Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Тымчасовы старшыня Захарко
Дзержауны пісар Заяц
582.2.46:117 —рк
1310. Нататкі старшыні Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы Антона Луцкевіча (Парыж) за 17.08.1919
17 жніўня 1919. Парыж. Сягоньня член Дэлегацыі, Ознобішын, заявіў мне: «Маклаков1 сказаў мне, што Беларусь, ня гледзячы на ўсё, будзе падзелена. — «Аднак — дадаў Маклаков — не турбуйцеся з гэтае прычыны: гэта будзе не на доўга!»».
Старшыня Дэлегацыі
Ант. Луцкевіч.
582.2.33:034
1 Васіль Маклакоў — амбасадар дэмакратычнае Расеі ў Парыжы.
1311. Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 20.08.1919
Журнал
пасядзэньня пры учасьці Тымч. Намесьніка Рады Нар. Мін. В.Захарко, Кіраўніка Міністэрства Унутр. Спраў К.Терэшчэнко і Дыпл. Прэдст. ў Бэрліне, Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца
м. Бэрлін
20 жніўня 1919 г.
Слухалі Пастанавілі
1. Даклад п. Терэшчэнко аб тым, 1. Лічучыся з тым значэньнем, якое што глаўная мэта паездкі яго ў Латбудзе мець конфэрэнцыя, прыла404
вію і Эстляндзію была тая, каб адстаіваць права Беларусі на запросіны яе прэдстаўнікоў на прэдстаячую у хуткім часе канфэрэнцыю «недзержаўных нацый». Як Міністр Загранічных спраў Латвіі, так і Эстоніі заверылі Терэшчэнко, што яны будуць адстаіваць права Беларусі на учасьце ў гэтай канфэрэнцыі, якая будзе адыгрываць у жыцьці маладых дзержаваў агромную ролю і што яны лічуць, што ў гэтым выпадку Беларусь ня будзе абойдзена.
2. Справу аб аддачы Латвіей базы і кавалак фронту дзеля беларускіх фарміровак на тэррыторыі Латвіі. Нічога ні маючы прынцыпіальна проці аддачы нам базы, Урад Латвіі прасіў дзеля дэтальных абгавораў прыслаць спэцыальную вайсковую камісію. (Атказ Мініст. Загр. Спраў за 13/УПІ далучаецца і копія мэмарыялу1).
жыць усіх спосабаў, каб прэдстаўнікі Беларусі на гэту конфэрэнцыю былі запрошэны.
2. Дзеля ведзеньня далейшых перагавораў з Урадам Латвіі аб беларускіх фармаваньнях на тэррыторыі Латвіі лічыць патрэбным туды паслаць нашу спэцыальную вайсковую місію.
3. Прызнаць на паказаных п. Терэшчэнкай варунках мабілізацыю беларусаў у Латвіі пажаданай, прычым сфармаваныя такім спосабам белачасьці павінны, як толькі ла-
тышская армія выйдзе на беларускую тэррыторыю, — цаліком перайсьці пад загад Беларускаго Ураду, аб чым павінна быць зроблена з Урадам Латвіі падробная умова.
3. Справу аб утварэньні беларускіх вайсковых часьцей ў латышскай арміі. У звязку з агульнай мабілізацыей ў Латвіі (хаця беларуеы і не падлягаюць гэтай мабілізацыі), п. Терускія рэшчэнко падаў Латвійскаму Ураду заяву, у якой высказаў пажаданьне, каб мабілізаваць і беларускіх грамадзян пад варункам, аднак, фармаваньня з іх асобных беларускіх часьцей з нізшым афіцэрскім саставам.
(Копія заявы далучаецца2).
4. Справу аб прыватных перэгаворах п. Терэшчэнко з кн. Лівэнам3 аб фармаваньні беларускіх атрадаў пры яго корпусе, прычым кн. Лівэн абецаў аб гэтай справе даць падробны адказ на адрэс Беларускаго Пасольства ў Бэрліне.
5. Заяву п. Терэшчэнко аб тым, што Міністры Загр. Спраў як Латвіі, так і Эстоніі заявілі яму ад імені памя-
4. Прыняць да ведама.
