• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Польшча, каторая у асобе Ураду Морачэвскага фактычна прызнавала незалежнасьць Беларусі і офіцыяльна паведамляла Раду Беларускае Народнае Рэспублікі аб утварэньні гэтага Ураду, — Польшча, каторая яшчэ так нядауна у асобе Прэмьера п. Падэрэвскага вяла перагаворы з Старшыней Рады Народных Міністрау Беларусі і дзеля гэтагаж заклікала яго з Парыжу ў Варшаву, — цяпер, наперадодні міравых перагаворау з Савецкаю Расеяй, рэзка зьмяніла сваю палітыку у адносінах да Беларусі і вераломна інтэрнавала ў Варшаве Галаву Беларускага Ураду, п. Луцкевіча. Гэтак Польскі Урад маніцца пазбавіць беларусау магчымасьці падаць свой голас у найболып важны для іх мамэнт і эвэнтуальна разстроіць пляны польскага імпэрыялізму. А пляны гэтыя: падзяліць Беларусь з Савецкаю Расеяй і захапіць у свае рукі вялізарную часьць нашае Бацькаушчыны.
    Маючы гэткую мэту, польская окупацыйная улада адначасна змобілізавала усе свае сілы, каб за час свайго панаваньня прыдаць Краю Беларускаму польскі нацыянальны характар. Вось жменя фактаў — малая частка таго, з чаго складаецца штодзеннае жыцьцё Беларусі пад польскай акупацыяй.
    У Вільні, адвечнай сталіцы Беларуска-Літоўскае Дзяржавы, ў гэтым
    найвялікшым культурным цэнтры Беларусі і беларускага нацыянальнага творства, з усіх бакоў густой масай акружоным беларускім насяленьнем, — палякі дзеля дэмонстрацыі сваей культурнае тут перавагі заснавалі польскі унівэрсытэт, хаця дзеля укомплектаваньня яго прышлося пазабіраць прафэсароў з унівэрсытэтаў Польшчы, пакінуўшых нікім незамешчаныя катэдры у сябе дома. Унівэрсытэт гэты, ігноруючы мяйсцовыя нацыянальнасьці, нічым ня зьвязаны з Беларусьсю, адзінакава мог бы істнаваць у Варшаве, Кракаві, Познані...
    Усюды засновываюцца польскія гімназіі. А адначасна з гэтым у мястэчку Будславі, Віленскае губэрні, окупанты зачынілі істнаваўшую там ужо тры гады беларускую гімназію і ў яе будынку, пастаўленым за крывавыя народныя грошы, адчынілі зусім непатрэбную для беларусаў польскую гімназію. Пратэст насяленьня з подпісамі каля 600 бацькоў вучыўшыхся ў беларускай гімназіі дзяцей быў окупантамі пакінут без ніякае увагі...
    У Гродні беларуская прагімназія выкінута окупантамі з дадзенага ей мястовым самаупраўленьнем будынку колішняе расейсае школы і ня мае адпаведнага памяшчэньня дзеля далейшае навукі. А ў тым будынку заснована польская школа.
    Сотні беларускіх народных вучыцялёў галадаюць без работы (асабліва у Віленскай і Гродзенскай губэрнях), бо окупанты не пазваляюць адчыняць па вёсках беларускіх школ: ня гледзячы на выразныя дамаганьні насяленьня беларускае школы, для яго адчыняюць выключна польскія школы. У адным толькі Гродзенскім павеці окупанты адкінулі без ніякіх матываў 24 прыгаворы сельскіх сходаў, пастанаўляўшых заснаваць для сваіх дзяцей школы беларускія. Копіі гэных прыгавораў былі пададзены такжа безпасрэдна і Начальніку Польскае Дзяржавы, але гэта ніякага рэзультату ня мела. А ў тым жа Гродзенскім павеці окупанцкі школьны інспэктар у п. 6 цыркуляру №16 з 3 студзеня 1920 загадывае вучыцелём усіх школ бяз розніцы нацыянальнасьці навучыць да канца красавіка ўсіх дзяцей пеяць польскі нацыянальны гымн «Jeszcze Polska nie zgin^la»...
