• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Карыстаючы з гэтаго я прапаную абавязкова пачаць перагаворы з Урадам Латвіі аб наданьню нам права ввоза усякіх таварау дзеля загатоукі іх для нашых зямель. У мяне есьць глубокая надзея, што такую згоду мы атрымаем і калі так , то у нас есьць магчымасьць у скорым часе пачаць тарговую зьвязь з Германіей. Справай гэтай павінна заняцца Беларуская Гандлевая Палата, якую трэба адчыніць у Рызе.
    Пакуль яшчэ наша тэррыторыя акупіравана, усе тавары мы зможым перапрадаваць у Пскоускую Обласьць, гэта дасьть магчымасьць нам умацаваць тарговую зьвязь і апрача таго таргоуля падняушы нашу удзельную вагу на Нямецкім Фінансавым Рынку, павялічыць шансы на пазыку, зьяуляясь у той жа час дапамогай нашаму Дзержаунаму Скарбу.
    Маючы добрую тарговую зьвязь, ведома, мы у патрэбны момэнт будзім у сілах даць нашай Старонцы патрэбные тавары.
    Абаротных тарговых суммау для торгу я лічу з нашго боку траціць не давядзецца, а калі і прыдзіцца, то у незначным ліку.
    Як вынік з выжэйсказанаго я прашу Раду Народных Міністрау скарыстаць з Урадоваіі заявы Латвіі і Эстоніі.
    Дзеля чаго патрэбы: I. Абавязкова, як для гэтай справы, так і для другіх, сталае назначэньне прэдстаунікау у Прыбалтыку.
    II.	Па магчымасьці худчэйшая пасылка Вайсковай Міссіі, дзеля абгаварэньня пытаньняу аб мобілізацыі, устанауленьня базы і барацьбе з большавікамі, карыстаючы з партызантскіх атрадау.
    III.	Даручыць прэдстауніку у Латвіі даручыць вясьці перагаворы аб стварэньню Гандлевай Палаты і аб справах, стаячых у звязку з гандлям.
    IV.	Павясьці шырокую працу у кірунку завязаньня зносінау з нямецкімі гандлевымі коламі (як пастаушчыкам) і Рыжскімі і Пскоускімі (як з часовымі патрэбіцелямі).
    V.	Асыгнаваць на выпадак выхода на нашу тэррыторыю з боку Латвіі на пачатак Урадовай Працы Трыста тысячау марак (300.000).
    Калі Рада Народных Міністрау дасьць на гэта прынцыпіяльную згоду, то мною адразу буздя пачата падгатоука правоу і распаражэньняу Ураду а так сама дэтальнае абпрацаваньне сьметы.
    К.Тэрэшчэнко
    582.2.32:002&г-003&г — мк
    1313.	Дыпляматычны пашпарт №52 дыпляматычнага кур’ера БНР Андрэя Якубецкага, выдадзены ў Вільні 20.08.1919
    582.2.46:057&r-058&r — a
    Адзнакі ў пашпарце: 1919.09.09 — дазвол на праезд з Коўна праз Кашадары ў Вільню й назад; 1919.09.10 — дазвол на праезд з Трокаў у Вільню; 1919.09.13 — прапіска ў Варшаве.
    1314.	Суправаджальны ліст пасла БНР на Ўкраіне Аляксандра Цьвікевіча (Варшава) за 21.08.1919, дасланы зь лістом міністра замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі Андрэя Лявіцкага старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антону Луцкевічу за 27.07.1919
    582.2.47:021 — ра
    1315.	Дэклярацыя Ўраду Паўночна-Заходняй Вобласьці Расеі1, Рэвэль, 25.08.1919
    582.1.46:	056 — д
    1	Урад Паўночна-Заходняй Вобласьці пад кіраўніцтвам С.Ліянозава быў створаны ў Рэвэлі 20.08.1919 зь сяброў Расейскай Палітычнай Нарады пры войску Юдзеніча.
    1316.	Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Варшава) Аркадзю Смолічу (Менск) за 24.08.1919
    Варшава, 24/VIII 19 г.
    Дарагі Аркадзь!
