Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
bielaruski kamitet
taraskiewieu spitalna 1 warschau =
berlin 223 30 17/12 6,10 s
prycyny chwaroby slabasei pryjechac nijak ni mahu padpisueia padusimi pastanowami stajacymi bezumouna nawarcie interesau bielaruskaho narodu backauscyny ninajakuju awanturu nipajdu adkulby jana niwychadzila = zajac + 582.2.31:041
1582. Рапарт прадстаўніка Асобнага Атраду пры Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе падпалкоўніка Мінгрэльскага (Рыга) шэфу Місіі Кастусю Езавітаву (Рыга) за 17.12.1919
Представіітель
Особаго Отряда
прн В.-Днпломатнческой
Мнссін Б.Н.Р. вь Латвін і Эстін
17 декабря 1919 г. №4
г. Рнга
Шефу Мнссін.
Рапорт
Сообіцаю, что бго чнсла с/м. во время бесьды вь Англійской Мнссін мнБ Шефь Мнссін Генер. Бэрть заявнль, что онь очень уднвлень, что не получаеть нзв-Ыценія оть своего правнтельства о сушествованііі Б'Ьлорусской Народной Республнкн н полагаеть, что нашь представнтель вь ЛондонБ не прнняль для этого надлежаіцнхь шаговь.
Генераль Бэрть проснть о скорійшемь урегулнрованін этого вопроса, т.к. вь таком случа-Ь онь обішаль н намь оказать всякое содіійствіе вь смысл'Ь вооруженія, снаряженія н вь случаі. надобностн н пнтанія нашей армін, а также предлагаеть представнтелю нашему вь Лондон'Ь войтн сь ходатайствомь кь Англійскому Правнтельству о назначенін Англійской Мнссів вь Б-Ьлоруссію.
Сь моей стороны былн прнложены всь старанія кь ознакомленію Генерала Бэрта, а также Шефа Мнссін сь нынішннмь положеніемь граннць в населеніемь нашей Республнкн.
Англійскій представнтель вь РнгЬ прп разговор-ь сь ннмь отнесся сь снмпатіей кь нашей РодшгЬ н готовь намь всяческн содЬйствовать.
Подполковніікь Мннгрельскій
582.2.32:059&г
1583. Хадайніцтва начальніка Консульскага Аддзелу Міністэрства Замежных Справаў Латвіі перад консулам БНР у Рызе за 17.12.1919 аб выдачы латвійскаму грамадзяніну Людвігу Стааку бясплатнае візы для праезду празь Беларусь
582.2.38:01 І&г — ма
1584. Нота Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (Менск) Радзе Пяцёх у Парыжы за 17.12.1919 (вых. №8)
Au Conseil de Cinq de la Conference de Paix a Paris.
Rada de la Republique Populaire Democratique Blanche-Ruthenienne dans son historique et ouverte 13.ХП.19 session a Minsk apres avoir choisi une nouvelle composition du Presidium de Rada et une nouvelle composition du Conseil des Ministres populaires, leur confia la defense des lois souveraines du peuple Blanc-Ruthene durant le temps ou les sessions de Rada seront fermees.
C'est pourquoi le Presidium de Rada de la Republique Populaire BlancheRuthenienne proteste categoriquement devant les Grandes Souverainetes du monde centre le plebiscite innoui dans 1'histoire, que 1'occupation de la Pologne veut faire au moyen des armes et contre 1'arrestation et I'emprisonnement des membres de Presidium: le rempla^ant de President Badounova, de Secretaires Kositch et Mamognko et du President des Ministres Populaires Lastovsky1.
Le President de Rada de la Republique Democratique Blanche-Ruthenienne (signe) Pierre Kretchevsky
Le remplagant du President (signe) Sacharko.
N 8
17.XII.19
Minsk
582.2.47:028 — mk
582.2.47:029 — mk
1 Арыштаваныя 17.12.1919.
1585. Хадайніцтва Консула БНР у Адэсе Сьцяпана Некрашэвіча перад паслом БНР на Ўкраіне Аляксандрам Цьвікевічам за 18.12.1919 з просьбай выдзяліць яму грошы згодна з дасланым каштарысам выдаткаў на дзейнасьць Консульства
582.2.40:061&г — ра
1586. Каштарыс выдаткаў на пэнсію Беларускага Консульства ў Адэсе за час ад 1.09.1918 да 1.01.1920
582.2.40:062 — ра
1587. Суправаджальны ліст пасла БНР на Ўкраіне Аляксандра Цьвікевіча міністру замежных справаў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.12.1919, дасланы з рахункамі за выдаткі Беларускага Консульства ў Адэсе за 18.12.1919
582.2.40:060 — ма
1588. Рахунак Беларускага Консульства ў Адэсе за выдаткі на разьезды
582.2.40:063 — ра
Дата невядомая. У рахунку падаецца маршрут падарожжа С.Некрашэвіча ад Адэсы да Камянца: ад Адэсы да Севастополя параходам, ад Севастополя да Кіева, ад Кіева да Камянца 80 вёрст на конях.
