Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
На Маск[в]у трэба добра налегчы. Беларусь павінна стаць спасіцельніцай і Расеі і Еуропы.
Тут я ужо накруціў добра, што без Беларусі, німа і Расеі, акром таго у тарговых зносінах Маскоўшчына нічога ні дасьць, бо яна прывозіла столькі і нічога не вывозіла — мы ж зараз, калі будзе парадак, атрымаўшы ад Германіі машыны і удабрэньне, можэм даць карысць. Усе з гэтым згаджаюцца.
Будзьце здаровы
3 пашанай да Вас ПКрэчэўскі
582.1.45:027&г
2131. Ліст Кляўдуша Душэўскага (Вільня) Вацлаву Ластоускаму (Рыга) за 24.05.1920
Пану Мін. Старшыне Б.Н.Р.
Падаю маленькі рапарт.
Кірунак маей работы.
1. Я хацеў як небудзь вясьці тут работу так каб правае крыло Бел. гр. думкі1 не зайшло за лішне далека у міжнарадовым пытаньні нашай Бацькоўшчыны і не заавансавалася у зносінах з нашымі найбліжэйшымі цяпер суседамі.
Яны ніякіх покуль што умоў не падпісывалі і заявы мін. Скульскаго — брэхня.
2. Далей трэба было дабіца таго каб яны нам не мешалі у нашай рабоце а наадварот дапамагалі.
На сколькі я зразумеў яны мешаць нам не будуць, а чым могуць — дапамогуць па стольку, паскольку помач іхняя не зашкодзіць іхнім адносінам да палякоў.
У мяне ўражэньне такое што яны неяк вядуць турэцкую палітыку, але папраўдзі трудна улавіць чаго ж яны у канцы канцоў хочуць. Усё-ж прабіваецца ар’ентацыя на Польшчу саўсім выразна.
3. Антона2 змяніў цяпер Аркадзь3, але яны не апубліковываюць гэтаго хоць не робяць і сэкрэту вялікага.
4. Аб паўстаньнях я столькі сама ведаю сколькі і Сяргей4 з жонкай. — Яны хіба Вам ужо расказывалі.
4. Чаму я не ехаў я Вам пісаў — абсолютнае безграшоўе як у мяне так і у усіх, а работы трэбуюшчай грошы страшэнна шмат.
5. У гэты момэнт так сама мы не маем грошы каб вясьці працу, а нават каб выплаціць даўгі. Я з сабой змагу захваціць каля 15-20.000 мар. польскіх.
Агульная палітыка
5. Палякі да гэтай пары ешчэ не зьмяніліся у адносінах да нас, толькі крыху павялічыўся тэррор. Разам з ім павялічыўся і рух паўстаньняў селянскіх.
6. на ф[р]онце пад Полацкам дрэнна для палякоў. Уся Дзісеншчына з Глубокім занята бальшэвікамі.
Дзеля гэтага рух чыгунак спыняны. У Менск можна дабрацца толькі коньмі.
Хацелі мы вызваць мінчукоў ды не маглі гэтага зрабіць.
7. Сюды у Вільню прыехаў Шауковы, яго заарэштавалі ды цяпер выпусьцілі. He дужа прыемные весткі ен прывез с сабой. Кажа што Палута расчаравалася.
7. Праца нашых таварышоў дось добрая. Міншчына працуе лепш чымся Віленшчына дзеля таго што там больш нашых сіл.
Следам за п. Mauge еду я. He ведаю як мне гэта удасца. Са мной хоча ехаць і Антон5. Мусіць скора пабачымся у Рызе.
Кляўдуш
582.1.45:028-028а-028Ь
1 Аб’яднаныя вакол Найвышэйшай Рады. 2 Луцкевіча. 3 Смоліч. 4 Асоба ня выяўленая. 5 Аўсянік.
2132. Пратакол №2 Арганізацыйнага Бюро па скліканьні Дзяржаўнай Канфэрэнцыі ў Рызе за 25.05.1920
ПРАТАКОЛ №2
Арганізацыйнага Бюро па скліканьню Дзяржаўнай Канфэрэнцыі у м.
Рыга
25 травеня 1920.