    Атрымліваючы велізарныя запасы прадуктаў і адзежы ад Дзяржаў Антанты дзеля помачы дзецям у Полынчы, разумеючы ў гэтым і занятыя палякамі на Усходзі землі, окупанты ў Беларусі (асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях) надзяляюць бадай выключна польскія прытулкі, ў каторых дзяцей беларускай беднаты за цану хлеба перарабляюць на «палякоў». Каліж беларускія прытулкі просяць аб выдзяленьне і ім адпаведнае падмогі для іх дзяцей, ім у гэтым адмаўляюць і прапануюць перадаць усіх дзяцей у польскія рукі дзеля спольшчаньня. I беларускія дзеці, рэзка адчуваючы крыўду і гвалт чужынцаў, са сьлязьмі адмаўляюцца ад «сытага жыцьця» у польскіх прытулках, дзе павінны былі бы адрачыся сваей мовы і нацыянальнасьці, ды астаюцца на паўгалоднае бытаваньне паміж сваімі! Гэткія факты устаноўлены у Гродні і Вільні, ня кажучы ўжо аб глухой правінцыі.
    Зьбіраючы вялікія сумы з окупованых зямель у форме ўсялякіх падаткаў і збораў, палякі вытрачываюць іх бадай выключна на полёніза-
    цыйныя мэты: на польскія установы, патрэбныя сполёнізованым вышэйшым станам, — бойкотуючы беларускія школы і культурныя установы, якія абслужываюць многамільённыя чыста беларускія народныя масы.
    Так сама бойкотуюцца беларускія установы, маючыя мэтай сваей эканаміцкую самапомач насяленьня. Эканаміцкую помач, наагул даваную Беларусі у самых мізэрных разьмерах — бадай толькі для віду, палякі ужываюць усё дзеля тэй жа мэты: полёнізацыі краю, даючы яе цераз рукі польскіх устаноў яўна полёнізатарскага характару («Komitet obrony Kresow» i інш.).
    Адначасна польскія окупацыйныя ўласьці захопліваюць нацыянальнае багацьце Беларусі, даючы польскім прыватным таварыствам манапольнае права на скупку і экспорт заграніцу лёну, каноплі, шэрсьці, шчаціны і т.д. (напр. таварыству «Len Krajowy Wschodni»), а так сама распрадаваючы краёвыя лясы (напр. слаўную «Белавежскую Пушчу» у Гродзенскай губ. і лясы ў Палесьсі), на што не пасягалі нават немцы ў часе трохгадовае окупацыі. I за ўсё гэнае беларускае багацьце, прадаванае заграніцу, палякі атрымліваюць эквівалент у таварах выключна для этнаграфічнае Полыпчы або загранічную валюту дзеля падняцьця курсу абязцэненай польскай маркі. А з таго, што за беларускае дабро прыходзіць у таварах з заграніцы у Польшчу, да Беларусі даходзяць адно нейкія крошкі і то па цэнам a 50-100% вышэйшым, чым тыяж тавары прадаюцца ў Польшчы...
    Апрача арганізаванага рабаваньня окупованай Беларусі йдзе і рабунак неарганізаваны ў форме безупынных, робленых без ніякага пляну і лёгікі рэквізыцый. Асабліва адзначываецца ў гэтым польская жандармэрыя: гэта прызнаецца офіцыяльна Польскім Урадам, каторы ў Брэст-Літоўскім окрузі быў прымушаны з прычыны грознага становішча насяленьня расформаваць жандармэрыю і замяніць яе дзяржаўнай паліцыей. Найбольш церпіць Беларускі Народ ад окупантаў у прыфрантовай паласе: у Менску, горадзі з больш чым 100,000 насяленьня, ў белы дзень адбываюцца рабункі крам польскімі салдатамі, — а па вёсках чуваць агульны плач і стогны рабаваных сялян.
    Народ Беларускі, каторы спатыкаў польскае войска, як войска прыязнае, цяпер зусім натуральна бурыцца супроць гэтага. Сяляне вельмі часта даюць аружны адпор пры незаконных рэквізыцыях, за што пасьля окупанты паляць непакорныя вёскі з усім дабыткам. Нават здалёк ад фронту — ў Брэст-Літоўскім павеці — вельмі часты прыпадкі забойства сялянамі польскіх жандароў (напр. у с. Малорыто забіты 4 жандары). Каля Кобрына сформаваўся нават атрад паўстанцаў лікам да 500 душ, каторы польскі Урад і польская прэса ахрысьцілі імем «бальшавікоў» прарваўшыхся пад Пінскам цераз фронт (з-за 150 вёрст)! Тыя самыя беларускія дружыны «зялёнае арміі», якія падчас панаваньня ў Беларусі бальшавікоў працавалі на тылах бальшавіцкае арміі і шмат памаглі паляком у іх паходзі ўпярод, цяпер арганізоўвуюцца дзеля барацьбы з польскай окупацыяй.
