Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Вышэйадзначанае подпісамі і печаткай сьведчыцца.
СТАРШЫНЯ КАМІТЭТУ Коз.Тэрэшчэнко
Пісар Б.Бакіноўскі
Potwierdzam niniejsze zaswiadczenie z zastrzezeniem jednak, ze wyrazone w niem polecenie zakladania roznych organizacji narodowosciowych biatoruskich jest absolutnie niedopuszczalne jako zbyt szeroka i ogolnikowa kompetencja.
Po przybyciu do Rejonu pan Bematowicz powinien si^ zameldowac u Naczelnika Rejonu.
[Fandach?]
Starosta powiatu Miriskiego
1 Czerwca 1920 r.
582.2.55:009&r — ма
2031. Александрь Даннловь. Кт> білорусскому вопросу. Карэктура артыкула ў невядомай расейскай газэце (Рыга?) за красавік 1920
582.1.45:005
Дакладная дата невядомая. Прыпіска алоўкам В. Ластоўскага: «Знятая з друку стацьця Каца, падасланага у Рыгу з мэтай муціць і шкодзіць мне».
У артыкуле сярод іншага гаворьіцца: «Кабннеть Ластовскаго (эс-эровскій) н группа рнжской военной мнссін держатся русской оріентацін н думають, что возсоздать Білоруссію возможно лншь прн помоіцн СовЬтской Россін, т.е. вь результат^ тЬхь мнрныхь переговоровь, которые предположено повестн сь большевіікамн вь самомь блнжайшемь будуіцемь...»
2032. Даклад Цэнтральнай Загранічнай Рады БПСР (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 28.04.1920 з прапановай прызначыць консулам БНР у Рызе сябра партыі Грыгорыя Казячага замест звольненага Барыса Шымковіча
582.1.45:006&г
2033. Паштоўка Маліноўскага ([Міхася Маркевіча]) (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 28.04.1920
582.1.45:007&г
2034. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) [Янку Чарапуку (?) (Рэвэль)] за 28.04.1920
Дарагі Таварышу!
Падробна аб усім інформуйце аддаўца гэтаго, грамадзянку Стаху. Офіцыальная Ваша роля кончылася з ўручэньнем ноты і да адповедзі на яе я раіў-бы ужыць час на падтрыманьне выступленьнёў партыйных тава732
рыша Язэпа1 у дойсьцю ім яго мэт. (Разумеецца, калі я думаю не памылкова, што да маючагося у Вас вольнаго часу).
Між іншымі заданьнямі важна вытлумачыць усходнікам, што прызнаньне Беларусі ляжыць у іхнім інтэрэсе. Якімі даннымі — ніхай падскажэ Вам Ваша знаёмасьць с палітычнай сытуацыей на усходзе і Вашэ патрыотычнае сэрцэ. Гэтым Вы зробіце Вялікі крок наперад да правільнаго разуменьня імі нашай справы. Заўважце, што Польша опэруе беларускім нацыональным пытаньнем і стараецца захапіць на яго манаполію у свае рукі; Пасколькі для нас цяжка рэакцыйная Полыпа, па столькі яна не страшна, але страшэн для нас польскі дэмократызм, а гэты апошні мае небавам факірстваваць на нашай Бацькаўшчыне. Цяперашні момэнт пад’ёму беларускаго Народу не павінен апасьці ні дарэмна, ні дзякуючы дабрадзействам езуіцкаго польскаго дэмократызму. Зрэшта толькі недальнавідны палітык не бачыць, што у цяперашні момэнт Беларусь яуляецца гордзіевым вузлом усходняй проблемы. А мы іх лічым, разумеецца дальнавіднымі.
Дайце падробную справаздачу аб Паўлоўскім — што і скуль2?
Што пісаў Маркевіч і які атрымліваў адказ?
Чаму меўся туды ехаць Маркевіч?
Як выплыло пытаньне аб прызнаньні ураду Эстіей?
Ці ёсьць і якое грамадзянство беларускае у Рэвелі? Можэ ёсць людзі здатные да дзержаўнаго будаўніцтва.
Наагул прашу падробна інфармаваць. Калі будзе у аўторак3 адповедзь — прысылайце з Нікіціным.
Затым пасылаю Вам таварыскае павітаньне
ваш ВЛаст...
582.1.45:017&г — рк
1 Мамонькі. 2 Паступіла інфармацыя пра тое, што супрацоўнік Беларускай Місіі ў Бэрліне Паўлоўскі — савецкі агент (гл. дакумэнт №2090). 3 4.05.1920.
