• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Але, браткі, мне ня сумна. Навакола нас жыцьцё і барацьба. I справа нашая расьце калі ня нашымі высілкамі, дык праз гістарычную канечнасьць.
    Вось што трэба, — паслаць некага у Англію і Амэрыку. Можаб Цьвіка? Тэрэшчанка выехаў у Рыгу і Рэвяль. Ковенскія хацелі з літвінамі сварыцца, ды спыніліся. I добра зрабілі.
    Інформуйце нас як найчасьцей, асабліва аб Парыж. Копію лісту перашлеце Антону. Між іншым. Скірмунт кажуць выехаў у Парыж.
    Бывайце здаровы
    582.2.46:011&г-012&г — ра
    1	Польскія войскі ўвайшлі ў Менск a 10 гадзіне вечара 8.08.1919, г. зн. яшчэ ў дзень напісаньня ліста. 2 Аўтар артыкула «Правам ці мячом» (Родны Край (Горадня). №6. 10.07.1919) — ЯнкаЧарапук. 3 Газэта «Беларуская Думка» зачыненая на №56 (27.07.1919). 4 Вайсковая Камісія Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны была абраная на паседжаньні Рады 2.08.1919 у складзе: Павел Аляксюк, Янка Станкевіч, Аляксандар Галавінскі, Язэп Кушаль і Бондар Нарушэвіч, кандыдат Леў Зубец (Беларускае Жыцьцё. №9. 4.08.1919). 5 Б.Тарашкевіч абраны старшынём Рады замест К.Душэўскага, які адмовіўся ад па-
    сады з асабістых прычынаў у выніку крызысу ў ЦБРВіГ (Беларуская Думка. №46. 16.07.1919). 6 Курсы адбываліся 16.07-1.09.1919, іх скончылі 154 чалавекі.
    1303. Тэатральная праграма: «Невннно-осужденный», драма Лнсенко-Коныча; «Нвановь Павель», фантастнческая опера Раппопорта
    582.2.36:038 — д
    3 папераў Язэпа Варонкі. Дата невядомая.
    1304. Пратакол паседжаньня Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 9.08.1919
    Журнал
    пасядзэньня пры учасьці Тым. Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністраў В.Захарко, Дыпл. Прэдст. Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца і Члена Місіі Е.Белевіча
    м. Бэрлін 7 жніўня 1919 г.
    Слухалі	Пастанавілі
    1.	Заяву Старшыні Рады Народных 1. Прыймаючы пад увагу, што ў данМіністраў п. Луцкевіча, што для ны момэнт п. Луцкевіч, апроч раней працы ў Парыжы, у звязку з закупузятых сто тысячаў марак, павінен кай для Беларусі тавараў з амэрыужо атрымаць высланыя яму 12/VII канскіх складаў на 100.000.000 франшэсьцьдзесят восем тысячаў сто семкаў, патрэба яшчэ 500 тысячаў мадзесят пяць марак 30 пф. і 27/VII рак, бо ён да гэтаго часу, ні гледзю-праз кур’ера Стоша сто трыдцаць тычы на ўсе нашы пасылкі, нічога ні сячаў марак, а ўсяго павінен атрыатрымаў.	маць 198.175,30 — дзеля гэтаго вы-
    слаць яму да ліку прасімых 500 тысячаў яшчэ з п. Раднікам Е.Белевічам трыста адну тысячу восемсот двадцаць чатыры маркі 70 пф., такім чынам за Дэлегацыяй у Парыжы лічыцца аванс усяго ў ліку шэсьцьсот тысячаў марак.
    Л.Заяц Захарко Белевнч
    582.2.01:047 — ра
    1305. Ліст міністра замежных справаў Латвійскай Рэспублікі Зігфрыда Мэеровіца (Рыга) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у балтыйскіх краінах Кузьму Цярэшчанку (Рыга) за 13.08.1919
    Gouvernement Provisoire de la Lettonie.
    Ministere des Affaires Etrangeres.
    MONSIEUR LE REPRESENTATIVE DIPLOMATIQUE DE LA REPUBLIQUE RUTHENIENNE.
    13 aout 1919
    Nr. 1745.
    Monsieur,
    J'ai 1'honneur de vous confirmer votre memorandum du 31 juillet a.c.
    Le Gouvemement de Latvia est persuade que d'accord avec le Gouvernement de la Ruthenie, il trouvera des moyens pour conserver la souverainete des pays envers 1'ennemi et d'avoir la satisfaction du travail commun.
