Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Апошнімі часамі тут дужа заварушыліся прэдстаўнікі Севернай Арміі, якіе знаходзяцца у цесным звязку з нямецкай рэакцыей. Ходзяць глухіе чуткі аб тым, што Нямеччына дае ім матэрьяльную і аружную дапамогу да распачацьця формаваньня. Савенкоў ад іх паехаў у Варшаву дагаварывацца аб участку фронту. Прыміце гэто да ведама.
Палякі сыпнулі грошы на подкуп палякуючых беларусоў. Кажуць выдалі 13 мільёноў на рукі Смоліча і Ко. Быў у нас з візытам ангельскі прэдстаўнік, гаварыў аб тарговых умовах на лён і лес. Мы чэкаем вестак ад Вас і нашых прыяцелёў. Дастаўленыя пісьмы курьерам за подпісямі Вуліча, Жеральда, Каранца, Коза2 дадалі нам веры і сіл да працы. Прашу падзякаваць ім ад майго імені і скажыце, што наша прыказка кажэ: «у бядзе пазнаюць прыяцелёў» і мы іх пазнаўшы у трудны момэнт, калі найтрудней аб паддзержку, пастараемся не астацца у даўгу ў лепшые часы. Сэрдэчны і прыязны прывет засылаю усім нашым прыяцелям і супрацоўнікам, асабліва п.п. Жэральду, Вулічу і Каранцу, пісьмы якіх веюць цеплатой і праўдзівай прыхільнасцю да нашай дарагой, замучэнай бацькаўшчыны.
Сэнтымэнты аднак не выключаюць інтэрэсаў экономічных, а наадварот на іх павінны грунтавацца і апірацца. Дзеля гэтаго я хачу сказаць ось што: ніхай нашы прыяцелі ня думаюць, што у нас можэ быць расхаждзеніе у поглядах і паступках з копэратарамі нашымі, дзеля таго, што сябры коопэратыўных урадоў уходзяць у Урад і у Раду Б.Н.Р. і наадварот Урад і Рада складаецца с тых грамадзкіх сіл Беларусі, якіе парушаюць усім экономічным і політычным жыцьцем Беларусі. Варункі ваеннаго часу не даюць нам спрамогі выбрынуць з дылеммы пасылкі, бо грамадзяне нашы на бацькаўшчыне абезпраўлены, знаходзяцца пад польскім тэрорам і вось чаму ім выехаць трудна.
Перад ад’ездам я даручыў гр. Мож копіі партыйных рэзалюцый і копію пратаколу Канфэрэнцыі Беларускіх Дзержаўных і Грамадзянскіх дзеячоў, спешаючыся кіраўнік канцэлярыі ня тую даў Вам копію, цяпер пасылаю яе Вам.
Затым жычу Вам здароўя і сіл да працы і пры Божай дапамозе, веру, наша справа не заглохне — прыміце словы глыбокай да Вас пашаны і самых сардэчнай прыхільнасці
ваш В Ласт...
582.1.45: 048&г-049&г — рк
1 Захаркі,Чарапука й Маркевіча. 2 Дакумэнты №№2124-2126, 2137-2140.
2185. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 11.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 30.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
582.2.56:057
2186. Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 11.06.1920 аб выдачы на рукі старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:059
2187. Ліст Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) маёру Дырыксу за 11.06.1920 (вых. №262) зь інфармацыяй аб вытворчасьці льну ў Беларусі
582.2.54:252&г — мк
2188. Статут Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў
582.2.54:253&г-254 — шк
Дата невядомая. Канфэрэнцьія мела адбыцца ў Рызе ў ліпені 1920. году.
2189. Расьпіска Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) за 12.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 25.000 польскіх марак на выдаткі Беларускага Нацыянальнага Камітэту
582.2.56:058
2190. Часовая Канстытуцыя Літоўскае Дзяржавы, прынятая Ўстаноўчым Соймам 12.06.1920
582.2.36:067&г — мк
2191. Экономнческая Корреспонденція (Капэнгаген). №1. 14.06.1920. Redacteur Dr. J.Lourie
582.2.54:238-241 — шк
2192. На «усходніх землях» II Беларусь (Менск). №126(182). 15.06.1920
582.2.47:038 — д
2193. Пратакол паседжаньня Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі БНР у Рэвэлі 15.06.1920
Журнал
Пасядзеньня Надзвычайнай Місыі
Б.Н.Р. 15 чэрвеня 1920 г.
Прысутнымі былі:
Старшыня Дэлегацыі В.Захарко
Сябр М.Маркевіч
Сэкрэтар Я.Чэрэпук
Слухалі Пастанавілі
Слухалі даклад сэкрэтара Місыі Я.Чэрэпука аб тым, што на пасланую Расейскай Савецкай Дэлегацыей у м. Ревелі прозьбу аб пропуску беларускай Надзвычайнай Місыі у Маскву атрымана ад канцэлярыята па Загранічных Справах, што Місія у данны момэнт ня можэ быць прынята, можна прыехаць туды толькі прыватным чынам, аднаму чэлавеку, пажадана Чэрэпуку для інформацыі і папярэдніх перэгавораў.
Скарыстаць з атрыманьня пазваленьня на ўезд аднаму чэлавеку, дзеля чаго прасіць выехаць у Маскву гр. Маркевіча, як маючаго поўнамоцтвы ад партыі соц. рэв.
Затым місыя просіць грам. Маркевіча зрабіць як можна найвыгаднейшую для Беларусі і яе Ураду інформацыю не аткрываючы агульнай яго палітыкі і тых пытаньнёў якіе адносяцца да ліку сэкрэтных. Даць славеснае разьясьненьне Маркевічу у
якіх пытаньнях урадоваго характару, што і як можна сказаць.
Адпусціць аванс Маркевічу з сумм Місыі у ліку 75 тысяч савецкіх рублёў на працу і іншые расходы аб якіх пасьля дасцца ім адчот Беларускаму Ураду.
Пад час адсутнасці Маркевіча кіраваньне Ревельскім аддзелам Місыі уступіць Чэрэпуку аб чым паведаміць прэдстаўніка Б.Н.Р. у Латвіі і Эстіі. Старшыне Місыі гр. Захарко уступіўшаму у перэгаворы з Эстонскім Урадам закончыць таковые і пасьля выехаць у Рыгу.
Падпісалі:
Старшыня В.Захарко
Сябр М.Маркевіч
Сэкрэтар Я.Чэрэпук
582.2.54:245&г — рк В.Ластоўскага
2194. Ліст Васіля Захаркі (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 16.06.1920
Даражэнькі пане Вацлаве!
Самною сталася тое, што у нас, на бяду, натта часта бывае.
Выпіралі і выперлі дэлегацыю дзеля Масквы тагды, калі яна яе не патрэбавала.
Было якое то пазваленьне на прыезд аднаго чалавека, як кажуць Ладнова альбо Чэрэпука дзеля інфармацыі і только.
Я заявіў, што інфармацыя ужо зроблена тав[арышам] старшыні Рады Рэспуб. Бадуновай дзеля гэтаго прасіў прапусціць дзеля перэгавораў усю місію с Зх чалавек.
На запрос атрыман атказ чэрэз тыдзень, што пазваляецца выехаць толькі аднаму чалавеку дзеля інфармацыйных перэгавораў.
Прымаючы пад увагу, што у п. Маркевіча маюцца самастаяцэльныя паўнамоцствы ад партыі мы пастанавілі ехаць яму і гаварыць ад партыі і разам с тым даць урадо[в]ую інфармацыю згодна с даным яму намі наказам.
Ен мусіць выедзе у пятніцу1.
Замясьціцялем яго пакуль што будзе тутака Чэрэпук.
Тутака Енерал Васількоўскі (вельмі энергічны чалавек), с каторым я веў перэгаворы с Эстонскім Міністрам загранічных спраў аб справах, якія я перэдам Вам на словах.
Я с Васількоўскім і яшчэ адным палкоунікам, выеду да Вас у пятніцу альбо суботу.
Заутра думаю яшчэ пабываць і больш раз’ясніць Беларускае пытаньне Гукоўскаму2, хаця усе значэньне не тутака а у Маскве. Яны тутака прастыя перэдатчыкі і толькі.