1589. Суправаджальны ліст Аляксандра Цьвікевіча (Варшава) міністру замежных справаў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 20.12.1919, дасланы з справаздачай консула БНР у Адэсе Сьцяпана Некрашэвіча аб працы Консульства за ўвесь час яго йснаваньня
582.2.34:020 — ма
1590. Справаздача консула БНР у Адэсе Сьцяпана Некрашэвіча за 19.12.1919 аб працы Консульства за ўвесь час яго йснаваньня
Б.Н.Р.
Беларускі Консул
у Адэсі
19 сьнежня 1919 року
№549
Варшава
Яго Міласьці
Пану Надзвычайнаму Паўнамочнаму Паслу Беларускае Народнае Рэспублікі на Украіне А.Цвікевічу
Даклад
Маю гонар зрабіць даклад аб працы Консульства ў Адэсі за ўвесь час яго істнаваньня, так як раней па прычыні немажлівасьці зносін з Урадам я яго зрабіць не мог.
Першыя два месяцы — верэсень і кастрычнік 1918 р. Консульство было занято рэгістрацыяй беларускіх жыхароў ў Адэсі і выдачаю прапускоў тым асобам, якія малі жаданьне ехаць на Бацькаўшчыну, а так сама павертаньем уцекачоў да Беларусі. Пры гэтым беларусаў было павернута ў Гродзеншчыну, Меншчыну і Віленшчыну два эшалоны. Далейшую рэваэкуацыю затрымала украінскае народнае паўстаньне1, якое захапіла і Адэсу. Часьціна займаўшая Адэсу, на чацьвертую часьць была укамплектавана беларусамі, якіх адэская беларуская арганізацыя пасылала таемна з майго ведама да украінскаго штабу. Гэта братэрская падмога адэскаю украінскаю уладаю была прынята пад асобую увагу, і прэдстаўнік дырэкторыі праф. Антановіч, як я з’явіўся да яго з візытам, шчыра дзякуваў нашу арганізацыю і афіцыяльна паведаміў мяне, як беларускаго Консула, што ен будзе ахраняць інтэрэсы усей беларускай калёніі і прасіў мяне звертацца да яго па уселякай патрэбі штодзенна.
Аб гэтым часі прыехаў да Адэсы і прэдстаўнік саюзьнікаў Энно2. Згодна наказу Старшыні Рады Міністраў, я пабываў у яго і у сваей прамові прывітаў яго, як прэдстаўніка дзержаў згоды і пекнай Францыі, зрабіў нарыс нашаго нацыанальна-дзержаўнаго адраджэньня і ў канцы дадаў, што і мы маем моцнае жаданьне як найхучэй скінуць з сябе ярмо бальшэвізму і запытаў у яго, якую б дапамогу для нас маглі зрабіць дзержавы згоды. Із размовы з ім я убачыў, што ен саўсім не інфармован па беларускаму пытаньню. Што жа датыча да дапамогі ў барацьбе з бальшэвікамі, то на гэтае пытаньне ен адказаў, што дзержавы згоды безумоўна могуць аказаць дапамогу, але па гэтаму пытаньню лепш звернуцца да вайсковых прэдстаўнікоў, якія меюцца скора прыехаць да Адэсы. I запраўды, да Адэсы скора прыехаў генэрал Борыус, якога потым заменіў генэр. Д’Ансэльм3.
