Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
На вопрось мой, какь же должны нм^новаться Ваше Превосходнтельство н возглавляемое Вамн представнтельство Правнтельства Білорусской Народной Республнкн вь Берлнн'Ь, такь какь фактнческн Вы находнтесь вь Германін н выполняете функцін представнтеля Б'Ьлорусской Народной Республнкн, г. ф. Блюхер отвітнль, что по его мн^нію Вамь н надлежііть нменоваться вь Германін представнтелемь Б'Ьлорусской Народной Республнкн.
Прн этомь г. ф. Блюхерь проснл'ь меня передать Вашему Превосходнтельству, что лнчныя его кь Вамь отношенія остаются самымн нскренннмн н самымн лучшнмн.
Подліінное подпіісал: Юріісконсульт'ь Мнссін Б.Мнллерь
7 октября 1919 г. Г. Берлннь
Секретарь Мнссін Д.Паўлоўскі
582.2.31:018&г — мк
1391. Даклад сакратара Вайскова-Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Янкі Чарапука Радзе Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (Бэрлін) за 9.10.1919
Ў Раду Народных Міністраў
Я.Чэрэпука
Сэкрэтара ВайсковаДыплематычнай Місыі Б.Н.Р.
на Латвіі і Эстоніі
Даклад.
Маю гонар паведаміць Раду Народных Міністраў, што дзякуючы энэргічнай працы беларускай у Латвіі, як Эстоніі справа наша у дыплематычным кірунку стаіць на належнай высаце.
3 гутарак з Міністрамі Латвіі і Эстоніі выяснено, што гэтыя Гасударства, так само і Фінляндыя вельмі зацекаўляны, каб у Entente Cordiale (Саюз Балтыцкіх Гасударств) ўвайшла таксамо і Беларусь.
У гэтым напрамку да такого ўхода толькі прыдзецца сустрэнуцца з проціводзействам Літвіноў (але апошніе весу на палітыку Балтыцкіх Гасударств высокаго не маюць. Асабліво яшчэ цяпер, калі кабінет Сліжэвіча упаў*[)].
Прынімаючы пад увагу зноў тое, што Англійско-Амэрыканская Дыплематыя вельмі зацекаўляна у істнаваньні гэтых Балтыцкіх Гасударств, мой пагляд, каб зараз жэ быў посланы у Англію надзвычайны прэдстаўнік, які напэўна мог бы дабіцца шмат чаго рэальнаго, як ужо гэто скарысталі эстонцы і латыші (займ грашовы, абмундзіроўка вайсковая, харчовыя прысылкі у разсрочку).
Выходзячы зноў з той палітычнай думкі
1) што літвіны на конфэрэнцыі 29 верэсня у Юрьеве, здзякуючы не прысутнасьці Урадоваго Прэдстаўніка нашаго ўручылі мэморандум трэбуючы прізнаня Літвы і таксамо за ею Вільно. Першаго ім дабілося атрымаць, а аб Вільні гутаркі будуць на другой конфэрэнцыі разбірацца гэта 25 кастрычніка.
2) Саюз Балтыцкіх Гасударств зноў пастанавіў in corpore з бальшэвікамі заключыць перэмірэ. У парадку абрад уходзіць таксамо і тое, каб была адведзена нейтральная зона. Яна якраз абхопіць тыя часткі Ўсходняй Беларусі, якая занята бальшэвікамі. Тут жыхарство дано будзе право высказацца аб іх прыналежнасьці да таго ці другого гасударства. Ці Урад Беларускі не скарыстаў з гэтаго і ні пачаў ужэ дзяржаўную працу на родным мейсцу.
Усе гэтыя абставіны політычныя, а таксамо ўсе ешчэ тое што ізлажыў п. Шэф Місыі палкоўнік Езавітаў я давадзжу да ведама Урад што трэба зараз жэ
16.-170
1) У Рыгу на 25го г. месяца прыбыць Старшыне Рады Нар. Міністраў і з прэдстаўніком (экспэртам) ад Міністэрства Заг. Спраў.
2) Скарыстаць прыхільнасьць Англіі для можэ рэальных нашых дзяржаўных патрэбнасьцей.
3) Паслаць зараз жэ пасла у Лондон, што шкада што да гэтуль не зроблено.
Я.Чэрэпук
Бэрлін 9 кастрычніка 1919 г.
582.2.32:009&г-010
1 Коаліцыйны ўрад Мікаласа Сьляжавічуса з прычыны міжпартыйных супярэчнасьцяў пайшоў у адстаўку 2.10.1919.
