Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Luckiewicz
9.XI. 19 Hotel Saski
582.2.30:012 — рк
1460. Тэлеграма Міколы Вяршыніна (Прага) Антону Луцкевічу (Варшава) за 10.11.1919
antoni luckiewicz warszawa hotel saski =
praha 5574 13 10 2 20 nwktbl =
dubejkavski 4 odjechal tarn powrocie bede telegrafowal = wierzynin = 582.2.30:014
1461. Ліст Аляксандра Галавінскага (Камянец-Падольскі) Антону Луцкевічу (Варшава) за 10.11.1919
10 лістапада 1919 году.
Высокашаноўный Пане Старшыня!
3 вялікай падзякай атрымала пасольства весткі ат Вас праз т. Язэпа і чыкаем зноў новых інфармацый. Тут тэмп палітычнага жыцьця ідзець надта швідка і баюсь сказаць катастрафічна.
Учора уряд У.Н.Р. павінен быў паведаміць грамадзянства а дзержаўнай зрадзе глаўнакамандуюшчага галіцкай арміі генерала Тарнаўскага1. Калі узяць пад увагу, што галічані былі ядром украінскай арміі, то будзіць зусім ясна уся трагічнасьць мамента. Чым гэта усё скончыцца паказыць бліжайшая будучыня. Як выканалась гэта зрада Вы убачыця з прыкладаемай тэлеграмы.
Становішча настолькі важнае, што зусім мажліва, на працягу гэтага тыдня чекаць эвакуацыю Камянца, калі толькі не удасца Петлюры звярнуць пад сваю уладу галічан.
Трэба каб як найхудчэй прыехаў да нас п. Пасол, або хто нібудь із атпаведных нашых деячоў з пэўнымі інструкцыямі ат Вас.
В астатній час багацьна вайсковых старшын і звычайных салдат, а так сама цывільных грамадзян (галоўным чынам трудавой інтэлегенцыі[)] звертаюцца до пасольства з прозбай переправіць іх на бацькаўшчыну. Ня ведаючы дакладна як абстаяць справы з фармуваньнем нацыянальных войск, і ня мея магчымасьці гара[н]туваць нашым вайсковым, што яны не пападуць у кантрацыонный лагер, мы пакуль што устрымуемся ат пасылкі і на бацькаўшчыну. Акрым таго, дзеля атпраўкі вайсковым трэба выдаваць ім прагонныя грошы у той валюці, якая у нас на бацькаўшчыне і далі трэба абязпечыць каб палякі на сваей тэррыторыі далі эшалон для вайсковых. Калі згода на конта гэтага будзіць, то прашу паведаміць як 484
польскую вайсковую місію, так і пасольства і вырышыць пытаньня хто павінен выдаць прагонныя грошы. Далей надта патрэбна для фармуемай беларускай вайсковай часціны адежа і обувь, калі можна у гэтым якіес зрабіць захады перед польскай уладай, то прышліце нам 200 (двесця) камплектаў беларускай формы. Каліж ня можна будзя двесця камплектаў, то прышліця 30 (трыдцаць) камплектаў, дзеля каманды, якая павінна будзіць нясьці караул пачотный пры нашым пасольстве.
Зараз я быў у Вайсковага міністра, якій паведаміў што савет міністраў згодзіўся на фармуваньня нашых войск і што реальная праца пачнецца на гэтым тыдню.
Ці атрымалі Вы нашы паперы на конта тавараабмену; гэта справа надта пільная і пакуль што можна шмат чаго зрабіць у гэтым напрямку.
3 панам Мамонькай мы зрабілі захады перед украінскімі С.Р. Меж іншым було супольнае пасядзеньне меж намі У.С.Р. і грузінскімі С.Д. На пасядзеньні вызначыўся агульный палітычный і сацыалістычный фронт. Наша сабраніе вызначыла сябе ініцыатыўнай группай і вынеска пастанову зрабіць сацыялістычный с’езд усіх народаў пакуль што ня вызнаных Антантай.
Меж іншым былі прыняты такія тэзісы
1) Ня вызнанныя дзержавы павінны абмацаваць супольный палітычный фронт і не даўжны выказываць сваей незаінтересованносьці у справах акрэмай няпрызнаннай дзяржавы.
2) Павінны падтрымаваць адна другую і як найхучэй улуштаваць тавараабмен.
3) Увайсьці у зьвязак з сацыялістамі Европы.
