• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    е)	«	11	"	Украіне А.Цьвікевічу	 100.000
    ж)	падмога палітычным партыям:
    народнай п. " Станкевіча — 25.000 хрысьц.-дэм. " кс. Абрантовіча — 25.000	200.000
    з)	на выдавецтва беларускіх кніг Беларускаму Выдавецкаму Таварыству у Вільні на рукі Старшыні яго Вацлава Іваноускага	 500.000
    і)	Часоваму Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту у Менску на рукі Старшыні яго Аляксандра Прушынскага	 1.150.000
    к) на падмогу членам Рады БНР на рукі Сымона Рак-Міхайлоускага	
    100.000 "
    	 2.750.000 мар
    2)	Прынімаючы пад увагу надзвычайную труднасьць рэалізацыі па сказанаму акрэдытыву грошы у зьвязку з палітычнай кон’юнктурай рэшта грошы у ліку 250.000 марок пакідаецца на магчымыя выдаткі па рэалізацыі.
    Увага: Пад труднасьцю рэалізацыі разумеецца арэшт, наложаны Нямецкім Урадам на капіталы Украінскага Ураду у нямецкіх Банках.
    3)	У выпадку, калі сума патрэбная для рэалізацыі перавысіць паказаную у пункце 2 цыфру, траты робяцца па гэтаму пункту на моцы паразуменьня між А.Цьвікевічам і Аркадзем Смолічам. У такім прыпадку сумы паказаныя у пункце 1 пропорцыональна паменшаюцца.
    4)	Магчымыя-ж астаткі ад паказанай у пункце 2 сумы павінны быць залічаны у фонд урадоваго выдавецтва заграніцай.
    5)	Гэты акт спісаны і падпісаны у двох экземплярах орыгінальных мае знахадзіцца у абодвых падпісаушых яго.
    6)	У прыпадку, калі-б рэалізацыя акрэдытыву на Імпэрскі Банк у Бэрліне аказалася наагул немагчымай, Цьвікевічу даецца права залажыць гэты акрэдытыу у якой-небудзь другой установе паводле асобнае угоды паміж ім, Цьвікевічам, і Аркадзем Смолічам.
    Сумы атрыманыя ад закладу выдаюцца пропорцыянальна асыгноукам, паказаным у пункце 1.
    Падпісалі:
    Антон Луцкевіч	Аляксандр Цьвікевіч
    582.1.	04:015&г — мк
    582.2.37:040&г — мк
    1909. Ліст Старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча намесьніку Старшыні Аркадзю Смолічу за 28.02.1920 (вых. NO 78) з паведамленьнем аб складзеньні зь сябе абавязкаў Старшыні РНМ БНР, міністра замежных справаў і фінансаў
    Яго Дастойнасьці
    Пану НАМЕСЬНІКУ СТАРШЫНІ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАЎ БНР
    Варшава, лютага 1920. №78
    Гэтым маю чэсьць паведаміць Вашу Дастойнасьць што 28 лютага с.г. я злажыу з сябе абавязкі як Старшыні Рады Нар. Міністрау, каторыя аутоматычна пераходзяць на Вас, так і абавязкі Міністра Загранічных Спрау, узложаныя мной на Палкоуніка Ладнова, і Фінансау, часова перададзеныя мной грам. Лявону Дубейкоускаму.
    Ант. Луцкевіч.
    582.2.	01:094 — мк
    1910. Паўнамоцтва Рады Народных Міністраў БНР Лявону Дубейкоўскаму (Варшава) за 28.02.1920 (вых. №79)
    Варшава, 28 лютага 1920 №79
    ПАУНАМОЦТВА.
    Паказчык гэтага, Часовы Кіраунік Міністэрства Фінансау Б.Н.Р. грамадзянін Лявон Дубейкоускі, гэтым упаунамочываецца атрымаць ад Ураду Украінскае Народнае Рэспублікі пазычаную Беларускаму Ураду суму у ліку 1.000.000 карбованцау (адзін мільен карбованцау) і 200.000 польск. марок (дзьвесьці тысяч польскіх марок) і паквітаваць атрыманьне гэтых грошы, дзеля чаго і выдана яму, Дубейкоускаму, гэтае паунамоцтва за належнымі подпісамі і з прылажэньнем урадовае пячаці.
    СТАРШЫНЯ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ:
    Ант.Луцкевіч
    ШЭФ КАНЦЭЛЯРЫІ:
    С.Некрашэвіч
    582.2.40:	074 — мк
    1911.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча Лявону Дубейкоўскаму (Варшава) за 28.02.1920 (вых. №80)
    Варшава, 28 лютага 1920
    №80
    Яго Міласьці грам. Лявону Дубейкоускму, часова Спауняючаму Абавязкі Міністра Фінансау Б.Н.Р.
