• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Я ужо яму тут раз казаў аб усей нягоднасьці і шкоднасьці яго ў беларускай справе і ён, калі я яму сказаў, што праклінаю той дзень, калі я ратаваў за яго ў пасядзэньні аб назначэньні на высокае становішчэ, ён сказаў, што падась ў адстаўку. Шкода, што дагэтуль ён гэтаго ні зрабіў. У дакладнай запісцэ мы дакажам Радзе Мін., што Кузьма надта шмат шкоды зрабіў для нашай справы і што толькі дзякуючы яму і толькі яму усе нінавідзюць Ваш кабінэт: нідарам у Вільні радаваліся беларусы, як убачылі арыштаванаго Кузьму. Насколькі гэты чалавек прадажны і шкодны, можэце судзіць хаця бы з гэтых двух фактаў, аб якіх я нідаўна толькі
    даведаўся: Посьле Іай паездкі Андрэя Кузьма пашоў і выдаў найвялікшую тайну нашу аб ад’ездзе ў Менск. Якубецкаго нашым ворагам7; ім жа ён данёс аб нашых перагаворах у Горадні з палякамі. 2 пекных абразчыка з лічбы многіх! Калі мне аб гэтым разсказалі тыя, каму ён асабісьце данасіў, я ня мог паверыць, пакуль ні падцвердзілі інш.
    Вы, таварышу, можэ падумаеце, што я аб с-фіўся! He, я той жа самы, але я да апошняго момэнту усё думаў лепей аб Кузьме і маўчаў, а цяпер ні магу маўчаць, як гэта рабіў Грыб, Базыль, Андрэй, Чэрэпук і інш., хто ведае усе яго справы. Пішу аб гэтым, бо мне балюча відзець Базыля, як ён захварэў з момэнту атрыманьня Вашаго лісту (3/Х) аб такім ганебным для яго адазваньні з намесьнічаства, ад катораго ён па добраму з вялікай ахотай адказываўся цэлы час і Вы маеце аб гэтым лісты. Ен цяпер прыводзіць у парадак фінансавую адчотнасьць, каб усё здаць замесьціцелю, бо я прыняць ні магу.
    Пэўне ж мы нічога ня можэм сказаць аб пасылцэ Язэпа, бо бэз Вашай згоды ніхто яго нікуды і ні зьбіраўся пасылаць. Ня ведаю, як далей будзе, але ён яшчэ да атрыманьня Вашаго лісту выйшаў у адстаўку8, у якую яму надта трудна была выйсьці бэз рэзалюцыяў нашых арганізацыяў тым бардзей, што яго служачыя ад жнівеня пэнсыі ні атрымовывалі і, ведаючы, што ён хочэ парваць, аб гэтым таксама разбалтаў Кузьма, — сачылі яго цэлы час, каб ня ўцёк.
    Наагул, таварышу, калі з нашаго боку і былі абмылкі (ня мыліцца той, хто нічога ня робіць!), то віна ні адных нас, але ўсіх, хто раз’ехаўся і ніяк ня можэ з’ехацца. Вы абавязкова павінны хоць на кароткі час заехацца: я тут так павёў палітыку, што Вы сьмела можэце тут прыежджаць. Што датычэ мяне, то я па неволі выпаўняю абавязкі дыпл. прэдст. і ніколі ні згаджуся і ні маю права быць пастаянным, пакуль я кантралёр. Я тут сяджу, закінуўшы усеньку сваю кантралёрскую працу (ёсьць многа адчотаў, да якіх ні магу дабрацца із за пасольства), пакуль ня можна дамоў ехаць і толькі да гэтаго часу. Калі яшчэ доўга ня можна дамоў, то я буду сядзець тут, але Вы павінны абавязкова маю жонку сюды прыслаць. Калі ж хутка можна ехаць, то Вы павінны адразу жа назначыць тут другога, бо з усей апошняй нэрвовай абстаноўкай я так раскашляўся і так стала гнаць макроты, што сягоньня прафэссар мне сказаў, калі я хачу жыць, то павінен усё кінуць і лячыцца ехаць у горы. Звярніце на гэта увагу, бо я хачу жыць і працаваць, а Зайцаў у нас ня многа. Чакаю Вае з ніцярпеньнем
    Ваш ЛЗаяц
    582.2.31:007&г-009&г
    !Крэчэўскі. 23ахаркам. 3Цярэшчанку. 4Варонкі. 5Езавітава. «Разрыў» і «выхад» разрыў зь літоўцамі й спыненьне працы ў Міністэрстве Беларускаіх Справаў Літвы. 6 Маецца на ўвазе прыезд А.Луцкевіча ў Варшаву дзеля перамоваў з польскім кіраўніцтвам. 7 Маецца на ўвазе таемная паездка ў Менск Андрэя Якубецкага ў студзені 1919. «Нашы ворагі» — сацыял-фэдэралісты й супрацоўнікі Міністэрства Беларускіх Справаў у асобе Пятра Крэчэўскага, якому Цярэшчанка нібыта выдаў таямніцу. Падрабязьней пра гэта гл. НАРБ 325.1.053. 8 Язэп Варонка 7.10.1919 увайшоў у новы кабінэт міністраў Галванаўскаса й заставаўся міністрам беларускіх справаў да чэрвеня 1920 году.