    На вялікі жаль я не магу быць цяперака асабіста ў Менску, пабачыцься з табою і абгаварыць наша становііцэ. Ты зразумееш чаму: трэба нарэшці даведацься дамой, дзякуючы таму, што ёсць комунікацыя. Разам з тым лічу патрэбным паведаміць цябе, што я яіцэ істную і ня трачу надзею быць як нахудчэй на Бацькаўіцыне. Я толькі што вярнуўся із-за граніцы, гдзе пакончіў справу з грашмі. Той акрэдытыў, які укр. урад перарабіў па маей прозьбе на Вену і які прывезла Ал[ексючанк]а я рэалізавал і грошы отправіў ў Бэрлін (курс кароны страшэнна паў і мы атрымалі 1 мнл. сто тысяч ням. марак; на польскія маркі гэта трэба лічыць, праўда, больш — сколькі ня ведаю дакладна). По прыездзе ў Вену я связаўся тэлеграфічна з Зайцам і Захаркай і паведаміл іх аб тым, што згодна з маімі перэгаворамі з Тар<ашкевіч>эм трэба абавязкова чверць той сумы перэвесьці праз Варшаву на Беларусь, асабліва ў Менск. Даў аб гэтым дзьве тэлеграмы, — но... ваны адмовіліся даць згоду дзеля таго, што гэта не зусім безрызыкоўная рэч. Таму я з сабою нічога ня правёз, акром невялічкай сумы, якую — пагутарыўшы з А<лексючанк>ай аб тваіх патрэбах — высылаю праз ея цябе. Гэта грошы маей міссіі і я прашу іх вярнуць мне пры першай магчымасьці, бо інакш нельга будзе ехаць далей.
    Наша становііцэ, быўшы і да сей пары надта дрэнным, зрабілася цяперака зусім паганым. А пройдзе яіцэ месяц-другі вано пагоршыцься да нясьцярпімасьці. Мне асабіста натта цяжко тое, што я не маю магчымасьці быць на мейсцу, трымаць связь з тымі жывымі сіламі, якімі мы павінны кіраваць і, наагул, працаваць так, каб быць атпаведным за тое, што робіцца. Бо як не як, а атпаведальнасьць за беларускую працу ў даны момэнт я як Член Ураду нясу, — но гэта толькі голая атпаведальнасць, формальная, якая толькі мучыць і нічога больш. На Бацькаўшчыне штось ці робіцца, выпрацовываюцься modus'bi vivendi, творыцца агулам кажучы якаясь палітыка, за якую я павінен лічыць сабе атпаведным і якой я нават ня ведаю, куды вана гнець. Толькі гэта і безпакойна. Увесь час я павінен круціцца па закардонамі, цягацца з гэтымі праклятымі грашмі і толькі прыпадкова «інфарміравацься» аб падзеях на роднай зямле. Меж іншым такое важнае пытаньне як нашэ становііцэ ў Парыжі — для мяне зусім скрытае, абсалютна аб гэтым нічога ня ведаю, акрым таго, што «Сазонаў згодзіўся на аўтаномію Б(!)» — вось так мне напісаў Заяц. Разьве гэта ня смешна і ня смутна разам?! А меж тым мне прыходзіцца цяперыка весьці сложную ігру. He маючы інфармацыі ад Вас, я даю інфармацыю аб сабе, як даваў я у Парыж і Бэрлін.
    Мне трэба, як Ты ведаеш, зрабіць дзьве рэчы: першае — гэта узнаць напрамак украінскай палітыкі, адносіны да усіх суседзяў і другое — зрабіць у ніх новую пазычку. Якая із гэтых двух мэтаў важнее — ня ведаю; лічу, што для нас ў гэты галодны год важнее будзе другая! 3 гэтымі мэтамі я паехаў на Украіну і на жаль да сей пары не дабраўся куды трэба па
    прычынам Цябе ведамым. Но аб напрамках палітыкі У<краін>ы я ўсёж такі даведаўся. Перш ўсяго у Праге, потым тут у Варшаве і, нарэшці, у Вене. Mae уражэньне — што карты украінскай палітыкі змяшаліся, ваны на пароге далгой калатні і наагул перэжываюць трагэдзію. Уся іх агромная стаўка на Галічыну бадай што да канца пакуль што правалілася. Ня толькі у ніх няма Львова, но німа і Тарнополя. Над Галічыной навісла цёмная хмара. Галіцыйская дэлегацыя ў Парыжі, як і войска на фронце праігралі ігру і цяпер шукаюць выхада1. Як і галіцыйская мірная дэлегацыя, так і наагул ўсе іх палітычныя і грамадзянскія колы — ніколі, ні пад якімі варункамі ня могуть і не згадзяцца з alians'aM з