Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Цісну руку вашу і сардэчна вітаю — ВЛастоўскі.
7.V.20.
Ага, як разумець — «вызналі нас», каго — місію, ці урад?
582.1.45:022&г — рк
2080. Расьпіска намесьніка старшыні Цэнтральнай Беларускай Школьнай Рады Аркадзя Смоліча (Менск) за 7.05.1920 аб атрыманьні ад Школьнай Рады 90.000 польскіх марак
582.2.56:021
2081. Расьпіска Аркадзя Смоліча (Менск) за 7.05.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 25.000 польскіх марак згодна з пастановай Найвышэйшай Рады за 5.05.1920 (пратакол №12)
582.2.56:022
2082. Квіт паштовага пераказу Вацлава Іваноўскага (Менск) К.Спажынскаму (Варшава) на 5.000 польскіх марак
582.2.56:025
2083. Расьпіска Вацлава Іваноўскага аб узяцьці з касы 5.500 польскіх марак
582.2.56:026
2084. Квіт паштовага пераказу Вацлава Іваноўскага (Менск) «Польскай Інфармацыі Прасовай» (Варшава) на 487,50 польскіх марак
582.2.56:027
2085. Расыііска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага за 7.05.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 1.741 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.58:076
2086. Ліст Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Антону Луцкевічу (Вільня) за 8.05.1920
Дараженькі Пане Антоні!
Калі атрымаў я ад Вас тэлеграму, у якой Вы прасілі, каб дастаць прапуск на падарожэ у Фінля[н]дзію — зараз зьвярнуўся да Міністэрства, просячы для Вас прапуску. Мне здавался, што гэты прапуск патрэбны Вам у падарожжэ да Фінляндзіі у тых мэтах што казаў я у Вільні і прасіў туды каго ад нас паехаць. Атрымаўшы з Міністэрства згоду выдаць прапуск паведоміў Вас аб гэтым тэлегра[ма]й, просячы прыслаць Вашы фотаграфіі. На другі дзень Міністэрства прыслала адказ, што ня выдасьць Вам прапуск дыплёматычны, а толькі звычайны. Пісьмо гэто далучыўшы да свайго паслаў Вам да Вільні застрахованым лістом, пеўна ужо гэты ліст атрымалі. Надовячы атрымаў ліст ад п. Зябіцкай, які калісь Тарас там аставіў, будучы у Варшаві; была памылка Тараса, што ён ні аставіў у мяне гэтага ліста, дый ні сказаў мне аб гэтым нічога у Вільні, калі я там быў на звароце з Ревеля1.
Калі атрымаў Ваш ліст ад Зябіцкіх стала ясна, што тэлеграмай Вы прасілі прапуск ні для сябе, а для п. Пэрах. Зразумеўшы з гэтага памылку маю з прычыны Тараса зьвярнуўся, каб дастаць прапуск для п. Пэрах ад Ураду усходніх зямель. Адказ быў такі: трэба да гэтага пашпарту, які тут прыслалі дастаць яшчэ пасьведчаньне ад мэснага камісара, што німа перашкод дзеля выезда п. Пэрах заграніцу (так сама як гэта было робліна падчас Расейскага ураду). Вось дзеля гэткай прычыны звяртаю Вам пашпарт п. Пэрах, каб вырабіла пасьведчэньне на выезд заграніцу, а тады тутка будзе можна атрымаць загранічны пашпарт.
Я мусяў даць адказ брахне палітычнай Дубановічу, каторый развіваў думку Скульскага — мне было зрушней папраўляць памылкі і брахню Дубановіча, чымся Скульскага, а рэзультат аднакі. Да Ладноў’а напішу і затэляграфую.
Цвікевіч зьявіўся, як мыла зьеўшы разам з сваею жонкую. Ня ведаю ці дастану яму прапуск — мае думку, калі ня дастану яму пропуску, вярнуцца зваротам на Украіну і дастаць праз украінцаў пашпарт праз Румынію. Пагана, надта пагана каб яго воўк зьеў!
Кажэця, Панове, што будзе добры выходзіць месячнік2 і каб я пісаў да яго у маёй спецыяльнасьці. Добра. 3 вялікай радосьцю буду пісаць. Можа будзе называцца гэты месячнік: «Гаспадар».
