Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Прыняцьце цягнулася каля 2-х гадзінау.
СТАРШЫНЯ СЕНЬОРЭН-КОНВЭНТУ
Сябры Дэлегаты:
Пісар
582.2.39.002&Г-003 — мк
1 Рада Пяцёх — Найвышэйшая Рада Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы, называная таксама Рада Чатырох, залежна ад таго, ці браў у ёй удзел прадстаўнік Японн. 2 Ежы Асмалоўскі — генэральны камісар Усходніх Земляў.
1361. Мэмарыял Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Юзэфу Пілсудзкаму, пададзены яму падчас прыняцьця ў Менску 19.09.1919
582.2.39:017 — мк
1362. Заява штабс-капітана Эдуарда БэГг е Радзе Народных Міністраў БНР за 20.09.1919 з просьбай аб выплаце грошай паводле прыкладзенай ім справаздачы аб выдатках
582.2.40:023 — ма
1363. Справаздача штабс-капітана Эдуарда БэіТе Радзе Народных Міністраў БНР за 20.09.1919 аб выдатках на закуп у Рызе амэрыканскіх мэдыкамэнтаў
582.2.40:024 — ма
1364. Ліст Краўцова Макара (Менск) [Антону Луцкевічу (Варшава)?] за 20.09.1919
Менск 20 верасьня 1919 р.
Шаноўны таварышу!
Лічу за шчасьце хоць гэтымі некалькімі радкамі прывітаць цябе пасьля доўгае нявольнае разлукі і выказаць тое, што рвецца з набалелага сэрца і што лічу патрэбным ў інтарэсах вялікай справы нашай давесьці да твайго ведама. Ведама, што, прыбыўшы сюды з Горадна, я застаў такое палажэньне, што і гаварыць ня варта і сказаць я хачу больш пра сучаснае. Маем мы тутака Камітэт, які ёсьць нічым іншым, як кавалкам ачуняўшае Р.Б.Н.Р. Маем «Звон», які можам выдаваць ледзьве-ледзьве тры разы на тыдзень. Прычына беднасьць. Навет ў сэрцы Беларусі отдзе-ка мы ня можам рэгулярна выпускаць штодзенную газэту. Скажы, мой мілы, ці ж ня сорам гэта? Мы маем хор1, з якім ня брыдка было б хоць сабе й за граніцай паказацца, але на жаль хор гэты патрабуе соліднай матэрь-
яльнай дапамогі. Яго турнэ па Беларусі было б самай найвярнейшай агітацыяй нашага адраджэньня. Пра тэатр і казаць няма чаго. Засталіся адны толькі аматары, моладзь адна і вось за паўтара месяца ўсяго адзін раз выступілі з «Паўлінкай». Рэжысэры парабіліся, бачыш, гэнэраламі і клеяць ў Вільні войско2. А ці паверыш, калі я прыехаў з Горадна і папаў ў тутэйшым «Сокале» на гэту самую «Паўлінку», дык далібог жа я не пазнаў нашага тэатру. Опэрэтка па эўропэйску ды й годзі. Але ж тады субсідаваўся і тэатр і хор і аркестар Тхоржа. Я ведаю, што ў цябе й так галава немаль не разляціцца, але, што ж зрабіць, паслухай да канца. Выдавецтва, калі ня лічыць газэты, тут ніякага, а мы нават лемэнтара людзкага не надрукавалі. Я сам па загаду настаўніцкага хаўрусу злажыў лемэнтар, які меўся выдрукаваць Вацюк Тройца, але не ўдалося. Апрача гэтага ў мяне ў портфэлі чатэры рукапісы кніжак для школьнага чытаньня (біблютэкі)^ і Бог ведае, ці даждуцца яны ротацыйнае машыны. Тое самае ёсьць і ў іншых з нас: не такі, дык гэткі падручнік прырыхтованы і чакае друку, а школьны сэзон... Э, ды што гаварыць. Усяго й на скуру чортаву ня сьпішаш. А калі я кажу Смолічу, што можа карысьней было б кінуць нашые фінансы сюды, чымся друкаваць бэрлінскіе брошуры3 і тым даваць матэрьял якому-нібудзь Правднну з «Свабоднага Слова» для яго беларусафобскіх фэльетонаў, дык мне С. кажа, што я зьняважыў Ўрад, што я дабіваюся сабе пэнсіі. Гэта гаворыць быўшы статыстык з Менскага губ. земства, які баяўся і нос паказаці да нас, калі мы з Варонкаю (ўдвох) сядзелі пасьля разгону Конгрэсу на палажэньні «пацукоў пад падлогаю» цэлых паўтара месеца на манне нябеснай. Гэта гаворыцца мне, бараніўшаму (немаль ня «solo») матчыну мову ў нашых (на Беларусі) школах на Ўсерасійскім Зьездзе ў Пэтэрбургу ў 1913 року і беларусіраваўшаму сваім наманам школку, дзе я служыў з 1912 року. Гэта гаворыцца мне, запомніўшаму свае чалавечыя патрэбы і дайшоўшаму да