Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
II Weidendamm 5.
582.1.45:041(1
2157. Візытоўка Алеся Вальковіча
Алесь Вальковіч
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
582.1.45:041a
2158. Візытоўка Аўсея Трахімава
Аўсей Трахімаў
Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
582.1.45:047а
582.1.71:007^
1 3 надпісам: Hotel «Birutes».
2159. Візытоўка Юрыя Гладкага
Georges Gladky.
General d’Etat Major
Secretaire de la Mission Milit.-Diplom. Blanche-Russienne pour Lettonie et Esthonie
582.1.45:049
Дата невядомая. Ha візытоўцы запіска:
Пане Старшыня!
Маю гонар паведаміць Вас, што Міністр Міжн. Спрау Латвіі можа прыняць Вас сеннека a 2 гадзіне у памешканьні Міністэрства (Мікалаеуская ул.).
2160. Праект мэмарандуму Ўраду БНР Радзе прэм’ер-міністраў вялікіх дзяржаваў у Спаа
582.1.45:050а&г-050Ь&г — р
Дата невядомая. На праекце прыпісана алоўкам: «Праект не скарьістаны і не важны».
2161. Ліст Найвышэйшае Рады Беларускай Народнай Рэспублікі міністру фінансаў БНР за ??.??.192О
Пану Міністру Фінансаў.
Даручаемо Пану распрацаваць адпаведную пастанову і выплачываць па ніжэй указаных нормах пэнсію, лічучы з 1 чэрвеня 1920 году.
Адпаведныя працаўнікі:
I кат. Сябры Найвышэйшае Рады, прадстаўнікі Ураду і дэлегацыяў па 10.000 мар.
II кат. Мейсцовыя адпаведныя працаўнікі (палітычныя, культурныя...) ад 6 да 8 тысяч.
III кат. Тэхнічныя працаўнікі ад 4 да 5 тысяч.
Сямейныя — 10% надбаўкі на кожнага члена сям’і (жонка, дзеці)
Сутачныя пры камандзіроўках:
I кат. — 200 мар. + кватэра, альбо 300 мар.
II і III кат. — 100 марак + кват, альбо 150 мар.
Сымон Рак-Міхайлоўскі
Намесьнік Старшыні Найвышэйшай Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі
А.Смоліч
Прадстаўнік Ураду
582.2.40:092 — ра
Дата невядомая.
2162. Канвэрт, адрасаваны Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Коўна)
582.2.54:261
Дата невядомая.
2163. Ліст Шарля Можа (Mauge) (Вільня?) Вацлаву Ластоўскаму й Кастусю Езавітаву (Рыга) за 1.06.1920
[...] Les evenements qui se deroulent en ce moment en Russie-Blanche ne m’ayant pas permis de ramener a temps les delegues de vos Cooperatives pour les conduire a Paris, et, m’obligeant, d’autre part, a rentrer immediatement en France, pour faire hater la reconnaissance de votre Independence [...]
Que mes voeux vous accompagnent dans vos efforts pour faire reconnaitre 1’Independence nationale de Votre belle Patrie, et fasse le Destin, qu’a la France, bientot, soit reserve 1’honneur de la decreter la premiere [...]
Charles Mauge
Chevalier de la Legion d’Honneur
Ingenieur et Economiste frangais
48 rue Jacob
Paris 6e
582.1.45:029&r
582.1,45:029a — канвэрт
582.1.45:030 — пераклад на бел.м.
2164. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага (Рыга) міністру юстыцыі Аляксандру Цьвікевічу (Бэрлін) за 1.06.1920 (вых. №234)
Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністроу.
1 Чэрвеня 1920
№234
Народнаму Міністру Юстыцыі Б.Н.Р.
Грамадзяніну А.ЦЬВІКЕВІЧУ.
3 атрыманьнем гэтаго, Рада Народных Міністроў, прэдлагаець Вам зараз жа прыбыць у Раду Народных Міністроў Беларускай Народнай Рэспублікі, знаходзячуюся ў гэты час у м. Рызе.
Калі Вы, грамадзянін Міністэр, выяхаць ня можаце, дык просімо Вас, прыслаць нам мацівірованную заяву па якім прычынам, Вы ня можаце прыбыць да мейсца вызова.
