Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Пастанавілі: Вышэйазначаные пратаколы прыняць да ведама, а праведзеныя у іх ассыгноўкі і назначэньні зацьвердзіць.
Старшыня Ант. Луцкевіч
Сябры В.Захарко К.Тэрэшчэнко А.Смоліч
58 2.2.01:067 — ра
1546. Тэлеграма Аўгена Ладнова (Парыж) Антону Луцкевічу (Варшава) за 8.12.1919
doubejkovsky pour loutckevitch
varsovie rue kopemika 14 =
22652 30 6 19=
entrevue indispensable affaire urgente si pouvez arriver immediatement paris telegraphyez sihon faites necessaire obtenir visa polosnais pour moi partirai de suite varsovie = ladnoff .+
582.2.33:111
1547. Ліст Юргіса Шаўліса (Бэрлін) міністру беларускіх справаў Літоўскай Рэспублікі Язэпу Варонку (Коўна) за 8.12.1919
582.2.50:004 — м
Адказ на ліст за 25.11.1919 з дасланымі зьвесткамі й фатаграфіямі (для публікацыі ў «Часопісі»?)
1548. Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Антону Луцкевічу (Менск) за 9.12.1919
TERMINOWA SZABUNIA LUCKYEWICZOWI
MINSK KRESZCZENSKA 27
WARSZAWA 20564 22 9E12 13 10
= LADNOV TELEKRAFICZNYE PROSI PARYZA KROPKA WARSZAWY PROSZA SPRAWY HOLOWINSKI PRZYJECHAL DLA NICH PROSYMY PYENYEDZY = DUBIEJKOWSKI =
582.2.13:013
1549. Пераклад артыкулу: Стаўленьне польскага арцыбіскупа да польскіх жорсткасьцяў П Kurier Minski. 9.12.1919
582.2.54:152-154 — мк фра
582.2.54:150&г -151&г — р перакладу на беларускую мову
Газэта названая недакладна. У тым часе ў Менску выдаваўся па польску «Goniec Miriski» і па-расейску «Мннскій Курьерь».
1550. Справаздача начальніка Беларускай Ваеннай Місіі ў Бэрліне дзеля помачы ваеннапалонным беларусам у Нямеччыне Антона Борыка паслу БНР у Бэрліне аб дзейнасьці Місіі ад 5.07.1919 да 10.12.1919
582.2.42:013&г-016&г — ма
1551. Справаздача старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча аб выдаткаваньні атрыманых ім дзяржаўных сродкаў за 10.12.1919 (вых. № 1-218)
582.2.40:039&г-040 — ра
1552. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча дзяржаўнаму скарбніку БНР Васілю Захарку (Менск) за 10.12.1919 (вых. № 1-219)
СКАСАВАНЫ
Менск, 10.XII.19.
№1-219
Пану Дзяржаўнаму Скарбніку
Васілю Захарцы у Менску.
Гэтым паведамляю Вашу Міласьць, што на дзяржаўныя выдаткі агульнага характару, якія я быў прымушаны рабіць, мной спісана з сум Дэлегацыі наМірную Конфэрэнцыю ў Парыжу 19.181,50 польскіх марак (дзевятнаццаць тысяч сто восемдзесят адна польск. мар. 50 фэн.), якія і прашу спісаць з авансу Дэлегацыі. Паказаная сума праведзена мной у справаздачы паступіўшых на мае рукі авансаў.
Старшыня Рады Нар. Міністраў
Ант.Луцкевіч
582.2.40:041 — рк
1553. Перадрук артыкулу: Беларускае войска на Украіне // Шлях (?). №81. 10.12.1919
582.2.50:018 — мк
У артыкуле сярод іншага паведамляецца: «...на Украіне пачалося пад кіраўніцтвам палк. Бярозіча фармаваньне беларускаго нацыянальнаго войска...»
1554. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску за 11.12.1919
Журнал
сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі 11 сьнежня 1919 г.
Былі на сходзе А.Луцкевіч, А.Смоліч, К.Тарэшчанко і В.Захарка.
Слухалі: 1. Даклад Старшыні Рады Народных Міністраў Ант. Луцкевіча аб расходованьні ім авансаў:
190. 000 крон аўстр. (нештэмпляв.)
220.000 марак нямецкіх
18.6 81,5 польскіх марак
Пастанавілі: Прыняць паказанныя у адчоце выдаткі правільнымі і адчот зацьвердзіць. Рэшткі суммаў: 32.100 ням. марак вярнуць у Дзяржаўны Скарб..
