Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
29-го заслухаў даклады аб справе рэгістрацыі і прачытаў вялікую кучу пісем ад беларускіх грамадзян з арміі Юдэніча, гдзе іх немаль што не 40-50%, з усей Эстоніі. Вельмі цекавыя і цеплыя лісты ад людзей, таскуючых па бацькаўшчыне. Усюды радасьць, што вось і нашы «зашевеліліся». Звертаюцца з вельмі вялікаю ахвотаю і пашанаю.
30-га бачыўся з прэдстаўнікамі Атрада Ген. Балаховіча.
Балаховіч цяперака зусім вольны чалавек. Юдэнічу не падчынен. Працуе разам з эстонцамі, але не пад іх кірункам. За баевую дапамогу атрымлівае часамі ад іх грашовую і прадуктовую. Хацеў бы быць бліжэ да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае хто ен. Трэба, кажэ, добра пазнаеміцца з картай, рухам і гісторыяй.
Я прапанаваў запытаць его:
1, Ці ведае ен беларускую (простую) мову,
2, ці ведае мову літоўскую,
3, ці ведае, што фамілія его зусім беларуская; па літоўску былаб Балаховічунас,
4, як ён адносіцца да нацыянальных пытаньняў і
5, ці прызнае ен незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
31-го завеў зносіны з украінцамі і даведаўся, што з Фінляндзіі прыезджае Член Рады і украінскі пасол Зелезняк.
1-го злажыў Зелезняку візыт і запрасіў яго да сябе са світаю на поўднік.
2-го быў запрошены на украінскі сход і даклад. Уночы прыехаў Чэрэпук і прывез ад Вас пакеты.
3-го быў запрошаны украінцамі на вячэру.
Адносіны устанавіліся вельмі добрыя. Вырэшылі агульныя крокі прад Эстонскім, Латвійскім і Фінскім Урадамі. Умовіліся аб пасылкі ад часу да часу інфармацый друг-друту, а калі трэба нарочных курьераў.
4-га зноў бачыўся з прэдстаўнікамі Балаховіча. Яны прышлі да мяне с прапазыцыяй прыгласіць войско Балаховіча, я[к] зложэннае большым чынам с беларусоў, на службу да Беларускаго Ураду і паведамілі што Балаховіч беларускую мову ведае і Беларускую Народную Рэспубліку прызнае і гатоў бараніць. Стаіць атряд каля Пскова і можэ, калі патрэба, двінуцца на Рэжыцу.
Я быў вельмі рад.
Прыступілі да абгавораў грашовых спраў.
На першы пачатак трэба 400.000 марак. Далей магчыма будзе месяцпалтара пачэкаць і дабыць, як гэта ён зауседы робіць, грошы у бальшевікоў.
Я даў прынцыповую згоду, але узяў сябе 2 тыдня часу, каб знесцісь са сваім Урадам.
Усе нападкі на Балаховіча зроблены чорнасоценцамі і зварачываць на іх увагу ня трэба.
Калі б гэта справа удалася — мы б мелі Дзержаву рэальна праз паўмесяца і мелі б «сваю» тэррыторыю, занятую «сваімі» войскамі.
5-го паслаў Чэрэпука прэдставіцца Міністру Межн. спраў і ад майго імяні атрымаць адказ на маі запытаньня.
Адказ і прыем былі вельмі добрыя. Размова тягнулася 1/2 гадзіны. Місыі акредітована. Консульства будзе. Трэба прэдставіць кандзідата і наш консульскі устаў.
Вось кароткі агляд зробленай Місыей працы.
7-го еду у Юрьеў па ведомым Вам справам.
Стуль можа сам заеду да Балаховіча, а можа каго пашлю. Чэрэпука у субботу пасылаю з дакладам.
Шкада его, бо ён вельмі зморен, але болып паслаць нікога не магу: вельмі важныя справы.
Аб тым, што, на мой пагляд, тутака трэба далей рабіць у другім рапарце.
Шэф
Вайскова-Дыпл. Місыі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:023&г-029
1449. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рэвэль) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 6.11.1919
Секретно
6 лістапада 15 час. 20 мнн.
№7 сэкр.
