рыгу (ад 1920.04.19 да 1920.05.04)
    1920.04.21 Мажэйкі адзнака аб пераезьдзе літоўска-латвійскай мяжы
    1920.04.24 Рыга права на побыт у Латвіі на 14 дзён
    1920.04.26 Рыга прапіска (Aleksandra, 25)
    1920.05.21 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.06.03)
    1920.06.05 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.07.05)
    1920.06.15 Рыга (?) дыпляматычны пашпарт прадоўжаны на год (да 1921.06.15)
    1920.06.15 Рыга прапіска (Romanawa, 13-5)
    1920.07.06 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.08.05)
    1920.08.04 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.09.05)
    1920.09.11 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.09.18)
    1920.10.	06 Рыга права на побыт у Латвіі (да 1920.11.06)
    1920.10.28 Рыга транзытная віза празь Літву для паездкі ў Нямеччыну й назад (да 1920.11.07) — перакрэсьлена
    1920.10.28 Рыга віза на паездку з Рыгі ў Прагу (ад 1920.10.28 да 1920.11.04)
    1920.10.29 адзнака аб праезьдзе латвійска-літоўскай мяжы
    1920.10.29 Мажэйкі адзнака аб праезьдзе латвійска-літоўскай мяжы
    1920.10.31 Коўна прапіска
    1920.11.22 Коўна прапіска
    1920.11.24 Коўна дазвол на ўезд у Нямеччыну (да 1920.12.05)
    1920.11.24 Коўна дыпляматычная віза для паездкі ў Нямеччыну й назад (да 1921.01.24)
    1920.11.26 Вірбаліс адзнака аб праезьдзе літоўска-нямецкай мяжы
    1920.11.26 Эйткуны адзнака аб пераезьдзе літоўска-нямецкай мяжы
    1920.11.27 (25?) Вірбаліс адзнака аб праезьдзе нямецка-літоўскай мяжы
    1920.12.	07 Мюнхен дазвол Паліцыйнай дырэкцыі на паездку зь Мюнхена ў
    Жэнэву (ад 1920.12.08 да 1921.01.08)
    1920.12.	07 Мюнхен дыпляматычная віза на паездку зь Мюнхена ў Жэнэву на 14 дзён
    1920.12.	08 Ліндаў адзнака аб праезьдзе нямецка-швэйцарскай мяжы
    1920.12.	08 Романсхорн адзнака аб пераезьдзе нямецка-швэйцарскай мяжы
    1920.12.11 Жэнэва права на побыт
    1920.12.19 Ліндаў адзнака аб праезьдзе швэйцарска-нямецкай мяжьі
    1920.12.19 Романсхорн адзнака аб пераезьдзе швэйцарска-нямецкай мяжы
    1920.12.24 адзнака пашпартнага кантролю ў Пілаў
    1920.12.25 Эйткуны адзнака аб праезьдзе нямецка-літоўскай мяжы
    1920.12.27 Коўна прапіска
    1921.02.25 Коўна віза для паездкі з Коўна ў Рыгу (ад 1921.02.26 да
    1921.03.12)
    1921.02.25 Коўна дыпляматычная віза для паездкі ў Латвію й назад (да
    1921.03.11)
    1921.02.27 адзнака аб праезьдзе літоўска-латвійскай мяжы
    1921.02.28 Рыга віза для паездкі з Рыгі ў Літву (ад 1921.02.28 да 1921.03.08)
    1921.03.03 адзнака аб праезьдзе латвійска-літоўскай мяжы
    1921.03.03 Мажэйкі адзнака аб праезьдзе латвійска-літоўскай мяжы
    1921.03.08 Коўна прапіска (Laisves all., 44)
    1569. Тэлеграма Браніслава Тарашкевіча (Варшава) Антону Луцкевічу (Вільня) за 15.12.1919
    terminowa wilenska 33
    luckiewicz wilno
    + warszawy 56822 16 14 19 21 cens warsz =
    depesze otrzymalem zajca powiadomilem tutaj cwikiewicz sprawy pilne przyjezdzaj natychmiast = taraszkiewicz +