• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.1.41:079&r
    582.1.41:	081 — канвэрт
    2061. Ліст Івана Луцэвіча (Менск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 3.05.1920
    Вельміпаважаны Паночку!
    Пасылаю Вам фот[о]графіі на клішэ. Зрабеце ласку і аддайце іх у цынкографію.
    1.	Вялікіе фотогр. (іх 7(сем) шт.) хай зьменшуць на палавіну, з паміж іх акварэль «Віленскіе негоцыянты...» хай зробяць бяз подпісу.
    2.	Фотогр. у канвэрце №1 (6 шт.), зрабіць у разьмеры, як яны ёсьць.
    3.	Так сама фотогр. у канв. №2 (17 шт.) разьмер можна пакінуць той самы, толькі Вы, Паночку, зрабеце з цынкографам выбар: якія з іх выйдуць на клішэ, а якіе не.
    4.	Фотогр. (кабінэт. форм.) «Вэрыга-Дарэўскі[»] (падпіс. на абароце) аставіць як яна ёсьць, але толькі што ў чорнай абводцэ, бяз белага поля.
    5.	У пасыланай Вам кнізе «Ksi?ga Pamuykowa» у I томе, стр. 337, знойдзіце фотогр. Чэчота. Хай з яе зробяць клішэ, крыху зьменыпыўшы і бяз подпісу.
    Для арыентацыі пасылаю Вам N «Рунь»1.
    Так сама пасылаю адну тысячу марак; што выйдзе даражэй — то я Вам зараз-жа вышлю па адтрыманьні рахунку.
    Будзьце ласкавы, Паночку, паціснуць цынкографа, каб зрабіў як найхутчэй, ды пры першай аказыі перашліце клішэ мне.
    Астаюся шчыра Вам адданы
    Ваш Ів. Луцэвіч
    Менск 3/V-20 г.
    P.S. Што чуваць з Вашым журналам? Як будзе называцца? На днях вышлю Вам папраўлены верш «Хаўтурны марш».
    582.1.41:	086-086а
    1	Першы нумар рэдагаванага Янкам Купалам часапіса «Рунь» выйшаў 2.05.1920.
    2062. Kurjer Polski (Warszawa). Nr.120. 3.05.1920
    582.1.69:001
    3 нататкай «Oswiadczenie biatoruskie» аб пратэсьце Беларускага Прэс-Бюро ў справе заявы Дубановіча (у «Gfosie Narodu») пра кампрамісную ўмову беларусаў з польскімі ўладамі. Прэм’ер-міністар Польшчы Скульскі 22.04.1920 выступіў з прамовай аб беларускім пытаньні на Соймавай камісіі Загранічных Спраў, a таксама даў інтэрвію кракаўскай газэце «Czas», дзе запрапанаваў даць беларусам самакіраваньне, не заахвочваць сэпаратызму, прышчапляць прыхільнасьць да Польшчы. Беларускія кіраўнікі, паводле Скульскага, згодныя на такі плян, тым часам як падзел Беларусі быў бы не ў інтарэсах Польшчы.
    2063.	Расьпіска старшыні Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту Фабіяна Ярэміча (Менск) за 3.05.1920 аб атрыманыгі ад Беларускай Школьнай Рады 13.000 польскіх марак для перадачы прадстаўніку Цэнтральнай Беларускай Школьнай Рады ў Вільні Францішку Ўмястоўскаму
    582.2.56:013
    2064.	Паведамленьне Цэнтральнай Беларускай Школьнай Рады прадстаўніку Рады ў Вільні Францішку Ўмястоўскаму аб перадачы з Фабіянам Ярэмічам 13.000 польскіх марак на дапамогу Віленскай Беларускай Гімназіі (10.000) і на выдачу дапамогі настаўнікам (3.000)
    582.2.56:014
    2065.	Расьпіска старшыні Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту Фабіяна Ярэміча (Менск) за 3.05.1920 аб атрыманьні ад Бе-
    ларускай Школьнай Рады 17.000 польскіх марак на арганізацыю выдавецтва рэлігійных кніг у Вільні (7.000) і на дзіцячы прытулак пры Віленскай Беларускай Гімназіі (10.000)
    582.2.56:015
    2066.	Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 4.05.1920 аб атрыманьні ад Ядзьвігі Іваноўскай-Луцэвіч 50.000 польскіх марак на патрэбы Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
    582.2.56:016
    2067.	Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Міхася Кудзелькі за 4.05.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 5.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.58:072
    2068. «Свобода Россів» (Ревель). №99. 5.05.1920
    582.1.45:018а
    Газэта, дасланая М.Маркевічам В.Ластоўскаму ў Рыгу. У артыкуле Л.Павловнча «Б’Ьлоруссія» паведамляецца аб «легалізацыі» Ураду Ластоўскага ў Менску.