4) Сазваць с’езд сацыалістычных партый.
Пункт 2 можна разглядаць досыць шырока і нам булоб надта карыстна каб уключыць у яго права рабіць заходы перед капіталістамі Антанты на конта займаў дзеля увайшоўшых у звязок малых дзержаў пад агульную паруку, забязпеченную дзержаўным майном усіх увайшоўшых у звязок дзержаў.
Ук.С.Р. прынцыпова згоділісь на пастаўленнае Мамонькай канкрэтнае пытаньне, але пакуль што затрудненіе на конта чужаземнай валюты, якое пытаньне украінцы абецалі вырышыць праз тыдзінь.
Чым скончыцца пытаньня украінцаў на денікінскім фронці пакуль што не ясна. [У Ка]мянцы былі выступы супраціў Галічан. Зараз аб’явлена мабілізацыя усіх урядоўцаў і урядовак. Петрушэвіч, як кажуць афіцыяльныя звіты працуіць супольна з Петлюрай.
Чэкаем п. Пасла і пэўных інфармацый асабліва на конта Польшчы.
Прывет усім нашым дзеячам
3 вялікаю пашаную раднік пасольства
Б.Н.Р. на Украіне АГалавінскі
11/ХІ 19 года
* Мамоньку.
582.2.34:010&г-011 — ра
1 6 лістапада 1919 году камандуючы Ўкраінскай Галіцкай Арміі генэрал Тарнаўскі даў сваёй адмысловай місіі загад падпісаць ваенную канвэнцыю зь Дзянікі-
нам, паводле якой УГА пераходзіла на бок Добраахвотніцкай Арміі Дзянікіна. 7.11.1919 Тарнаўскі быў зьняты з пасады камандуючага й арыштаваны.
1462. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аркадзю Смолічу (Менск) за 11.11.1919
Smolicz
Zacharzewska dom Jubileuszowy
Minsk
Powrot Dubiejkowskiego cztonkow Rady Kreczeskiego, Zajca, Zacharki, Ladnowa, Bielewicza odwleka si? wstrzymaniem ruchu pociqgow
Luckiewicz
Hotel Saski
11.XI.19
582.2.39:018 — рк
1463. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Лявону Зайцу (Бэрлін) за 11.11.1919
Termin owa
Sajatz
Motzstrasse 21
Berlin.
Depesza dzis otrzymana prosz? przyjazd Zacharki Kreczeskiego Ladnowa Bielewicza Zajca wprost na Warszaw?. Rada rozpoczyna dzialalnosc zawiadomcie Woronk?
Luckiewicz
11.XI. 19. Hotel Saski
582.2.31:034 — рк
1464. Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 11.11.1919
anton luckiewicz hotel
sasski warschau
berlin 678 34 11/11 3. -40 jo
dakumentalna ubiedziwsia sto usie tut stajali stajac cwiorda nasym gruncie awantury kala was a nietut bazyl piotra jafchimja1 wyjezdzajemo biersym posle stajanki pociaham ladnou warocajecca nazad = lawon .+
582.2.31:036
1 Захарка, Крэчэўскі, Бялевіч i Дубейкоўскі.
1465. Тэлеграма Лявона Зайца (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 11.11.1919
anton luckiewicz hotel saski warschau
berlin d 174 37 11 12,20
tolki siahonnia pryj echau lawon bo cuhunki stali hetaj pryerynaj piotra majucy usie papiery taksama nia moh wyjechac raptam pryjechali ladnoff biele486
wicz przjedzie chutka barkou ciapier ja asabliwa staju strazy nas 38 interesau = zajac.
582.2.31:037
1466. Тэлеірама Лявона Зайца (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 11.11.1919
= d =anton luckiewicz
hotel sasski warschau =
+ d berlin 677 30 11/11 3, 40 n
umalaju papwiedermie maju zonku sto jajaje cakaju nichaj sama wybiraje jechac samnoju uhory ei cakae mianie minsku druhi dzien jak ustau bozku zajajc .+
582.2.31:038
1467. Мэмарыял пасла Украінскай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне Міколы Порша старшыні Саюзнай Камісіі генэралу Нісэлю за 11.11.1919 аб шляхох палітычнага ўладжаньня на Усходзе Эўропы і аб неабходнасьці прызнаньня незалежнасьці новых краінаў
582.2.32:060-071 — мк ням
1468. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Язэпу Лёсіку (Менск) за 11.11.1919
Terminowa
Losik
Redakcja Bielarus
Minsk
Czekam powrotu Dubiejkowskiego
Luckiewicz
Hotel Saski
11-XI.19
582.2.46:087 — рк
1469. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Аркадзю Смолічу (Менск) за 117.11.1919
Smolicz
dom Jubileuszowy Zacharzewska
Minsk
Prosz? przyslac broszur? Cwikiewicza Bialorus1 oraz informacje
Luckiewicz
Hotel Saski
582.2.39:019 — рк
Дакладная дата невядомая. 1 Цвнкевнчь А. Беларусь. Берлнн, 1919.
1470. Тэлеграма Антона Луцкевіча (Варшава) Янку Станкевічу (Вільня) за ??.11.1919
Terminowa
Stankiewicz
Ostrobramska 9
Wilno
Prosz? przyslac broszur? Cwikiewicza Bielarus
Luckiewicz
Hotel Saski
582.2.46:088 — рк
Дакладная дата невядомая.
1471. Дэклярацыя фракцыі БПСР, чытаная на ўрачыстым сходзе Рады БНР 12.11.1919 сябрам фракцыі Палутай Бадуновай
ДЭКЛЯРАЦЫЯ
фракцыі Бел.Соц-Рэв., чытанная на урочыстым-сходзе Рады ад
12 лістапада членам фракцыі Палутай Бадуновай.
Фракцыя Белар.Соц.-Рэв. горача вітае пачатак працы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і жадае, каб праца гэта была карыснай для беларускага працоунага народу.
Фракцыя Бел.Соц.-Рэв. будзе дабівацца у Радзе Рэспублікі, каб Рада Рэспублікі стала на грунт поунай незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, ведаючы, што толькі поуная незалежнасьць дзяржаунага жыцьця беларускага народу дасьць нашай маладой дзяржаве застанавіць усе тые шкодные для Беларусі уплывы з розных бакоу, якіе мы бачым да гэтага часу.
Толькі поуная незалежнасьць дасьць беларускаму народу сілу нацыя[на]льна з’еднацца і парауняцца з іншымі народамі, як культурна, так і эканамічна.
Фракцыя Бел.Соц.-Рэв. будзе дабівацца спыненьня таго страшнага тэрора, які робіцца польскай эндэцыяй на Беларусі.
Фракцыя протэстуе проціу масавых арыштау соцыялістау беларускіх і соцыялістау іншых нацыяу.
Страшны льос беларускага сялянства, стогнушчага пад гнетам польскай жандармэрыі, выклікае у фракцыі вялікае нездаваленьне і рашучы пратэст проціу гэтага гвалту над беларускім працоуным народам.
Уся старонка наша стогне ад разрухі, уціску і зьдзеку.
Фракцыя Бел.Соц.-Рэв. гэта падкрэслівае перад дэмократыей польскай і дэмократыей усяго сьвету і пакладае надзею, што усесьветная дэмократыя зьверне увагу на мукі беларускага народу і разам з намі выступіць на яго абарону.
Апавяшчаючы барацьбу польскай эндэцыі, патаптаушай правы вольнага Беларускага Народу, фракцыя рашуча заяуляе, што будзе вясьці актыуную барацьбу і з другой імпэрыалістычнай маскоуска-Дэнікінскай сілай, якая ідзе з усходу.
Фракцыя Бел.Соц.-Рэв. будзе адстаіваць у Радзе Рэспублікі перадачу зямлі бяз выкупу працоунаму народу, 8-мі гадзінны працоуны дзень, свабоду сувязей, сходау, поунай легалізацыі усіх палітычных партыяу і наагул усе правы і свабоды працоунага народу.
Так сама фракцыя будзе вясьці барацьбу за поуную нацыянальную аутаномію усіх нацыяу, якіе жывуць на Беларусі.
У гэты час, час вялікі і сьвяты, калі беларускі дзяржауны орган, Рада Бел. Нар. Рэспублікі прыступае да свае дзяржаунае працы, фракцыя Бел. Соц.-Рэв. кліча усіх верных сыноу беларускага працоунага народу да згоднай энэргічнай працы на карысьць Бацькаушчыны.
Хай жыве працоуны беларускі народ!
Хай жывуць нашы браты соцыялісты, каторые мучацца па маскоускіх і польскіх турмах за правы нашага народу!