• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Старшыня Рады Нар. Мін. Ластоўскі1
    Часовы кіраўнік Канцэлярыі
    Рады Народных Міністроў
    А.Вальковіч
    582.2.54:086 — рк В.Ластоўскага
    1 Да 21.04.1920 В.Ластоўскі заставаўся ў Коўне. Дакладная дата й абставіны выезду зь Менску й прыбыцьця ў Коўна невядомая.
    1974.	Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 7.04.1920
    Дарагі Антоне!
    Справы вылажаныя у Тваіх лістох пастараюся споўніць.
    Абавязкова прышлі сюды урадовыя блянкеты, бо тут рабіць ня хочуць. Альбо зрабі там у Вільні іх. Без блянкетаў паважных папераў няма як выдаваць.
    Пасылаю цераз п. Жывіцу1 праграмы с.д. Пішы, што робіш у гэтым кірунку. Аб пропуск раюць зьвярнуцца да Косьцялкоўскага. Прыяжджай, браце, хутчэй, нарыхтуем нейкую працу.
    Навінаў шмат.
    Вітаю Арк. См.
    7-IV-920
    582.1.41:089
    1 Літаратурны псэўданім Аляксандра Прушынскага (Алеся Гаруна).
    1975.	Грамата Ўраду БНР за 7.04.1920 (вых. №143) аб прызнаньні незалежнасьці Эстонскай Рэспублікі
    7.IV.20.
    №143
    Грамата.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі у асобе Рады Народных Міністроў, гэтым ад Імені Беларускаго Народу прызнае Незалежнасць Эстонскай Народнай Рэспублікі і, шчыра жадаючы Эстоніі Высокаго Дзержаўнаго працьветаньня, выражае надзею, што Народы Эстонскі і Беларускі заўсёды будуць знаходзіцца ў самых дружных і добрасуседзкіх адносінах.
    Ластоўскі
    Старшыня Р.Н.М.
    Езавітоў
    За Міністра Міжнародных Спраў
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі
    582.2.54:085 — рк В.Ластоўскага
    1976.	Суправаджальны ліст Аўгена Ладнова (Парыж) старшыні Рады [...?] за 7.04.1920, дасланы з Адозвай да Беларускага Народу
    582.2.54:147&г — р перакладу на беларускую мову
    582.2.54:148 — мк фра
    Адрасат і абставіны невядомыя.
    1977. Ліст Івана Краскоўскаг а (Тыфліс) Вацлаву Ластоўскаму (Вільня) за 8.04.1920 з просьбай заапекавацца асабістай бібліятэкай, пакінутай у Вільні.
    582.1.45:034&г
    1 Іван Краскоўскі ў гэтым часе быў амбасадарам Украінскай Народнай Рэспублікі ў Грузіі.
    1978. Расыгіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага за 8.04.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 4.449 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.58:067
    1979. Расыгіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага за 8.04.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 1.510 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.58:070
    1980. Нота Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (радыётэлеграма) за 10.04.1920 (вых. №35) Нарадзе Паслоў у Парыжы (копія Патэку й Чычэрыну)
    Б.Н.Р.
    Прэзыдыум
    Рады.
    10.I	V. 1920.
    №35.
    Нарадзе паслоў у Парыжы.
    Копія Патэку і Чычэрыну.
    Полыпча адкідае учасьце Прэдстаўнікоў Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі на мірных перэгаворах паміж Савецкай Расеяй і Польшчай, дзеля несправядлівых вымог Польшчы на граніцы 1772 году, і, сьледавацельна, уключэньня у свае граніцы поўнасьцю Беларусі і часцей Украіны, Літвы і Латвіі.
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ад імені Беларускаго Народу заяўляе, што Беларускі Народ не пацерпіць анэксый сваіх, крывей аблітых, зямель ні с чыей стараны, а Антанта, дапусціўшы далучэньне Беларусі да Польшчы, зробіць гістарычную абмылку і ешчэ не раз асвеціць полымем вайны небазвод Эўропы і наклічэ на сябе праклен ўсіх малых народаў, калі не парупіцца аб тым каб былі дапушчэны прэдстаўнікі зацікаўленых народаў на мірные перэгаворы.