    A 1'heure actuelle oil la quantite et la formation des troupes Ruthemennes n'est pas encore fixee, le Commandement Supreme de Latvia se trouve dans 1'impossibilite de decider definitivement la question touchant la dislocation des troupes sur une section du front.
    La nomination d'un consul Ruthenien a Riga serait tres desirable, de meme que la possibilite d'informations reciproques plus intensives.
    Je vous prie d'agreer, Monsieur, 1'assuration de ma consideration la plus distinguee.
    Z.A.Meierovic
    MINISTRE DES AFFAIRES ETRANGERES.
    582.2.32:001 — ма
    1306.	Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у балтыйскіх краінах Кузьмы Цярэшчанкі (Рыга) міністру замежных справаў Латвійскай Рэспублікі З.Мэеровіцу за 7.08.1919 з прапановай ахапіць мабілізацыяй у латвійскае войска грамадзянаў Беларусі з выдзяленьнем іх у асобныя часткі
    582.2.32:004 — рк
    Дакладная дата невядомая.
    1307.	Пагадненьне аб межах паміж Урадамі Беларусі й Латвіі (Парыж, ??.08.1919)
    ACCORD INTERVENU
    ENTRE LES GOUVERNEMENTS BLANC-RUSSIEN ET LETTON
    Les Representants a Paris, des Gouvernements de la Republique Democratique de la Russie-Blanche et de la Republique de la Lettonie, viennent de conclure un accord au sujet des frontieres a etablir entre les deux Etats.
    Les principes adoptes par les Representants de deux Republiques sont les suivants:	.	A z .
    1° Constituer entre la Russie-Blanche et la Lettonie, de deux cotes de la Frontiere provisoire, une zone ethnographique incontestable.
    11° Les territoires contestes doivent etre repartis d apres le principe ethnogra­phique.	.
    111° Au cas ou la Commission ne sera pas d'accord sur 1 attribution dune zone contestee a un de deux Etats, cette question sera tranchee par un plebiscite.
    IV° Dans ses rectifications economiques de la frontiere ethnographique la Commission sera guidee par le principe des compennsations par consentement mutuel.
    V° Si la Commission ne tombe pas d'accord sur cette question ou si les Gouvemements respectifs de deux pays ne confirment pas sa decision, cette demiere sera demandee au Tribunal International.
    La Commision sus-mentionnee sera ёійе par les Gouvemements des deux Etats et elle accomplira son travail sur I'emplacement meme ou seront tracees les frontieres.
    582.2.33:084 — мк фра
    582.2.38:078 — выцінка з газэты^
    Дакладная дата невядомая. 1 Accord intervenu entre les gouvemements BlancRusien et Letton. «L'Armee Verte» en Russie-Blanche // Revue Parlementaire (Paris') IC AO mm	'	’’
    1308.	Пратакол паседжаньня Надзвычайнай Дыпляматычнай Mi­di Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне за 16.08.1919
    Журнал
    пасядзэньня пры учасьці Тымч. Старшыні Рады Народных Міністраў В.Захарко; Дыплёматычнаго Прэдстаўніка Дзержаўнаго Кантралёра Л.Зайца і Юрысконсульта Бэрлінскай Місіі Б.Мюллера
    м. Бэрлін
    16 жнівеня 1919 г.
    Пастанавілі
    1. Прыймаючы пад увагу, што п. Цвікевіч па прывезеннаму дыпл. кур’ерам Э.Алексючанкай пераводу грошы ў Вене атрымаў, і што у гэтым атрыманьні так патрэбных для нашай дзержаўнай працы асабліва ў гэты час грошы вялікую ролю адыграла Алексючанка, рызыкуючая дзеля дабра Бацькаўшчыны у працягу цэлаго месяца сваім жыцьцём, — пастанавілі шчыра дзякаваць п. Алексючанцэ ад імені Ураду БНР за такую самаатвержанную нацыанальную працу і прасіць яе прыняць ад імені таго жэ Ураду награду у ліку аднэй тысячы пяцьсот (1.500) марак. Прасіць п. Алексючанку прэдставіць заяву аб панесенай у часе падарожжы страце убраньня і інш. рэчаў на прэдмет аплаты гэтых стратаў. Пастанову гэту далажыць агульнаму сходу Рады Народных Міністраў на ухваленьне.
