Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Онь заявлль, что лнтовцы н полякн ведуть вь Лондон-Ь дЬятельную н энергнчную компанію протнвь нась н добнлась того, что н-Ькоторые вндные н весьма вліятельные англійскіе полнтнкн высказываются вь томь смысл-Ь, что Etnopycская республпка не есть достояніе народной волп, что ндея государственной неза-
вйсймостй не коренвтся вь народномь сознаній, а является йсключятельно плодомь фантазій й предметомь агнтацій небольшого кружка б"Влорусской йнтеллйгенцін, пресл-Ьдуюіцей свой лйчныя корыстныя ц'Ьлй. Ойь счдтаеть, что мы должны немедля нй мйнуты послать делегацію вь Англію, что члены ея должны быть знакомы сь условіямя англійской поллтйческой жйзнй й должны ймЬть связь во вліятельныхь кругахь лондонскаго обіцества. Онь даліе счлтаеть, что этой делегацій прйдется бороться сь огромнымя трудностямй прй нсполненій своей задачй, добяться оть англійскаго правнтельства прйзнанія своего права на самоопредьленіе й суверенность й что можеть быть уже поздно й намь не удастся нагнать потерянное время.
«Мы не можемь прнзнать вась de facto, сказаль онь, такь какь ваше государство фактйческй не суіцествуеть. Ваша террнторія находйтся вь рукахь лнородцевь, а ваше правйтельство за гранйцей своего отечества. Прйзнаніе же вашей респуолнкй de jure будеть вполн'Ь завнс'Ьть оть вась самяхь, т.е. оть той степенй умінія й энергій, сь которой вы будете дійствовать вь Лондоні.
Вь конць нашей беседы м-рь Белль обішаль содержаяіе ея сообіцнть вь Лондонь, но самь мало надьется, что она будеть удостоена вннманія англійской прессы».
1431. Беларускае Прэс-Бюро (?). №23. 3.11.1919
Украіна і Беларусь. — Прыцесненая як прыцесьніцельніца. — Пратэст беларускіх жыдоу. — Беларускія газэты
582.2.44:006&г-007 — шк
Месца выданьня невядомае (Менск?).
1432 . Справаздача юрысконсульта Дыпляматычнай Місіі БНР у Нямеччыне Бруна Міллера (Бэрлін) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Нямеччыне Лявону Зайцу (Бэрлін) за 3.11.1919 аб візыце да загадчыка Расейскім Аддзелам Міністэрства Замежных Справаў Нямеччыны Мальцана
582.2.31:019 — мк
1433 . Справаздача юрысконсульта Дыпляматычнай Місіі БНР у Нямеччыне Бруна Міллера (Бэрлін) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Нямеччыне Лявону Зайцу (Бэрлін) за 3.11.1919 аб візыце да начальніка Аддзелу Ваеннапалонных Вайсковага Міністэрства Нямеччыны капітана Мэнша
582.2.31:020&г — мк
У справаздачы паведамляеода аб гутарцы ў справе выдзяленьня ваеннапалонных-беларусаў у асобныя лягеры. У выдзялеяьні адмоўлена, прапаганда сярод ваеннапалонных і вярбоўка іх у арміі забароненыя.
1434 . Ліст Алены Сакаловай (Вільня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 3.11.1919 з просьбай аб найхутчэйшай матэрыяльнай дапамозе інтэрнату Віленскай Беларускай Гімназіі
582.2.46:096&г-097&г — ра
1435 . Ліст Янкі Станкевіча (Вільня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 4.11.1919
П. Антоні,
Адыму ад Вас трохі часу, каб сказаць некалькі слоў аб інтэрнаце ў гімназіі.
3 боку дагляду інтэрнат пастаўлены вельмі добра і можа даць добрую нацыянальную карысьць, асабліва калі зьвярнуць увагу, што дзеці з розных месц Ашмяншчыны.
2
3 боку эканаміцкага, каб паставіць добра, таксама робіцца ўсё магчымае. Зрабілі ўжо дзяціную кухню (дакармленьне), дасталі 1000 м. падмогі грашыма ад палякоў. Ашчаднасьць даведзена да максімума. Трэба аддаць справядлівасьць, Сакалова аб усім рупіцца і за ўсім глядзіць.