5. Прыняць ніадкладаючы ўсе меры аб пераходзе грамадзкай ўлады на асвабоджаных праз войскі Латвіі і
нёных Урадаў, што яны далёка за беларускі рубеж ня пойдуць, а толькі пастараюцца адваеваць ад бальшэвікоў неколькі паветаў Вітэбскай губ, якія перададуць беларускаму Ураду пад яго загад. Войскі Латвіі і Эстоніі застануцца на бальшэвіцка-беларускай граніцы, покуль Урад Беларускі ні зарганізуе сваіх часьцей дзеля абароны ад бальшэвікоў і тым самым замены войск Латвіі і Эстоніі, якія будуць адцягнуты на сваю тэррыторыю.
Эстоніі землях і просіць Кіраўніка Міністэрства Унутр. Спраў прэдставіць дэтальны даклад аб арганізацыі беларускай улады ў гэтых асвабоджаных мейсцах і аб патрэбных для тамашняй працы срэдствах.
6. Справу аб адчыненьні Беларуска го Консульства ў Рызе, на што дана пісьменная згода Ураду Латвіі. У звязку з працай для беларускаго-
6. Лічыць Беларускае Консульства у Рызе адчыненым з астаўленьнем часова вып. абавязкі консула Б.Шымковіча.
Консульства, да якой варункі вымагалі прыступіць ніадкладаючы, п. Те-
рэшчэнко змушаны быў адразу, да назначэньня пастаяннаго ў Рызе консула, назначыць вып. аб. консула паруч. артыллерыі Б.Шымковіча, які і прыступіў адразу да працы.
7. Справу аб назначэньні вызваннаго 7. Падпалкоўнка Шолкаваго, пакуль тэлеграммай з Прагі падпалк. Шоляму ня будзе даручана выпаўненьне каваго 17/VII1. адказнай вайсковай справы, назна-
чыць з 20 гэтаго жнівеня штаб-афіцэрам дзеля даручэньняў і камандзіровак пры Радзе Народных Міністраў з пэнсыяй адну тысячу пяцьсот (1.500) марак на месяц; рэшта на агульнай аснове.
Л.Заяц К.Терэшчэнко Захарко
582.2. 01:048&г-049 — ра
582.2. 01:054 — мк
1 Дакумэнты №№1289 і 1305. 2 Дакумэнт №1306. 3 Князь Анатоль Лівэн — камандуючы добраахвотнымі расейскімі аддзеламі арганізаванага немцамі ў Латвіі Балтыйскага Ляндэсвэру.
1312. Справаздача дыпляматычнага прадстаўніка БНР у балтыйскіх краінах Кузьмы Цярэшчанкі (Бэрлін) Радзе Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі за 20.08.1919
(да журналу пасядз. 20.08.1919) У Раду Народных Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі.
У час маіх візытау Міністру Загранічных Спрау Латвіі п. Мееровіцу, апошнім было заяулено, што «войско Латвіі, пасьля аслабаджэньня Латвіі прадзвінуцца на беларускія землі і гэтакім чынам будуць аслабаджэны ад большавікоу паветы Люцынскі, Дрысненскі, Себежскі, а можа і место Полацк. На Беларускай Зямлі Латвійскія войскі будуць затрыманы да часу, пакуль Беларускі Урад не зорганізуе сваей вайсковай сілы, здольнай затрымліваць націск большавікоу. Што-жа датыкаецца цывільнай улады, то яна будзя адразу перадана Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.»
У гэтакім жа сэнсі былі зробляны заявы і Міністрам Прэзыдэнтам Латвіі п. Ульманісам і Міністрам Загранічных Спрау п. Поскэ.
Важнасьць гэтай заявы даказываць лічу не патрэбным, бо гэта зьяуляецца напрамкам нашай палітыкі, асабліва калі прыняць пад увагу, тоя, што гэтакім чынам мы выйдзем на нашу зямлю з боку, з якога польскіе уплывы не маюць ніякой вагі.
Толькі хачу падчаркнуць, што хутчэйшае наданьне жыцьця гэтай заяве залежыць так сама і ад нас самых.
Па моему, мы павінны той, ці другой дарогай памагчы войскам Латвіі і Эстоніі ачысьціць нашу тэррыторыю. Усе гэта павялічыць тыя сымпатыі, якія маюць да нас Латышы і эстонцы.
Дапамога па асвабаджэньню нашай тэррыторыі мажліва з двух бокау: 1. Мобілізацыя грамадзян Беларускай Народнай Рэспублікі, жывучых у Латвіі і 2. Барацьба з большавікамі у іхнім тылу з дапамогай нашых партызанау (Зяленая армія).
