Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
5. Аб выдавецкай справе, асабліва 5. Утварыць фонд народнай асьветы падручнікаў школьных. у ліку ста тысячаў (100.000) марак,
отпуск з якого робіцца кожны раз па пастанове Рады Нар. Міністр.
Даручыць едучым на Бацькаўшчыну п. Терэшчэнко і п. Крэчэўскаму абследаваць усю справу беларускаго выдавецтва на рэч дэтальнаго аб гэтай справе дакладу Радзе Народн. Міністраў і скліканьня беларускаго навуковаго з’езду у справе народнай асьветы, на якім павінен быць створэны навукова-выдавецкі камітэт.
6. Справу аб выпуску дзержаўных 6. Прыняць прапазыцыю п. Варонкі беларускіх пачтовых і гэрбавых мана выданьне і прадажу ім жа ва ўсіх рак. странах і на Бацькаўшчыне пачтовыя
дзержаўныя маркі, абразкі якіх у ліку да дзесяці п. Варонка павінен прэдставіць на зацьверджэньне Рады Міністраў; усіх марак павінна быць выпушчэна ад двух да пяці мілліёнаў і ўсе урадовыя установы павінны прыймаць іх дзеля стэмпеляваньня і ужытку. Калі Урад захочэ сам выпусьціць вярнуўшыся на Бацькаўшчыну пачтовыя маркі, то ён можэ перад выпускам сваіх марак прыняць застаўшыяся маркі ад п. Варонкі, заплаціўшы яму ці 40% намінальнай цаны застаўшыхся марак гатоўкай, ці 50% квітанцыямі, прыняўшы астатак марак на комісію, прычым п. Варонка нештэмпелёваныя маркі з астатку прадаваць ужо на Бацькаўшчыне ня можэ. За гэтае права выпуска марак п. Варонка павінен заплаціць Дзержаўнаму скарбу 50% нарыцацельнай цаны праданых марак. Лік выпушчаных марак павінен быць пасьведчаны дакумэнтамі фірмы, выпусьціўшай маркі, прычым дакумэнты павінны быць пацьверджаны Урадам тэй дзержавы, гдзе маркі выпушчаны.
7. Аб немедленнай закупцэ абмун7. Пытаньне знято. дзіроўкі для беларускаго атраду, які місія будзе фарміраваць у Латвіі.
8. Аб правозе на Бацькаўшчыну бе8. Даручыць ваенна-палітычнай місіі ларусаў-ваеннапалонных ў Нямечў Латвіі вясьці перагаворы з Урадам чыне праз Рыгу. Латвіі аб дазволе транзіту нашых
ваенна-палонных з Нямеччыны на Беларусь.
Л.Заяц К.Терэшчэнко Захарко Крэчэўскі
58 2.2.01:055&г-056&г — ра
58 2.2.01:054г — мк (выпіска)
1332. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі. Маштаб 1:2 000 000.
Друкарня Вільгельма Гартмана ў Бэрліне SO 16
582.2.62:001 — д
Дакладная дата выданьня невядомая.
1333. Пераклад з украінскай мовы рэцэнзіі А.Х. на кнігу: Prof. Downar-Zapolski. Die Grundlagen des Staatswesens Weissrutheniens. Grodno, 1919, надрукаванай y: Воля (Вена). Том 3. Дата 1. Вересень 1919
582.2.38:044&r-045&r — рк
1334. Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 1.09.1919
Журнал
пасядзэньня пры учасьці Тымчасоваго Намесьніка Рады Народных Міністраў В.Захарко, Кіраўніка Мініст. Унутр. Спраў К.Терэшчэнко, Дыпл. Прэдст. ў Бэрліне Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца, Дыплёматычнаго Прэдстаўніка на Літве Сэкрэтара Рады Рэспублікі П.Крэчэўскаго.
Госьць Намесьнік Беларускаго Камісара Гродзеншчыны А.Якубецкі.
м. Бэрлін
1 верасьня 1919 г.
Слухалі
1. Рапарт Начальніка Місыі ў Латвіі і Эстоніі п. К.Езавітава аб зацьверджэньні сьметы на канцэлярыю на верасень м. (сьмета далуч.)
2. Рапарт Начальніка місіі за №6 аб отпуску 100.000 марак з зацьверджанаго Радай фонду на фармаваньня войска беларускаго ў Латвіі.
(Рапарт далуч.)