Пакуль што неяк усё сплочаваецца, але каб ня было неспадзяванага крызісу трэба мець у запасе прынамся тысячы дзьве марак, каторыя, калі ёсьць у Вас якая колечы магчымасьць, я і прасіў-бы прыслаць. Грошы найляпей прышлеце на імя Сакаловай або Ю.Мэнке бо п. М.Кахановіч інтэрнату не памагае і навет адносіцца да яго няпрыхільна.
3 паваж. ЯСтанкевіч.
4 лістапада
1919
582.2.40:020&г — ра
1436. Пастанова аб прызыве грамадзянаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў войска Рэспублікі Латвіі, прынятая ў Варшаве 5.11.1919
Пастанова аб прызыве грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі ў войска Рэспублікі Латвіі
Прынімаючы пад увагу,
1) што ў часе мабілізацыі ў Латвіі значнае чысло людзей родам з Беларусі, карыстаючы з іммунітэту грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі, звольніліся ад вайсковай службы і
2) што ў крытычным палажэньні, ў якім знаходзіцца Рэспубліка Латвія, ўсе, хто карыстае з гасьціннасьці яе і абароны жыцьця і меньня дзякуючы аружным сілам Латвіі, павінны пасьпяшыць на абарону Латвійскай дзяржавы,
і лічучы патрэбным умацаваць прыязныя адносіны Беларускай Народнай Рэспублікі з Латвіяй, даўшы апошняй магчымую помач у дні сур’ёзнай грозьбы дзяржаўнаму істнаваньню Рэспублікі Латвіі, —
Рада Народных Міністраў пастанавіла:
1) даць згоду на прызыў у латвійскае войска грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Латвіі — на аснове ўзаемнасьці;
2) запрапанаваць Латвійскаму Ураду, каб прызваныя ў Латвійскае Войска грамадзяне Б.Н.Р. былі выдзелены ў асобныя нацыянальныя фармаваньні;
3) запрапанаваць Міністру Загранічных Спраў паслаць у Латвіі паўнамоцнікаў Беларускага Ураду дзеля апрацаваньня ў мысль п.п. 1 і 2 і пад-
пісаньня ад імя Беларускага Ураду адпаведнай вайсковай Конвэнцыі з Урадам Рэспублікі Латвіі, лічучы пажаданым, каб пры пераходзі беларускіх часьцей Латвінскай арміі на тэррыторыю Беларусі гэтыя часьці на жаданьне Беларускага Ураду маглі быць перададзены яму, паскольку гэта пазволіць вайсковае палажэньне.
Варшава, 5 лістапада 1919.
Старшыня Рады Народных Міністраў
і Міністэр Загранічных Спраў
Ант.Луцкевіч
Міністэр Судоў
Ал.Цьвікевіч
Кір. Мін. Унутр. Спр. Коз.Тэрэшчэнко
Народны Міністэр Земляробства
Ар. Смоліч
582.2.32:013&г-014 — рк
1437. Грамата Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі за 5.11.1919 (вых. №1-209) аб прызначэньні Кляўдыюша Душэўскага надзвычайным паўнамоцным прадстаўніком БНР да ўрадаў Балтыйскіх дзяржаваў
NQI-209
5.XI.19
Грамата
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым назначае грамадзяніна Кляўдыюша Душэўскага сваім Надзвычайным Паўнамоцным Прадстаўніком да Урадаў балтыцкіх Дзяржаў і даручае яму быць заступнікам інтарэсаў Беларускай Народнай Рэспублікі на Конфэрэнцыі прадстаўнікоў Урадаў Балтыцкіх Дзяржаў, якая мае адбыцца 9 лістапада с.г. у месьці Дорпаце.