Як я ужо дакладывау у вуснай справаздачы, за бытнасьць маю у Латвіі мною было у пісьменнай форме высказано пажаданьне Ураду Латвіі зрабіць мобілізацыю грамадзян беларусау. Але Міністэрства Абароны Латвіі, пры усей карысьці для яго у гэтым, пакуль-што на гэта не згаджаецца. Прычына таму — небязпека за нашу палітыку, якая, па іхніх думках, кфуецца у Расею. He аднаразова і мне паказывалі пальцам на нашу зьвязь з расейскімі генэраламі, адзін з якіх, Давыдоу, зьяуляецца кірауніком нашай аружжнай сілы. Думку аб зьвязах з расейцамі пераказываюць літоуцы, бо у Рызе вядомы прыезд п. Давыдова у Коуну і што адказ літвіноу у дзелі дзеля фармаваньня нашай арміі, як бы так сама, быу вызваны недаверьем к генэралу Давыдову — як кірауніку нашай вайсковай справы. Гаварылось і аб Кандратовічу, але не з такім націскам.
Я лічу вельмі патрэбным як найхутчэй сапрауды развязацца з Давыдовым аб чым шырока апавесьціць у Прыбалтыцкай Прэссі, гэта паможа справі і пытаньню аб організацыі беларускіх часьцей у латвіцкай арміі, прыме рэальныя формы.
Дэтальная абпрацаваньне варункау організацыі гэтакіх часьцей павінны быць вырабляны Вайсковай Каміссіей, па можнасьці у скорым часе, якая павінна выехаць у Латвію.
Вайсковая Каміссія павінна так сама абпрацаваць і плян барацьбы з большавікамі з дапамогай партізанау, а така сама і абгаварыць з Латышскім Урадам пытаньне аб ваеннай базі, на выпадак магчымасьці організацыі беларускіх дзержауных войск.
Што датычыць к выходу на беларускія землі, то ен павінен вясьціся у напрамку падгатоукі організацыі Урадовай Улады і загатоукі рэчау для жыхарау, аслабаненных мясцоу краю.
Лічучыся з тым, што у аслабаняемых паветах і местах, у час панаваньня Расейскаго Часоваго Ураду, былі праведзены выбары у земскія і мястовыя самаупрауленьня, я прапаную прызваць гэтыя інстытуцыі да жыцьця звязаушы іх з Урадам Рэспублікі, часова назначаемымі Урадовымі Камісарамі на паветы, якім і даручыць кіраваньне усіх устаноу, згодна палітычнаму напрамку Ураду.
Да часу, пакуль жыцьце у аслабаненных паветах не увойдзя у нармальныя калавіны, уся міліцыя павіна быць пад загадам Ураду, як гэта цяпер істнуе у Латвіі. Агулам наша палітыка у гэтай часьці не павінна рожніцца шмат ад палітыкі латышоу.
Ведама, што апрыч інстытуцыі зямельнай ад Міністэрства Унутранных Спрау, адразу жа трэба будзя адчыніць і аддзелы усіх другіх міністэрствау, асабліва Судзебны.
Развіваць дэтальны плян організацыі у гэтым дакладзе я не буду, бо гэта патрабуя грунтоунае абпрацаваньне законау (часовых правоу), да працы якой я прыступлю, калі атрымаю згоду на гэта ад Рады Народных Міністрау.
Вялікую дапамогу у справе Дзержаунаго Будауніцтва на нашых землях дасьць наша падгатоуленнасьць к снабжэньню Края прадуктамі прадавольствія і іншымі рэчамі першай патрэбы пры народным жыцьцю, асабліва зернятамі. Гэта паможа нам атрымаць ад селянства ізбыткі прадавольствія патрэбнаго для мест.
Магчымое папауненьне Нашаго Краю прадуктамі з Антантскай дарогі (пазычка у Парыжу) і завязаньне гандлевых зносінау гандлевымі коламі. на апошнім я троха затрымаюся. Справа у тым, што Антанта робіць рожныя уверткі, каб толькі не дапусьціць Германію да б. Рускаго рынку. Так у Рэвель, праз які корміцца Пскоуская Обласыдь, зусім не прапускаюцца тавары Германіі. А у Рыгу хоць і праходзяць нямецкіе тавары, але у вельмі незначным ліку, бо Урад Латвіі, не хочучы дражніць Антанту, не падтрымлівая гандлевай зьвязі з немцамі.
3 другога боку германскія колы так сама стараюцца як найхудчэй завязаць таргоулю з расейскімі обласьцямі.