• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Прыміця, Грамадзянін Міністэр, заверэньня у вялікай да Вас пашане.
    Шэф Midi,
    Палкоўнік К.Езавітаў
    За Сэкрэтара Станевіч
    582.2.47:059 — ма
    1885.	Нота шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава міністру замежных справаў Нямеччыны (Бэрлін) за 19.02.1920 (вых. №192) з патрабаваньнем прызнаць незалежнасьць Беларусі й прымаць да візаваньня пашпарты БНР
    582.2.47:054,056,058 — рк ням
    582.2.47:057 — рк рас
    1886.	Ліст «Міколы» [Кастуся Езавітава] (Рыга) [Пятру Крэчэўскаму й Васілю Захарку (Бэрлін)] за 20.02.1920
    20.2.20.
    Канфэрэнцыя — добрая рэч, але трэба её рабіць с толком. Я адсюль да атрыманьня грошэй выехаць не магу.
    Можно б было зьехацца і ў мяне, бо тутака Вы усе маглі б атрымаць візы і выехаць ў Фінляндзію, Данію, Гэрманію і іншыя мейсца, а таксама і на Усход1.
    С усходом прыдзецца сурьезна лічыцца, бо мы «мост» паміж Вашым сягоньняшнім адрэсам, куды хоча варвацца усход, і усходам.
    Трэба гэта скарыстаць і заключыць з імі умовы проці ожэлка2. Нашы сацыяльныя, нацыянальныя, арыентацыйныя і культурныя патрэбы гэтаго вымушаюць.
    Чэкаю грошэй, як манны.
    Ці знесліся Вы з Цвікевічэм і хто атрымае грошы ад украінцаў? Калі не знесліся, дык знасіцесь худчэй, каб грошы не папалі АнтонуЛу3.
    Мікола.
    Антон Луцкевіч інтэрнован, як тэлеграфуе Вершынін.
    582.2.47:047&г-047а&г — ра
    Аўтарства вызначанае паводле почырку. 1 У Расею. 2 Польшчы. 3 Луцкевічу.
    1887.	Расьпіска шэфа Канцылярыі Найвышэйшае Рады БНР Сьцяпана Некрашэвіча (Варшава) за 20.02.1920 аб атрыманьні ад Антона Луцкевіча 1.500 марак у лік пэнсіі за люты
    582.2.48:083 — ра
    1888.	Тэлеграма Сьцяпана Некрашэвіча (Варшава) Леаніду Баркову (Бэрлін) за 21.02.1920
    Barkow
    Motzstrasse 21
    Berlin
    Dringend.
    Prosim Cwika zdac pryjezdu Martosa telehrafujcie wysylce hroszy
    Niekraszewicz
    21.11.20
    582.2.31:061 — рк
    582.2.48:080 — квіт
    1889.	Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антону Луцкевічу за 21.02.1920 (вых. №201)
    21 Лютага 1920
    №201
    м. Рыга
    Старшыне Рады Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі Рапарт.
    Пры гэтым маю гонар прэдставіць адрэсованнае Вам, Грамадзянін Міністэр, прывітаньне «Першага схода Беларускага грамадзянства у м. Лібаве» і рэзалюцыю гэтага-ж сходу прынятую ім 8-га гэтага лютага.
    Шэф Midi,
    Палкоўнік К.Езавітаў
    За Сэкрэтара Станевіч
    582.2.47:048 — ма
    1890.	Ліст шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава Надзвычайнай Midi БНР у Бэрліне за 21.02.1920 (вых. №203)
    21 Лютага 1920 №203
    Надзвычайнай Місый
    Беларускай Народнай Рэспублікі у Бэрліне.
    Я ужэ паведамляу Вас, што нахожусь у самых крытычных варунках, што справа тутака ідзе найбольш сурьезна, чым в іншых мейсцах, а таму патрэбуе асаблівых выдаткау, што консульства можэ толькі падтрымліваць сваю працу, і прасіу дапамогі.
    Вы паслалі усяго 10.000 марак, што не толькі мяне не спасае, але і не дае перадышкі.
    Зноу паутараю, што я павінен буду спыніць тутака працу і уцекаць без аглядкі калі не атрымаю праз гэтага курьера хаця бы 50.000 марак.
    Выехаць куды бы та ні было без аплаты тых далгоу, якія тутака зроблены, я не магу.
    Шэф Midi,
    Палкоўнік К.Езавітаў
    За Сэкрэтара Станевіч
    582.2.47:052 — ма
    1891.	Ліст шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава Надзвычайнай Midi БНР у Бэрліне за 21.02.1920 (вых. №204)
    21 Лютага 1920 №204
    Надзвычайнай Місый
    Беларускай Народнай Рэспублікі у Бэрліне.