Але аб гэтым часі на адэскім беларуска-палітычным небасхіле праізашлі важныя з’явы. Да Адэсы сталі прыезджаць так званыя члены кіеўскаго савешчаньня беларускіх грамадзянскіх палітычных дзеячаў4, якія сталі прэтэндаваць на глаўную ролю па беларускаму пытаньню. Між іншым прыехалі: А.Бахановіч, бар. Розен, палк. Беляеў, Кадыгробаў, Лютамфскі, Гартынскі, генэр. Андрыеўскі, Карташоў і інш. Прэдвадзіцельстваў Бахановіч. Ўсе гэтыя «дзеячы» зразу жа сустрэлі моцны адпор як з майго боку, так і з боку адэскае нацыанальнае Рады, досьць моцнай арганізацыі, якая ва ўсім мяне падтрымлівала. Тады кіеўскія дзеячы прапанавалі кампраміс — з’арганізаваць адну агульную арганізацыю. Штоб не перэшкаджаць глаўнай нацыанальнай справе, мы згадзіліся. Ў рэзультаці гэтаго быў з’арганізаваны «Б-Ьлорусскій Національный Центрь», з’яўляўшыйся вышэйшаю палітычна-грамадзянскаю арганізацыяю для прэдстаўніцства перад дзержавамі згоды і дабравольчаю арміяю. Пасьля доўгіх спрэчак састаў Цэнтра быў прыняты такі: 10 членаў адэскае Рады, 10 членаў кіеўскаго савешчаньня, 10 членаў аб’еднаных арганізацыяў Гродзеншчыны, Консула, члены Усебеларускаго з’езда, члены Цэнтральнае Рады, губэрнскіх і паветовых Рад, прэдстаўнікі земстваў, мест, каапераціваў, б. члены Гасударственнае Думы і Савета ад Беларусі. Між іншым у Цэнтр вашлі: 10 прэдстаўнікоў адэскае Рады, я, бар. Розэн, Баха-
новіч, Базарэвіч, Кадыгробаў, Лютамірскі, Энгельгардт, Гартынскі, Карташоў, генэр. Андрыеўскі, палк. Беляеў і пасьля: Белевіч, Ладноў, Родштэйн, палк. Камароў. Старшыною Цэнтра спачатку быў я, пасьля Бахановіч і ў канцы Грамыко, член адэскае нацыанальнае Рады.
Спачатку праца ў Цэнтры йшла згодна. Была вырабатана дэклярацыя на усесьветную канфэрэнцыю, другая дэклярацыя была паслана да Дэнікіна. Але скора выявілася, што працаваць з буржуазнай группай кіеўскаго савешчаньня не мажліва. Повад да разрыву зрабіў Бахановіч. Ў Цэнтр была ўнесена прапазыцыя аб выбару членаў ад Цэнтра на ўсесьветную канфэрэнцыю. Hi ведаючы, ці зроблены такія выбары ад цэнтральнае беларускае Улады, наша левае крыло на выбары згадзілася. Выбраны былі я, Бахановіч і Базарэвіч. Тады Бахановіч ўнёс у Цэнтр другую прапазыцыю — аб абразаваньні беларускаго краевого Ураду, знаходзячы, што безсэнсна пасылаць дэлегатаў на кангрэс ад арганізацыі, а не ад Ураду. Яго прапазыцыю падтрымаў Базарэвіч і кіеўскае савешчаньне. Скланялі яны і мяне, але я з імі не згадзіуся. На маем баку была большасьць Цэнтра, у тым ліку Энгельгардт і Кадыгробаў. На двох пасядзэньнях дэбатавалася гэтае пытаньне і вырашылася не на карысьць Бахановіча. Тады ен з Базарэвічам паставілі Цэнтру ульціматум: калі краевы Урад не будзе з’арганізаваны, тады яны адказваюцца ехаць да Парыжу. Апошнее Цэнтрам было прынято з легкім сэрцам і былі назначаны другія выбары. На гэты раз былі выбраны: я, Ладноў і Ігнацьеў, член адэскае Рады, б. мазырскі прэдвадзіцель дваранства. Балаціраваўся і Бахановіч, але на гэты раз быў забалаціраваны.
Пасьля гэтаго Бахановіч пачаў усюды абліваць гразьзю нашую дэлегацыю і стаў рабіць правакатарскія заходы, штоб нашай дэлегацыі ні далі візы для праезду ў Парыж. Аб гэтым у мяне былі яго дакумэнты і за гэта ен быў выключаны із саставу членаў Цэнтра. У той жа час дэлегацыя ад Цэнтра пабывала у генэр. Д’Ансэльма, які прыняў яе вельмі прыемна і заявіў, што па усім беларускім пытаньням ен будзе лічыцца толькі з Цэнтрам. Інфармацыю па беларускаму пытаньню йшчэ раней яму зрабіў француз де-Вуліч, член южна-рускай французскае вайсковае місіі, начальнік Ладнова, вельмі зацікавіўшыйся беларускімі справамі. Ў падзяку за працу ў французскай місіі Ладнова де Вуліч пажадаў зрабіць штонебудзь карыснае дзеля беларускае справы.