3. Заяву Дзержаўнаго Кантралёра аб тым, што трэба канешне раз’ясніць пастанову Рады Народных Мі-
Пастанавілі
1. Сьмету на канцэлярыю ваенна-палітычнай Місіі ў Латвіі і Эстоніі зацьвердзіць на верасень у ліку двух тысячаў (2.000) марак, а на далей па аднэй тысячы семсот (1.700) марак на месяц.
2. На першы пачатак выдаць на фармаваньне і арганізацыю аружных сілаў ў Латвіі двадцаць пяць тысячаў (25.000) марак, як аванс місіі пад атчот начальніка місіі К.Езавітава.
3. Тыя служачыя, што па пастанове за 21/III атрымовываюць толькі пэнсыю (а не сутачныя і бэз сутачных),
ністраў за 21 сакавіка г. аб аплаце служачых рожных беларускіх дзержаўных установаў пры камандзіроўках, бо на усім сьвеце служачым пры камандзіроўках выдаюцца, у зьвязку з павышанымі выдаткамі ў дарозе, апроч выдаткаў па пераезду, — яшчэ і сутачныя-камандзіровачныя.
4. Заяву Дыплёматычнаго кур’ера Ю.Камарынца аб тым, што яму, як знаходзячамуся з 1/П г.р. цэлы час у камандзіроўцэ, прыходзіцца надта многа траціць на готэлі, у той час, як стала жывучыя на мейсцы служачыя трацюць на кватэру у пяць-шэсьць разоў меней; дзеля гэтаго просіць выдаць яму дапамогу у ліку кошту за 3 апошнія месяцы готэляў (15-20 мар. у суткі), а на будучыну прыняць аплату гатэлю на кошт урадовых выдаткаў, ці павялічыць сутачныя. (Заява далучаецца)
пры службовых камандзіроўках (асабліва заграніцу) маюць права на атрыманьне сутачных як і ўсе дыплёматычныя кур’еры, прычым асоба, якая камандзіруе такого служачаго можэ выплаціць сутачныя, і толькі за час камандзіроўкі, у ліку ад 10 да 30 марак у суткі, залежне ад варункаў камандзіроўкі і дарагавізны жыцьця, куды служачы пасылаецца. Раз’ясненьне гэтае датычыцца і тых, якія у такую камандзіроўку ездзілі за час з 21/III г.р.
4. Прызнаючы становішчэ матэр’яльнае п. Камарынца у звязку з пастаяннымі раз’ездамі службовымі — цяжкім, і довады яго правільнымі — выдаць яму аднаразова дапамогу ў ліку дзевяцьсот (900) марак, выходзячы з разрахунку даплаты яму выдаткаў за гатэлі па 10 марак у суткі за 3 месяцы. Ў павялічэньні сутачных адмовіць.
Л.Заяц К.Терэшчэнко Захарко
582.2.01:057&г — ра
1335. A. d'Osnobichine. De la Baltique a la Mer Noire ; Fritz Simon. Une grande ligne de navigation entre la Mer Baltique et la Mer Noire; Russie Blanche. Resolution du Congres Blanc-Russien des gouvernements de Vilna et de Grodno les 9-10 juin 1919 // Revue Parlementaire (Paris). N35-36. 1.09.1919
582.2.38:079-080 — d
582.2.33:019-021 — мкрэзалюцыі
1336. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Бэрлін) міністру фінансаў БНР Васілю Захарку (Бэрлін) за 1.09.1919 (вых. NQ6) з просьбай выдачы авансу ў 100.000 марак
582.2.40:011 — ра
1337. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Рызе Кастуся Езавітава (Бэрлін) старшыні Pa-
ды Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу за 1.09.1919 (вых. №6) зь месячным каштарысам Midi
582.2.40:012 — ра
1338. Заява штабс-капігана Эдуарда БэГГе Радзе Народных Міністраў БНР за 1.09.1919 з справаздачай аб выдатках падчас выкананьня дзяржаўных даручэньняў
582.2.40:014&г — ра
1339. Заява штабс-капітана Эдуарда БэГГе Радзе Народных Міністраў БНР за 1.09.1919 з просьбай аб выплаце грошай паводле прыкладзенай ім справаздачы аб выдатках
582.2.40:015&г-016&г —ра
1340. Рапарт генэрал-маёра Генэральнага Штабу Лявона Давыдава в.а. старшыні Рады Народны Міністраў БНР Васілю Захарку за 2.09.1919 аб ліквідацыі Арганізацыйнага Аддзелу Міністэрства Абароны Беларускай Народнай Рэспублікі
582.2.01:058
1341. Ліст Пятра Крэчэўскага (Бэрлін) Антону Луцкевічу (Варшава) за 2.09.1919
Даражэнькі Антон!
