Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
1600. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аўгену Ладнову (Парыж) за 22.12.1919
Ladnoff
24 rue Bayard
Paris.
Apres avoir elu Conseil Superieur compose de Sereda Losik Vlasov RakMichajlovsky Terechtchenko Rada interromput son travail les droits de mon Cabinet sont confirmes par Conseil Superieur
Loutckevitch
22.XII.19.
582.2.33:105 — рк
1601. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча ([Варшава]) паўнамочнаму прадстаўніку БНР у Бэрліне Лявону Зайцу і Леаніду Баркову (Бэрлін) за 22.12.1919 (вых. NO 1-228-229)
Менск, 22.XII.19.
NQNQI-228—229
Паунамочнаму Прэдстауніку
Б.Н.Р.
Лявону Заіцу (Леаніду Баркову) у Бэрліне
Прэд’яуніку гэтага, Міністру і Паунамочнаму Паслу П.Аляксандру Цьвікевічу прашу Вас выплаціць з сум прэдстауніцтва у Бэрліне пяцьдзесят тысячау (50.000) ням. марок
Старшыня РНМ і Мін. Загранічн. Спрау
582.2.40:042 — мк
1602. Заява Янука Натусэвіча (Варшава) міністру замежных справаў БНР Антону Луцкевічу за 23.12.1919 з просьбай выплаціць яму належную пэнсію паводле прыкладзенага акту й справаздачнай ведамасьці
582.2.40:085 — ра
1603. Справаздачная ведамасьць на выплату пэнсіі службоўцу Міністэрства Замежных Справаў БНР Януку Натусэвічу за 28.12.1919
582.2.40:087 — ра
Падпісаў бухгальтэр Міністэрства Фінансаў Зігфрыд Курц
1604. Справаздача консула БНР у Рызе Барыса Шымковіча аб працы Консульства ад 11.08 да 24.12.1919
582.2.32:099-105
Консульства ў Рызе было адчыненае паводле загаду Надзвычайнага Пасла і Міністра Унутраных Справаў Кузьмы Цярэшчанкі 11 жніўня 1919 году. Часовым консулам быў прызначаны Барыс Шымковіч, які атрымаў 17 жніўня ад Міністра Замежных Справаў Латвіі афіцыйнае прызаньне й консульскую візу.
1605. Тэлеграма Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 25.12.1919
= terminowa warszawa hotel saski
luckiewiczowi =
warszawa minska 2351 17 25/12 17 17
kuzma1 wyjechal niedziele2 sprawy ida marudnie informujcie szerzej prase czekamy listow = smolicz"
582.2.46:095 — a
1 Цярэшчанка. 2 21.12.1919.
1606. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыі а) надзвычайнаму паслу БНР у Балтыцы Кляўдыюшу Душэўскаму (Рыга) за 26.12.1919
26.12.1919
NQ180
м. Рыга
Надзвычайнаму Прэдстаўніку Беларускай Народнай Рэспублікі у Балтыке Грамадзянінну К.Душэўскаму.
Рапарт.
Згодна з запытаньнем Вашым аб працэ, зробленай мною у Балтыке, маю гонар у кароткім аглядзе пазнаёміць Вас, Грамадзянін Пасол, з найгалаўнейшымі пунктамі гэтай працы.
Назначэньне мае на пасаду Шэфа Вайскова-Дыплёматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося у канцы жнівеня месяца гэтаго году асобнай пастановай Рады Міністраў Б.Н.Р., але фармальныя паўнамоцтва былі атрыманы мною толькі у канцы верэсьня у м. Коўне. Гэта затрымала ад’езд мой у Балтыку на цэлы месяц і таму я толькі Іго кастрычніка смог прыехаць у Рыгу. С Іго кастрычніка і пачынаецца мая фактычная праца у Балтыке. Пачаў я яе з Латвіі, гдзе у м. Рызе зрабіў сваю Штаб-Кватэру.