    1395.	Суправаджальны ліст дзяржаўнага кантралёра Лявона Зайца (Бэрлін) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 12.10.1919, дасланы з паперамі й дакладамі
    Пры гэтым маю гонар перэслаць да Вашага ведама ніжэйпамяненыя паперы:
    1)	Паперу за №30 пана Крэчэускаго
    2)	Даклад пана Чэрэпука,
    3)	Пастанову за 6 кастрычніка, падпісаную мною, Крэчэускім і Захарко,
    4)	Мой ліст са справаздачаю за 11 кастрычніка,
    5)	Дзве выразкі з газэт аб нашай справе,
    6)	Запіска Езавітава за №2
    582.2.31:002
    1396.	Суправаджальны ліст старшыні Горадзенскай Беларускай Вучыцельскай Рады Лукаша Дзекуць-Малея (Горадня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 13.10.1919, дасланы з матэрыяламі аб перашкодах у адкрыцьці беларускіх школаў на Горадзеншчыне з просьбай хадайнічаць перад польскімі ўладамі
    582.2.46:020 — ра
    Падпісалі: Старшыня Дзекуць-Малей; Сэкрэтар У.Шалешка. На лісьце пазначана: «Даложана п. Пілсудскаму». Антон Луцкевіч перадаў матэрыялы Пілсудзкаму падчас аўдыенцыі 20.11.1919 (гл. дакумэнт №1501).
    1397.	Матэрыялы аб перашкодах у адкрыцьці беларускіх школаў і пастановы вясковых сходаў на Горадзеншчыне, пададзеныя ў Беларускую Вучыцельскую Раду Горадзеншчыны
    582.2.46:021-053 — ра, рк
    1398.	Ліст міністра замежных справаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) надзвычайнаму паслу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве Пятру Крэчэўскаму (Коўна) за 14.10.1919 (вых. №1-195)
    Варшава, 14 кастрычніка 1919 г.
    №1-195
    Яго Міласьці Надзвычайнаму паслу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Літве Пётры Крэчэўскаму
    у Коўні. Міласьцівы Пане!
    Уважаючы узложаную на Вас місію ў Літве скончанай, падаю гэта да Вашага ведама і прашу Вас выехаць у Менск дзеля падробнай справаздачы Ураду аб Вашай працы.
    Міністэр Загранічных Спраў
    Ант.Луцкевіч
    582.2.35:036а — ра
    1399.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча (Варшава) сакратару Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пятру Крэчэўскаму (Коўна) за 14.10.1919 (вых. №1-196)
    Варшава, 14.X.19.
    №1-196
    Яго Міласьці
    Пану Сэкрэтару Рады Рэспублікі
    Пётры Крэчэўскаму
    у Коўні.
    Гэтым падаю да Вашага ведама, што ў вельмі хуткім часе ў Менску мае быць скліканы пленарны сход Рады Рэспублікі, дзеля чаго Ваш прыезд у Менск канечна патрэбен.
    Ант.Луцкевіч
    582.2.35:036b — ра
    1400.	Канвэрт зь лістамі Антона Луцкевіча (Варшава) Пятру Крэчэўскаму (Коўна) за 14.10.1919 з сургучнай пячаткай Рады Народных Міністраў БНР
    582.2.35:036
    На адвароце канвэрта запісана: «14.XI.1919. Вернена з прычыны немагчымасьці кур’еру праехаць праз дэмаркацыйную лінію з Літвой. Ант.Луцкевіч».
    1401.	Беларускае Прэс-Бюро (?). №21. 17.10.1919
    Выражэньне беларускаго пратэсту. — Польскі уціск у Беластоку. — Беларусія і Юрьеуская канфэрэнцыя
    582.2.44:008&г-009 — шк
    Месца выданьня невядомае (Менск?).
    1402.	Тэлеграма Міколы Вяршыніна (Прага) Антону Луцкевічу (Варшава) за 17.10.1919
    pan antoni luckiewicz warszawa hotel saski 35=
    praha 9417 12 16 3 30 wktbl =
    przyjade niedziela1 do warszawy = wierzynin =
    582.2.30:013
    1 19 кастрьічніка.