Нзь Ревеля, От. Золотой Лев 48
На мой пагляд тутака трэба:
1, Залажыць Консульства у Ревеле і Лібаве;
2, Паслаць як найхудчэй Місыю у Фінляндзію (грошы на яе много не будзе трэба: будзе аплачывацца з пашпартоў) і Швецыю;
3, Паслаць Місыю у Англію, ці Данію і Амерыку (так сама нічога каштаваць не будзе);
4, Перэцягнуць да сябе Балаховіча. Для гэтай справы можна ахвяраваць 400.000 марак, бо яна дасьць нам рэкламу, з якой мы здабудзем 400.000.000;
5, Даполніць маю місыю, бо я разрываюся на часткі; ці прэдаставіць мне права пашырыць склад яе, як будзе патрэбна;
6, Адазваць палкоўніка Шалкова, бо ён да дыплёматычнай працы зусім не здольны па сваей грубасьці, агранічаннасьці і склоннасьці да віна і склоннасьці заводзіць сябе прыяцеляў сярод лакееў і горнічных у отелях і кватэрах; даклад аб гэтым зробіць Чэрапук, са слоў якога я, глаўным чынам, і пішу;
7, Дазволіць мне зрабіць выдаткі на канцэлярыю і служачых у большым, як гэтаго патрэбуе справа, маштабе;
8, указаць сумму, якую я маю права расходаваць на прэдстаўніцтва і «здабрываніе» прэсы, праз інтэрвью за ужынам і іншае;
9, даць мне сколькі толькі можна пашпартоў, аткрытак і літаратуры;
10, дазволіць мне выдачу дыплематычных пашпартоў, бо без гэтаго я ніколі не налажу як трэба зьвязі.
Шэф Місыі
Палкоўнік Езавітаў
582.2.32:021&Г-022&Г
1450. Тэлеграма Аркадзя Смоліча (Менск) Браніславу Тарашкевічу (Варшава) за 6.11.1919
warszawa hotel saski taraszkiewiczowi
warszawa minska 89 14 6§11 15 30
=nie otrzymalem przeciwnie wydalem 1 tysiac awansu srodku sierpnia = smolicz
582.2.40:032 — a
1451. Ліст рэдакцыі газэты «Беларусь» (Менск) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 6.11.1919
Рэдакцыя газэты
«БЕЛАРУСЬ»
6 лістапада 1919 г.
№35, Менск.
ЯГО МІЛАСЬЦІ
пану Старшыне Рады Народных Міністрау БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.
Рэдакцыя адзінай штадзеннай Беларускай газэты «БЕЛАРУСЬ» зьвяртаецца да пана з ласкавай просьбай выдаць ей субсыдыю у разьмеры 75.000 рублеу да Новага Году.
Нацыя ня можа жыць без газэты, а тым больш адбудаваньне незалежнасьці Беларусі ня можа абыйсьціся без штадзеннай газэты. Гэта зразумела для кожнага і мы цьверда спадзяемся, што вы, Пане Міністру, паставіце сабе за абавязак падтрымаць нашую газэту і зробіце распараджэньне аб выдачы нам субсыдыі у зазначаным разьмеры.
Калі мы на гэтых днех не адтрымаем грошай, то газэта прымушана будзе зачыніцца. Маршалак Рады аддау на газэту усе грошы, якіе меу на утрыманьне Канцэлярыі.
/РЭДАКТАР-ВЫДАВЕЦ Я.Лёсік
Супрацоўнікі: Янка Купала
Краўцоў Макар
Сэкрэтар Зьмітрок Бядуля
582.2.46:061 — ма
1452. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 7.11.1919 (вых. №55)
Старшыне Радзе Народных Рапарт Міністраў і Міністру З.С.
Маю гонар паведаміць Вас, Грамадзянін Міністр, што 13 кастрычніка гэтага году, ідучы па справам Місыі у Консульство Б.Н.Р. у Рызе — я быў ранены асколкам артылерыйскага снарада корпуса Бэрмонта1 у твар.
Рана, хвала правідзеньню, аказалася вельмі легкай і я, зрабіўшы патрэбную мэдыцынскую дапамогу сам сабе, не спыніў працы.