1392. Ліст сакратара Рады БНР Пятра Крэчэўскага (Бэрлін) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 9.10.1919
Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Луцкевічу.
Палітычнае становішчэ Беларускай Рэспублікі ў сучасны момэнт вымагае ад нас зьвярнуць вялікую увагу на сусьветную палітыку Парыжа, Бэрліна, Лондона і Прыбалтыкі. Нельга глядзець на справу вачыма Варшавы, яна нам абсалютна нічога не дасьць.
У самы адповедны момэнт для нашай справы Падэрэўскі Вас справаціраваў і вызваў у Варшаву, можа толькі для таго, каб Вы не паехалі на Балтыку, дзе па загаду той самай Польшчы утварыўся хаурус усіх уноўпаўстаўшых Дзержаў. Мала таго, Ваш адьезд у Варшаву скасаваў нават той маленькі цэнтр, які быў у Бэрліне. Кіраўніцства нашай агульнай палітыкай не было і німа.
Зараз на Балтыцэ ідуць спрэчкі за Вільню, 25 кастрычніка гэто пытаньне павінно вырэшыцца, ад нас патрэбуюць дакумэнтаў і Вашай прысутнасьці там, а мы нават не ведаем, чы здалеем выклікаць Вас з Варшавы.
Ідуць перагаворы а пераміріі з бальшевікамі, якія абецаюць Беларусь зрабіць нэйтральнай зонай і даць са згоды Прыбалтыкі і Фінляндіі з аднаго боку і балыневікоў з другого магчымасьць нашаму Ураду працаваць у гэтай зоне і вызваляць сваю Бацькаўшчыну і ад польскай акупацыі, а у нас там німа каму гаварыць і нават німа пэўнасьці, чы будзе тут Старшыня Рады, чы Міністр Загранічных спраў, якіе далі б каму небудзь паўнамочча на гэта.
Як член Прэзыдіуму Рады і Сэкрэтар я патрэбую, каб у такі адпаведны час для Беларусі Вы зараз жэ выехалі у Бэрлін для стварэньня цэнтру палітычнай працы і у Рыгу на конфэрэнцію Старшын Рады Міністраў 25 кастрычніка, а калі гэта ня будзе зроблена, то усю адпаведнасьць за блізарукую палітыку я узлажу на Вас перад Радай Рэспублікі, каб не быць вінаватым у тым, што я у свой час не зрабіў таго, што мусіў зрабіць згодна за сваім становішчэм я і пішу Вам гэты ліст.
Трэба каб Вы зараз же выехалі сюды і паехалі у Рыгу, а Рада Міністраў выбрала і паслала паслоў у Англію, Швэцыю і Нарвегію і Фінляндію.
Ваша адсутнасьць — смерці падобна.
Член Прэзыдіуму Рады і Сэкрэтар
Беларускай Народнай Рэспублікі ПКрэчэўскі
№30
9 кастрычніка 1919 г.
Бэрлін.
582.2.46:059-060 — ра
На лісьце пазначана: «Атрымана праз Прагу 23.X.19. Ант.Луцкевіч»
1393. WeiBruthenisches Pressebiiro (Berlin W.15, Kaiser-Allee 209).
Nr.20. 10.10.1919
WeiBruthenien und die deutsche Industrie. — WeiBrutheniens Selbstbestimmungsrecht. — Was WeiBruthenien von den GroBmachten erwartet. — Die kiinftige Westgrenze WeiBrutheniens
582.2.42:047 — d
582.2.42:048 — b
582.2.42:049 — d
582.2.42:050 — d
582.2.42:051 — d
1394. Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР y Нямеччыне Лявона Зайца (Бэрлін) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 11.10.1919
11 кастрычніка 19 г.
Дарагі Таварышу!
Петро павінен абстаяцельна Вам выясьніць патрэбнасьць Вашай прысутнасьці 25/Х і пазьней на Балтыцэ. Аб гэтым жа гаворыць і даклад спэцыальна прыехаўшаго з Балтыкі і гаварыўшаго аб гэтых справах з міністрамі п. Чэрэпука. Мяркуйце як там лепей, але калі ня Вы дык надзвычайны Ваш намесьнік павінен прыбыць адтуль, бо ліцвіны там перад усімі (там будзе і Антанта), карыстаючыся нашай адсутнасьцю, пастараюцца замацаваць свае пазыцыі за наш рахунак.
Езавітаў са сваей камісіей, якая, трэба адзначыць са слоў Чэрэпука і газэтных адчотаў, — высока трымае дзержаўна-нацыанальнае знамя, і яны атрымалі згоду з боку Латвіі на учасьце у працы камісіяў, але у пасядзэньні міністраў іх ня пусьцяць, бо чакаюць нашаго Міністра Загр. спраў. Гэта Вы усё добра ўбачыце з дакладаў Пётры1 і Чэрэпука.