    Гэтым паведамляю Вас, што з сум, якія Вы маеце атрымаць ад Украінскага Ураду, Вы павінны пераслаць на імя грам. Вацлава Іваноускага у Менску 100.000 польскіх марок (сто тысяч польскіх марок), а рэшту грошы расходаваць паводле асыгновак Ураду Б.Н.Р.
    СТАРШЫНЯ РАДЫ НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ:
    Ант.Луцкевіч
    ШЭФ КАНЦЭЛЯРЫІ:
    С.Некрашэвіч
    582.2.40:075 — ра
    1912.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча (Варшава) Лявону Дубейкоўскаму за 28.02.1920 (вых. №80/а) 28 лютага 1920 г.
    №80/а
    Заступаючаму часова Міністра Фінансаў грам. Лявону Дубейкоўскаму.
    Гэтым паведамляю Вас, што Вы маеце выплаціць б. Консулу БНР у Одэссі, Сьцяпану Некрашэвічу, прызнаны Радай Нар. Міністраў доўг яму ў украінскай валюце.
    Разам з тым паведамляю Вас, што Вы паводле свайго новага становішча маеце атрымліваць асноўную пэнсію 1000 марок і па 100 марок сутачных.
    Старшыня Рады Нар. Міністраў
    Ант.Луцкевіч
    582.2.13:045
    582.2.40:076 — ра
    1913.	Ліст Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Найвышэйшай Рады БНР Янку Серадзе (Менск) за 28.02.1920 (вых. №81)
    Варшава, 28 лютага 1920
    №81
    Яго Дастойнасьці Пану СТАРШЫНІ НАЙВЫШЭЙШАЕ РАДЫ Беларускае Народнае Рэспублікі.
    3	прычыны фактычнага інтэрнованьня мяне Польскім Урадам і немагчымасьці у зьвязку з гэтым выпауняць узложаныя на мяне абавязкі маю
    чэсьць прасіць Найвышэйшую Раду звольніць мяне з становішча Старшыні Рады Народных Міністрау і Міністра Загранічных Спрау і Фінансау.
    Разам з тым падаю да ведама Найвышэйшае Рады, што благі стан майго здароуя прымусіу мяне ужо з сягоньняшняга дня пакінуць мае абавязкі, якія пераходзяць на Намесьніка Старшыні Рады Народных Міністрау у межах Старшынства і на Палкоуніка Ладнова па Міністэрству Загранічных Спрау ды на грам. Лявона Дубейкоускага па Міністэрству Фінансау.
    А.Луцкевіч
    582.2.39:049 — мк
    1914. Ліст Антона Луцкевіча (Варшава) старшыні Найвышэйшай Рады БНР Янку Серадзе (Менск) за 28.02.1920 (вых. №82)
    Варшава, 28 лютага 1920. №82
    Яго Дастойнасьці
    Пану Старшыні Найвышэйшае Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.
    Гэтым маю чэсьць паведаміць Вашу Дастойнасьць, што з прычыны благога стану майго здароуя я не магу асабіста прыбыць у Менск дзеля справаздачы і здачы спрау. Дзеля гэтага мной упаунамочаны грам. Тарашкевіч, якому я даверыу падаць прыложаныя дакумэнты і на словах выясьніць утварыушаеся палажэньне.
    Старшыня Рады Народных Міністрау і Мі-
    ністэр Загранічных Спрау і Фінансау:
    Ант.Луцкевіч
    582.2.39:	048 — мк
    1915. Ліст Антона Луцкевіча (Варшава) намесьніку старшыні Рады Народных Міністраў БНР Аркадзю Смолічу за 28.02.1920 (вых. №83)
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Старшыня Рады Народных Міністраў
    Republique Democratique Blanc-Ruthenienne
    President du Conseil des Ministres
    Варшава, 28 лютага 1920
    № 83
    Яго дастойнасьці
    Пану Намесьніку Старшыні
    Рады Народных Міністрау БНР
    Гэтым маю чэсьць паведаміць Вашу Дастойнасьць што 28 лютага с.г. я злажыу з сябе абавязкі як Старшыні Рады Народных Міністрау, каторыя аутоматычна пераходзяць на Вас, так і абавязкі Міністра Загранічных Спрау, узложаныя мной на Палкоуніка Ладнова, і Фінансау, часова перададзеныя мной грам. Лявону Дубейкоускаму.
    Ант. Луцкевіч
    58	2.1.04:044 — ма
    На лісьце пазначана: «Атрымана 14.III.920. А.Смоліч».
