Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Іх задача гэто стварэньне моцнай арміі, за якою рожнымі прэдпрынімацелямі будуць пастауляцьця, дзеля жыхароу, хлеб, мануфактура, обуцьце і усе гаспадарскія прылады. адным словам, яны наіуна думаюць спакойнае эканамічнае заваеваньне і гавораць, калі яны накормяць, напояць і апрануць народ тагды ен ні аб якой палітыцы гаварыць у гэты момэнт не захоча. He ведаю дастануць лі яны дзеля гэтаго вялікія грошы, якіх цяпер не маюць. Гавораць, што будуць печатаць свае, а пакуль што шукаюць пазыкі, мусіць на першы пачатак і дзеля абарудаваньня друкарні.
Аб тым, каб дайсьці да паразуменьня с правіцельствамі непрызнаных дзержавау, Біскупскі не ахвотна і мало гаворыць
Немцы сваю палітыку павядуць ясней і энергічней зараз жэ па затвержаньні мірнай умовы Антантаю, тагды, я думаю яны вельмі ахотна пойдуць на усялякую помач як нам, так і усім тым, хто згодзіцца вясьці супольную з імі барацьбу проціу палякау.
Мы тутака заінтэрэсавалі рожные кругі ва усіх напрамках, Можна было бы многа зрабіць у напрамку гандлю каб мы былі гаспадарамі хаця бы маленькаго кусочка тэрыторыі нашае Бацькаушчыны. На усялякі выпадак, тут трэба было бы мець нам палнамоцства ад Рады Міністрау на заключеньне тых ці іншых дагаворау.
Страшэньне трудно працаваць пры тых варунках, у якіх мы увесь час знаходзімся, я толькі т.ч. намесьнік старшыні, без палнамоцствау Міністра загранічных спрау, а Леанард3 і таго горай дыпламатычны прэдстаунік без жадных афіцыальных палнамоцствау.
Атпаведнае працы і рожных пытаньняу ва усіх напрамках нашае дзержаунасьці (унутрэнай і інастранай) многа развязываць каторыя прыходзіца нашымі пастановамі, гэто пры адном правомочнам голасі. Калі старшыня Рады выезжау у Парыж мы думалі, што такое палажэньне будзе не даужэй як які нібудзь тыдзень, аднак аказаласе, што яно ужо цягнецца чацьверты месяц.
Негледзячы на магчымую дзеля нас непрыемнасьць і нападкі, мы робім і будзем рабіць усе, што толькі можна зрабіць, аднак некаторых пытаньняу, асабліво загранічных, мы ні як не можам развязаць без Міністра Загранічных Спрау.
Зусім зразумело, што не маючы поунае уласьці і не ведаючы добра гдзе ідто робіцца, часто прыходзіца чэкаць каб не пайсьці па абмылковаму і шкоднаму шляху. Я не хачу тут ні кого вінаваціць апрача нашае горкае долі, но павінен давесьці да ведама тые цяжкіе варункі, пры якіх мы тут знаходзімся. Адным словам цэнтр як бы тут, а у цэнтры нікого німа.
Пры гэтым так само павінен сказаць, што пан Леанард просіць аслабаніць яго ад цяжкіх абавязкау дыпламатычнаго прэдстауніка тут, тым барджэй, што ен быу застаулен вясьці гэтую працу дзякуючы толькі таму, што сюды не зьявіуся Аркадзь.
Прыводзячы тыя самыя прычыны, я так само прасіубы як найхучэй аслабаніць і мяне ад абавязкау намесьніка старшыні. Дзякуючы гэтым, так званым тым часовым абавязкам, мы закінулі нашые сталые абавязкі. Я надта прашу не падумаць, што паміж намі не лады, не, мы жывем добра у поунай згодзе, но лічым, што такое не нармальнае палажэньне даужэй цягнуцца ня можа, пакуль жэ яно не пераменіцца, то канешне негледзячы на нашую перагружанасьць і трудные варункі мы будзем вясьці і далей усю працу як вялі да гэтуль і будзем рабіць усе, што толькі мажліво зрабіць.
Цяпер я хачу сказаць пару слоу аб агульнам палажэньні і аб тым, што на наш погляд трэба было бы зрабіць.