    Польскія ўласьці і польская прэса старанна замаўчываюць гэткія факты. А разам з тым окупанты стараюцца фальшаваць голас народных мас і ў тых ваколіцах, дзе ёсьць беларускае каталіцкае насяленьне, вельмі рэ-
    лігійнае і паслушнае духавенству, палякі пры помачы каталіцкага кліру, пераважна нацыянальна польскага, вядуць спэцыяльную работу дзеля фабрыкаваньня «польскіх сымпатый». Так, па касьцёлах з амбоны у сьвяточныя дні ксяндзы — агенты палякоў — зазываюць парахвіян на сходы быццам-то конфэсыянальнага характару і на гэных сходах, карыстаючыся павагай сваей духоўнай сутанны, прымушаюць беларускіх сялян выбіраць так-званыя «Rady Ludowe» (народныя рады), склад каторых дыктуецца тыміж ксяндзамі. А у склад гэных «рад» уваходзяць звычайна ксяндзы, польскія памешчыкі і ў незначным ліку безгалосыя сяляне. I вось такія рады выступаюць ад імя ўсяго Краю (пераважна праваслаўнага) з жаданьнем прылучыць яго да Польшчы, а Польскі Урад пасылае дэлегацыі ад іх у Парыж, як запраўдных прадстаўнікоў Беларусі! А ў тым жа часе каля мільёна беларускіх сялян з Віленскай і Гродзенскай губэрній яшчэ бадзяецца па ўсяму абшару Расеі, куды іх выгналі штыхамі адступаўшыя перад немцамі расейскія войскі ў 1915 гаду. Гэтак пад нябытнасьць вялізарнае часьці насяленьня окупанты стараюцца разьвязаць пытаньне аб іх Бацькаўшчыне!
    Для фальшаваньня голасу народу і падгатоўкі ў пажаданым для польскіх аннэксіоністаў духу «плебісцыту» (пад польскімі штыкамі!) утвораны дзьве спэцыяльныя арганізацыі, якія працуюць за польскія урадовыя грошы і карыстаюцца ўсім апаратам окупацыйнай адміністрацыі. Гэта: «Straz Kresowa» («Акраінная Варта»), на услугах каторае цэлая армія вайсковых кур’ераў і агітатараў, і «Komitet Obrony Kresow» («Камітэт абароны акраін»), каторы аказвае на насяленьне сільны націск затым, што ў яго рукі окупанты аддалі магутнае аружжа: значную частку апровізацыі Краю!....
    Мяйсцовыя няпольскія арганізацыі — у поўным загоне. «Рада Рэспублікі» офіцыяльна аб’яўлена окупантамі распушчанай, хаця пасьля таго «роспуску на паперы» фактычна далей выпаўняла свае чыннасьці і толькі пад грозьбай разгону сілаю аружжа аддала свае мандаты выбранай на засяданьні 13 сьнежня 1919 году «Найвышэйшай Радзе», зложанай з пяці асоб і гэтак больш прыспасобленай да напалавіну нелегальнага істнаваньня, чым «Рада Рэспублікі» з 70 членамі.
    Земскія самаупраўленьні, якія ператрывалі нямецкую окупацыю і жылі падпольна пры бальшавіках, палякі аканчацельна разагналі. На іх месца адбываюцца аранжырованыя окупантамі выбары ў новыя органы самаупраўленьня пры поўнай абстынэнцыі ўсіх беларускіх партый і арганізацый бяз розніцы палітычнага і соцыяльнага кірунку.
    Уся няпольская прэса тэрорызавана ваеннай цэнзурай, хаця цывільная цэнзура з вялікай помпаю аб’яўлена скасованай! Цэлы рад беларускіх газэт зачынены (у Вільні, Гродні). У ядынай ператрываўшай дагэтуль беларускай штодзеннай газэці «Беларусь» (у Менску) адбываюцца безупынныя обыскі, выемкі матэрыялаў, разгромы рэдакцыі, арэшты супрацоўнікаў. Аб «Радзе Рэспублікі» і працы Беларускага Ураду зусім забаронена пісаць.
    Польскія вастрогі перапоўнены арэштаванымі палітычнымі і партыйнымі дзеячамі — як беларускімі, так і расейскімі, пропагуючымі склі-