Бывайце здаровы. Ваш Лявон. 8.V.20.
582.1.41:071&г-072
1 29-31 сакавіка 1920 у Рэвелі адбылася канфэрэнцыя сацыялістычных партыяў новых дзяржаваў, беларускіх сацыял-дэмакратаў прадстаўляў на ёй Л.Дубейкоўскі. Гл. Беларусь. №80(136). 17.04.1920. 2 Гаворка йдзе пра месячнік «Саха», першы нумар якога датаваны красавіком-траўнем 1920 году.
2087. Расыгіска сакратара Матэматычнай Камісіі пры Менскім Пэдагагічным Інстытуце Аляксандра Данілевіча (Менск) за 8.05.1920 аб атрыманьні 1.200 польскіх марак пэнсіі за травень 1920 году
582.2.56:030
2088. Расьпіска Аркадзя Смоліча (Менск) за 8.05.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 15.000 польскіх марак згодна з пастановаю Найвышэйшай Рады за 6.05.1920
582.2.56:032
2089. Тэлеграма ўпаўнаважанага Міністэрства Замежных Справаў БНР Янкі Чарапука (Рэвэль) народнаму камісару замежных справаў РСФСР Георгію Чычэрыну (Масква) за 8.05.1920
Тэлеграма 8 мая 1920 г.
Народнаму Камісару по Нностранным Д-ьлам
Чнчернну Москва
Вь отвЬт на Вашу телеграмму от 5 мая сообіцаю ннжеслЗДуюіцее: He смотря на то, что западная часть Б-Ьлоруссіі состояіцая нзь губерній Мннской, Вшіенской н Гродненской вь данное время оккупнрована польской военной снлой, но власть Сов'Ьта народных Мнннстровь Б'Ьлорусской Народной Рэспублнкн там распростнрается.
Вь этнх м-Ьстах главным образом проявляется актнвная государственная дЬятельность Мнннстерств: Внутренннхь Діл, Пропаганды н Просв'Ьіценія.
Вь свонхь дійствіях Правнтельство опнрается на всё Б'Ьлорусскія обіцественныя органнзацін, союзы кооператнвовь, професіональные Союзы, а также н на густую сЬть провіінціональных селянскнхь Рад, каковые всЬ работают под руководством чрезвычайных Полнтнческнх Комнссаровь.
Военная снла состонть нзь многочнсленных партнзантскнх отрядовь, которые находятся под Управленіем Рады Военной Обороны. К партнзантскнмь отрядам также можно прнсоедвннть Б'Ьлорусско-Лнтовскіе Днвнзін, которіе хотя тепер н находятся под польскнм командованіем, но он^ вь необходнмый момент перейдут на сторону войск Б-ьлорусского Правнтельства, соотв-ьтствуюгцая революціонная работа вь этнхь давнзіях уже ведется.
Правіітельством прнннмаются міры тоже для увелнченія н пополненія военных частей Б клорусскнмн военнопл-Ьннымн нзь Германін н частямн нхже сформнрованнымн уже во Францін.
Что же касается вопроса о тЬх перспектнвах, какіе нм-Ьются н может дать на случай военных дійствій н гарантін Білорусского Правнтельства относнтельно ролн прнкрнтія нзь суідествуюіцнх’ь государств, то об этом возможно будет говорнть лншь тогда, когда Правнтельство Р.С.Ф.С.Р. прнзнает незавнснмость н государственную самостоятельность Б’Ьлорусской Народной Республнкн вь ея этнографнчных граннцах, нбо этн вопросы будут вытекать нзь договоровь обонхь Правнтельств, которіе будуть установлены во время переговоровь.
Н гарантін no этнм вопросам будут даны, так я полагаю, нбо какь нзвБстно, Б’Ьлорусское Правптельство по отношенію к Рабоче-Крестьянскому Правнтельству Россін всегда было мнролюбнво, а с Правнтельством Польшн всегда вело п тепер ведет борбу протн ея захватных прнтязаній на Б"Ьлорусскую тернторію, а поэтому нБть ннкакнхь основаній медлііть co стороны сов-Ьтского Правнтельства с прнзнаніем Незавнснмостн н вступленія вь переговоры.