Терэшчэнка ужо дауно вярнууся з Латвіі і Эстоніі. Там, па яго славам, адносіны да нас надто добрыя. Цяпер здаеца паслалі туда сваіх прэдстаунікоу літвіны і могуць папсаваць іх. У Рызі заложано ім нашае кон-
сульство. Мы пастанавілі і пашлем туды нашую вайскова-палітычную місію у таком складзе: Начальнік палкоунік Езавітау, Саветнік падпалкоунік Шолкавы, знаемы Белевіча і надта добра ім ацеставаны, і сэкрэтар Чэрапук. Наказ ім, гэто дыпламатычная, консульская праца, мажлівае фармаваньне аружных сіл і парцізанау дзяля помачы зяленым у Вітэбскай губ. і затым выхад на нашую тэрыторыю з боку Латвіі, так само завязаньне зносін і азнаемленьне с абразаваушымся Севера-Западным правіцельствам Ліанозава, якое, як пішуць газэты «па даставерным данным» прызнае незавісімасьць Беларускае рэспублікі.
Крэчэускі па аканчацельнай ліквідацыі Беларускаго Міністэрства, у Коуні, паедзе дзеля працы у Менск, заехаушы раней с дакладам сюды і да вас у Варшау.
Тэрэшчэнко згодна з нашым пажаданьнем павінен зараз жэ выехаць на Бацькаушчыну.
Вайсковы аддзел намі аканчацельна зліквідаваны. Енерал Д<авыдаў> аслабанен ад усіх абавязкау ад якого забраны намі усе выданые яму дакумэнты і палнамоцства.
Адносіны латышоу да немцау не можна назваць добрымі. На гэтых днях сюды прыехау Латышскі дыпламатычны прэдстаунік з якім ужо пазнаеміся наш Леанард.
Якія адносіны паміж палякамі і нашымі братамі украінцамі, мы знаям толькі па газэтам. Мусіць што кольвяк есьць, калі палякі дабравольна аддаюць назад занятыя імі гарады як Роуно і інш.
С заняцьцем палякамі Сувалак, адносіны паміж палякамі і літвінамі зусім папсаваліся, так само вельмі дрэна адносяцца літвіны і да французау, навад былі проціу іх дэмонстрацыі у Коуні. Цяпер літвіны зноу заігрываюць з немцамі.
Кірауніцство працаю на Бацькаушчыне, мы лічым надта сурьезным і паважным, бо без гэтаго мы можам страціць усе, дзеля гэтаго апрача Крэчэускаго і Терэшчанкі добра было бы каб як найхучэй выехалі мы усе туды.
Апрача сталаго дыпламатычнаго прэдстауніка у Бэрліні, аб яком трэба падумаць, мы, усе лічым патрэбным зарас жэ паслаць нашых правамочных дыпламатычных прадстаунікоу у Лендан, куды намі усімі выбраны пан Язэп4 і у Скандынавію і Фінлядыю куды выбраны пан Тарашкевіч.
Мы просімо пана Старшыню прыслаць як найхучэй нам сваю на гэто згоду.
Язэп ужо дау сваю згоду і тыдні чэрэз два могбы выехаць, с панам жэ Тарашкевічам трэба ешчэ гаварыць і вызываць яго.
Грошай у нас у гэты момэнт каля 850.000 тысячау марак і плюс да іх ешчэ кроны.
Прымаючы гэто пад увагу, усе расходы трэба рабіць астрожне.
Азнабішын тут і як я чуу 10/ІХ збіраяцца ехаць у Парыж, но гэто яму не удасцца, я яго затрымаю на далей. Пісьма ен прывез як відаць без цэнзуры.
У Прагу перэезжаць мусіць не прыдзецца. Надта добра былобы усім нам з’ехацца і пагаварыць аба-усем.
Карты Б.Н.Р. пасылаем толькі 60 экзем. усе астальные экзем. разасланы па усему свету.
Манкевіца ужо ад гэтуль вышыблі, у чом глауным чынам пастаралсія і мы, і даплачываць рожніцу дзякаваць Богу німа каму.
Тэкст французскаго пасведчэньня Вам, перэданы Крэчэускаму які напіша у Коуні і прывязе Вам. Крэчэускі у гэты момэнт тут, но у яго німа ні печаткі ні бланкау Рады.
Смоліч у Менску. Цьвікевічу паслалі дэпешу каб затрымауся у Варшаві і з’явіуся да Вас.
Кніга на немецкай мове напісаная Егерам5 здана нам, і ужо друкуецца і на днях будзе гатова.
Мы тутака взаімна адмовілі друг другу ад кватэры, так што с 1 X трэба будзе перэехаць на новую. I слава Богу.
На днях будзе гатово 10.000 калеровых адкрытак гербоу Беларускай Дзержаунасьці, так само заказано 10.000 бланкау, кніжок загранічных пашпартоу дзеля нашых подданых. Усе што будзе гатово прышлем Вам.
