Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Ваш КозТэрэшчэнко
582.2.40:033 — ра
Дакладная дата невядомая.
1445. Ліст Палуты Бадуновай (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 0?.11.1919
Паважаны грамадзянін Луцкевіч!
У нядзелю 9га лістапада гэтага 19 году склікаецца Рада Бел. Народн. Рэспублікі.
Варункі, пры каторых прыходзіцца працаваць над скліканьнем Рады не вельмі добрыя. Чамусь і нашы міністры — Смоліч і Цярэшчанка і наш старшыня Лесік халодны к гэтаму скліканьню.
Толькі Ваш строгі ліст іх устрашыў і яны патроху зашэвелілісь. Але усе складаюць на эсэраў, а самі трымаюцца так сабе, як быццам гэта іх ледзьве-ледзьве задзевае.
Што датычыцца каміссій, дык Смоліч выразна вядзе лінію іх непрызнанія. Ен лічыць, што яны непатрэбны.
Але камісіі усежтакі будуць скліканы асабліва тыя, куды уходзяць эсэры.
Што датычыцца нацыанальных меньшынстў, то яны, здаецца, увойдуць у Раду. P.P.S. ужо учора выбралі прэдстаўніка ад сваей партыі, із жыдоў да гэтага часу згажаюцца вайсьці буржуазныя партыі — сіаністы. Расейск. эс-эры так сама абецаюць увайсьці. Але прэдстаўнікі земства і горада — Ярошэвіч і К° намі не лічацца за членаў Рады, дзеля таго, што яны некалі самі выйшлі.
Рачкевіч прыслаў учора паперу, каторай налагае запрэт на друкаваньне абвестак аб скліканьні Рады, хоць наогул цэнзура адменена і усе газэты выходзяць без цэнзуры.
У яго паперы сказана «пакуль не атрымана дазваленьне з Варшавы прашу не друкаваць абвестак».
Сэн’орен-Канвэнт усежтакі пастанавіў друкаваць абвесткі, хоць Лесік вельмі баіцца, каб не зачынілі газэту. Гэты палітычны младзенец ніколі не бачыць дальше свайго носа. Наогул тутака усе заняты мелачамі, а палітычнай працай некаму занімацца.
Просім, каб Вы паведамілі усіх нашых грамадзян-членаў Рады, каторые знаходзяцца заграніцай.
Тутака прыкладаем тэкст тэлеграмы і павесткі усім, а каго мо абмінулі, дык Вы і самі паведаміце.
Вельмі патрэбны тутака ваенные беларусы, бо Алексюка трэба абавязкова выкінуць з вайсковай арганізацыі, а сіл нема. Калі ж не выкінуць Алексюка — арміі ня будзе, адно яго імя тутака прыводзіць усіх у гнеў.
(Hi Алексюка ні Аўсяніка яшчэ нема у Менску. Уся каміс. сідзіць у Вільні)
У нядзелю будзе адкрыцьце сэссіі Рады і чытаньне дэклярацый усімі фракцыямі. На другі дзень альбо на другом пасядзеньні даклад мандатнай каміссіі і даклад Старшыні Міністраў. На треціям пасядзеньні даклады камісій — загранічнай, кантрольнай, прасьветнай і арганізацыйнай. Такая павестка першай сэссіі Рады.
Цяперака прашу Вас перадаць т. Мамоньке, каб ен аб усім гэтам апавесьціў як украінск. так і польск. сац. Калі б здарылась, што Раду б разагналі, альбо арэштавалі — трэба, каб яны паднялі крык на увесь мір.
Перадайце калі ласка М. каб вельмі быў асцярожны у той справе за якой ен выслан на Украіну і Вы яму дапамажыце быць вельмі асьцярожным, бо ен шырокая натура.
3 сэрдэчнай пашанай Палута Бадунова
582.2.46:063&г —ра
Дакладная дата невядомая.
1446. Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 0?.11.1919
Даражэнькі таварышчу,
Са скліканьнем Р.Р. п. Лесік прэ ваўсю. Ў яго есць думка склікаць яе у нядзелю 9/ХІ, але з гэтага нічога ня выйдзе, бо выбранае сіньорен-канвентам камісія па выпрацаваньню парадку паседаньняў Р.Р. пропануе адчыніць яе пры налічнасці 50 радных. Гэты ж лік сбярэцца не раней як ка аўторку 12/ХІ a то і пазжей.