Я.Чэрэпук
Уполномоченный Мнннстерства Нностранных Діл Б.Н.Р.
Ревель 8 мая 1920 г.
582.2.54:216&г — рк В.Ластоўскага
На копіі тэлеграмы прыпіска В.Ластоўскага: «Даць выгавар гр. Чэрэпуку за яго непраўдзівые заявы Савецкаму Ураду. Такіх заяў ён ня меў права рабіць. Hama сіла палегае на нашым моральным праве да незалежнасці, а не на рэволюцыйнай пропагандзе у Літоўска-Беларускай Дывізіі. ВЛ.»
2090. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 8.05.1920
Высокапаважаны Пане Петра!
3 атрыманага мной ад Вас ліста бачу, што мы багаты надзеямі. Добра і надзея, але... я тымчасам знаходжуся, як у нерадзе і каб пачаць працу трэба мне крыху на пачатак гатоўкі. Памяркуйце там, як колечы. I у нас таксама надзеі... Разумеецца з іншаго боку! Тымчасам у Рэвелі вядуцца перэгаворы. Адтрымалі адповедзь ад Чычэрына: 1) у прынцыпе прызнаюць право на самоазначэньне ўсім нацыям у самым шырокім значэньні 2) хочуць ведаць з якім (каторым) урадам гавораць. На гэто мы паслалі адповедзь і Чэрэпука з Мамонькам у Рэвель. Першаго, як прэдстаўніка Ураду, другога, як партыйнаго з засцярогай каб ён афіцыальна не выступаў. Ноты пайшлі асобным іхнім курьерам. Чэкаем адповедзі і Ладнова ды Захарку з Б<эрліну>, каб далей што рабіць.
Пасылаем пункт партыйнай пастановы праз Вашу Канцэлярыю і да пункту даю Вам інформацыю аб Паўлоўскім, якую я маю чорна па [беламу] што ён «агент усходнікоў»1. Ніхай Вам Ваше патрыотычнае сэрцо падскаже як далей паступаць. Я раю пункт выкарыстаць і нічым яму не даць зразумець, што Вам што колечы вядома іншае. A то ўся наша работа можэ пацярпець. Як убачымся — пагаворым. Думаю, калі будзе тут справа наладжэна, прыехаць да Вас.
Што с Цвікевічам? Ці замянілі Вы яму поўнамочча?
Варухайце якколечы справу пазычкі. Гвалт, што будзе далей?!
Зайдзіце да Пурыцкаго2 і зрабіце на яго націск каб яны ставілі граніцу Усходнюю не як граніцу з Расеяй, а як граніцу с Беларусей.
Затым прыміце слова пашаны і сэрдэчнае павітаньне ад шчыра прыязнаго ВЛа
8.V
582.2.54:217&г — рк
1 Бальшавікоў. 2 Кіраўнік літоўскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Бэрліне. У Маскве ў тым часе адбываліся мірныя перамовы паміж Літвой і Расеяй.
2091. Расьпіска Кляўдыюша Душэўскага (Менск) за 9.05.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 2.000 польскіх марак для перадачы іх Казіміру Фалькевічу ў Вільні
582.2.56:029
2092. Расьпіска Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) за 9.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы 31.000 польскіх марак для выдаткаў на Нацыянальны Камітэт
582.2.56:031
2093. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 9.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 25.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
582.2.56:033
2094. Рахунак С.Людкевіч[а?] бібліятэцы Менскага Пэдагагічнага Інстытуту за закупленыя кнігі й расьпіска ў атрыманьні за іх 1.500 польскіх марак
582.2.56:034&г
2095. Выпіска з стэнаграфічнага пратаколу 3-га паседжаньня літоўска-расейскіх мірных перамоваў у Маскве за 9.05.1920 і за 12.05.1920
582.2.50:034&г-037Лг — мк
2096. Расьпіска кіраўніка Выдавецкага Аддзелу Школьнай Рады Сьцяпана Некрашэвіча (Менск) за 10.05.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 35.000 польскіх марак на закупку паперы й друкарскія выдаткі
582.2.56:035
2097. Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 10.05.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Камітэту Антона Крэпскага 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:036
2098. Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыяналызага Камітэту Антона Крэпскага (Менск) за 10.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнае Касы 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту