Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Хай жыве Незалежная і Непадзельная Беларуская Народная Рэспубліка і яе Дзяржауны Орган Рада Беларускай Народнай Рэспублікі!
582.1.46:032-033 — мк
1472. Выпіска з пратаколу сходу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 12.11.1919
Пратакол
сходу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 12-га лістапада 1919 году.
Пасьля абмену мненіяу папраукі прыймаюцца, пасьля чаго рэзалюцыя унесеная фракцыяй Беларускай партыі С.-Р. прыймае такі зьмест:
«Адзначаючы радасны факт далучэньня да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выжэйшага нацыянальнага прэдстаунічага органу Заходняй Беларусі1 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на першым сваім урачыстым сходзе ад 12-га лістапада гэтага 1919 году падцьвярджае пастанову сваю ад 25 марца 1918 году аб поуай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі у яе этнографічных межах.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як адзіны дзержауны орган Беларускага народу, павядзе сваю працу у кірунку здабыцьця прызнаньня перад народамі усяго сьвету поунай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі у яе этнографічных межах. Дзеле таго Рада даручае свайму споуняючаму органу — Радзе Народных Міністрау безадкладне офіцыяльна уступіць у перагаворы з Польскім Гаспадарствам і з усімі гаспадарствамі сьвету аб юрыдычным і фактычным прызнаньні незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі у яе этнографічных межах.»
Рэзалюцыя прымаецца аднагалосна (Моцные аплескі).
Арігінал падпісан:
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Я.Лесік
Пісар М.Шыла
3 арігіналам спраудзіу:
Пісар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі М.Шыла
582.2.39: 004 — мк
1 Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны.
1473. Справаздача сакратара Дыпляматычнай Місіі БНР у Нямеччыне д-ра Паўлоўскага (Бэрлін) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Нямеччыне Лявону Зайцу (Бэрлін) за 12.11.1919
Пану Надзвычайнаму Прэдстауніку Беларускай Народнай Рэспублікі у Бэрліне
Сэкрэтара Midi д-ра Паулоускаго ДАКЛАД
Згодна з Вашай просьбай, маю гонар далажыць аб тэй размове, якая велася Вамі з прэдстаунікам германскаго міністэрства загранічных спрау у маей прысутнасьці на немецкай мове. Дзеля надзвычайнай важнасьці самаго факту адведзін місіі Б.Н.Р. прэдстауніком загранічнаго міністэрства, аташэ міністэрства загранічных спрау п. Шмідт-Рольке, і сказанаго ім, a так сама дзеля магчымасьці застауленьня незауважанымі некаторыя дэталі размовы, я пастараюся перадаць усе сказанае прэдстаунікам міністэрства у час яго адведзін Midi Б.Н.Р. 10 лістапада 1919 года a 12 гадзіне дня.
Прэдстаунік Міністэрства загранічных спрау заявіу, што ен прысланы сюды даведацца аб стане здароуя прэдстауніка Б.Н.Р. у Бэрліне, п. Зайца, бо па весткам, якія дайшлі да міністэрства загранічных спрау, аб у вялікім стопню кровахарканьню — можна было баяцца за ісход хваробы. Прэдстаунік міністэрства загранічных спрау выказау свае задавальненьне з прычыны удаулетварыцельнага стану здароуя Вашаго у данны момэнт. 3 далейшай размовы выяснілася, што міністэрства загранічных спрау надта дображэлацельна адносіцца да Беларусі і надта зацікаулена сабыцьямі, якія развіваюцца у данны момэнт на Беларусі.
Па закранутаму Вамі пытаньню аб афіцыяльным прызнаньні Беларускай Народнай Рэспублікі дэ-факто Германіей — заявіу, што у самый найбліжэйшы час гэта пытаньне будзе разгледжэна. Да гэтай пары, дзеля таго што агульны дагавор спакою яшчэ не ратыфікаваны аканчацельна, то у гэтым напрамку у Гэрманіі «былі звязаны рукі». Прэдстаунік міністэрства загранічных спрау заявіу, што па пытаньню аб прызнаньні Германіей Беларускай Народнай Рэспублікі дэ-факто і аб нашых запатрэбаваньнях ен зробіць спэцыяльны даклад пану Статс-Сэкрэтару Германскай Рэспублікі, бо ен якраз састаіць у міністэрстве дакладчыкам па усім рускім пытаньням.