Есць невялічкае не паразуменьне з панамі на контро скліканьня ў дзеталях Вам раскажэ п. Касцевіч, якой едзе к Вам і згаждаецца быць ад’ютантам пры Вашым падарожжы.
Ў нас вельмі кепска з грашмі, спадзеваемсь на прывоз п. Дуб’якоўскаго. Грошы патрэбны прама на гвалт і дзеля Рады Р. толька ў гэтаком выпадкі магчыма будзе правясці ўсе як след. Іваноўскі пакуль што не прыехаў1; яго чакаюць з дня на дзень.
Аб перамені кабінета дажа «сам» пане Лесік, стаў на Ваш грунт, што гэта магчыма пры пэўных варунках з боку палякоў
Вайсковые нашы сядзяць пакуль што у Вільні і ад іх бадай ні якіх вестак нема.
Добра б калі б Вы Душеўскаго прыгналі сюды, ен будзе патрэбен дзеля Рады.
Ваш КозТэрэшчэнко
Тэлеграфіруйце ідзе застановіцесь у Менску; ці трэба загатовіць пакой КТэр
Будзьце ласкавы, калі прывязуць грошы то дайце п. Касьцевічу адну тысячу марак ў лік закуплянага у яго лементара якой у худком часе будзе выдан.
Ваш КозТэрэшчэнко
582.2.46:079&г-080 — ра
Дакладная дата невядомая. 1 Вацлаў Іваноўскі, падчас адступленьня бальшавікоў у жніўні 1919 году быў узяты закладнікам разам зь іншымі беларускімі дзеячамі і вывезены ў Смаленск.
1447. Расьпіска Кляўдыюша Душэўскага за 6.11.1919 аб атрыманьні ім ад міністра замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Лупкевіча дакумэнтаў №1-209, 210, 211, 213, 214 і інструкцыі №1-212
582.2.32:019
1448. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Рэвэль) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 6.11.1919
Секретно
6 лістапада 10 час. 15 мнн.
№6 сэкр.
йзь Ревеля, з Готеля Золотой Леў №48
У дадатак да сэкрэтных рапартоў маіх аб справе у Латвіі, у краткіх словах дадаю аб праце, зробленай мною ў Эстіі і Фінляндзіі.
Аб Латвіі трэба дадаць толькі тое, што справа там зусім налажена і ў субботу я чэкаю афіцыяльнаго адказу ад Габінета Міністраў на маю прапазыцыю аб мабілізацыі у Латвіі для беларусаў.
3 Латвіі я выехаў 15 кастрычніка. 17 — быў у Ревеле і на 18 умовіўся аб прыеме у Мін. Межн. Спраў Эстіі праф Пііпа.
Цэрэмонію прэдстаўленьня і уручэньня граматы майго Ураду я абставіў і правеў у тым жа парадку і с той жа паважнасьцьцью, як і у Рызе. На мяне, на майго Адьютанта і Мін. М. Спраў яна зрабіла добрае ўражэньне, і абменяўшыся прамовамі мы разсталіся, каб спаткацца на другі дзень для дзелавой размовы.
19-го я даў інтэрвью у прэсу, бачыўся з некаторымі прэдстаўнікамі грамадзянства і, наогул, арэнтаваўся ў палажэньню.
20-го меў 1 1/2-ю размову, пры чым падняў, мінуючы узаімную інфармацыю, гэткія пытаньня:
1, Ці істнуе ешчэ Entente cordiale?
2, Ці думае Эстііскі Урад, што у Entente cordiale патрэбна прасіць уваісьці і Цэнтральнае славянства (беларусаў і украінцаў), ці Саюз Балтыцкіх Дзержаў будзе і без іх моцным?
3, Як стаіць справа перагавораў с С<авецкай> Р<асеяй> і ці цягнуцца яны?
4, Ці прызнае Эстія незалежнасьць Беларусі?
5, Ці падтрымлівае яна запросіны зробленыя мне Мін. Межн. Спраў Латвіі аб увайходзе Беларусі у Entente cordiale?
На гэты пытаньня мне было адказано, што Мін. Межн. Спраў прызнае незалежнасьць Беларускай Народнай Рэсп., хацеў бы бачыць яе у Entente cordiale і мае надзею, што Габінет Міністраў, да якога ён мае у гэтай справе звернуцца, стане на яго пагляд.
Разсталіся мы вельмі цепла.
На разставаньні я запытаў ці мае што Урад Эстоніі проціў стварэньня у Ревеле Беларускаго Консульства, на што атрымаў так сама прынцыповую згоду.