Мы тут развярнулі з Базылём2 шырокую акцыю у напрамку прызнаньня нашаго Ураду і, пакуль што, можна лічыць дабіліся многаго: мяне першы раз на гэтых днях de-facto залічылі, праўда на славах, як прэдстаўніка Рэспублікі тут (раней усіх нас яны лічылі і мне неколькі разоў падкрэсьлівалі, — што мы тут прыватныя асобы); як вынік гэтаго, мы сябе чуім як дома у афіцыальнай прэссе, якая надта многа аб нашай справе пішыць; нашы дыплёмат. і грамадзянскія пашпарты маюць усюды моц; ёсьць надзеі нават на выдзяленьне табару: цяпер вяду аб гэтым перагаворы; думаю дабіцца афіцыальнаго de-facto прызнаньня і многае інш, аб чым на славах.
Адным словам, дай Бог, каб усе другіе столькі палажылі і працы і шчырасьці, колькі у нашу тут справу ўлажылі мы з Базылём. I як балюча, як абідна было чытаць строкі аб здрадзе і т.д., строкі, якія напісаны пад уплывам кляўзаў чалавека нягоднага насіць у данны момэнт мучэнічэства нацыянальнага імя белар. міністра (я кажу аб Кузьме3). Так, дарагі таварышу, я маю права аткрыта і сьмела гэта Вам сказаць, бо я цяпер толькі яго пазнаў, хоць калісьці яго бараніў, так сама, як і Вы. Разчаровывацца балюча, але, калі чалавек гад, (а ён такі, мы гэта дакажэмо Вам многімі пісьменнымі і устнымі фактамі аб яго для кабінэту шкоднай працы за апошнія месяцы), трэба ад яго адвярнуцца, бо помніце мае словы, што калі Вы ні адверніціся ад гэтаго шпіона, служачаго сягоньня Вам і гатоваго Вас прадаць сшчасьлівейшаму заўтра, то як усе сягоньня, пачынаючы ад с-р, глядзяць на Кузьму, будуць глядзець на Вас, атажджествляючы Вас і Ваш кабінэт з ім: да таго ужо тут давялі яго усіх інтрыгі. I вот пад уплывам, толькі пад уплывам магло быць напісана пісьмо аб здрадзе Базыля, каторы, аб гэтым я магу чым угодна даказаць, гатоў быць нават жыцьцё сваё налажыць за Вас і за справу. Я нават затрудняюся сказаць — за што больш і скарэй: ці за Вас, ці за справу. Mae адносіны да с-ф. засталіся старыя: але я суджу цяпер аб іх па іх паступках, і аб Базылю магу сказаць, што мы з ім хварэлі аднэй хваробай — гэта нашай справай. I за гэта... здраднікі! Бо тое, што аднясьлі Вы на яго кошт, я маю сьмелась прыняць і на сябе і даказаць дакумэнтальна, што мы маглі гэта зрабіць, бо ўся Ваша прэдшэствуюшчая перапіска, гаварыла аб тым, што тарыбаўцы павінны кінуць там і працаваць з намі. Мы у траіх: я, Базыль і Кузьма радзіліся, чы прачытаць дыплёматычныя тайны і, у звязку з разрывам і выхадам Язэпа4 і Кастуся5, пастанавілі у трох прачытаць. I на гэтым гэты падлец пастроіў свае абвінавачэньня, не гледзючы на тое, што Азнабішын гэту «тайну»6 разказаў задоўга да чытаньня дакумэнтаў усім, яшчэ калі Язэпа ні было, але быў Петра і Езавітаў, а гэтага досьць! Што гаварыць аб «тайнах», калі мне у мініст. загран. спраў, як я туды па справах прышоў, разсказалі аб гэтым, бо Вы не іголка, якую можна ні замеціць! Значыцца, калі можэ і мыліліся мы, але ж бэз усякай злой волі. Я настолькі чую сябе цьвердым на нашым становішчы, у якім мы з Базылём (я яго толькі добра пазнаў; палітыку Язэпа я так сама парыцаю, хаця, як мы Вам даручым дакумэнты, то ня толькі ён вінаваты, а больш ўсяго нашы арганізацыі, якія ні прысылалі рэзалюцыі аб разрыве!) — шчыра падыходзілі да справы, што буду Вам удзячны, калі Вы прачытаеце гэты ліст Кузьме.