Старшыня Ант. Луцкевіч
Сябры В.Захарко К.Тэрэшчэнко А.Смоліч
582. 2.01:068 — ра
1555. Тэлеграма Лявона Зайца (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Менск) за 11.12.1919
dringnt luckiewicz
mekiewiczawa wulica bielaruski dom minsk
berlin 126/30 22 11/12 1115 1
pryjedu dakladam warszawu pilnaj sprawie chlapaczycie wydaczy propusku polskim pasolstwam paryzy telegrafujcie adkaz pozlie ladnowa = zajac
582.2.31:042
1556. Заява Янкі Станкевіча Радзе Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі за 11.12.1919
У Раду Народных Міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі.
Заява.
Віцэ-старшыня і заступнік старшыні Цэнтральнае Беларускае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны п. М.Кахановіч прасіў мяне перадаць Ураду ніжэйшае: Сёлета 1919 г. ў чэрвені міністэр унутраньніх спраў п. К.Цярэшчанка перадаў для Цэнтр. Бел. Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны пераз рукі яе тагачаснага старшыні п. Кляўдыя Душэўскага пятнаццаць тысяч (15.000) марак у нямецкай валюце. Грошы тыя Радзе перададзены ня былі, па кнізе Рады не праведзены і наагул Рада аб іх да апошняга часу нічога ня ведала, так сама як і цяпер ня ведае, на што гэныя грошы п. К.Душэўскі самадумам расходаваў. Паведамляючы аб гэтым, прашу Урад спагнаць ад п. К.Душэўскага, задзержаныя ім грошы Рады В. і Г.
Сябра Рады Віл. і Гор.
ЯСтанкевіч
11/ХІІ 19
м. Менск
582.2.46:131&г — ра
1557. Суправаджальны ліст надзвычайнага паўнамоцнага прадстаўніка БНР у Нямеччыне Лявона Зайца (Бэрлін) Міністэрству Народнай Асьветы БНР (Менск) за 12.12.1919 зь перасланай перапіскай з доктарам Абіхтам
582.2.42:017 — ма
1558. Тэлеграма Міколы Вяршыніна (Прага) Антону Луцкевічу (Варшава) за 12.12.1919
antoni luckiewicz warszawa hotel saski =
praha 5079 4 32 12 4 wktbl =
hruszewski powidamlaje zanawe1 asnowan internacionalny komitet dzela podtrymania intersaw nieprzyznanych dzierzaw na trytoryi bywszej rasyi prysutnasc naszaho predstawnika wielmi patrebna konferencya naczniotca 18 sneza adkozywajcie =
wierzynin =
582.2.30:016
1 Жэнэве.
1559. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча (Менск) рэдактару газэты «Незалежная Беларусь» Янку Станкевічу (Вільня) за 12.12.1919
Менск, 12.XII. 19.
Кіраўніку часопісі «Незалежная Беларусь» Я.Станкевічу
у Вільні.
3 прычыны таго, што выдавецтва «Незалежнай Беларусі» прыпынілася, прашу Вас асыгнаваныя на рукі п. Тарашкевіча дзеля падмогі выдавецтву двадцаць тысяч польск. марак (20.000 п.м.) аддаць выдавецтву «Беларусь» у Менску на рукі п. Лёсіка.
Ант.Луцкевіч
5 82.2.37:035 — ра
На лісьце гэткія прыпіскі: «Даручаю адтрымаць 20.000 п.м. п. Тарэшчанку.
Я Лёсік
18.XII.1919
м. Менск»
«26 сьнежня 1919 г. мною адтрыманы вышэйпамяненные грошы ў ліку двадцаці тысячаў польскіх марак дзеля перадачы п. Ліосіку на выдавецтва газэты «Беларусь».
К.Тэрэшчэнко
м. Варшава»
1560. Заява старшыні-гаспадара Горадзенскага Клюбу «Беларуская Хатка» (Менск) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Менск) за 12.12.1919 з просьбай выдзяліць 3000 пол. марак на арэнду памешканьня
582.2.40:043&г — ра
1561. Пратакол надзвычайнага сходу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску 13.12.1919
ПРАТАКОЛ надзвычайнаго сходу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, сьнежня 13 дня 1919 году.
Старшыня Рады Б.Н.Р. Язеп Лесік адчыняе сход заявай:
«Прымаючы пад увагу. што частка членау фракцыі соц.-рэв. зрабіла змову, каб захапіць законную уладу Рады Рэспублікі, а пры неудачы зрабіць гвалтоуные учынкі над членамі другіх фракцыяу і партыяу, прэзідыум пропануе адчыніць сход Рады Рэспублікі без часткі членау фракцыі соц.-рэв., якія належаць да змовы, і прапануе прызнаць сход законным і правамоцным».