Дзеля таго, што Габінет Міністраў павінен быў сабрацца толькі праз тыдзень, я рэшыў скарыстаць гэтых 7 дзен для прыватных размоў з Паўночна-Заходнім (згодна з наказам для Місыі) Урадам і з Урадам Фінляндзіі (апошнее рабіў па сваей ініцыатыве), а так сама на арганізацыйную працу.
21-го былі зроблены абвесткі, а 22-го прыступлена да рэгістрацыі усіх беларусоў, пражываючых у Эстіі для арганізацыі іх у Беларускую каленію і выдачы пашпартоў.
23-го я бачыўся з Ліанозовым (Мін. Старшыня і Мін. Закардонных Спраў Паўн.-Зах. Ураду) і Эйшынскім (Мін. Прадавольствія).
Оба вельмі цікавіліся рухам і працай, але вельмі круціліся і мяліся, калі я паставіў пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі.
Умовіліся, што справу гэту павінен разглядзець Габінет.
24-го я зрабіў належныя распаражэньня і указаньня, a
25-го выехаў параходам у вялікую буру у Гельсінгфорс.
26-го умовіўся, што на другі дзень буду бачыцца з Мін. Межн. спраў Фінляндзіі, а да гэтаго бачыўся с беларусам Генералам Васількоўскім і Міністрам Таргоўлі і Прамысловасьці Паўночна-Заходняго Ураду Маргуліссом (які добра ведае і працаваў разам с панам Скнрмунтом у Фэдерацыйнам Хаўрусе у Пецярбурзі ў 1905 г.)
У вечары быў запрошаны Ген. Васількоўскім на вячэру, на якой, паміж іншымі, быў Сэкрэтар Французкай Гэнеральнай Місыі у Гэльсінфорсе.
27-го зрана веў размовы па тэлефону з Н.Чэрвяковым (беларус Мінскай губ., вельмі свядомый, ведае гісторыю бацькаўшчыны і мову), які жыве ў Таммерфорсе. Даручыў ему весці у Фінляндзіі рэгістрацыю беларусоў, збіраць у іх просьбы на выдачу пашпартов і атсылаць іх да мяне у Рыгу ці Ревель.
У полдзень бачыўся с Мін. Межнар. Спраў Фінляндзіі Хольсті. floepa паінфармаваў его ў справах. Паведаміў што у Фінляндзіі едзе (мае выехаць) місыя, здаецца с Праф. Тарашкевічам на чале, але, у звязку з Бермантаўскай авантурай, затрымалася, і таму я узяў на сябе труд паінфармаваць аб справах, не уходзячы ні у якіе пэрагаворы.
Хольсті вельмі цекавіуся нашымі справамі і папрасіў, каб я злажыў ему мэморыял. Я адказаў, што маю права злажыць толькі гістарычны меморыял з аглядам руху, а рабіць крокі і падымаць пытаньня я затрудняюсь.
Тут жа пасьля заняцьцяў я спусціўся ў канцелярыю аставіў адну машыністку, добра ведаючую расейскую мову і у працягу трох часоў діктаваў ей мэморыял. 1 экземпляр я даў Мін. Межн. Спраў, a 2 у фінскую прэссу.
Місыю нашу чэкаюць.
Пасля сдачы меморыі павінен быў зрабіць адказны абед Ген. Васількоўскаму і англійскаму каррэспандзенту, якому даў копію мэморыялу і мае інтэрвью Рыжскае і Ревельскае, якія ён хацеў памесьціць і абецаў памесьціць у ангельскай прэссе.
Вечэром веў вялікую размову з Васількоўскім, у рэзультаце якой даў ему мандат, як беларускаму грамадзяніну і гэнэралу, на ізысканіе шляхоў да здабытку грошэй на беларускія фармаваньня і, па ізысканію оных, на крокі з ведама і санкцыі Ураду да утварэньня на фінскай тэррыторыі беларускаго войска.
Гэты мандат вельмі асьцярожна зрэдактаваны дасьць ему права рабіць акцыю і шум, але не дасьць магчымасьці без ведама Ураду рабіць рэальные крокі. Была б вельмі добра каб Вы паведамілі мяне, што выдачу гэтаго мандата лічыце патрэбнай, ці непатрэбнай.
28-го, даўшы на паўмесяца абвесткі у газэтах аб рэгістрацыі грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі у Фінляндзіі, я выехаў у Ревель.