    1916.	Інфармацыя за 28.02.1920 аб працы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў у Латвіі
    582.2.54:005&г — мк
    У дакумэнце паведамляецца пра кантакты з латыскімі й эстонскімі эсэрамі, a таксама з «усходнімі сябрамі».
    1917.	Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Варшава) за 29.02.1920
    Дарагі Антоні!
    За апошнія тыдні пасьля майго прыезду з Варшавы, справа нашая ідзець шляхам конкрэтнай работы. Усё шырэй і шырэй разьвіваецца інструктарская організацыя; цяпер лік інструктароў перайшоў 20; да тагож праца іх мусіць концэнтравацца у Меншчыне: толькі тут палякі даюць ім працаваць. Ясна, што разам з тым растуць, як грыбы, організацыі, прыбывае новых людзей. Наагул — мы расьцем. Гэта відаць нават з пашырэньня газэты, якая цяпер б’ецца, здаецца, у 3000 экз. Ведама, што усякіх крыўдаў і перашкодаў ад палякаў ні абабрацца. Інструктароў гэтых бедных ловяць, арыштуюць, а часамі і б’юць, асабліва у Заходняй Беларусі. Здараюцца самыя дзікія факты. — Мы аднак думаем працы у Заходняй Беларусі не спыняць, а весьці яе конспірацыйна. 3 прасьветаю так сама ня лёгка даецца. Змагаемся, як толькі можам, з інспектарыятам, які цяпер повен эндэкаў і вельмі перашкаджае нашай працы. Ідзець выдавецтва. За апошні месяц выдана 5—6 кніжок. Маем массу матар ялу да друку, як прыгожага пісьменства, так і школьных падручнікаў. Асаблівы ураджай на драматургаў. — Кратаем пакрысе і справы партыйныя. Сягоньні адкрываецца рад дыскусійных сходаў. Популярную праграму я апрацаваў, прабуем выдаць і калі ня удасца тут прышлем да Варшавы. Было 3—4 партыйных сходы. Выбраны Менскі Камітэт. Старшынёй яго Іваноўскі. Нас пытается п.п.с. аб Варонкаўцах (с-ф). Сягоньні пасылаем адказ, што за соцыялістаў іх не ўважаем, што яны аналёгічны украінскім с-ф. і москалёфілы. Так сама пішам, што на конфэрэнцыю1 прышлем сваіх прадстаўнікоў. Мы спадзяемся, што конфэрэнцыя будзе йграць важную ролю. Ня ведаем яшчэ, каго паслаць. С.р. здаецца адносяцца да конфэрэнцыі болын крытычна. Яны-б хацелі трапіць ужо на міравую конфэрэнцыю цераз падтрыманьне совдэпіі. Яны значна паспакайнелі і здаецца пачынаюць займацца тэю працаю, якая ім найбольш адпавядае — у массах. Праўда, выяўляецца, што сілы у іх надта слабыя; да таго, што на месца інструктароў — ня маюць каго даць (мы ім прапанавалі паслаць іхніх людзей — у некаторыя больш бязпечныя для нас мейсцы). Толькі хіба Ластоўскі не супакоіўся. А і той не вылазе. У некаторых справах выступаем зусім дружна; напр. што да выбараў у Цэнтрабелсаюз і інш. Унутранаю работаю кіруе Тарэшчанка і робіць шмат. С-р.аў ён пакрысе запрагае да працы. Трэба між іншым зазначыць, што яны усе — с.р. — сядзяць бяз грошы і галадаюць. Тое самае праўда можна сказаць і аб усіх нас, але ня ў гэтакім стопню.	Найвышэйшая Рада нічога ня робіць і не зьбіраецца. Усе займаюцца сваімі справамі. — Крыху руху
    дадаў тут Іваноўскі. Ён узяўся за Інстытут2, думае зрабіць такі беларускапольскі салён, займаецца і партыйнымі справамі.
    Найцікавейшай хіба рэчаю ёсьць ідэя склікаць на 15.IV г.г. II Усебеларускі Конгрэс. Подлуг пляну на ім будзе 1700 чалавек. Коштарыс выносіць 2.035.000 мк. Палякі глядзяць тым часам на гэтую справу прыхільна — ім гэта патрэбна для міравых перагавораў. Мы-ж спадзяемся, што ён падмацуе нашае становішча. Як Вашая думка? 		
    Настроі сярод массаў зьмяняюцца ўвесь час не на карысьць палякаў. Добрай іллюстрацыяй быў Віленскі Людовы Конгрэс3. Але, здаецца, мілітарна яны застаюцца як і былі — моцнымі. Праўда гэта з Варшавы можа і відней.