    Маршалак Рады Кречэўскі
    Сэкрэтар Мамонько
    582.1.	06:009 — шкбел
    582.1.	06:055 — шкбел
    582.1.	07:069 — шк бел
    582.1.	11:074 — шкбел
    582.2.47:027&г — мк рас
    582.2.51:125 —шкбел
    582.2.54:094&г — рк бел (Ластоўскі)
    1981. Нота Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (радыётэлеграма) за 10.04.1920 (вых. №36) народнаму камісару замежных справаў РСФСР Чычэрыну
    Б.Н.Р. Прэзыдыум Рады.
    10.IV. 1920 №36
    Народнаму Комісару г. Чнчернну.
    Мірные перэгаворы паміж Савецкай Расеяй і Польшчай у Барысаве1 відавочна адбудуцца без учасцьця прэдстаўнікоў Беларускаго Ураду, дзеля таго што запрошэньня дагэтуль не атрымана.
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што ні перэгавораў, ні іх пастаноў, як таргуючых жывым Беларускім Народам, без учасцьця беларускіх прэдстаўнікоў, ніколі не прызнае і будзе усімі спосабамі змагацца проці іх.
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі вымагае неадложнаго дапушчэньня на мірные перэгаворы Беларускіх Прэдстаўнікоў і цьвёрда протэстуе проці станоўленьня аб долі таго ці іншаго Народу без яго прэдстаўнікоў.
    Маршалак Рады Крэчэўскі
    Сэкрэтар Мамонько
    582.1.	06:008 — шк бел
    582.1.	06:054 — шкбел
    582.1.	07:067 — шк бел
    582.1.	07:068 — шкбел
    582.1.	11:075 — шкбел
    582.1.	06:02 — шк фра
    582.2.51:	008 — шк фра
    582.2.51:	071 — шкфра
    582.2.51:	124 —шкбел
    582.2.53:	032 — шк фра
    582.2.53:	137 — шкфра
    582.2.54:	095&г — рк бел (В.Ластоўскі)
    1	Перамовы, якія меліся пачацца 10.04.1920, былі адкладзеныя да 17.04.1920, пасьля чаго расейскі бок не пагадзіўся на Барысаў як месца вядзеньня перамоваў.
    1982.	Рапарт [...?] міністру замежных справаў БНР за 10.04-2.05.1920 аб паўстанцкім руху ў Беларусі паводле матэрыялаў латвійскаі а друку
    582.2.54:104&г-107 — ра
    Аўтар рапарту невядомы.
    1983.	Расьпіска старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) за 13.04.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 45.000 польскіх марак на выдаткі па нацыянальных справах
    582.2.56:001
    1984.	Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Бэрліне Леаніда Баркова (Бэрлін) генэральнаму консулу Польшчы ў Бэрліне за
    14.04.1920 у справе затрыманьня Язэпа Мамонькі на станцыі Люзін польскім камэндантам і забраньня ў яго рэчаў і грошай
    582.2.54:339 — мк
    Гл. заяву Я.Мамонькі (дакумэнт №1924).
    1985.	Ліст «Польскай Інфармацыі Прасовай» (Варшава) Вацлаву Іваноўскаму (Менск) за 15.04.1920 у справе дасыланьня В.Іваноўскаму выцінак з варшаўскага друку зь інфармацыяй пра Беларусь
    582.2.56:028
    1986.	Упаўнаважаньне Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (Бэрлін) прадстаўніку БНР у Рэвэлі Міхасю Маркевічу за 15.04.1920 (вых. №40) на вядзеньне перамоваў з Урадам РСФСР
    Рада
    Беларускай Народнай
    Рэспублікі
    Прэзыдіум.
    15 Красавіка 1920
    №40
    Прэдстауніку Беларускай Народнай Рэспублікі у Ревелю гр. Маркевічу.
    На падставе телеграмы Прэдстауніка Расейскай Радянскай Фэдэратыунай Сацыялістычнай Рэспублікі у Ревелю ад ... красавіка г.г. даручаецца прэдстауніку Б.Н.Р. у Ревелю Маркевічу разам з Сэкрэтаром Рады Мамонько і членом Рады Вальковічам вясьці размовы з прэдстаунікамі Расейскаго Радянскаго Ураду: 1) аб супольнай пакаевай конфэрэнцыі, 2) справах адносін Беларускай Народнай Рэспублікі да Расейскай Радянскай Рэспублікі, 3) імпэрыялістычных дамаганьнях Польшчы і 4) прызначэньні мейсца конфэрэнцыі і яе тэрміну
    Маршалак Рады ПКрэчэўскі
    Сэкрэтар Я.Мамонько
    582.2.54:096&г — ма
    1987.	Пляцкарта й чыгуначны білет III клясы на адну асобу Вільня—Менск на 16.04.1920 на імя Антона Луцкевіча
    582.1.41:083,084
    1988.	Ліст Пятра Крэчэўскаі а (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 16.04.1920 і канвэрт
    Дарагі Вацлаве!