    Пасылаю Вам копію ноты, якую я паслау нямецкаму ураду1. На моцы гэтай ноты зрабіце крокі, каб Вы былі пастаулены на афіцыяльны грунт. Я чэкаю ад яе вялікіх рэзультатау.
    Калі Вы тамака зробіце належные крокі, але не праз трэцьціх ліц і ня з чорнага ходу, як гэта у Вас зауседы рабілася, дык маі курьеры не павінны будуць меняць мае дыплематычныя пашпорты на уселякія паліцэйскія папэры, а Вы самі будзеце Місыяй, а не грамадзянскім прыватным гуртком, пражываючым у месьце з Божьей ласкі.
    Шэф Midi,
    Палкоўнік К.Езавітаў
    582.2.47:052 — ма
    1 Дакумэнт №1885.
    1892.	Тэлеграма «Маляванага» (Варшава) Пятру Крэчэўскаму й Ваалю Захарку (Бэрлін) за 22.02.1920
    = dringend = dr miller fur
    kreczewski = zacharko schilstr 15 berlin =
    3131/22 berlin warszawa c 68911 61 22 20 19 30
    = otrzymalismy depesze ksieni nastepujaca towar zginal na granicy punkt prostken tesnyka jade on poczeka mojemy rzeczami do mego powrotu stop telegramy tej nie rozumiemy prosze depeszowac warszawa chmielna 49 hotel malowanemu co ta depesza znaczy jezeli trzeba wyjechac szukac towaru to wyjezdzamy grajewo dokad prosze wyslac czlowieka wiadomosciami dokumentami hotel polski = malowany +»
    582.2.47:016 — a
    Абставіны невядомыя. Аўтар тэлеграмы ня выяўлены
    1893.	Ліст Аляксандра Вальковіча (Рыга) Васілю Захарку (Бэрлін) за 22.02.1920
    Дараженькі Васіль.
    Я толькі сеньня прнбыл у Рызн. Як ты выехаў я на другій дзень был заарэштован Польскай жандармэрыяй і был імі прымушан нікуды не выезжаць з Менска. Але 8 лютага мне такі удалося утечы у Вільню, а з Вільні у Латвію.
    У нас пакуль што без перемен калі не прынять пад увагу здареньня з Луцкевічам, яго як і Вам мусіць ужо быць ведама інтэрніровалі.
    Нашы товарышы сідзяць у Менску бо за усім не маюць грошей каб куды выехаць дзеля працы.
    Грыб, Ластоўскі, Бадунова і Трафімаў тож сідзяць і чэкаюць ад Вас грошай. Мамонька выехаў на Літву.
    Усё што можна было зрабіць в напрамку на усход робіцца.
    Я може быць скоро пріеду в Берлін, то тагды або ўсем расскажу. Бо пісаць а палітыцэ трохі баюся.
    Вось што, калі ты грошей еіце не высылал, так зачэкай на мяне, калі у тебя не знойдецца такого человека праз каторага можна была бы паслаць. Я прыехаўшы гэта устрою.
    Прывет п.п. Зайцу, Крычэўскаму н др. сябрам.
    Паваж. твой АВальк.
    22/11 20 г., Рыга.
    582.2.47:055&г-055а — ра
    1894.	Ліст шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвп і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава Надзвычайнай Місіі БНР у Бэрліне за 22.02.1920 (вых. №206)
    22 Лютага 1920
    №206
    Надзвычайнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Нямеччыне.
    Пры гэтым перасылаецца пяцьдзесят (50) шт. дыплематычных пашпартоу, на якія трэба зрабіць пераплеты.
    Шэф Місіі,
    Палкоўнік К.Езавітаў
    За сэкрэтара Станевіч
    582.2.47:060 — ма
    1895. Загад па Міністэрстве Нацыянальнай Абароны БНР за 24.02.1920 аб павышэньні Кастуся Езавітава да рангу генэрал-маёра
    582.1.	04:023— ра
    1896. Мэмарыял Беларускай Дэлегацыі Нарадзе Паслоў на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы за 24.02.1920
    Парыж 24 лютага 1920.
    У траўні 1919 г. беларускай Дэлегацыяй у Парыжы быў прэдстаўлен Міравой Конфэрэнцыі мэморандум, у якім была парушэна справа прызнаньня незалежнасьці Беларусі у яе этнаграфічных межах. Да гэтага часу гэта справа не была разьвязана Нарадай і дзеля гэтаго палажэньне Беларусі с палітычнаго пагляду — не устаноўленае.