3 Менску вывезены, як закладнікі, у Смаленск Іваноускі, Трэпка, кс. Цыкота і некі беларус Банін. Добра было бы каб як нібуць аслабаніць іх. Можа можа гэто зрабіць чэрэз палякау на замену узятых імі бальшавікоу.
Мажліво што на днях тутэйшы урад немецкі нам зробіць прапазыцыю прыняць іх войско да 60.000 тысячау6, на беларускую службу, якое будзе перэвезено з Латвіі на Беларусь, імі немцамі, імі жэ будзе карміца, і на огул садержацца. Як быць. Без Вас мы не заключым ніякай умовы, но добра было бы каб вы зараз жэ прыслалі Ваш погляд.
Выбачайце за абмылкі. Спешу і пішу негледзячы як што выходзіц.
Апошняя недзеля у нас не жыцце а пекло.
В Захарко
2 Верасьня 1919 г.
м Бэрлін
[P.S. ] Па нашым весткам у арміі Дзенікіна і многіх іншых пунктах страшэньне многа беларусаў, якія зусім не сарганізаваны, не знаюць што есць і што робіцца на Бацькаушчыні. Просімо, разам з гэтым П. Цьвікевіча каб паслау аднаго з адпаведных працаунікоу у Адэсі, нашым прэдстауніком на не балынавіцкую Расею.
В.Захарка
582.2.31.003Лг-006
1 Аляксандар Гучкоў — манархіст, адзін зь дзеячоў Ураду Заходняй Расеі, арганізаванага ў 1919 годзе ў Бэрліне. 2 Васіль Біскупскі, генэрал — манархіст, старшыня Ўраду Заходняй Расеі; жывучы ў Мюнхене, навязаў кантакты з А.Гітлерам і А.Розэнбэргам. 3 Заяц. 4 Варонка. 5 Маецца на ўвазе кніга: Jager Walter. WeiBruthenien: Land, Bewohner, Geschichte, Volkswirtschaft, Kultur, Dichtung. Berlin, K.Curtius, 1919. 6 Магчыма, гаворка йдзе пра расейска-нямецкія аддзелы пад кіраўніцтвам Паўла Бэрмандта-Авалава, якія ў кастрычніку-лістападзе 1919 году зрабілі спробу перавароту ў Латвіі й Літве на карысьць манархічнай Расеі.
1343. Заява палітычнага камісара Горадзеншчыны Андрэя Якубецкага Міністэрству Ўнутраных Справаў БНР за 27.08.1919 з просьбай аб выдачы пэнсіі за травень 1919
582.2.40:01З&г — ра
1344. Адкрыты ліст прадстаўнікоў палітычных партый Літвы прэм’ер-міністру Часовага Літоўскага Ўраду за 3.09.1919
582.2 .06:020&г — мк
582.2 .06:021&г — мк
Пераклад з газэты «Lietuva». №193. 3.09.1919
1345. Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 3.09.1919
Журнал
пасядзэньня пры учасьці Тымч. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў В.Захарко, Кіраўніка Мініст. Унутр. Спраў К.Терэшчэнко і Дыплём. Прэдстаўніка ў Бэрліне і Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца
м. Бэрлін
3 верасьня 1919 г.
Слухалі
1. Заяву п. Э.Бэгге за №1 і №2 аб назначэньні яго на сталую штатную службу з пэўнай пэнсыей, бо ён ужо даўно (з 20/VI) працуе па справах беларускіх, але не ведае свайго становішча; таксама ён просіць зацьвердзіць і спісаць з яго авансу 2408 м.
30 пф. рожных выдаткаў. (Заявы далучаюцца).
у ліку 3.500 мар. (п.п. Тэрэшчэнкай Зайцэм расслу3.071 м„
Пастанавілі
1. Прыймаючы пад увагу, што штабскапітан Бэгте, узяты і залічэны п. Крэчэўскім у рэзэрв беларускай арміі і атрымаўшы за 20/VII належнае рэзэрвнае пасобіе, хоць і ні быў залічэны на штатную пасаду, але фактычна выпаўняў часова абавязкі Дыплём. кур’ера, выплаціць яму за два месяцы працы, лічучы ад 20/VII, кур’ерскую пэнсыю, т.е. 800+30 сут., на месяц, а ўсяго з 20/VII — 20/ІХ — выплаціць тры тысячы чатырыста шэсьцьдзесят марак (3.460). Выданыя у рожныя часы п. Бэгге авансы