Старшыня Рады Народных Міністраў
і Міністэр Загранічных Спраў:
Дзяржаўны Пісар:
582.2.32:015 — рк
1438. Блянк дыпляматычнага пашпарта Беларускай Народнай Рэспублікі (вялікі), выпісаны на імя Кляўдыюша Душэўскага, надзвычайнага паўнамоцнага прадстаўніка Беларускай Народнай Рэспублікі пры ўрадах балтыйскіх дзяржаваў у Варшаве, 5.11.1919
582.2.32:011&Г-012&г
1439. Грамата Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі за 5.11.1919 (вых. №1-210) аб паўнамоцтвах Кляўдыюша Душэўскага й Кастуся Езавітава
№1-210
5.XI.19
Г рамата
Згодна з пастановай Рады Народных Міністраў з 5 лістапада 1919 г., гэтым даручаецца Надзвычайнаму Паўнамоцнаму Прадстаўніку Беларускай Народнай Рэспублікі ў Балтыцкіх Дзяржавах, Кляўдыюшу Душэўскаму, і Галаве Беларускай Вайскова-Дыпляматычнай Midi ў Рызе, палкоўніку Константыну Езавітаву, вясьці перагаворы з Урадам Рэспублікі Латвіі і падпісаць ад імя Беларускага Ураду адпаведную конвэнцыю у справе прызыву грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Рэспублікі Латвіі ў латвійскае войска і грамадзян Рэспублікі Латвіі на тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі — ў беларускае войска.
Міністэр Загранічных Спраў:
582.2.32:018 — рк
1440. Ліст міністра замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) міністру замежных справаў Латвійскай Рэспублікі Зігфрыду Мэеровіцу (Рыга) за 5.11.1919 (вых. №1211)
№1-211
Варшава, 5 лістапада 1919.
Пану Міністру Загранічных Спраў
Рэспублікі Латвіі
Маючы на мэці ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Латвіяй і прынімаючы пад увагу, што ў сучасных цяжкіх варунках усе, хто карыстае з гасьціннасьці Рэспублікі Латвіі, павінны памагаць ей усімі сіламі сваімі бараніць яе дзяржаўную незалежнасьць ад ворагаў яе, — Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пастанавіў дэлегаваць да Ураду Рэспублікі Латвіі свайго Надзвычайнага Паўнамоцнага Прадстаўніка для Балтыцкіх Дзяржаў, Кляўдыуша Душэўскага, і Галаву Беларускай Вайскова-Дыпляматычнай Midi ў Рызе палкоўніка Константына Езовітова, даўшы ім шырокія паўнамоцтвы дзеля вядзеньня перагавораў і падпісаньня адпаведнае умовы у справе прызыву грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі Рэспублікі Латвіі ў латвійскае войска і грамадзян Рэспублікі Латвіі на тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў беларускае войска.
Падаючы гэта да ведама Вашай Эксцэленцыі, Беларускі Урад высказывае сваю глыбокую веру, што учасьце грамадзян Беларусі ў барацьбе за волю і незалежнасьць Латвіі і грамадзян Латвіі — за волю і незалежнасьць Беларусі будзе залогам вечнай згоды і брацтва між народамі Беларускім і Латвійскім.
Міністэр Загранічных Спраў:
582.2.32:016-017 — рк
1441. Візытоўка Кляўдыюша Душэўскага
Claude Douchewsky
Representant plenipotentiaire extraordinaire aupres des Gouvemements des Pays Baltiques Blanche-Ruthenie
582.1.71:012
1442. Візытоўка Кляўдыюша Душэўскага
Claude Douchewsky
Representant plenipotentiaire extraordinaire aupres des Gouvemements des Pays Baltiques de la Republique Demokratique Blanche-Ruthenienne
582.1.71:014
1443. Выпіска з пратаколу паседжаньня Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі (Рыга) за 5.11.1919 у справе тэрыторыі БНР, органаў улады, войска й магчымасьці падпісаньня міру з Расеяй разам зь іншымі Балтыйскімі дзяржавамі
582.2.32:020&г — рк
1444. Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за ??.11.1919
Дарагі таварышу,
Як гэта ня сумна, што не маю часу напісаць Вам дэтальную праваздачу аба ўсім што тут робіцца. У агульных нарысах Вам раскаже п. Мамонько. Аб нашых тут палітычных поглядах аб працы за рубежом напішым заутры і перашлем с Прушынскім. Я вельмі прашу прыслаць хуць двадццаць тысяч бо я застаюся тут бяз грошай а яны на гвалт патрэбны, бо дзеля жыцьця тутейшых нашых інстытуцый падмогу не адкуль няма. Праваздачу аб выдатках тых грошаў якія я ўзяў з Варш. прышлю заутры. Ваш. сестр п. Шабуні даў 1 1/2 т., напіш калі ласка даваць яіцчэ чы не. Можа на днях прыеду к Вам у Варшаву на дзень, другой