К.Езавітаў
Шэф Місыі
палкоўнік
582.2.32:030
1 8.10.1919 аддзелы Бэрмонта пачалі наступ на Рыгу, абстрэльваючы яе з артылерыі. Да сярэдзіны лістапада яны былі разьбітыя латыскім войскам.
1453. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рыга) міністру фінансаў БНР Васілю Захарку за 7.11.1919 (вых. №56)
7 лістапада 1919 г.
№56
Міністру Грашавых Спраў Рапарт.
Дадаючы да гэтага справаздачу аб палажэньні кассы Місыі к сеньняшняму дню, з якой відна, што Місыя мае усяго 10.000 налічных грашэй, прашу аб отпуске новага аванса на патрэбы Місыі у ліку 30.000 марак.
Да гэтай просьбы маю дадаць, што гэты аванс мусі быць дасьць магчымасьць, карыстаць з Рыжскага Консульства, прытрымацца аж да 1920 года, а магчыма, што і некаторую частку его, бо к таму ужэ часу будзе налажэно Консульство у Рэвеле.
Шэф Місыі
Палкоўнік К.Езавітаў
Сэкрэтар ЯЧэрэпук
582.2.40:028 — ра
1454. Справаздача Кастуся Езавітава аб стане касы Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе на 6.11.1919
582.2.40:029&г — ра
1455. Агульная ведамасьць выдаткаў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе за верасень і кастрычнік 1919 году
582.2.40:030&г — ра
1456. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Бэрлін) міністру фінансаў БНР Васілю Захарку за 7.11.1919 (вых. №57)
7 лістапада 1919 г.
№57
Міністру Грашавых Спраў Рапарт.
Прашу адпусьціць на утрыманьне Атрада Гэнерала Балаховіча да начала 1920 года чэтырыста тысяч (400.000) марак.
Шэф Місыі
Палкоўнік К.Езавітаў
Сэкрэтар ЯЧэрэпук
582.2.40:027 — ра
Заключэньне дзяржаўнага кантралёра:
«17 ліст. 1919 г.
№19
Заключэньне
Нічога німаючы проці ассыгновак на беларускія нацыанальныя атрады, лічу аднак абавязкова патрэбным назначэньне пры такіх атрадах спэцыальнаго урадоўца Дзержаўнаго Кантролю дзеля ніадкладнай фактычнай праверкі і кантролю выдаткаў.
Дзержаўны Кантралёр ЛЗаяц».
1457. Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 7.11.1919
Паважаны Пане Антоне!
Пішу сьпяшаючыся, затым коратка. Гатуемся склікаць Раду, шмат хто яе стрэне здаецца прыхільна. Аднак ня ведаю, ці патрапім мы выкарыстаць сітуацыю. Занадта шмат дэзорганізацыі пасярод нас. 3 выбарамі да Думы Менскай поўнае безладдзе. Пастанавілі былі ісьці на выбары, цяпер пастанова зьменяецца. — Тлумачыцца гэта тым, што занятыя працай культурнай (курсы, школы, газэта) толькі урыўкамі мы дастаемся да справы палітычнай. Гавару ведама не аб сабе спэцыяльна, але наагул аб нашых Менскіх.
He забывайцеся, што у нас грашовы крызіс. Проста кажучы, сядзім бяз грошай, пакуль што у крэдыт. А Вільня ужо страціла крэдыт і праца выдавецкая там стаіць. Зьвярніце увагу на гэта.
Спадзяюся хутка пабачыцца
АСмоліч
582.2.46:081 — ра
1458. Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 7.11.1919
Паважаны Таварыш,
Учора 6-ХІ — я паслаў тэлеграму аб тых грошах, што Вы пытаецеся. — У дзень майго выезду з Вільні у Менск да мяне з’явілася Алексючанка, прывезла навіны аб працы Цьвіка1, ліст Тараса2, і папрасіла памагчы ёй грашмі, бо вельмі зрасходавалася. Я даў ёй аванс — 1000 марак. Ад яе-ж ніякіх грошай я не атрымліваў.
АСмоліч
7 /XI 919
582.2.46:122-124 — ра
1 А.Цьвікевіча. 2 Тарашкевіча.
1459. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Міколу Вяршыніну (Прага) за 9.11.1919
Terminowa
Verszinin
Sokolska trida 22
Praha
Prosze telegrafowac kiedy wraca Dubiejkowski.