Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Журнал
пасядзэньня пры учасьці час. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў — В.Захарко, Дыплёмат. Прэдстаўніка, Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца і Радніка Місіі — Е.Белевіча
м. Бэрлін
28 ліпеня 1919
Слухалі Пастанавілі
1. Заяву п. К.Тэрэшчэнко, паслана1. Прыймаючы пад увагу, што пасылго ў Латвію і Эстонію дзеля завязака Кіраўніка Міністэрства Унутрэн. ньня дыплёматычных адносін з гэСпраў К.Терэшчэнко ў Латвію і Эстымі Дзержавамі. тонію з’яўляецца часовай і толькі
2. Заяву Терэшчэнко аб размовах з старшынёй Латвійскаго Ураду Ульманісам аб фармаваньні беларускаго атраду на тэррыторыі Латвіі.
3. Заяву ваенна-дыплёматычнаго кур’ера п. Бэгге аб выдачы яму авансу у лік належнай платы за яго працу пры К.Терэшчэнко, лічучы, што працуе ён ад 20 чэрвеня.
Л.Заяц Захарко Белевнч 582.2.01:039&г — ра
дзеля завязаньня прыязных адносін для будучай нашай супольнай з гэтымі Дзержавамі Дыплёматычнай працы і што назначэньне сталаго туды прэдстаўніка ўсецэла залежыць ад Старшыні Рады Народных Міністраў і Міністра Загранічных спраў, які аб заяве Терэшчэнко паведамлены ў Парыжы, — прасіць п. Терэшчэнко, закончыўшы як найхудчэй завязаньне прыязных адносін з Латвіей і Эстоніей, зараз жа вярнуцца для ўнутрэннай працы на Бацькаўшчыне. На падставе вышэйсказанаго адпада[неца] пытаньня аб высылцэ яму грошы і аб назначэньні урадовых асобаў на Балтыцэ.
2. Прасіць К.Терэшчэнко заручыцца згодай Ураду Латвіі на пазваленьне фармаваць нашы атрады на тэррыторыі Латвіі тады, як з нашага боку магчыма будзе фактычна пачаць фармаваньне.
3. Разрахунак павінен з п. Бэгге зрабіць п. Терэшчэнко; тут жа выдаць ў лік належнай платы п. Бэгге восемсот (800) марак, вывеўшы іх у расход па сьмеце латвійскай Дэлегацыі.
1284. Цыркулярны ліст дзяржаўнага кантралёра БНР Лявона Зайца за 28.07.1919 у справе аплатаў штатных служачых
582.2.40:002 — ма
1285. Ліст Страявога Аддзелу Міністэрства Абароны Літвы міністру беларускіх справаў Язэпу Варонку за 30.07.1919, дасланы разам з «Часовым Палажэньнем аб Беларускім Бюро пры Генэральным Штабе»
582.2.06:003 — ма
1286. Часовае Палажэньне аб Беларускім Бюро пры Генэральным Штабе Літоўскага Войска
582.2. 06:009 — рк
1287. Пратакол паседжаньня Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 31.07.1919
Журнал пасядзэньня пры учасьці час. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў В.Захарко, Дзержаўнаго Кантралёра і Пасла ў Бэрліне Л.Зайца, Члена Midi ў Бэрліне Е.Белевіча і начальніка Арганізацыйнага аддзелу Міністэрства Абароны гэнэр.-маіора Давыдава 31 ліпеня 1919 г.
Слухалі Пастанавілі
1. Справу аб скарачэньні штатаў 1. Дзеля магчымасьці ліквідацыі АдАрганізацыйнага Аддзелу Міністэрдзелу з 1 верасьня (сентябра), сьмества Абароны БНР (Даклад далучату на жнівень зацьвердзіць у такім ецца) відзе:
1) Начальнік аддзелу — З.ООО.м
2) — канцэл. — 1.500.M
3) 06. афіц. дзеля даручэн. 1.200., 4) кватэра, асьв., атапл. — 1.000., 5) канцэлярскія выдаткі — 100., 6) Начальнік артыл. часьці — 2.000., усяго — 8.800. м
Уах гэтых асоб, апроч начальніка аддзелу, які застаецца экспэртам вайсковым пры Радзе Народных Міністраў, уперадзіць аб гэтым; уперадзіць так сама і аб кватэры, што з 1 верасня яна асвабадзіцца. Апроч таго заплаціць Ротмістру Некрашэвічу і харунжаму Авэрскаму па 600 мар. да 15 жнівеня, з якога часу лічыць абодвух звольненнымі. машыністку аддзелу перавясьці 31 жнівеня на службу Дыплёматычнай Midi ў Бэрліне на пэнсыю 900 мар. 3 1/ІХ усе звольненыя ад службы аддзелу асобы ніякай дапаўніцельнай платы ні атрымовываюць.