Старшыня Рады Народных Міністроў
ВЛастоўскі
Час. Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроў
А.Вальковіч
582.2.47:032 — ма
2165. Пратакол Канфэрэнцыі Беларускіх Дзержаўных і Грамадзкіх дзеячоў у Рызе 1.06.1920
582.2.54:257&г — мк
3 рэзалюцыямі аб неабходнасьці эканамічна-гандлёвых кантактаў з эўрапейскімі дзяржавамі; аб патрабаваньні ад дзяржаваў Антанты прызнаньня незалежнасьці БНР; аб падтрымцы палітыкі Ўраду Вацлава Ластоўскага. Падпісалі: «Старшыня Канфэрэнцыі А.Вальковіч; Сэкрэтар Станевіч — сац.-рэвалюцыянэры; Прэдстаўнікі Беларускай партыі Сацыялістаў рэвалюцыянераў Янка Чэрэпук, П.Бадунова; Сацыялістоў-федэралістаў Езавітаў; Сацыял-дэмократоў А.Сцэпура і Прэдстаўнік Коопэратывоў Я.Мамонько».
2166. Ліст Івана Луцэвіча (Менск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 2.06.1920
Рэдакцыя
беларускай тыднёвай
часопісі
«РУНЬ»
2 чэрвеня 1920
Менск, Кашарная, 10.
Вельміпаважаны Паночку!
Будзьце ласкавы, пастарайцеся выслаць па магчымасьці хутчэй «Ksi^ga Pami^tkowa» і фотографію В.-Дарэўскага. Па першае — гэтые рэчы не мае, а па другое — кніга мне вельмі патрэбна для стацьці у «Рунь».
Што чутно з Вашым месячнікам1? Надрукуйце у ім абвестку аб «Руні», мы гэта зробім аб Вашай часопісі; прышлеце толькі тэкст абвесткі.
Са шчырым паваж. Ів. Луцэвіч
582.1.41:073
582.1.41: 074 — канвэрт
1 У траўні меўся выйсьці N01 месячніка «Наша Ніва». 3 прычыны выхаду пад гэтым назовам літоўскага польскамоўнага пэрыёдыку выйшаў «Зборнік Нашай Нівы». Гл.: Наша Ніва. №1. 28.10.1920.
2167. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 2.06.1920 (вых. №243) з даручэньнем Васілю Захарку зрабіць і атрымаць ад Ураду РСФСР пазыку для Ўраду БНР
2 Чэрвеня 1920 г.
№243
ГР AMATA.
Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, загадалі і даверылі старшыне Надзвычайнай Нашай Дыплематычнай Місыі у Маскву, Васілію Іванавічу ЗАХАРКО, зрабіць ад імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі грашовую пазыку у Расейскай Сацыялістычнай Федэраціунай Радовай Рэспублікі, на варунках яму паказаных, у суме 50 міліенау (ПЯЦЬДЗЕСЯЦЬ МІЛІЕНАУ) рублеу і азначаные грошы атрымаць для перэдачы Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроу і
Міністэр Фінансоу.
А.Вальковіч
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.
582.2.54:256&г — мк
2168. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за ?.06.1920 (вых. №???) аб прызначэньні М.Галавінскага1 дыпляматычным прадстаўніком БНР у Югаславіі
582.2.54:294г — мк фра
Дата невядомая. Чарнавы накід. Пастановы Рады Народных Міністраў была прынятая 2.06.1920. 1 Памылкова замест Галубінцава.
2169. Ліст Міхася Маркевіча (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 3.06.1920
Пасылаю Вам даклад а таксама лічу патрэбным не ў афіцыальным кірунку паведаміць, што Доўцян1 адзначыў, што усенькія перагаворы з Ладновым не больш займуць 7-9 дзень ўсяго часу с зваротам назад. Потым праезд гаранцірован безумоўна [...]
582.1.45:032&г-032а
582.1.45:032b — канвэрт
1 Прадстаўнік савецкага «Цэнтрасаюзу» ў Рэвэлі.
2170. Зьмест дакладу Палуты Бадуновай аб паездцы ў Расею, 4.06.1920
Змест Дакладу г. П.Бадуновай аб паездцы у Расею.
44V-—4.VI.1920 г.
Цэнтральнаму Камітэту Р.С.Ф.С.Р. пастаўлена было 6 пунктаў:
1. Прызнаньне поўнай Незалежнасьці Беларускай Рэспублікі.
2. Арганізацыя арміі.
3. Прызнаньне Ураду Ластоўскаго.
4. Шырокая матэріальная дапамога беларускім арганізацыям і Ураду.
5. Вызваленьне с турэм беларускіх сацыалістоў і беларускіх дзеячоў.
6. Натыхместовая і шырокая культурна-прасьветная беларуская работа у Усходнай Беларусі.