палажэньня абарванца і басяка, калі ўжо нат і ў людзі няма ў чым паказацца. Ведама ж жабраку міністар можа гаварыць, што хоча. Выбачай, браце за гэтакі стыль, але што ж зрабіць, калі я ўжо тры дні не абедаю і трэйцюю ноч мучуся ад бязсоньніцы, а да дохтара схадзіць ня маю за што. Мне брыдка пісаць Ta66 пра гэта. 4 гадз. 10 мін. пасьля поўначы, а я заснуць не магу. Я ў працягу пяцёх месяцаў клаўся спаць і ня ведаў ці траплю я наранку ў сваю школку4. Мяне кожные 24 гадзіны магла схапіць «чрезвычайка», як нідзе не зарэестраванага ахвіцэра-«дэзэртыра» і паслаць «в штаб Духоннна»5. A я акуратна вёў лекцыі ў школцы, а пасьля пісаў падручнікі, ці бібліотэчные пераклады для школ, ня ведаючы давяду я гэта да канца ці не? I за гэта вяльможная падзяка: я манюся адтрымаць толькі пэнсію ад міністэрыуму. Няжарт я ад беларускіх пэнсіяў страшэнна пасыцеў. Калі гэтак будзе цягнуцца, калі нашые людзі будуць бегаць па розных канцэлярыях па хлеб, дык мы на рэльсы ані як ня станем. Якое мы маем права патрабаваць ад людзей работы, калі мы ня можам накарміць іх! А мо’ і можам, ды ня ўмеем? Я не хацеў бы быць такім прарокам, але калі пацягнецца так яшчэ месяц-два, дык мы разбяжымся, як палявыя мышы ў восень. Работы не пачаты край, але сіл няма рабіць яе. Я, барані Бог, цябе не вінавачу, бо ты... адзін. Мы ўжо заявілі «Звонам», што ў нас няма цэнтру. Цэнтр наш павінен быць — і быць павінен тутака. Выбачай, браце, што я 436
запісаўся. Трэба ж яшчэ тое-сёе прыгатаваць для «Звона». Спадзяюся скора ўбачыць цябе ў Менску. А, пакуль што, бывай здаровы й дужы!
Краўцоў Макар
P.S. Пішу табе «на чатэры вокі».
КрМ
582.2.46:002&г-008 — ра
1 Пад кіраўніцтвам Уладзімера Тэраўскага. 2 Магчыма, маецца на ўвазе Фларыян Ждановіч, сябра Вайсковай Арганізацыі пры Віленскім Беларускім Нацыянальным Камітэце. 3 Маецца на ўвазе брашура: Цвнкевнчь А. Беларусь. Нзданіе Мнссін Б-Ьлорусской Народной Республнкн. Берлнн-ь, 1919. 4 Падчас бальшавіцкай акупацыі ў сакавіку верасьні 1919 году Краўцоў Макар працаваў настаўнікам на Горадзеншчыне. 5 Г. зн. расстраляць.
1365. Пратакол сходу Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 22.09.1919
Журнал
сходу, адбыўшагося пры учасьці Тымч. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў В.Захарко і Дыплёматычнаго Прэдстаўніка ў Бэрліне Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца
22 верасьня 1919 г.
Слухалі
1. Заяву шт.-капітана Бэгге аб звароце выдаткаў, панесеных ім у справе атрыманьня мэдыкамэнтаў для беларускай арміі і шпіталяў ад амэрыканскаго Чырвонаго Крыжа, a таксама і інш. выдаткаў па рожным дзержаўным справам усяго на лік 1.226 мар. (Дакум. далучаюцца)
2. Заяву Дзержаўнаго Кантралёра ЛЗаяц, што хоць часова трэба устанавіць для ўсіх нашых Консульстваў тарыф за пашпарты і пасьведчэньня, бо ужо гатовы нацыанальныя пашпарты (10 тысячаў).
Пастанавілі
1. Прыймаючы пад увагу магчымасьць атрыманьня мэдыкамэнтаў ад Амэрыканцаў для нашых патрэбаў з аднаго боку і канечную патрэбнасьць разрахаваньня з п. Бэгге, які больш на беларускай службе заставацца не можэ, з другога боку, — выплаціць пану шт.-кап. Бэгге адну тысячу дзьвесьці двадцаць шэсьць (1.226) мар. за рахунак суммаў адпушчаных п. Надзвычайнаму Паслу на Латвіі К.Тэрэшчэнко, і лічыць з шт. кап. Бэгге ўсе разрахункі закончэннымі.
2. Часова устанавіць для ўсіх Консульстваў БНР гэткі тарыф: 1) за загранічны беларускі пашпарт на 6 месяцаў дзеля падарожжа ў Францыю, Англію, Влохі і інш. — пяцьдзесят (50) мар.; 2) — дзеля падарожжа на Беларусь і ва ўсе часьці і нова створаныя на тэррыторыі б. Расіі Дзержавы — двадцаць пяць (25) мар.; 3) ва
3. Аб павышэньні пэнсыі Юрысконсульту Місіі ў Бэрліне п. Мюллеру, які служыць ад лютаго г.р. і атрымовывае 1.000 м.