У працяге 15 дзён (с Іго па 15го кастрычніка) я:
1) зрабіў у Рызе належныя крокі прад Латвійскім Урадам і дабіўся акрэдытаваньня Midi у складзе: а) Шэфа Midi Палкоўніка Езавітава,
б) Вайсковага Райцы Падпалоўніка Шолкаваго і
в) Сэкрэтара Я.Чэрэпука;
2) завязаў добрыя стасункі з латышскім грамадзянствам і прэсай;
3) наладзіў працу Консульства у Рызе, якоя зацьвердзіў у складзе:
а) Часоваго Консула Шымковіча,
б) Сэкрэтара Цветкова і
в) Стоража Гаспэра;
4) падняў справу аб мабілізацыі беларусоў у Латвіі;
5) зрабіў рэгістрацыю беларускаго грамадзянства у Латвіі і арганізаваў «Беларускую Калёнію у Латвіі», паставіўшы на чале яе «Беларускую Нацыянальную Раду у Латвіі», якую перэіменаваў у «Раду Беларускай Калёніі у Латвіі»;
6) Умацаваў грашовае і юрыдычнае становішчэ «Рады Беларускай Калёніі у Латвіі», дазволіўшы ей карыстацца памешканьнем Консульства для сходаў і рабіць з рэгістрыруемых у Консульстве грамадзян зборы на патрэбы Рады.;
1) палажыў пачатак ізучэньню грамадзянамі беларускай мовы, гісторыі і пісьменства, перэдаўшы ей добры лік прывезеннай с сабой на гэты выпадак літэратуры;
8) быў легка ранен, но ні на мінуту не спыніў працы і 15го кастрычніка выехаў ў Эстію, каб тамака правесьці тую-ж работу.
У Эстіі у працягу тыдня я зрабіў належныя крокі прад Урадам і змушэный чэкаць некаторы час адказу, каб не траціць часу, выехаў у Фінляндзію, каб і тамака, хаця я і ня меў на гэтае мандатаў, зрабіць некаторые крокі.
У Фінляндзіі я быў чатыры дні, за якія:
1) бачыўся два разы з Міністрам Міжнарадовых Спраў Фінляндзіі, добра паінфармаваў яго у беларускіх справах і падаў мэморыал гістарычна-інфармацыйнаго сэнса;
2) бачыўся прыватна з Міністрам Паўночна-Заходняго Ураду Велікарасеі Маргуліесам, з якім меў вялікую размову аб прызнаньні Беларусі незалежнай;
3) утварыў у Таммерфорсе Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі с грамадз. Чэрвяковым на чале;
4) пазнаёміўся с Гэнэралам Васількоўскім, які вельмі прыхільна адносіцца да беларускіх спраў і якому я даў паўнамоцтва на ізысканьне грошэй для беларускаго войска;
5) даў некторыя весткі аб Беларусі у прэссу і выехаў у Рэвель.
У Эстіі прышлося прабыць шмат балей таго, як я думаў, бо явілось патрэбным прыняць учасьціе у працэ Юрьеўскай Канферэнцыі і заняцца справамі беларускаго войска. Прабыў я да Іго сьнежня, і за гэты час, ня лічучы таго, што зроблена было у Фінляндзіі, зрабіў гэта:
1) дабіўся акрэдытаваньня Місіі пры Эстійскім Урадзе;
2) завеў вельмі добрыя стасункі з Рэвельскай расейскай і эстійскай прэсай, што відна с тых інтэрвью, якія былі імі надрукованы;
3) завязаў зносіны з эстійскім і расейскім грамадзянствам;
4) адчыніў у Рэвеле Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі с грамадзянінам Шанкат на чале;
5) залажыў у Рэвеле Нацыянальны Беларускі Камітэт, які па сканчаньні рэгістрацыі, будзе перэтворэн мною ў Раду Беларускай Калёніі ў Эстй;
6) дабіўся таго, што, не прызнавая пакуль што незалежнасьці Беларусі, Урад Паўночна-Заходняй Вялікарасеі пачаў са мной афіцыальныя зносіны;
7) пачаў перэгаворы с Гэнэрал-Маёрам Булак-Балаховічам і дабіўся перэхода яго з усім яго атрадам на Беларускую службу, як «Асобнаго Атрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эстіі»;
8) прыняў учасьціе у працэ Юрьеўскай Канфэрэнцыі, гдзе меў вялікі успех сваей вельмі нашумеўшай прамовай аб тым, што маленечкія адрадзіўшыяся нацыянальнасьці павінны самы узяцца за будову свайго жыцьця і долі і зрабіць ў Юрьеве 2Й Парыж.;
9) быў запрошэны эстійскім Урадам і пасеціў цэлы рад таржэств, гдзе зауседы вельмі прыхільна спатыкаўся эстійскімі урадоўцамі;
10) пасьля катастрофы арміі Гэнэрала Юдзеніча заняўся справамі уцекачоў, для абслужываньня якіх назначыў асобнаго Прэдстаўніка Мі-
сіі, Л.Міхельсона, у Нарву, які выясьніў лік уцекачоў, з’арганізаваў іх у Бежанскі Камітэт, наладзіў снабжэньне іх адзежай і давольсьцвіем і пачынае налажываць адпраўку іх на Бацькоўшчыну; .