    У апошні час заходняя частка Беларусі оккупована Полыпчай; яе усходняя частка знаходзіцца пад панаваньнем Савецкай Расеі. Літва стаіць за анэксію Віленшчыны і Гродзеншчыны, ня гледзючы на факт, што жыхары-літоўцы там знаходзяцца у незначнай меньшасьці.
    У сьнежні 1918 міравая Конфэрэнцыя у Парыжы устанавіла усходніе межы Польшчы. Згодна с пастановай Міравой Конфэрэнцыі толькі тры паветы Гродзеніціны, якіе ўходзяць у склад Беларусі (паветы Саколка, Беласток і Бельск) перайшлі да Полыпчы. Адначэ гэта пастанова не была Міравой Конфэрэнцыяй абвешчэна афіцыальна. У апошні час ва ўсей частцы Беларусі, аккупованй палякамі ўведзена польская адміністрацыя.
    Гэтае неўстаноўленае палажэньне Беларусі шкодна адбіваецца на палітычных і экономічных інтэрэсах жыхароў.
    Узяўшы пад увагу тое, што ў бліжэйшым будучым міравые перэгаворы мусяць быць пачаты паміж Савецкай Расеяй і Польшчай у часе якіх тэрыторыяльные інтэрэсы Беларусі павінны быць закрануты, народ беларускі абвешчае, што ён лічыць зусім недапусьцімым ўсякіе угоды (канвэнцыі) якіе могуць нарушыць яго правы на ўсходняй тэрыторыі быўшай Расеі. Дзеля гэтаго у імя прынцыпу самаазначэньня народаў дакончэ прызнаць, як можна хутчэй незалежнасьць Беларускай Дзержавы ў яе этнографічных межах (згодна прыложэнай карце).
    Беларускі Урад находзіць патрэбным:
    I.	каб прэдстаўнікі Беларусі прынялі учасьцьце ў памянутых перэгаворах
    II.	каб было варункам міра — sine qua non — (абавязковым) ачышчэньне бальшавікамі часткі Беларусі оккупаванай імі, выразне Магілеўшчына, Смаленшчына, Вітэбшчына і паўночная частка Чарнігоўшчыны.
    Дэлегацыя мае гонар прэдставіць дзеля ведама Міравой Канфэрэнцыі усе вышэйвыложэнае.
    За Старшыню Дэлегацыі
    палкоўнік Ладноў
    582.2.54:168&г -169 — р перакладу на беларускую мову
    582.2.54:170-172 — мк фра
    1897. Дэклярацыя Беларускай Дэлегацыі на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы за 25.02.1920, падпісаная Аўгенам Ладновым
    Беларускі Народ, некалі вольны і незалежны, а пасьля паняволены на доугія гады двума суседзямі: Польшчаю і Расеяй, у мамэнт развалу старой Расейскай Імперыі ясна і катэгорычна выявіу сваю волю: волю жыць незалежным жыцьцем у сваей незалежнай дзяржаве — Беларускай Народнай Рэспубліцы і самому паводле свае думкі устанауліваць свае адносіны да суседзяу.
    Гэнае выяуленьне волі народам адбылося на Усебеларускім Нацыянальным Конгрэсе у Менску у месяцы сьнежню 1917 году, на каторым быу прадстаулены увесь Беларускі народ у асобах каля 2000 сваіх выбранцау.
    Згодна з пастановамі гэнага Конгрэсу быу утвораны провізорычны сувэрэнны правадаучы орган Беларускай Народнай Рэспублікі — «Рада Рэспублікі» — і орган выканаучы — «Рада Народных Міністрау», як часовы Урад да сазыву Устаноучага Сойму Беларусі
    Выпауняючы загады сувэрэннага прадстауніцтва Беларусі, Беларускі Урад паслау Дэлегацыю на Міравую Конфэрэнцыю у Парыж, каторая у абшырным мэморыяле пазнаеміла Конфэрэнцыю з палажэньнем і воляю Беларускага Народу. Аднак Конфэрэнцыя справаю Беларусі не занялася. А пад той час Беларуская Зямля папала пад уладу двух роуна варожых для яе сіл: Савецкае Расеі, каторая ужо раз была зьнішчыла зачатак беларускай дзяржаунасьці, і Польскае Рэчыпосполітай, якая вустамі Начальніка Польскае Дзяржавы сперша апавесьціла прынцып самаазначэньня для «вызволенага» насяленьня Беларусі, а пасьля цынічна патаптала гэны прынцып, праводзячы палітыку прымусовага апалячываньня і абрабовываньня Беларускага Краю з яго натуральнага багацьця.