    Вельмі здаволены, што Вы ужо выбралісь з польскаго балота1. Праўда нашэ становішчэ тым часам надта дрэннае, але усе ж такі мы яшчэ надзеі не трацім. Зараз я маю два акрэдытывы ад украінцаў адзін на імя Цвікевіча, а другі на мае іммя кожны па тры мільены марак но іх надта
    трудна рэалізаваць, бо мы павінны атрымаць гэты грошы з тых грашэй, на якіе наложаны немцамі арэшт. Прымаем усе меры, каб гэтые акрэдытывы скарыстаць.
    Есьць яшчэ і іншые надзеі, але палітычные варункі перэшкаджаюць іх зараз выпаўніць.
    Адносіны да нас з усіх бакоў самые лепшые. Злосьць і лаянка у Рыдзе2 для нас незразумела нэрвы разгулялісь мусі таму, што німа грошэй, але у гэты час у Рыдзе есьць больш грошы ніж у нас мы тым часам перэбіваемся як можэм.
    Кіруйце справай у звязку перагавораў з большевікамі тым часовые перагаворы будуць вясьці Мамонька, Вальковіч і Маркевіч, калі у Вас знойдуцца лепшые людзі і у гэты час карыснейшые дайце мандаты ад Ураду.
    Канфэрэнцыя мне здаецца не адбудзецца, бо без грошай гэто будзе не канфэрэнцыя, а лаянка, я нават не ведаю для чаго яна у гэты час патрэбна. Справа аб перагаворах з большевікамі намі вырашана у Менску, а калі ідзе аб дуалізме Ураду, то я гэту думку адкідаю, бо Луцкевіч падаў у адстаўку, а згоды паміж імі і намі зараз быць не можэ. Калі хапіло сілы падняць на сябе гэты ценжар, то мы яго і павінны давясьці да канца як бы да нас цяперь не старалісь прыладзіцца агэнты Луцкевіча і кампаніі у гэты час мы можэм сказаць толькі адно хто не з намі той проціў нас згінем на сваіх пазыцыях, а не здамось верце, што тут гаворыць не самалюбства, а беларуская справа, якая вымагае ад нас йсьці на усе, но толькі не на сувязь з Польшай, ад якой мы згінем.
    3 пашанай ПКрэчэускі
    582.1.45:003&г
    582.1.45:001с — канвэрт
    1 Маецца на ўвазе выезд В.Ластоўскага зь Менску ў Літву пасьля вызваленьня з турмы. Дакладная дата й абставіны выезду невядомыя. 2 3 боку К.Езавітава?
    1989.	Ліст Міністэрства Замежных Справаў Дацкага Каралеўства (Капэнгаген) шэфу Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР пры Ўрадах Латвіі й Эстоніі Кастусю Езавітаву (Рыга) за 16.04.1920
    Міністэрство
    Загранічных
    Спраў
    Дацкаго Каралеўства.
    Журнал №133 №21
    Копэнгага
    16.IV.20
    Пане!
    У адказ на Ваш ліст, які Вы мне адрэсавалі ад 20 студня гэтаго году, маю гонар паведаміць Вас, што па звычаю да гэтаго часу прынятаму у Даніі у адносінах да Дзержаў міжнароднае становішчэ якіх ешчэ аканчацельна не уругуліравана, Каралеўскі Урад шкадуе, што ён у гэты момэнт ня можэ зрабіць ніякіх крокаў да прызнаньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Прыміце запэўненьне у вялікай да Вас пашане (подпіс)
    582.2.54:097 — рк бел В.Ластоўскага
    1990.	Republikas Sargs (Рыга). Nr.18, 17.04.1920
    582.1.46:059
    3 нататкамі: «Angli un baltkreewi» i «Polija un Baltkreewija».
    1991.	Расыііска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Міхася Кудзелькі за 17.04.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 200 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.58:071
    1992.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскаіа (Коўна) Міністэрству Замежных Справаў Літоўскай Рэспублікі (Коўна) за 17.04.1920