    2069.	Расьпіска загадчыка справаў Менскага Пэдагагічнага Інстытуту Віктара Войтэнкі (Менск) за 5.05.1920 аб атрыманьні ад рэктара Інстытуту Вацлава Іваноўскага 400 польскіх марак на патрэбы Інстытуту
    582.2.56:017
    2070.	Тэлеграма народнага камісара замежных справаў РСФСР Георгія Чычэрына (Масква) [...?] за 8.05.1920
    Тэлеграмма 5.V.20
    1.	На какую тернторію распространяется власть его (Черепука) правнтельства;
    2.	Какнмн дБйствнтельнымн снламн обладает;
    3.	Какіе нмБет н может дать перспектнвы на случай военных дЬйствій;
    4.	Чем может гарантнровать нам, что не будет нграть роль прнкрнтія нзь суідествуюіцнх государств.
    Чнчернн (подпнсь).
    582.2.54:218 — рк В.Ластоўскага
    2071. Рэзалюцыя, вынесеная на агульным сходзе пленуму Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Менску// Беларусь (Менск). №94. 5.05.1920
    582.2.54:220 — мк
    582.2.54:221 — мк рас
    3 абвяржэньнем заявы міністра-прэзыдэнта Польшчы Л.Скульскага й пасла на Сойм Дубановіча за 22.04Л920 аб адмове беларускіх кіраўнічых колаў ад патрабаваньняў незалежнасьці ў абмен на мясцовае самакіраваныіе.
    2072. Расьпіска загадчыка справаў Менскага Пэдагагічнага Інстытуту Віктара Войтэнкі (Менск) за 6.05.1920 аб атрыманьні ад рэктара Вацлава Іваноўскага 1.000 польскіх марак для платы Кантаровічу
    582.2.56:012
    2073. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 6.05.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 25.000 польскіх марак на патрэбы Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
    582.2.56:018
    2074. Рахунак крамы друкавальных машынак Т.Каца за 6.05.1920 Менскаму Пэдагагічнаму Інстытуту за друкавальную машынку «Кантынэнталь» і расьпіска ў атрыманьні 16.700 польскіх марак
    582.2.56:019-020
    2075. Агляд латвійскага друку за 21.04-6.05.1920 [кіраўніка Аддзелу Друку Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі й Эстоніі Я.Грузеўскага ?]
    582.2.54:119&Г-123 — р
    2076. Пастанова Цэнтральнай Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны за 6.05.1920
    ЦАНТРАЛЬНАЯ РАДА
    Віленшчыны і Городзеншчыны
    6 трауня 1920 г.
    Вільня, Востробрамская 9.
    Народнаму Каміссару Міжнародовых Спрау Расейскай Сацыялістычнай Федэраціунай Радовай Рэспублікі
    Грамадзяніну ЧЫЧЭРЫНУ.
    Цэнтральная Беларуская Рада Віленшчыны і Г орадзеншчыны по поваду выезду у ліку Літоускай Дэлегацыі для мірных перэгавороу з Савецкай Расеяй пана Дамініка Семашко, заяуляе, што пан Дамінік Семашка ні якіх паунамоччау ад беларускіх арганізацый Віленшчыны і Горадзеншчыны не мае і дзеля гэтаго на мірных перэгаворах між Літвой і Савецкай Расеяй інтэрэсоу Беларускаго Народу прэдстауляць ня можа.
    Падпісалі: Старшыня Рады Кахановіч, Сэкрэтар Коробач.
    582.2.54:209г — мк
    582.2.54:215г — мк
    2077. Рэзалюцыя, вынесеная прадстаўнікамі Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны і прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў Вільні II Беларусь (Менск). №95. 6.05.1920
    582.2.54:221 &г — мк перакладу на расейскую мову
    3 абвяржэньнем заявы міністра-прэзыдэнта Польшчы Л.Скульскага й пасла на Сойм Дубановіча за 22.04.1920 аб адмове беларускіх кіраўнічых колаў ад патрабаваньняў незалежнасьці ў абмен на мясцовае самакіраваньне.