м. Рыга
На сходзе былі:
Старшыня Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі гр. Ластоўскі,
Сэкрэтар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі гр. Мамонька,
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Шэф Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Латвіі і Эстоніі і Прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Фэдэралістау гр. Езавітау,
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Рэвалюцыанерау гр. Вальковіч.
СЛУХАЛІ: ПАСТАНАВІЛІ:
I, Пратакол №1 ад 25 красавіка I, Зацьвердзіць.
1920 году.
II, Паведамленьня аб тым, што КанII, Прыняць да ведама. фэрэнцыя да гэтага часу адчыніцца Прыступіць да утварэньня мандатнай пакуль што не магла, але папярэдКамісыі і, карыстаючыся налічыем
нія нарады зьехаушыхся сяброу ужо у Рызе прэдстаунікоу Ураду і Прэзыадбываліся і да гэтага часу з’ехаліся дыума Рады Беларускай Народнай вось якія асобы: Рэспублікі, увайсьці з імі у афіцы-
1, Старшыня Рады Народных Мінісальныя перагаворы, каб праца Аргатроу Б.Н.Р. гр. Ластоускі, нізацыйнага Бюро была сагласована
2, Міністр Межнарадовых Спрау з паглядам і працай у гэтым кірунку Е.Ладноу, Рады і Ураду.
3, Таварышч Старшыні Рады Бел.
Нар. Рэсп. гр. В.Захарка,
4, Сэкрэтар Рады БНР гр. Я.Мамонька,
5, Член Рады БНР гр. Вальковіч,
6, Член Рады БНР гр. Езавітау,
7, Член Рады БНР гр. Я.Чэрэпук,
8, Член Рады БНР С.Ластоуская
(б. Кісель-Корф),
9, Прэдстаунік Беларускіх с.-р. за межамі гр. Г.Казячы
10, Прэдстаунік Беларускіх с.-р. за межамі гр. Маркевіч
11, Прэдстаунік Беларускіх с.-ф.
гр. Ю.Гладкі,
12, Прэдстаунік бнр у Нямеччыне
гр. Л.Баркоу,
і чэкаюцца у бліжэйшые дні яшчэ некаторыя сябры Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Ураду і прэдстаунікі Рады Каленіі у Латвіі і члены Партыі С.-Ф.
Старшыня Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі В.Ластоўскі
Сэкрэтар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Мамонько
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Шэф Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Латвіі і Эстоніі і Прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Фэдэралістау
К.Езавітоў
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі А.Вальковіч
582.2.54:114&г — ма
2133. Пасьведчаньне Часовага Беларускага Нацыянальнага Камітэту (Менск) Кузьме Цярэшчанку за 25.05.1920 (вых. №1114) аб тым што ён зьяўляецца старшынёю Камітэту
582.2.54: 387 — ма
2134. Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 26.05.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Камітэту Антона Крэпскага 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:050
2135. Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага (Менск) за 26.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:053
2136. Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 27.05.1920
27/V 20
Глыбокапаважаны п. Власт.
Вельмі прашу Вас памагчы п. Марголіну ў справах выдавецтва нашых кніжак. Ён проста замучыўся, чакаючы ад п. С<моліча?> і п. Р<ак>-М<іхайлоўскага> ў Вільні заказу. Насілу мне удалося прымусіць гэтых паноў, прыезжаўшых па справам не асьветным, даць сьпісак кніжак, якія патрэбны Школьнай Радзе.
Што добранькаго ў Вас?
Мы тут не трацім надзеі на лепшае будучае. Баімося, каб наша эндэцыя не нарабіла глупств.
п. 1<ваноў>скі В. сядзіць у Варшаве і нешта робіць.
п. Л<уцкеві>ч А. сядзіць у Вільні і энэргічна зносіцца з І-м у В<аршаве> і С<моліча>м у М<енск>у.
Хацелася-б мне моцна папрацаваць з Вамі, вырваўшыся на волю. Пішэця! Мо прыеду, калі патрэбен. Толькі — што рабіць з сямьёй. Паклон ўсім нашым.
Ваш М.К...
К<ляўдыюш?> шле Вам прывет.