Прапазыцыя гэта прымаецца аднагалосна; на сходзе 37 сяброу Рады, уласнаручна распісаушыеся у бытнасьці на сходзе, які лік, па статуту Рады, значна перавышае кворум.
Прэзідыум абвешчае павестку дня:
1) Разгляд і зацьвярджэньне мандатау.
2) Справаздача Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
3) Выбары Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Павестка прымаецца аднагалосна пры 2-х утрымаушыхся.
1. Па першаму пытаньню павесткі дакладывае член прэзідыуму Намесьнік Старшыні Рады Рэспублікі, Ал.Уласау.
ДАКЛАД: На падставе ухвалы сеньорэн-конвенту Рады Б.Н.Р. былі правераны мандаты былых радных і новапрыбыушых. У праглядзе і праверцы мандатау прымалі учасьце: 1) прадстаунік прэзідыуму, намесьнік Старшыні Рады Б.Н.Р., Ал.Уласау, 2) быу нікаторы час Старшыня Рады, Яз.Лесік, 3) пісар Рады Крэчэускі, 4) пісар Рады Ленкоускі, 5) часовы пісар Рады М.Шыла; з сяброу мандатнай камісіі было двое соц.-рэв.: 6) Бадунова Палута і 7) Белькевіч Янка, 8) прэдстаунік фракцыі Беларускай Народнай партыі, Станкевіч, 9) блеку цэнтру, Вернікоускі, і 10) ад фракцыі соц.-рэв., Ластоускі.
Сяоры Мандатнай Камісіі — Бадунова і Белькевіч -— вялі пратакол сходу, намесьнік Старшыні Рады рабіу паметкі у справе мандатау і веу свой пратакол. Гэта было дзеля таго, што Бадунова, Белькевіч і прадстаунік соц.-рэв. Ластоускі, разглядалі кандыдатау; a priori лічылі іх прынятымі у Раду Рэспублікі, а прэдстаунікі прэзідыуму, прэдстаунікі фракцыі Беларускай Народнай партыі і блеку центру лічылі, што для прыняцьця у члены Рады Рэспублікі павінна быць належная ухвала пленума Рады, якая, прыймаючы, кіруецца законам Рады Б.Н.Р. ад 9 кастрычніка 1918 году, разд 3, арт. 11.
Бадунова і Белькевіч заявілі, што яны забараняюць весьці асобны пратакол і паказываць разгледаемые мандаты прэдстауніку прэзідыуму. Прэдстаунік прэзідыуму запротэставау. Пісар Рады Крэчэускі, старшынствоваушы на сходзе, каб ні даць магчымасьці офіцыяльнаму прэдстауніку прэзідыуму і прэдстауніком фракцыяу ведаць, кім падпісаны мандат, закрыу сход камісіі. Бадунова і Белькевіч забралі ніразгледжаные мандаты і вышлі.
3 разгледжаных мандатау дакладчык, згодна з быушымі на сходзе камісіі прэдстаунікамі фракцыяу і іх падцьверджэньнем вышэй паданай інфармацыі на сходзе Рады, прапануе:
I. На падставе закону Рады Б.Н.Р. ад 9 кастрычніка 1918 году, зацьвердзіць мандаты і лічыць сябрамі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 1) Асьвяцімскаго Марку — дэлегата ад Беларускаго Нацыянальнаго Камітэту Случчыны; 2) Станкевіча, 3) Сенькевіча, 4) Ластоускаго, 5) Фалькевіча, 6) Фохта і 7) Бекіша, як сяброу Беларускай Цэнтральнай Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны; 8) Якубецкаго — ад Горадзенскай селянскай паветовай Рады; 9) Трахімова — ад Беларускай Рады у Адэсі; 10) Терэшчэнку — ад Віленскай Беларускай Рады; 11) Якобіні Эдм. і 12) ГноінскаГа — ад Польскай Соцыялістычнай Партыі; 13) Рудзя Сьцяпана і 14) Кота Сьцяпана — ад Беларускай соцыяль-дэмакратычнай партыі; 15) Казлоускаго і 16) Туронка — ад Беларускай Народнай партыі; 17) кс. Станкевіча — ад Беларускаго Камітэту помачы ахвярам вайны; 18) Саваневіча і 19) Мірановіча — ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмократычнай Злучнасьці, замест выбыушых сяброу Рады ад Злучнасьці Верамея і кс. Гарасімовіча; 20) Белькевіча Янку — ад Цэнтральнаго Беларускаго Вучыцельскаго Саюзу у Вільні і 21) Чэржынскаго — ад Грамады Беларускай Моладзі у Вільні.