Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Вітаю АркСм...
582.1.04:011г
1 Працяг ліста за 29.02.1920 (дакумэнт №1917). 2 Нашаніўскі псэўдонім Вацлава Іваноўскага.
1927. Суправаджальны ліст старшыні Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы Аўгена Ладнова (Парыж) старшыні Мірнай Канфэрэнцыі за 8.03.1920, дасланы з матэрыяламі аб эксплёатацыі польскімі ўладамі лясных багацьцяў Беларусі
582.2.54:164 — ркбел
582.2.54:067 — мк фра
1928. Заява Антона Луцкевіча старшыні Найвышэйшай Рады БНР Янку Серадзе за 9.03.1920
Вільня 9 марца 1920
Яго Дастойнасьці Пану Старшыні Найвышэйшай Рады БНР Івану Серадзе у Менску Міласьцівы Пане!
28 лютага я напісау просьбу аб адстаўцы на імя Найвышэйшай Рады, якую меуся аддаць Вам грам. Тарашкевіч. Аднак з прычыны хворасьці грам. Тарашкевіча у Вільні пасылка маей просьбы прыпынілася ажно дагэтуль.
Карыстаючыся аказіяй, я зьвяртаюся да Вашае Міласьці з гэткай прапазіцыяй, якая дыктуецца улажыушыміся варункамі, аб каторых зробіць справаздачу аддавец гэтага пісьма. Я прапаную Найвышэйшай Радзе часова устрымацца ад назначэньня Старшыні Рады Народных Міністрау ажно да лепшага выясьненьня палажэньня. Тым часам мог бы выпауняць абавязкі Намесьнік Старшыні г. Смоліч, дый гэта дало б магчымасьць не рабіць перастройкі усяго габінэту, што у гэты мамэнт вельмі трудна і з розных паглядау небаспечна.
Прымеце завярэньне у маей глыбокай пашане
582.1.04:014 —мк
1929. Ліст Антона Луцкевіча (Вільня) Аркадзю Смолічу (Менск) за 9.03.1920
Вільня, 9 марца 1920.
Д[а]рагі Аркадзь!
Пасылаю на Твае рукі просьбу аб адстауцы, якую з сваей ласкі аддай Найвышэйшай Радзе. А дзеля таго, каб не прыйшлося рабіць ломку усяго Ураду, трэба-б было, каб пакуль што не назначалі новага прэмьера, a выпауненьне яго абавязкау узлажылі бы на Цябе, як майго намесьніка. Тады да часу можа трымацца стары склад габінэту, што асабліва важна для Парыжу.
Разам з тым пасылаю Табе пісьмо Ладнова для орыентацыі, якое прашу мне прачытаушы вярнуць. Яго просьбы аб выдачу яму асобных паунамоцтвау трэба канечна споуніць, бо гэта вельмі патрэбна для эканамічнае работы. Спрэпаруйце пратакол засяданьня Рады Нар. Міністрау пад датай 8 лютага і уставіушы нумэр у орыгінал прыказу Ладнова зьніміце копію і пашліце Дубейкоускаму для перасылкі у Латвію, далучыушы копію маей умовы з Цьвікевічам.
Апрыч таго датай 11 мая 1919 г. пацьвярдзіце зробленае мной зацьверджаньне Ладнова у чыне палкоуніка паводле прыложанага чарнавіка, a чыслом 8 лютага 1920 правядзіце праізводзтва яго у генерал-майоры (бярыце узор з прыказу Ладнова аб Езавітаве). Лічу абодва назначэньні вельмі важнымі. У пратаколі засяданьня упішыце і мяне, а я як буду у Менску падпішу.
Прыказ аб назначэньні Ладнова прапячатайце прыложанай пячаткай Рады Нар. Міністрау і пашліце на мае рукі дзеля подпісу, — ведама, датаваушы 8 лютым, калі я быу «уласьцю».
Аддавец гэтага пісьма раскажа аб усіх справах асабіста, бо есьць шмат такога, аб чым на пісьме гутарыць не выпадае.
Шчыры прывет усім!
582.1.14:058 — мк
1930. Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Бэрліне Леаніда Баркова (Бэрлін) генэральнаму консулу Польшчы ў Бэрліне за 9.03.1920 у справе затрыманьня Язэпа Мамонькі на станцыі Люзін польскім камэндантам і забраньня ў яго рэчаў і грошай
582.2.54:338 — мк
1931. Агляд латвійскага друку за 1.03-10.03.1920 кіраўніка Аддзелу Друку [Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі й Эстоніі?] Я.Г рузеўскага
582.2.54:046&г — мк
1932. Мэмарыял Беларускай Дэлегацыі (Парыж) Нарадзе Паслоў на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы за 11.03.1920 аб жорсткасьцях і злоўжываньнях польскіх акупацыйных уладаў, з патрабаваньнем прысылкі ў Беларусь міжнароднай камісіі
582.2.54:155&г -157&г — р перакладу на беларускую мову
582.2.54:158 —мкбел
582.2.54:159-163 — мкфра
1933. У.Каранеўскі. Дзеля чаго патрэбна беларусам свая школа (артыкул)
582.2.55:010&г-015&г — р
Дата невядомая.