2035. Ліст міністра замежных справаў Латвіі Зігфрыда Мэеровіца (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 28.04.1920
Часовы Урад Латвіі
М-во Загр. С.
28.IV.20 №6379 Рыга.
Excellence,
пацьверджаючы гэтым атрыманьне Вашаго ліста ад 6 красавіка №142
і заключаючае у сабе верыцельную грамату №140 ад 5 красавіка ад но-
вага Ураду Б.Н.Р. с пацьверджэньнем поўнамочый прэдстаўніцтва Вай-
скова-Дыплёматычнай Місыі пры Урадзе Латвіі, міністр Міжнародных Спраў гэтым мае гонар Вас паведаміць, што ён з вялікім здаволеньнем прыймае да ведама гэто паведамленьне Вашай Эксцэленцыі, што новы
Урад Б.Н.Р. заховывае для Латвіі тыеж пачуваньня прыхільнасці, якіе характэрызавалі яго папярэдніка перад Латвіей.
Мэйеровіц
Міністр Загранічных Спраў
582.2.54:118 — рк перакладу з францускае мовы В.Ластоускага
2036. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) [Язэпу Мамоньку (?) (Рэвэль?)] за 29.04.1920
Дарагі Таварышу!
Находзяць весткі з Бацькаўшчыны аб новых паўстанцкіх успышках. Усе гэты ўспышкі каштуюць нашаму народу лішне дорага, праз тое, што парываюцца ў барадзьбу паўстанцы без экономічнаго грунту і належнай організацыі. Дык трэба каваць жалеза пакуль яно гарачае. Калі перэгарыць агонь настрою, які цяпер пануе яшчэ, народ можэ агарнуць тупая рэзыгнацыя, а тады можэ і доўга прыдзецца чэкаць новага пад’ёму. Вас мы прасілі і даручылі Вам, Таварышу, вышукаць срэдзтвы. Дзействуйце, як можэце энэргічней. He прасіце, а вымагайце. Мы для нашаго многапакутнаго Народу управе вымагаць ад соцыалістоў помачы, таварыскай помачы, для мэты сьвятой і вялікай. Гэта вайна зруйнавала і спролетазавала ўсіх Беларусоў, паміж якімі і раней не было паноў, дык не пазваляйце нікому самневацца нашчот нашай партыйнай няшчырасьці ў сэнсе нашай буржуазнасьці, як гэто іншыя любяць часам нам дапячы.
Энэргічней, сьмялей і быстрэй дзействуйце. Затым прыміце таварыскі прывет ад таварышоў нашых і ад мяне —
Ваш ВЛастоўскі
Напішыце мэморьял у справе апошній падзей у нас і цьверда, энэргічна трэбуйце помачы. Наагул, я раіў-бы Вам, як ужо і вышэй казаў, паступаць рашыцельна, не прасіць, а вымагаць на аснове нашай праграмы. Гэтымі днямі выезджае Ляховіч, ён можэ і павінен памагчы Вам. Але агульна не раджу даверацца людзям. «Будзьце кротцы яко голубі і мудры яко зміі» навучаў Хрыстос. Навука у нашы часы вельмі прыдатная.
Затым ешчэ раз вітаю Вас.
ВЛаст...
582.1.45:010&г — рк
2037. Ліст Янкі Чарапука (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 29.04.1920
Дарагі дзяцька Ўласт! Тут перэдаю Вам тэкст адказа Чычэрына на тэлеграму Midi у Латвіі пасланую праз Маркевіча аб вызнані незалежнасьці.
[-]1
Ноты урадовыя і ліст Паўлуце2 праз «ўсходняго курера[»] я перэслаў адказу чэкаю у ваўторак прашу Вас звярнуць увагу на Казячаго, я атрымаў весткі, якія даюць мне право сказаць быць «часова» асьцярожным да яго і не затверджваць пакуль што «консулам». Таксама датычыцца гэта і Маркевіча. Падробнасьці вышлю сваім курерам, калі буду мець усе факты.
Цалую Янка Чэр...
29 чэцвер Рэвель.
P.S. Грошы дабываюць з другіх крыніц на Бадунову німа у гэты час надзеі.
582.1.45:011&г
1 Тэкст гл. у дакумэнце №2020. 2 Палуце Бадуновай, якая ў тым часе была ў Маскве.