Полывэй. Гэта — як ваны кажуць іх гістарычнае рашэньне, гэта дзіктуецца усем іх жыцьцём, з гэтага грунту ваны ніколі ня зыідуць. Увесь raison d'etre Галічыны — гэта барацьба ня на жызнь, а на смерць з Палякамі. А трэба табе ведаць, што пасколькі вана фармальна звязана з Украінай Саборнай2, настолькі ў гэтым пытаньні, — што датычыцца Польшы — у нея рукі развязаны. Больш таго: як я добра ведаю памеж Пятлюрай і Галічанамі ёсьць умова аб тым, што украінска-польскую палітыку робіць толькі Галічына і Наддняпранская Украіна павінна прыкладаць да гэтай працы толькі сваю печатку. Што датычыцца да украіна-расейскіх, румынскіх і прочых адносін, то тут права голасу маець выключна Украіна Надднепранская і да усяго таго што будзець зроблена ў гэтым кірунку — Галічане бэзварункова далучаюцца. Цяперыка, у даны момэнт, як цябе ведама робіцца зусім наадварот: Галіцыя гаворыць і фактычна працуець у керунку збліжэння з Расеей, а Пэтлюра выслаў дэлегацыю ў Варшаву для якіхсці перэгавораў. калі усе гэта робіцца не па ўзаемнай згодзе — можэ выйсьці вялікая трагэдзія. Аб тым, каб згода была — я не бачыў. Скарэй наадварот. Адносіны меж абодвымі старанамі сільна завастрыліся; прынаймсі такое ўражэньне робіць уся заграніца; як фактічна палажэнне ў Каменце-Падольскам, на жаль ня ведаю. Дзеля таго, што Галічына і Беларусь адносна да Польшы бадай што ідэнтычны, с той толькі разніцэю, што Галічына ва многа раз арганізованне і сільнее нас — я лічу, што яе рэшэнне для нас больш як цекавае. I дзеля гэтага трэба многа падумаць аб тым, як быць нам с Польшай! Што трэба выкарыстаць её як сілу «протнво-россійскую» — гэта факт. Но адразу ісьці ў ея палон — гэта гістарычная абмылка. Пакуль што я, як Член Ураду беларускага ўстрымліваюся ад адказу на пытаньне аб адносінах да Польші, стая прынцыпіальна на грунце фэдэрацыі з Украінай, і як худшага зла — з Расеей. Адказ на гэта пытаньне дам па прыездзе ў Менск.
    Я выезжаю дамой3, а аттуль ў Камянец-Падольск. Аб сваем прыездзе праз Варшаву пастараюся даць табе вестку.
    Высылаю табе праз Алекс<ючан>ку для працы ў Менску заімаабразна — дзесяць тысяч польскіх марак (10.000 п.мк.). Якія вярні пры першай магчымасьці. Бэрлін цяпер маець адзін мілліон сто тысяч ням. марак. Лічу, што скора прышлюць грошы ў Менск. Аб новым займе у Ўкраінцеў я пакуль што не гаварыў, но надзею на добры канец маю.
    Напішы мне абавязкова ліст у Астрог як найхудшэй аб тым што робіцца і якія ў ўсех думкі. Ліст атпраў праз Алексючанку.
    Аляксандр
    ІЦырае прывітанне Роднай Беларускай земле і ўсім Таварышам. Пакланіся асобна Раку-Міхайлоўск...
    АЦ
    PS. Я прасіў Зайца і Захарко, каб выдалі Алек<сючан>це награду за паездку ў ліку месячнай пэнсіі. У лік гэтай награды я авансам выдаў ужо 1.000 карон (500 мар.). Калі будзеш мець магчымасць выдай ей, будзь ласкаў, апошнюю частку (1.200 марак). АЦ
    582.2.34:001&Г-002&Г — ра
    1 Маюцца на ўвазе спробы палітыкаў Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР) дамагчыся ў Парыжы прызнаньня з боку вялікіх дзяржаваў. Спробы гэтыя скончыліся няўдачай — 25.06.1919 Рада Чатырох фактычна перадала тэрыторьію ЗУНР (Усходнюю Галічыну) пад польскі кантроль. 2 Саборная Ўкраіна — злучаныя Актам Саборнасьці за 22.01.1919 году ў адну дзяржаву Ўкраінская Народная Рэспубліка (Наддняпранская Ўкраіна) і Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка (Усходняя Галічына). Дзень 22 студзеня адзначаецца ўкраінцамі як галоўнае нацыянальнае сьвята (22.01.1918 году 4-тьім Унівэрсалам Украінскай Цэнтральнай Рады была абвешчаная незалежнасьць Украіны). 3 У Астрог.