1934. Акт, складзены дырэктарам Агульнага Дэпартамэнту Міністэрства Замежных Справаў УНР Міколам Багрыноўскім і в.а. міністра фінансаў БНР Лявонам Дубейкоўскім у Варшаве 12.03.1920 аб перадачы 1.000.000 карбованцаў у якасьці пазыкі, дадзенай Урадам УНР Ураду БНР тэрмінам на год пад 9% гадавых
582.2.40:077 — ма
1935. Акт, складзены в.а. міністра фінансаў БНР Лявонам Дубейкоўскім і шэфам Канцылярыі Рады Народных Міністраў Сьцяпанам Некрашэвічам у Варшаве 12.03.1920 аб атрыманьні 1.000.000 карбованцаў у якасьці пазыкі, дадзенай Урадам УНР Ураду БНР тэрмінам на год пад 9% гадавых
582.2.40:078 — ра
1936. Даведка былога сакратара Пасольства БНР на Ўкраіне Юрыя Камарынца (Варшава) за 13.03.1920 аб тым, што ўсяго з сумаў Пасольства былому консулу БНР у Адэсе Сьцяпану Некрашэвічу было выдадзена 6.800 польскіх марак, 400 аўстрыйскіх кронаў і 2.000 карбованцаў
582.2.40:095 — ра
1937. Ліст Антона Луцкевіча (Вільня) Вацлаву Іваноўскаму (Варшава) за 14.03.1920
Wilnia, 14.III.20.
Darazeriki!
Zrabi tasku, napisy padrobnaje pismo ab Twaich pierahaworach z palakami Ladnowu u Paryz, kab jon byu u kursie sprawy i [nie] zrabiu jakoha falsywaha kroku. Ladnoii — caiawiek absalutna nas i рейпу, dyk jamu pisy usio, jak josc.
biez nijakich prykras. Heta tym bols wazna, sto ja jamu zdau kiraimictwa Zahranicnymi Sprawami, jak majmu zamiascicielu pa min-wu Zahr. Sprau. Pierasli jamu i kopiju majej umowy z Cwikom, jakuju datucaju.
Pismo Twajo Ladnowu pierasle p. Dubiejkoiiski ustanodlenaj darohaj. Adresuj: M-r de Vulitch (pour Colonel Ladnoff) 58 rue Taitbou, Paris.
Twoj Ant.
582.2.37:038-039 — pa
582.2.37:037 — канвэрт
1938. Ліст прадстаўніка ЦК БПСР Язэпа Мамонькі (Бэрлін?) паслу БНР на Ўкраіне Аляксандру Цьвікевічу (Бэрлін) за 14.03.1920 з просьбай паведаміць аб магчымасьцях асыгнаваньня Ўрадам БНР грошай на дзейнасьць БПСР
582.2.54:062 — ма
1939. Ліст в.а. міністра фінансаў БНР Васіля Захаркі (Бэрлін?) прадстаўніку ЦК БПСР Язэпу Мамоньку за 14.03.1920 (вых. №32)
582.2.54:061 &г — ма
У лісьце паведамляецца, што ЦК БПСР мае атрымаць з Дзяржаўнага Скарбу БНР на 1920 год 1.250.000 рублёў, аднак у дадзены момант выплата немагчымая.
1940. Пераклад артыкулу аб рабаваньні палякамі народнай гаспадаркі Беларусі // Беларусь (Менск). №57. 14.03.1920
582.2.54:063 — мк фра
1941. Пераклад артыкулу: Экспарт лесу з Беларусі ў Англію П Беларусь (Менск). №57. 14.03.1920
582.2.54:166&г -167 — рк бел
582.2.54:064 — мк фра
1942. «Варта Бацькаўшчыны». Вестка N-ara Беларускага Батальёну. Выходзіць па меры магчымасьці ў Літоўскай Чыннай Арміі. Выдавец: Штаб Батальёну. Рэдактар: Рэдакцыйная Рада. №9 — 15 сакавіка 1920
582.2.54:044&г-045&г — ш
1943. Акт, складзены в.а. міністра фінансаў БНР Лявонам Дубейкоўскім і шэфам Канцылярыі Рады Народных Міністраў Сьцяпанам Некрашэвічам у Варшаве 12.03.1920 аб абмене 200.000 карбованцаў на 23.000 польскіх марак
582.2.40:079 — ра
1944. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава Старшыні Рады Міністраў БНР Антону Луцкевічу за 18.03.1920 (вых. №296) аб пачатку працы беларуска-латвійскай пагранічнай камісіі
Вайскова-Дыплёматычная Місія Беларускай Народнай Рэспублікі.