11) связаўся з асобнымі беларусамі, раскіданымі па усей Эстн і аб едзініў іх каля Рэвельскаго Рэгістрацыйна-Пашпартнаго Бюро;
12) з Вамі разам пачаў перэгаворы з Эстамі аб пазычке на патрэбы Асобнаго Атрада Б.Н.Р., але захварэў і выехаў у Рыгу.
у Рызе тыдзень-паўтара хварэў, а потым зноў прыняўся за працу і да гэтаго часу зрабіў гэтае:
1) прывеў у парадак канцэлярыю Місіі і грашовую адчотнасьць;
2) зноў пачаў перэгаворы аб мабілізацыі беларусоў,
3) адчыніў у Лібаве Рэгістрацыйна-Пашпартны Аддзел Місіі;
4) наладзіў, як ні адна, здаецца, місія інфармацыю аб Беларусі у латышскіх і расейскіх газэтах, для якой патрэбы зрабіў пры Місіі Аддзел Прэссы; . ,„. . „ _
5) увайшоў у сьвязь з місіямі Антанты, у тым ліку і з Місіен 1 энэрала *
6) дабіўся таго, што у дзень нашаго нацыянальнаго сьвята 17 сьнежня ня было ні воднай ні расейскай ні латышскай газэты, якая-б не падкрэсьліла гэты дзень асобнай стацьцёй;
7) у віду таго, што доўгая адсутнасьць Сэкрэтара Midi Чэрэпука, паехаўшаго да Ураду за грашмі, паставіла Місію у цяжкае грашовае становішчэ, зрабіў крокі, каб атрымаць грашовую дапамогу з боку грамадзян Беларускай Калёніі, але пакуль што ня маю на гэтыя крокі адказу.
Цяперашняе становішча даручанай мне справы і місіі гэткае:
Міая складаецца з:
1) Мяне, як Шэфа Midi,
2) Сэкрэтара Чэрэпука,
3) Дзелавода Казячаго,
4) Кіраўніка Аддзела Прэссы Грузеўскаго
5) Кіраўніка Рэг.-Пашпартнаго Аддзела у Фінляндзіі Чэрвякова,
6) Кіраўніка Рэгістр.-Пашпарт. Адцзела у Рэвеле Шанкат,
7) Асобаупаўнамочаннага па бежанскім справам у Нарве Л.Міхельсона
8) Кіраўніка Рэг.-Пашпартнаго Аддзела у Лібаве Цветкова
9) Агітатара-інфарматара у Асобным Атрадзе Б.Н.Р. у Эстіі Сорока.
Апрача таго, пад загадам Midi знаходзіцца:
1) Консульства Б.Н.Р. у Рызе, с Ш.-Капытанам Шымковічам на нале і с 9 служачымі Консульства і „ .
2) Прэдстаўнік Асобнаго Атрада Б.Н.Р. пры Midi падпалкоунік Мінгрэльскі, з Ад’ютантам паручыкам Юргенсонам і дзелаводам чыноўнікам Семёнавым.
Беларускіх грамадзян у Балтыке зарэгістрыравана неколькі тысячау.
Шэф Midi
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:092&г-095
1 Кіраўнік Французскай вайсковай місіі ў Расеі..
1607. Выпіска з пратаколу паседжаньня Рады Менскаі а Беларускага Пэдагагічнага Інстытуту за 26.12.1919 аб немагчымасьці далейшае працы Інстытуту ў неспрыяльных умовах, створаных польскай адміністрацыяй
582.2.47:041&г — мк
582.2.47:042&г — мк
1608. Заява Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) паўнамоцнаму прад"аДн1кУ Чэхаслав^ РэспУблікі Ў Варшаве Радзімскаму за N0I'232) 3 паведамленьнем аб складзе Найвышэйшай Рады БНР, выбранай у Менску 13.12.1919
582.2.30:007 — мк
1609. Чарнавік мэмарыялу надзвычайнага паўнамоцнага прадстауніка БНР у Балтыцы Кляўдыюша Душэўскага (Рыга) міністру замежных справаў Фінляндыі за 27.12.1919 з агульнай інфармацыяй пра Беларусь і просьбай прызнаць незалежнасьць Беларускай Наподнан Рэспублікі F
582.2.32:077&г-080 — рк
1610. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў і міністру замежных справаў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 27.12.1919