Л.Заяц Захарко Белевнч Г.М. Давыдовь 582.2.01:040&г — ра
1288. WeiBruthenisches Presseburo (Berlin W.15, Kaiser-Allee 209). Extra-Ausgabe. Nr.12. 31.07.1919
Bolschewistische «Selbstbestimmung». — Abreise des Prasidenten des Ministerrates der WeiBruthenischen Volksperublik zur Friedenskonferenz. — WeiBruthenischer KongreB der Gouvernements von Wilna und Grodno. — Polnische Wirtschaft in WeiBruthenien. — Antibolschewistische Bauernaufstande in WeiBruthenien. — Betriigerische Politik. — Protest der WeiBruthenen gegen
den polnischen Imperialismus. — Der bolschewistische Terror. — Nachrichten aus Paris. — Wann hat es endlich mal ein Ende? — Ausschreitungen der Polen in WeiBruthenien. — Die Forderung des Wilnaer Gouvemementsrada an die Okkupationsbehorden. — Protest der polnischen Sozialisten
582.2.42:043&r — d
1289. Мэмарандум дыпляматычнага прадстаўніка БНР у балтыйскіх краінах Кузьмы Цярэшчанкі (Рыга) прэм’ер-міністру Латвійскай Рэспублікі Карлісу Ульманісу за 31.07.1919 з просьбай аб дапамозе ў барацьбе з бальшавікамі, аб выдзяленьні пункту для арганізацыі вайсковае базы і ўчастку баявога фронту для выхаду на сваю тэрыторыю і ў справе адкрыцьця Консульства БНР у Рызе
582.2.32:005Лг-007 — мк
582.2.32:031&Г-033 — мк
582.2.52:101 &г-102&г — мк
1290. Праект сакрэтнага дагавору паміж Беларускай Народнай Рэспублікай і Ўкраінскай Народнай Рэспублікай аб тайным палітычным саюзе, складзены ў Парыжы ?.08.1919
ЗУСІМ СЭКРЭТНА
ПРА[Е]КТ
Парыж, ... жніуня 1919
Кіруючыся да аб’еднаньня на грунці дзяржаунай фэдэрацыі Беларускай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі, ніжэйпісаныя прадстаунікі абедзьвых дзяржау прызналі патрэбным ужо цяпер прыступіць да чыннага супрацоуніцтва іх урадау і ад імя гэтых урадау зрабілі гэтакую умову:
I. Урады Б.Н.Р. і У.Н.Р. завязываюць тайны палітычны саюз дзеля супольнай абароны і умацаваньня дзяржаунай незалежнасьці абедзьвых рэспублік.
У мысьль гэтага абодва урады абязываюцца:
а) аказаць сабе узаемную помач у палітычнай рабоці заграніцай;
б) устанавіць пастаянны контакт паміж прадстауніцтвамі Б.Н.Р. і У.Н.Р. у сталіцах вялікіх дзяржау, утварыушы там мяшаныя беларуска-украінскія камісіі дзеля супольнага разгляду і абмярковываньня супольнай палітычнай работы;
в) даваць сабе узаемна фінансовую і эканамічную помач;
г) апрацаваць і прыняць на аснове здаволеньня абапольных інтарэсау беларуска-украіяскую тарговую конвэнцыю.
II. Дзеля улажэньня гранічных спорак абедзьве дзяржавы згаджаюцца палажыць у аснову разгранічэньня Беларусі і Украіны гэткія прынцыпы: разгранічэньне мае быць праведзена паводлуг этнаграфічнага прынцыпу з эканамічнымі папраукамі на аснове узаемных компэнсацый; пры немагчымасьці дайсьці угоды гэткай дарогай спорка разьвязываецца плебісцытам і міжнародным палюбоуным судом.
III. Б.Н.Р. i У.Н.Р. завязываюць ваенны саюз дзеля абароны тэрыторыі іх — у першы чарод дзеля вызваленьня ад большэвіцкай акупацыі.
Асновы і аб’ём ваеннага саюзу маюць быць выпрацованы спэцыяльнай камісыяй, зложанай з прадстаунікоу абодвых умауляючыхся урадау, і уложаны у асобную конвэнцыю.
Гэта умова — апрача пункту II — есьць тайная і можа быць поунасьцю або часьцямі апублікована не йначэй, як за згодай абодвых урадау.