у Латвіі і Эстіі
18 сакавіка 1920 г.
№296
Срочна.
Старшыне Рады Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі.
Рапарт.
Мною, толькі што, атрымана нота ад Міністра Загранічных Спрау Латвійскага Часовага Ураду ад 17.III. г/г. за № Р.800/4322, з паведамленьнем, што беларуска-латвійская пагранічная камісыя пачне працу 20 гэтага сакавіка.
Прашу Вас, Пане Старшыня Рады Міністроу, зрабіць ласку і як найхутчай адказаць на мае два рапарты аб прысылцэ матэрыялоу дзеля гэтай камісыі і мандату для мяне.
Афіцыяльна паведамляю Вас, Пане Старшыня што тутака цікавасьць Беларускай справай і Беларусьсю моцна, з кожным днем, пашыраецца, a таму падкрэсьліваю, што выпауненьне усіх маіх прапазыцый і прозьбау атрыманых Вамі з прадыдугцым курьерам павінна быць зроблена ЯК НАЙХУТЧАЙ.
Шэф Місыі
Палкоунік
Езавітоу
За Сэкрэтара
Станевіч
582.1.04:043
1945. Дэклярацыя Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў за 18.03.1920 аб агульным палітычным і сацыяльным становішчы Беларусі, пададзеная ў бюро па скліканьню ў Варшаве на 20.03.1920 канфэрэнцыі сацыялістычных партый дзяржаў, паўсталых на тэрыторыі б. Расеі
Менск 18.III. 1920 году
58 2.1.06:001-004 — шкбел
58 2.1.06:005-007 — шкбел
58 2.1.06:051-053 — шкбел
582.2.51:121-123 — шк бел
582.2.54:055-060 — мк бел (л) з камэнтарамі В.Ластоўскага
1946. Ліст прадстаўнікоў Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў Язэпа Мамонькі й Аляксандра Вальковіча (Бэрлін?) Цэнтральнаму Камітэту Партыі Ўкраінскіх Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў (?) за 18.03.1920 з просьбай аб грашовай дапамозе на партыйную працу
582.2.54:054&г — мк
1947. Суправаджальны ліст невядомай асобы (Вільня) Міхалу Біржышку за 19.03.1920, дасланы з пакетамі ад віленскіх беларускіх дзеячоў прыхільнікаў збліжэньня зь Літвой для перадачы міністру беларускіх справаў Літоўскае Рэспублікі Язэпу Варонку
582.2.50:033 — мк
1948. Расьпіска шэфа Канцылярыі Рады Народных Міністраў Сьцяпана Некрашэвіча за 20.03.1920 аб атрыманьні ім ад в.а. міністра фінансаў БНР Лявона Дубейкоўскага для абмену на Украіне 800.000 карбованцаў
582.2.40:080 — ра
1949. Агляд латвійскага друку за 10.03-20.03.1920 кіраўніка Аддзелу Друку [Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі й Эстоніі?] Я.Грузеўскага
582.2.54:047-051 — мк
1950. «Варта Бацькаўшчыны». Вестка N-ara Беларускага Батальёну. Выходзіць па меры магчымасьці ў Літоўскай Чыннай Арміі. Выдавец: Штаб Батальёну. Рэдактар: Рэдакцыйная Рада. №10 — 21 сакавіка 1920
582.1.13:001&г-002Лг — ш
582.2.54:042&г-043&г — ш
1951. Ліст [Анніна (Станевіча?) і Радзіча (Казячага?) (Рыга?)] Аляксандру Вальковічу (Бэрлін?) за 22.03.1920
582.2.54:052&г-053&г — ра
Аўтарства вызначанае паводле почыркаў. У лісьце паведамляецца пра неабходнасьць удзелу А.Вальковіча ў канфэрэнцыі сацыялістычных партыяў Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Украіны, Полынчы й Беларусі, якая мае адбыцца 27.03Л920 у Рэвэлі.
1952. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі палкоўніка Кастуся Езавітава Старшыні Рады Міністраў БНР за 23.03.1920 (вых. №311) аб пачатку працы беларуска-латвійскай пагранічнай каміаі