4. Аб падвышцэ пэнсыі звыш штату бухгалтэру Міністэрства Фінансаў З.Курц.
Л.Заяц Захарко
58 2.2.01.061Лг-062 — ра
ўсіх памянёных выпадках саўсім бедным і быўшым ваеннапалонным плата паніжаецца да пяці (5) мар.; 4) пры выдачы пашпартоў і пасьведчэньняў на год і больш — плата удваіваецца за кожныя 6 месяцаў.
3. Прыймаючы пад увагу прозьбы п. Старшыні Рады Нар. Міністраў з Парыжу аб павышэньні п. Міллеру пэнсыі, а таксама і тое, што п. Міллер фактычна выпаўняе справы палітычнаго радніка Місіі, назначыць яму пачынаючы ад 1 гэтаго верасьня адну тысячу трыста (1.300) мар. і з 1 лістапада — адну тысячу пяцьсот (1.500) мар. і правясьці гэта выключным парадкам, бо такая пэнсыя штатамі не прэдвідзена.
4. У звязку з тым, што бухгальтэр З.Курц ня толькі спаўняе свае абавязкі, але яго часта прыходзіцца карыстаць посьле службы па справах Місіі, як знаючаго загранічныя мовы, — падвысіць яго пэнсыю, ў выключным парадку, да аднэй тысячы двухсот (1.200) марак.
1366. Блянк пашпарта грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі
582.2.42:021-023 — д
Дата невядомая.
1367. Блянк дыпляматычнага пашпарта грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі (малога фармату)
582.2.42:024-027 — д
Дата невядомая.
1368. Блянк дыпляматычнага пашпарта грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі (вялікага фармату)
582.2.42:028&г,031&г — д
582.2.42:029&г-030&г — д
Дата невядомая.
1369. Чарнавік пасьведчаньня Рады БНР Лявону Дубейкоўскаму аб прызначэньні яго в. а. консула БНР у Варшаве за 23.09.1919
582.2.13:005&г-006 — р
1370. Ліст Цэнтральнага Саюзу Беларускіх Каапэратываў (Менск) старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу (Варшава) за 23.09.1919 з хадайніцтвам аб атрыманьні тавараў з стокаў дзеля разьмеркаваньня сярод населыгіцтва Беларусі
582.2.33:054 — мк фра
582.2.33:055 — мк фра
582.2.33:056 — мк фар
582.2.33:067-070 — рк фра (рукапіс А.Луцкевіча)
Ліст падпісалі: President de ['Administration K.Tourtchinowitsch; Membre de 1'administration V.Protas
1371. Ліст Антона Аўсяніка (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 23.09.1919
Дарагі таварышу!
Аб нашых менскіх справах дэталічна раскажуць Вам кс. Абрантовіч і Крэпскі. У гэтай пісульцы я хачу падзяліцца з Вамі сваймі думкамі аб нашае агульнае справе. Як нам ведама справа з прызнаньнем нашае дзяржавы стаіць вельмі дрэнна. Нашае дэлегацыі у Менску Пілсудзкі сказаў: «Я вас прызнаць не магу». Вас — гэта знача Рады Р. і Рады Міністраў. Ня можа таму, што не мае аргумэнтаў, з каторымі п. Пілсудзкі мог бы падтрымаць нашу справу перад Антантай. Аргумэнты — гэта ясна выражаная воля беларускага народу упраўляцца безпасрэдна. Тоя, што адбылося у сьнежні 17 года — Пілсудзкім у рэзон не прыймаецца. Ясна выражэная воля можа адбыцца пры выбарах у земскіе і гарадскіе самаурадаваньні. Ясна выражаная воля мець сваю дзяржаву тагды, калі польскі салдат і польскіе чынадралы упраўляюць Беларусью... Як бачыце досіць орыгінальна. Вось адно. Калі толькі сапраўды пачнуць свой плебісцыт — у хуткім часе — мы будземо біты. Лічу, што трэ усімі мерамі змагацца каб тэрмін выбараў быў адсунат далей, або, каб сусім не дапусьціць плебісцыту, бо мы можэмо апірацца на нашы поўнапраўные установы — Раду Р. і Раду Міністраў. Але ўсёж-ткі мы не пэўны, што нашы вышэйшыя органы могуць быць залічаны палякамі правамочнымі, трэ, як мне здаецца, на уселякі выпадак рабіць падгатоўку да выбараў. Мы думаемо сазваць на 20 кастрычніка з’езд Меншчыны (прэдст. ад валасьцей). Маемо на меця павясьці на вёсцы агітацыю як словам, так і друкам. 3 палякамі (Осмалоўскім) дагаварыліся, каб яны для справы выбараў далі 1 міліон марак. Усе гэта добра, але ці добра мы робім, што бяром ад іх грошы тагды, калі нашы адносіны яшчэ ня выясьнены. Лічу, што мы робім дрэнную справу. Мы менскіе працаўнікі безсільны — не маемо ніякіх дэрэктыў ад Вас, як ад асобы, голас каторай будзя аўторытэтным для нас усіх.