582.2.34:003&г — мк
Дакладная дата невядомая.
1291. Кароткая даведка аб гаспадарцы Беларускай Народнай Рэспублікі
582.2.33:048,030 — мк анг
582.2.33:044-045 — мкфра
Парыж. Дата невядомая.
1292. Мэмарыял аб беларускай прэсе, складзены Антонам Луцкевічам (?)
582.2.33:041-043 — мк фра
Парыж. Дата невядомая.
1293. Параўнаўчая табліца плошчы й колькасьці, шчыльнасьці й прыросту насельніцтва ў дзяржавах, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі
582.2.33:047 — мк рас
Парыж. Дата невядомая.
1294. Табліца сельскагаспадарчае прадукцыі Беларусі (па губэрнях)
582.2.33:050 — мк анг
Парыж. Дата невядомая.
1295. Каштарыс прыбыткаў і выдаткаў Літоўскага Бюро Друку за верасень-сьнежань 1919
582.2.50:007&г — мк
Дата невядомая.
1296. Пратакол паседжаньня Надзвычайнай Дыпляматычнай Midi Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 4.08.1919
Журнал
заседаньня пры учасьці Час. Намесьніка Рады Народных Міністраў В.Захарко, Дыплёматычнаго Прэдстаўніка і Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца і Радніка Midi Е.Белевіча м. Бэрлін, жніўня 4 дня 1919 г.
Слухалі
1. Справу аб ліквідацыі беларускіх установаў пры Літоўскім Урадзе, ў зьвязку з магчымасьцю разрыва з Літвою, дзеля яе аннэксыаніцкіх тэндэнцыяў, выражаючыхся у жаданьні прылучэньня Гродзеншчыны і Віленшчыны да Літвы.
Пастанавілі
1. Зложыўшыяся абставіны у звязку з тым матэр’ялам, які ў нас ёсьць, — таковы, што разрыў з Літвінамі канешне павінен быць зроблены. У звязку з разрывам, ліквідацыя міністэрства беларускіх спраў Літвы павінна быць праведзена так: 1) Запрапанаваць п. Варонко выехаць у Бэрлін для супольнай працы пад загад Тымч. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў. 2) Запрапанаваць п. Крэчэўскаму, посьле перэсылкі поўнаго пісьменнаго адчоту аб працы на Літве і аб разрыве, паехаць дзеля працы на Беларусі, асабліва прыймаючы пад увагу яго становішчэ Сэкрэтара Рады Рэспублікі. 3) Запрапанаваць п. Езавітаву застацца ў Коўні нашым (Беларускаго Ураду) неафіцыальным прэдстаўніком, дзеля абароны беларускіх інтэрэсаў на Літве і дзеля зьвязі паміж мэтрополіяй і Урадам; п.знсыя яму назначаецца ў ліку дзве тысячы (2.000) марак на месяц. Калі бы гэта была па якім прычынам німагчыма, то запрапанаваць яму як члену Рады выехаць разам з п. Крэчэўскім для працы на Бацькаўшчыну. 4) Запрапанаваць п. Ластоўскаму выехаць на Бацькаўшчыну для нацыанальнай працы і па выдавецтву, назначыўшы яму пэнсыю, якую ён будзе атрымовываць з Дзержаўнай Кассы, адну тысячу пяцьсот (1.500) марак на месяц.
У звязку жа з ліквідацыей міністэрства беларускіх спраў, ассыгнаваць Прэдстаўніку на Літве Крэчэўскаму пад атчот аванс у ліку дзесяці тысячаў (10.000) марак для выдачы заштатнаго утрыманьня тым служачым міністэрства, якія ні застануцца на літоўскай службе. Заштатнае утрыманьне павінна быць выплачэна служачым ў ліку іх месячнай пэнсыі
і толькі пад варункам калі ад Літоўскаго Ураду п. Варонкай ня будуць атрыманы для ліквідацыі належныя грошы. Hi водзін із служачых міністэрства у данны момэнт, у звязку са станам нашай Дзержаўнай кассы, прыняты на службу БНР быць ня можэ.
2. Справу аб назначэньні п. Крэчэў2. Прыймаючы пад увагу, што з разскаго прэдстаўніком Беларускаго рывам з Літвой функцыі п. КрэчэўУраду на Бацькаўшчыне. скаго як прэдстаўніка на Літве, за-
кончуцца, назначыць яго паўнамочным прэдстаўніком Ураду, дзействуючым на правах міністра бэз партфелю на Бацькаўшчыне.