Мушу паведаміць, што ліквідацыя Літоўскай справы затрымлівалась тым, што погляд на разрыў быў ні у усіх адзінакавым. Цяперь усе дайшлі да таго, каб гэты разрыў зрабіць із нутры. Рэзалюцыі і заявы з мейсц даюць право Варонко і другім выйсьці з Тарыбы і Міністэрства, а афіцыяльны прэдстаўнік застаецца бараніць беларускую справу на Літве да тэй пары, пакуль гэта будзе магчыма н Літвіны можэ самі не вышлюць яго з Літвы.
Я, як толькі атрымаю рэзалюцыі і аформлю усе гэта выезжаю з дакладам у Бэрлін і да Вас, калі будзе магчыма у Варшаву, а пасьля, ужо на Бацькаўшчыну, каб з Вашай згоды і можэ згоды Польскаго Ураду прыступіць да скліканьня Рады Рэспублікі
Езавітава мы прызначылі для паездкі у Вайскова-палітычнай місыі у Рыгу, а Варонко у Лондон. Прапазыцыю гэту аб Варонцы унес я, бо яшчэ у Бэрліне у першы мой прыезд я з Вамі абгаварываў гэту справу і Вы нічога не мелі проціў адьезду Варонко у Амэрыку, чы Англію. Думаю, што тут спрэчак не будзе.
У Стакгольм прызначылі Тарашкевіча. Калі усе гэты пункты будуць абсаджаны нашымі людзьмі, то мне здаецца, што мы хучэй пасунем наперад нашу Дзержаўную працу.
У звязку з весткамі па газэтам, нібы згоды Паўночнаго Ураду прызнаньня незалежнасьці і Беларусі будзе дадзен пэўны наказ Езавітаву, каб скарыстаць гэту думку, калі яна есьць у Юдэніча і Лазіонава1.
Думаю, што у звязку з гэтым можна будзе лепш скарыстаць і палякоў, каб збіць іх з непрыемлемага дзеля нас погляду уніі і прымусіць да фэдэрацыі, як роўнага з роўным.
Унутраную справу на Бацькаўшчыне мы будзем вясьці разам з Тэрэшчэнкам, калі яна будзе наогул магчыма і калі сваей экспансывнасьцю і гарачнасьцю не будзе шкодзіць Тэрэшченко. Выпады з яго боку надта шкодзяць еднасьці паміж намі і затрымліваюць працу. Добра было б, каб Вы трошкі стрымалі яго у гэтым напрамку.
Сягоньня я выезжаю у Коўно для ліквідацыі Літоўскіх спраў.
Добро было б, каб да маяго звароту, у Бэрлін ад Вас быў курьер, якій бы даў нам можнасьць арыентавацца у справах Варшавы і выясніць магчымасьць маей працы у сэнсі Рады на Бацькаўшчыне.
3 пашанай да Вас ПКрэчэускі
582.2.35:037&г-038 — ра
1 Ліянозава.
1342. Ліст часовага намесьніка старшыні Рады Народных Міністраў БНР Васіля Захаркі (Бэрлін) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу (Варшава) за 2.09.1919
Сэкрэтна
Пану Старшыні Рады Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мы тут шумім многа. Газэтныя выразкі аб Беларусі прысылаюцца нам зусіх старон. Цяпер павялі атаку каб заставіць немцау прызнаць нас, хаця, пры неапрэделеннасьці германскай палітыкі, у гэты момэнт, зрабіць што лібо рэальнае пакуль што не удаецца.
Тут усе, ад манархістау да камуністау, зрабіліся русафіламі і стаяць на адным поглядзі, — гэто адбудаваньне едынай моцнай Расеі. Много працуюць у гэтым напрамку і расейскіе чарнасоценцы с Гучковым1 на чале. Іх задача саздаць Западны фронт, які пачыная ад Літвы і Беларусі павінен пабеданосна ісьці да Масквы, а потым змацаваушыся павярнуць на палякау, з якімі, як заяуляюць усе расейцы, прыдзецца ваеваць пры усялякіх выпадках і варунках.
Я меу размоу с выбраным ужо глаунакамандуючым дзеля гэтага фронту, Енералам Біскупскім2, з якой выняс надта дрэннае выражэньне. Канешне ў ім гавораць надзеі і думкі усіх тых, якія яго выбралі.