    1403.	Копія ноты пасла Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў Нямеччыне Міколы Порша (Бэрлін) старшыні Саюзьніцкай Камісіі ў Нямеччыне генэралу Дзюпону (Бэрлін) за 17.10.1919
    582.2.31:024-025 — мк
    582.2.31:027-028 — мк
    Нота пададзеная з нагоды пастановы Рады Пяцёх на Мірнай Канфэрэнцыі перадаць генэралам Дзянікіну і Калчаку ўвесь забраны Нямеччынай у Расеі ваенны
    матэрыял: «Вь д'Ьлеж'Ь кромі Деннкнна н Колчака должны прннять участіе н національныя республнкн: Фннляндія, Латвія, Эстляндія, Ллтва, Білоруссія, Укранна, Грузія лсключая большевнстской Веллкороссіл»
    1404.	Суправаджальны ліст пасла Украінскай Народнай Рэспублікі ў Нямеччыне Міколы Порша (Бэрлін) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Нямеччыне Лявону Зайцу (Бэрлін) за 18.10.1919, дасланы з копіяй ноты пасла УНР да старшыні Саюзьніцкай Камісіі ў Нямеччыне генэралу Дзюпону
    582.2.31:023 — мк
    582.2.31:026 — мк
    1405.	Рапарт дыпляматычнага кур’ера БНР Янука Натусэвіча (Горадня) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 18.10.1919
    582.2.46:065&г-068 — ра
    1919.08.14 у Бэрліне пастаноўлена паслаць Я.Натусэвіча ў Коўна для перадачы пакетаў Крэчэўскаму; 1919.08.17 Я.Натусэвіч прыняты Крэчэўскім; 1919.08.20 выехаў у Вільню; 1919.09.02 арыштаваны ў Горадні.
    1406.	Тэлеграма Грэмлі (?) (Горадня) Антону Луцкевічу (Варшава) за 18.10.1919
    Warszawa Hotel Saski Luckiewicz
    Grodna 1020 13 18 12 25
    Siedz? Grodnie wyjechac nie mog? przyczyny nie wiem
    Gremla
    582.2.46:130 — рк
    Адрасант (псэўданім?) невядомы.
    1407.	Акт аб памеры нявыплачанай пэнсіі рэдактару прэс-бюро й начальніку Пашпартнага Аддзелу Беларускай Місіі ў Бэрліне Януку Натусэвічу, складзены ў Бэрліне 18.10.1919 Васілём Захаркам і Лявонам Зайцам
    582.2.40:086&г — ра
    1408.	Даклад шэфа Прасьветнага Аддзелу Цэнтральнае Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны аб школьнай палітыцы польскага Камісарыяту Асьветы ў Вільні й на Беларусі
    582.2.46:069&г — мк
    Дакладная дата невядомая («два тыдні назад Камісар Асьветы Вільні п. Венслаўскі выдаў загад аб неабходнасьці атрыманьня канцэсіяў школамі, якія будуць існаваць у 1919-1920 гг.»).
    1409.	Рахунак выдаткаў дыпляматычнага кур’ера БНР Эўгеніі Алексючанкі на паездку ў Коўна 19.10.1919
    582.2.46:119 — ра
    1410.	Запіска Эўгеніі Алексючанкі Антону Луцкевічу з просьбай кампэнсаваць грошы, пазычаныя ў яе Януком Натусэвічам
    582.2.46:120 — ра
    1411.	Ліст упаўнаважанага БНР па справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне Міколы Вяршыніна (Прага) Прэм’ер-Міністру Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 21.10.1919'
    Б.Н.Р.
    УПОЎНАМОЧАНЫ ПА СПРАВАМ
    ВАЕН.-ПАЛОН. БЕЛАРУСАЎ В ЧЭХА-
    СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛІЦЕ.
    B.R.D.R.
    CHARGE DES AFFAIRES DES PRI-
    SONNIERS DE GUERRE
    BLANCS-RUTHENIENS
    DANS LA REPUBLIQUE ТСНЁСО-
    SLOVAQUE.
    Кастр. 21 дня 1919
    Praha II PRAGUE
    Sokolska 22.
    Высокапаважаны пане Прэзыдэнте
    Пакет Рады міністрау я атрымау 16 X і хацеў даставіць Вам сам, але польскі Консул у Празе адказаў візіроўку пашпарта. Я телеграфіроваў Вам і прасіў о інтэрвенцію.Цяперь пасылаю через Чешскага курьера і пакорна прашу Вас выдаць яму ствердзене аб атрымані пакета, а также калі што маеце пасылаць у Бэрлін пашліце через яго. Само сабою разумеетца, што курьера трэба вазнаградзіць.-
    С глубокаю пашанай
    М.Вершынін