Яшчэ раз пажадаушы як найхудчэйшаго выздарауленьня, ен, на Вашы словы, што Вы яшчэ слабы, закончыу бяседу, просючы ні адмовіць пасылаць у міністэрства інфармацыі.
Сэкрэтар Місіі Б.Н.Р. у Нямеччыне
Др. Паўлоўскі
12 лістапада 1919 г.
м. Бэрлін
582.2.31:021 &г — мк
1474. Праект дамовы паміж Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і жыхаром Вільні выдаўцом Файвэлем Марголінам за 11.12.1919 у справе канцэсіі Ф.Марголіну на выданьне беларускіх кніг
582.2.37:026&г-029 — мк
Складзены Ф.Марголінам (колішнім рэдактарам-выдаўцом гэбрайскіх газэтаў «Га-Зман», «Лэцтэ Найс» і інш.)
1475. Запіска Браніслава Тарашкевіча
Я такой умовы не падпішу: нельга так аддаваць усяго выдавецтва у концэссію і з юрыдычнага боку гэта немагчыма
Б Тарашкевіч
582.2.37:025 — р
1476. Білет сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Аўсея Трафімава, выдадзены 12.11.1919
582.2.38:047 — ма
1477. Ліст Эўгеніі Алексючанкі (Горадня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 12.11.1919
Паважаны Пане Старшыня!
Перэсылаю жаданыя паперы і усе лісты праз Пана Дзекуць-Малея. На тэлеграму Пана Тарашкевіча прыехаць не магла бо пропуска новаго атры[маць] ешчэ да Варшавы не магла а стары уневажнілі.
Грошы везяныя Пану Малею усіх не даручыла, з прычыны гэтай што мне білі патрэбныя, а нямецкіх мяняць ніякаго ні мела права, пры справаздачы дам адчет.
Паважаны Пане Старшыня прашу Вас даць мне пару тыдневы одпуск с прычыны маей хваробы якая пачала развівадца быстрым темпам. Цяперачы так сябе дрэнно чую што ніякім чынам нікуды ехаць не магу. Пазастаюся з пашанай.
Э.Алексючанка
Гародня
12/ХІ1919
582.2.46:128-129&г — ра
1478. Рапарт радніка ў справах прэсы Дыпляматычнай Місіі БНР у Нямеччыне Валянціна фон Дзітмана (Бэрлін) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Нямеччыне Лявону Зайцу (Бэрлін) за 13.11.1919 з хадайніцтвам аб наданьні яму статусу радніка Місіі
582.2.31:022&г — ма
1479. Ліст Тамаша Грыба (Горадня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 13.11.1919
м. Горадня 1919 г. 13 лістапада.
Дарагі таварышу Антон Іванавіч,
Вельмі прыкра было, калі ўчора прыехаўшая ў Горадню «Вайсковая Камісія» з поўнай лапідарнасьцю адзначыла, што ня гледзячы на тое што яна будзе фармаваць толькі беларускія аддзелы пры арміі Пілсудзкага, — усё-ж такі яна пастараіцца патроху забраць у свае рукі і палітычнае жыцьцё, бо яна, ведама, (!) мае над сабой начальніка толькі Язэпа Пілсудзкага. Што азначае гэты сон, чаму так сталася, што «Вайсковая Камісія», на чале якой стаіць чалавек, які досыць добра зарэкамэндаваў сябе як авантурыста і праціўнік Р.Н.М.1, чаму гэтая «камісія» ідзе па шляху захвата ўлады на Беларусі? Як магло стацца, што Рада Народных Міністраў дапусьціла гэткую авантуру?
Вам пэўна ведама, што у ліпні на сэсіі Рады Віл<еншчыны> і Гор<адзеншчыны>, калі абгаварывалося гэтае пытаньне (гэта было за дзень да майго арэшту2) я запрапанаваў, каб палітыка Р.В. і Г. вялася ня толькі ў паразуменьні з Р.Н.М., но і пад кіраўніцтвам. Мая прапазыцыя была адкінута. Прынята рэзалюцыя аб фармаваньні беларускага войска зусім аўтаномна ад Р.Н.М. і наагул уся далейшая палітыка вялася «на свой рыск і страх», даючы найлепшы козыр у рукі польскім эндэцкім палітыкам цьвердзіць, што Віл. і Гор. ёсьць нешта зусім асобнае ад усей астальной Беларусі. Паўторана была тая ж самая гісторыя што і з Літвой, калі ў свой час за сачыўку аддалі Віл. і Гор. I там было беларускае войска, a што з яго выйшла, вы добра ведаіця...