582.1.45:103
2137. Ліст Д. дэ Вуліча (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 27.05.1920
582.2.54:226-229 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
Дасланы з кур’ерам Дырыксам. Аб абяцаньні зацьверджаньня аўтаноміі Беларусі, у справе прыезду каапэратараў, аб неабходнасьці пацьверджаньня дэклярацьіяў Ладнова Францускаму Ўраду.
2138. Ліст Д. дэ Вуліча (Парыж) Шарлю Можу (Рыга) за 28.05.1920
582.2.54: 224 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
Дасланы з кур’ерам Дырыксам. У справе закупкі лёну ў Беларусі: кантакты з Отто Леві і фірмай Малькольм.
2139. Ліст Эдуарда Коза (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 28.05.1920
582.2.54: 225 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
Дасланы з кур’ерам Дырыксам. 3 запэўненьнем у блізкім прызнаньні незалежнасьці Беларусі..
2140. Ліст Рычарда Керанца (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 29.05.1920
582.2.54: 223 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
Дасланы з кур’ерам Дырыксам. Аб кантактах з МЗС Францыі ў справе прызнаньня незалежнасьці Беларусі
2141. Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Юльяне Мэнкэ (Вільня, Бакшта 15) за 29.05.1920
dzis wacek1 wyjechal przez zambrow wilna = dubiejkowski
582.1.41:077
1 Іваноўскі.
2142. Хадайніцтва Цэнтральнай Беларускай Школьнай Рады перад Цэнтральнай Касай Найвышэйшай Рады БНР за 29.05.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Школьнай Рады Аркадзя Смоліча 50.000 польскіх марак на пільныя выплаты
582.2.56:052
2143. Расыгіска скарбніка Беларускай Школьнай Рады Часлава Родзевіча (Менск) за 29.05.1920 аб атрыманьні ад Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 50.000 польскіх марак для Віленскай Беларускай Гімназіі
582.2.56:051
2144. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 29.05.1920 (вых. №212) аб прызначэньні Аўгена Ладнова старшынёю Беларускай Дэлегацыі ў Парыжы
29.V.20 №212
Грамата.
Мы Урад Б.Н.Р. [даручаемо] нашаму Міністру Загранічных Спраў Еўгенію Ладнову:
1) быць старшынею Беларускай Дэлегацыі у Парыжы, бараніць Незалежнасць і Сувэрэннасць Б.Н.Р. на Міравой Канфэрэнцыі і перад Дзержавамі Антанты і вясці перэгаворы, падаваць і падпісываць дакумэнты выцекаючые з Вашаго званьня і палажэньня;
2) Заключаць і падпісываць тарговые і экономічные умовы, датыкаючые абмену таварамі, прадуктамі прамысловасці і наогул устаноўленьне
экономічных і тарговых адносін з Урадам Францыі і таргова-экономічнымі прэдстаўніцтвамі Дзержаў Антанты;
3) Зрабіць ад Імені Ураду Б.Н.Р. грашовую пазыку ад Ураду Францыі на варунках намі Вам паказаных і пазычэные грошы атрымаць;
4) Кааптаваць у склад Дэлегацыі па свайму жаданьню і выбару спэцыалістоў і экспэртоў с правам дарадчаго голасу;
5) Мець печатку з надпісам «Старшыня Дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на Міжнародны Міравы Кангрэс»;
6) Дзеля выпаўненьня вышэўзложаных на Вас абавязкоў надаемо [права] знасіцца, згодна з нормамі міжнародных правоў і абычаёў са усімі Урадовымі Установамі Францыі і Дзержаў Антанты.
7) Прызнаючы карысным і патрэбным устанавіць прыязные і блізкіе адносіны з Урадам Францыі загадываемо Вам прылажыць са сваей стараны усілкоў да таго, каб гэтые прыязные адносіны былі наладжэны і узмацаваны.
Ластоўскі
Старшыня Рады Нар. Мін.
Вальковіч
Кіраўнік Канц.
582.2.54:219 — рк В.Ластоўскага
2145. Пратакол №3 Арганізацыйнага Бюро па скліканьні Дзяржаўнай Канфэрэнцыі ў Рызе за 7.05.1920
Пратакол №3
Арганізацыйнаго Бюро па скліканьню Дзержаўнай Конфэрэнцыі у Рызе 1920 г.