Абасновывала гэтые дамаганьня такімі доводамі:
1) Народ беларускі ужо перэканаўся, што будучы арэнай і предмэтам змаганьня паміж Расеяй і Польшчай ен ня може развівацца ні эканамічна ні культуральна; яўляючыся аб’ектам прэтэнсый двох адвякоў боручыхся дзержаў, ен ўвесь час выносіць ўвесь цягар гэтаго змаганьня і сваім трудом і дабром аплачывае абедзьве стараны.
2) Пакуль ня будзе дадзена поўная Незалежнасьць Беларусі датуль немагчымы мір на Усходзі Эўропы, датуль ня спыніцца расейска польская барадзьба за абладаньне Беларусьсю.
3) Толькі Незалежнасьць Беларусі дасьць політычную роўнавагу на Усходзі Эўропы і задаволіць Беларускі Народ.
Адповедзь: Савецкі Урад стаіць у прынцыпе за прызнаньне незалежнасьці усім самаазначыўшымся народам. Што да прызнаньня Незалежнасці Беларусі, то гэто залежыць ад палаженьня на мейсцох, г. зн. — калі народ на мейсцох зажадае Незалежнасці, то незалежнасць будзе дадзена. Залежыць гэто так-сама і ад бягучаго палітычнаго мамэнту: калі Польшча будзе настаіваць на граніцах 1772 г., то Сов. Росіі лепей на заходзе гранічыць з Незалежнай Беларусью, як с Полынчай.
Цяпер, колі ідзе польскае наступленьне, пытаньне аб прызнаньні незалежнасці Беларусі аткладаецца, затое може быць пастаўлена на чарод пытаньне аб прызнаньні Ураду Ластоўскаго.
Па 4 і 5 пунктах дадзена адповедзь прыхільная: даваць шырокую дапамогу на беларускіе арганізацыі і вызваліць арэштованых беларускіх соцыалістоў, а справы беларускіх дзеячоў разгледзяць.
Па 6 пункту — абецалі пазволіць аткрыць Беларускіе вучыцельскіе курсы, даць зачат дзержаўнаму кнігавыдавецтву у першы чарод пусціць беларускія кніжкі, ліквідаваць безграматнасьць ў Смаленскай, Могілеўскай і Віцебскай губэрніях у Беларускай мове з Беларускіх падручнікоў.
58 2.1.09:002&г
2171. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) [Міхасю Маркевічу (Рэвэль)] за 6.06.1920
Паважаны Таварышу!
Грамадзянін Ладноў выехаў у Парыж у справах першай важнасці і в[ельмі] пільных. Дэлегацыя зложэная с трох асоб павінна праехаць у Маскву і выясьніць на сколькі шчыра з намі гавораць і што ўласціва суляць нам цяпер і ў будучыне. Калі там пастаноўка справы будзе сур’езная, шчырая і рэальная, то для падпісаньня умоў выедзе і гр. Ладноў. Цяпер-жэ прыложыце старэньня, каб магчыма хутчэй дэлегацыя дастала право на ўезд і гаранцыі нетыкальнасці асоб. Васіль і Янка1 маюць падробные інструкцыі і яны Вас паставяць у курс справы.
Ад Вас прасіў я: 1) Кароткі нарыс Вашай працы у Рэвэлі з абазначэньнем а) як вяліка беларуская калёнія і якога элемэнту яна складаецца, б) ці робіцца якая культурная справа, хто яе вядзе і хто запачаткаваў, в) якія ёсць у Рэвелі культурные і тэхнічные беларускіе сілы годные да дзержаўнай работы?
Затым цісну Вашу руку
Ваш ВЛ....
582.1.45:02б — рк
1 Захарка й Чарапук.
2172. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) невядомаму адрасату (Масква) за 6.06.1920
Паважаны Пане Прафэсар!
Пазваляю сабе аднавіць даўную нашу лістоўную знаёмасць с часоў «Нашай Нівы». He шмат гадоў мінуло, але многа перажылося за гэты час. У агні ачышчалася, у крыві і сьлезах знаходзіла сама сябе наша дарагая бацькаўшчына. Цяпер ужо сваё Я асазнаў беларускі народ і імкнецца ён, многапакутны, быць роўным між вольных. Цяпер настаў той мамэнт, калі соль зямлі беларускай, павінна асаліць прэснае. Мы чэкаем, што лібэральнейшая і дэмократычнейшая дзержава і яе слаўны, а братні нам народ Расейскі словам і чынам памогуць стаць вольнымі, зніме з нас аржавые ланцугі няволі, якіе пакінуў на нас ненавідны расейскі царызм і гэтым дасць нам змогу самім расправіцца с польскім наездам, які губіць і глуміць нашу чэлавечую і патрыотычную годнасць.