    2078. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Маліноўскаму  (Рэвэль) за 7.05.1920
    Яго Мсці
    Высокапаважанаму таварышу Маліноўскаму (Маркевічу)
    Вельмі прыемна было атрымаць ад Вас вестку, а ешчэ прыемней тое, што Вы цяпер займаеце такое выдатнае і адпаведальнае становішчэ ды далей шчыра працуеце на карысць нашай Дарагой Бацькаўшчыны. У шчырасці Вашай працы я ніколі не сумняваўся, але міма гэтаго прыемна мне Вашае заверэньне у гэтым. Так, наша справа вымагае многа шчырасці і ахвярнасці і толькі калі у нас будуць працаўнікі адпаведаючые гэтым вымогам справа пойдзе наперад і дойдзе да пажаданаго выніку. Але пры усей шчырасці з нашага боку патрэбна і вялікая асцярожнасць, бо лішне многа у нашай справы, а праз яе і у нас ворагаў. Кіруючыся асцярожнасцю я не раіў-бы Вам даваць лішне веры таму, дзе што хто сказаў. Справа будуецца не сказамі, а чынамі і не па гутарцы, а па зробленай рабоце ацэніваюць людзі людзей. Зрэшта аб ніякіх нагаворах на Вас я ня чуў і даведаўся аб нейкіх якобы нагаворах толькі з Вашаго ліста.
    Прашу Вас прыслаць мне 1) кароткі нарыс Вашай працы у Рэвелі з абазначэньнем а) як вяліка там беларуская калёнія і Ь) з якога элемэнту яна складаецца, 2) ці робіцца якая культурная праца, грамадзянская праца, хто яе запачаткаваў і хто вядзе цяпер? Гэта апошняе асабліва важна, бо ўся наша будучына залежыць ад суммы зробленай намі культурнай працы. 3) Якіе ёсць у Рэвелі культурные беларускіе сілы годные да дзержаўнай, грамадзянскай, літэратурнай, або тэхнічнай працы? Прышліце мне акуратные копіі Вашай перапіскі з Расейскім Урадам з абазначэньнем кождай гісторыі яе і даты.
    Затым прыміце словы шчырага павітаньня
    ВЛастоўскі
    7.V.20.
    Рыга
    582.1.45:018&г — рк
    2079.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Янку Чарапуку (Рэвэль) за 7.05.1920
    Паважаны Таварышу!
    Сягоньня атрымаў я Ваш ліст з 29.IV. і у ім копію адповедзі Чычэрына. Шкада толькі, што Вы забыліся прыслаць тэкст Маркевічавай запіскі і паставіць дату з якой паходзіць адповедзь. Ну, але гэто можна будзе, я думаю, паправіць у чародным лісце.
    Цяпер от што: прашу Вас не пасылаць тэлеграмм такога зместу, як тая у якой Вы протэстуеце. Гэта ня гожэ між нас і непрыгожа між людзей і перад людзьмі. Зрэшта на Вас узложена сцісла азначэная у мандаце толькі місыя. А калі спэцыальны курьер даручае граматы, то ад гэтаго
    Вам не магло быць крыўды. Зрэшта справу гэту мы абсудзім, калі убачымся. Тым часам не бярыце вельмі да сэрца, калі напісанае мной непрыемна Вам. Пабачымся — пагодзімся. Я баюся каб Вы не раскідаліся у Рэвелі на розные справы. Дзеля гэтаго прыпамінаю Вам, што Вы ведаеце толькі тое, што напісана Вам у мандаце і калі-б Вас цягнулі за язык, не паддавайцеся, а ссылайцеся на мандат і чэкайце загадоў. Язэп ніхай выступае, як партыйны дэлегат з ясным заданьнем — і толькі! Прысылайце самую падробную інфармацыю аб усім праз курьера.
    Вось, пакуль што і ўсё.
    А цяпер мая да Вас прозьба: 1) купіце мне 6 аткрытак з найлепшымі відамі Рэвеля, але толькі штрыхавой работы, не літаграфія, ці фотографія; 2) выпішце з Расеі усе выйшоўшые дагэтуль там кніжкі у 3 экз. і якіе выходзяць там часопісі.
    Цяпер увага! Вы і Язэп мейце вока і вуха на Ляховіча і Шымковіча. Будзьце да іх вельмі абычайлівы і сэрдэчны, але не дзяліцеся тым што самі ведаеце і мейце вока. У другога, калі будзе трэба ніхай М-ч адбярэ паспарт. Стараўся праехаць у Ревель Борык, ад яго тут наш, беларускі, пашпарт атабралі. Ведайце, што каля нас хітра і густа разстаўленыя сеці кругом. Дык асцярожнасць, уважнае адношэньне да паручэньнёў. Чаго не дасказана ніхай Вам даскажэ Вашэ гарачае патрыотызмам сэрцэ.