2038. Расыііска загадчыка справаў Менскага Пэдагагічнага Інстытуту Віктара Войтэнкі (Менск) за 29.04.1920 аб атрыманьні ад рэктара Інстытуту Вацлава Іваноўскага 22.000 польскіх марак на закупку рататара
582.2.56:008
2039. Расьпіска бібліятэкара Менскага Пэдагагічнага Інстытуту Міколы Байкова (Менск) за 29.04.1920 аб атрыманьні 2.000 польскіх марак авансу
582.2.56:009
2040. Тэлеграма Васіля Захаркі (Бэрлін) Пятру Крэчэўскаму (Прага) за 29.04.1920
= werschinin kretschewskomu
wenzogowa 4 prag =
+ berlin 8103021 29 1,40 n
= ladnou wyechau prosta rygu prosic neadkladnago naszaho pryezdu telegrafuju kostusju szto wyezdzaem panedzelak chuczej waroczajsja = sacharko +
582.2.47:011 — a
2041. Позва Антону Луцкевічу на паседжаньне Цэнтральнай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны ў Вільні 30.04.1920
582.1.41:076
Падпісана: віцэ-старшыня М.Кахановіч
2042. Расьпіска часовага сакратара Выдавецкай Камісіі Менскага Пэдагагічнага Інстытуту М.Гур[...?] (Менск) за 30.04.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 23.000 польскіх марак на закупку паперы
582.2.56:010
2043. Б.Мэон. Аб справядлівасьці (Прыпавесьць). Пераклад В.Л. (Вацлава Ластоўскага)
582.1.45:009г
Дата невядомая. Дакумэнт падшыты з паперамі за красавік 1920 году. Пераклад быў надрукаваны ў часапісе «Крывіч», №4, кастрычнік 1923.
2044. Візытоўка Рыгора Казячага
Gregoire Kaziatchy rempla^ant du Consul de la Republique Democratique Blanche-Routhenienne a Riga.
582.1.71:018
2045. Блянк пасьведчаньня 1-га Беларускага Бабруйскага Атраду Сагайдакаў
582.2.36:066 — д
Дата невядомая. 3 дэвізам: «Будзь гатоў!»
2046. Тэкст тэлеграмы Васіля Захаркі (Бэрлін) Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) за ??.0?.1920
Kowno Litauische Ministerium des Aussern fur Zwikewitsch
Anton1 miiss sofort kommen
Zacharko.
582.2.47:013 — рк
Дата невядомая. 1 Магчыма, Антон Аўсянік.
2047. Пераклад Міколам Вяршыніным артыкула «Украінская брыгада і Украінская місія» зь невядомай чэскай газэты ў справе дыпляматычных акцыяў Савецкай Расеі і Ўкраіны ў сувязі з фармаваньнем на тэрыторыі Чэхаславаччыны вайсковых частак з украінскіх ваеннапалонных для ўдзелу ў ваенных плянах Пятлюры
582.2.47:039&Г-040 — ра
Дата невядомая.
2048. Блянк запрашэньня Камісіі пры Радзе Беларускай Калёніі ў Латвіі прыбыць у памешканьне Консульства БНР (бульвар Тотлебэна, №7, кв.З)
582.2.54:149&г — д
Дата невядомая.
2049. Рапарт шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі й Эстоніі (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за ??.05.1920 з паведамленьнем аб неабходнасьці арганізацыі беларускага этнаграфічна-эканамічнага аддзелу на Міжнародным Балтыйскім Кірмашы, які мае адбыцца ўлетку 1920 году ў Рызе
582.2.54:174 — шк
Дакладная дата невядомая.
2050. Сьпіс друкаваных матэрыялаў (нататкі алоўкам Вацлава Ластоўскага)
Экономіка Беларусі
1) Вехі экономічна-фінансаваго будаўніцтва Літвы і другіх прыбалтыцкіх рэспублік.
2) Вываз беларускіх багацтв.
3) Заклік да устройства нарады і узмацаваньня супрацоўніцтва экономічных і фінансавых дзеячоў прыбалтыцкіх і другіх суседнік рэспублік.
4) Статут Конфэрэнцыі Балт
582.2.54:195 — р
Дата невядомая.
2051. Ліст Язэпа Лёсіка (Менск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 1.05.1920
Шаноўны пане Антоні!
Ваш артыкул «На пярэдадні разьвязкі» цэнзура ня пусьціла, аб чым сьведчыць лысіна ў газэце. Тагды я пазволіў сабе выкарыстаць1, аб чым прашу Вашага выбачэньня. Што да артыкулу «У раскрытыя карты»2, то я ўжо яго саўсім не даваў у друк, бо усё роўна выкінула-б вайск. цэнзура. У артыкуле «Беларускі актывізм»3 я крошку выправіў ваш погляд на беларускіх бальшавікоў, аб чым гэтак сам[а] вельмі прашу выбачэньня.