Будуць фармавацца беларускія «часьці», якія роўна нічога не маюць супольнага з гэн. Кондратовічам — так сказаў адзін з сяброў гэнае «камісіі», гэта азначае, што ўся гэтая авантура дзеіцца на вашых вачах... проці вас-жа!
Адным словам, для мяне зусім ясна, што «В.К.» гэта нішто іншае, як стварэньне «Беларускай Тарыбы», каб зьвясьці к нулю Р.Н.М. і Р.Б.Н.Р., а гэткім чынам правясьці анэксію Беларускіх зямель даўшы права на самаазначэньне беларускаму народу, якое будзе праісхадзіць пад камандай польскага гэнэральнага штабу. Лоўка прыдумана!..
От-жа мне здаецца, хоця-ж праўда, я вельмі блага паінфармован аб Вашай працы ў Варшаве і наогул аб перагаворах з польскім урадам, але усе-ж такі асьмелюся зрабіць гэткую прапазыцыю:
1) ні ў якім разе не ўступаць з пазыцыі, што на Беларусі адзіна правамоцным урадам ёсьць урад Р.Б.Н.Р. Рада Народных Міністраў, што толькі гэты урад мае законнае права рэпрэзантаваць інтарэсы беларускага народу за граніцай, рабіць пазычкі, падпісаваць умовы і г.д. Ведама, што ўрад мае права упаважаць асобных адзінак, ці інстытуцыі рабіць належныя крокі ад свайго імя.
2) А калі так, то рабіць тыя ці іншыя перагаворы з Польскім урадам мае права толькі Р.Н.М., ці ўпаважаная праз Раду «В.К.».
Калі вамі было дадзена ўпаважаньне «В.К.», то яна павінна стаць беларускім дзержаўным органам і быць пад кантроляй і кіраўніцтвам Р.Н.М., а не «п<ольскага> Г<енэральнага> Ш<табу>»; а калі без вашага упа[ва]жаньня ўсё гэта зроблена, то зараз жа ліквідаваць гэтую авантуру, проста і ясна адзначыўшы, што беларускі урад, так сама, нічога супольнага не мае з беларускімі аддзеламі («часьцямі») польскае арміі і гэткім чынам не бярэ на сябе ніякай адпаведнасьці за усю дзеяльнасьць гэных «аддзелаў» ні фінансавую ні ваенна-палітычную. Стварэньне беларускіх аддзелаў польскае арміі для польскае дзяржаўнасьці мае вялізарнае значэньне, гэта ні што іншае, як апраўданьне пахода на усход, але як будуць выглядаць гэныя аддзелы? Ці ня будуць яны толькі шчытом, дымнай заслонкай для прыкрыцьця польскіх ваенных аперацыяў на «Кгеsach Wschodnich»? Я больш чым пэўны, што з гэных аддзелаў выйдзе толькі сьмешны фарс, гэта будзе толькі компраметацыя беларускае справы, будзе дэмонстрацыя слабасьці, безыдэйнасьці усяго беларускага руху. Гэта будзе тое самае, толькі ў большым маштабе, што было ў Горадні пад час Варонкаўскай авантуры на кошт нешчаснае Літвы. А хто можа сказаць, што потым ня будуць прэд’яўляны нам вэксэля? Хто павінен будзе аплачываць усе пьяныя оргіі «ваякаў» і што скажа наш народ, калі ён аба ўсім даведаіцца? Цяпер усё гэта робіцца ўціхамолку, цяпер марнуюцца грошы, але прыйдзе час, калі трэ будзе даць адказ.
Мамэнт такі цяпер настаў, калі мы можам узаемна выкарыстаць адзін аднаго, але гэта павінна быць у дзяржаўным маштабе, павінна голасна выступіць Рада Народных Міністраў і паўстаць да жыцьця Рада Народнай Рэспублікі. Чым хутчэй тым ляпей. Палітыка лірызму і сантымэнтаў павінна быць зложана ў архіў. Трэба цьверда і рашуча выступіць на арэну палітычнага жыцьця, трэба абаперціся на массы. А гэта зможа зрабіць Р.Н.М., калі ўзапраўды павядзе дзяржаўную палітыку цьвердым шляхам, зьмятаючы з свайго шляху уселякія авантурністычныя тэндэнцыі праматаўшыхся ігракоў.