    1.	Даклад п. Мюллера аб падарожжы Місіі белар. пасла на Украіне Цвікевіча. Місія, дзякуючы ваеннай зоне, праз Прагу на Украіну, ні удалося праехаць. Прыйшлося прабаваць праз Варшаву, куды Місія і выехала. Аказалась, што з Варшавы на Украіну ніяк ня можна ўсей Місіі прабрацца. Пастанавілі паслаць, аказаўшую ужо не раз цэнныя ўслугі Радзе Народных Міністраў у справе пераезду і правозу дакумэнтаў праз фронт, — Эўгенію Алексючанку як дыплёматычнаго кур’ера да Украінскаго Ураду у Камянец-Падольску, даручыўшы ей завязьці і абмяняць не рэалізаваны у Бэрлінскім Рэйхс-банку (гдзе грошы адмовіліся выплаціць па украінскаму пераводу, бо быў наложэны арэшт на украінскія грошы) перавод на сумму 1.500.000 карбованц. 3 Варшавы Алексючанка з вялікімі труднасьцямі дабралась да Луцка, адкуль, пераадзеўшыся селянкаю, пайшла праз
    лінію польска-балыпэвіцкаго фронту. На бальшэвіцкай старане яе арыштавалі, але за 500 крон удалося уцячы і нават ахранны дакумэнт атрымаць да Острогі. Каля самай граніцы, пасьля таго, як у готэлі ноччу пры рэвізыі бальшэвікамі у яе адабралі усе пры ей знаходзячыяся гропіы, убраньне лепшае, багаж і нават чаравікі, яна змушана была з дакумэнтамі, чудам захаванымі, без копейкі грошы ўцячы раненька з готэлю, бо ні было чым плаціць. На самай бальшэвіцка-украінскай граніцы яе узноў арыштавалі для выясьненьня асобы, але ей удалося уночы, разам з двумя украінкамі выламаўшы акно арыштанскай, уцячы і пірайсьці пад агнём бьючыхся бальшэвікоў і украінцаў граніцу. Каманда перадавой украінскай лініі з пачотам даставіла яе у Камянец-Падольск, гдзе Прэмьер-Міністр Мартос адразу зрабіў усе, каб перавод быў пераменяны на Аустрыяцкі Банк у Вене на тры мілліоны крон. Падвезеная Алексючанка да польскай граніцы на Збруч узноў была арыштавана палякамі і, толькі дзякуючы спрыту і лоўкасьці, яна арыштаваная і пад канвоем жандармаў, згодна з яе прозьбамі, была дастаўлена ў Варшаву для праверкі асобы, гдзе удалося яе асвабадзіць з пад арэшту. Седзючы у готэлю пад арэштам, яна сумела перадаць усе дакумэнты і прывезены перэвод яшчэ перад асвабаджэньнем праз дыплёмат. кур’ера Камарынца п. Цвікевічу.
    2.	Заяву Б.Мюллера, што ён вярнуўся з дазволеннаго яму п. Старшыней Рады Нар. Мін. бэз утрыманьня отпуску і можэ прыступіць да выпаўненьня сваіх юрысконсульскіх абавязкаў.
    2. Лічыць п. Мюллера Юрысконсультам Бэрлінскай Місіі ад 16 гэт. жнівеня з пэнсыей адну тысячу марак (1.000), якую ён атрымовываў да отпуску.
    Л.Заяц Захарко
    582.2.01:050&г — ра
    1309.	Копія ліста Рады Народных Міністраў БНР Эўгеніі Алексючанцы за 16.08.1919 (вых. №110/2070)
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністраў
    16-го жніўня 1919 г.
    №110/2070
    Панне Эўгеніі Алексючанцэ.
    У звязку з дакладам Пана Мюльлера аб Вашэй самаатвержаннай нацыанальнай працы на карысьць дарагой Нашай Бацькаўшчыны у гэты цяжкі і адпаведны момэнт і згодно с пастановай нашаю за 16-го гэтаго жнівеня, шчыра дзякуючы ад Імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі за Ваш нацыанальны гэроізм, просімо прыняць ад Імені таго жэ Ураду хоць не вялікую награду у ліку адной тысячы пяцьсот марак (1.500) нямецкіх. Прасімо не лічыць гэту скромную награду ацэнкай Вашых неацэнных для нашай дзержаўнай справы трудоў.
    Апроч таго просімо Вас прэдставіць нам заяву аб панесенай у часе Вашай падарожжы страце убраньня і іншых рэчаў на рэч аплаты вам гэтых стратаў.