Хаця Мамонько і страшэньне крычаў за тое, каб выпусьціць Каладзея, але як я цяпер разабраўся гэтаго рабіць не следавало, асабліва калі Вашая партыя завязала непасрэдственныя перэгаворы. Ен не прызнае не моцы Усебеларускаго З’езду, ні Ураду, ні партыі. Пасьля мае з ім гутаркі ён стаў як бы другім, але я не веру яму. Выехаў ен учоры. Думаю што ен не вораг сабе каб добра гаварыць аб нас.
Незразумела чаго тутака плентаецца і Шолкавы. Хваліць сябе і лае усіх нашых. Так усюды адным словам цяжка і трудна жыць. У Вас так само не добра, я разумею апра[вержэньне Ладновым? ...]3стра слоу Езавітава — это дзеля прадстауніка немажлівая рэч. Паклон Вашэй жонцы і усім нашым.
Васіль
582.1.45:035&г-035а-035Ь-035с
582.1.45:034а — канвэрт
1 17.06.1920. 2 Савецкі прадстаўнік у Рэвэлі. 3 Ніз аркуша абрэзаны.
2195. Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 16.06.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Камітэту Антона Крэпскага 50.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:061
2196. Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага (Менск) за 16.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнае Касы 50.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.56:060
2197. Запіска Кастуся Езавітава Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 17.06.1920
На уселякі выпадак паведамляю Пана Старшыню, што спатканьне з Ульманісам умоўлена заўтра a 12 Уг гадзіне ў замку.
Трэба б было перед гэтым візытам крыху пагутарыць, ці сенека ў вечары, ці заўтра з ранку. Таксама хачу напомніць аб тым, што мы гутарылі з Вамі наконта візыткі: Каспер можа яе сенека аднесьці, каб зрана была ужо гатова.
3 вялікай пашанай
К.Езавітаў
582.1.45:037&г
2198. Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 17.06.1920
Прага 17 VI 20
Многапаважаны пане Старшыня!
Пасылаю Вам перэкладзенае мною з чешскай на рускую мову пісьмо прафэсара Грушеўскаго, надрукованае у «Prave Lidu», у яком ясна асвечана Петлюрауская акцыя. Раблю гэта 1-я дзеля таго што наше палітычнае палажене за малымі выключенямі аналагічна украінскаму і 2) што у
нас ёсьць людзі, якіе, як мне здаетца, склонны паддзержываць гэту акцыю. Былаб здаетца добра каб Вы прачыталі гэту стацьцю на канференці (пэўна што яна будзе) і абсудзілі яе.
Асабліва важна што датыкаетца польскаго земляуластніцства на Ьеларусі і раздзела яе, каліб наша палітыка прыняла Петлюраускі керунак, ці як кажуць «польскую аріентацію». Быу бы Вам вельмі удзечен, каліб мне напісалі ці прыехаў пан Баркоў і ці прывез пастанаулене Рыжскаго с’езда а так сама сенс пастанауленя.
3 іцырай пашанай
адданы Вам
Н.Вершн...
582.2.47:009&г-010 — ра
2199. Ліст Мікалая Пужаноўскага (Ляйпцыг) «консулу Беларускай Рэспублікі» (Бэрлін) за ??.0?.1920 з просьбай выдаць дакумэнты для праезду ў Менск
582.2.47:012&г — ра
2200. Чарнавік ліста Антона Луцкевіча (Вільня) «Яго Эксцэленцыі» [мітрапаліту Андрэю Шэптыцкаму?] за 18.06.1920
Ваша Эксцэленцыя!
Пасылаю гэтае пісьмо і мой шчыры прывет праз кс. Станкевіча нашага выдатнага нацыянальнага дзеяча, каторы заслугоўвае на абсалютную веру, а разам з тым звяртаюся да Вашае Эксцэленцыі з просьбай.
Справа вось у чым. Як Вашай Эксцэленцыі добра вядома, ў гісторыі нашага народу праца Айцоў-Базыльянаў эшіімао адну з пайболын адыграла надзвычайна вялікую ролю. Асабліва віленскі базыльянскі манастыр быў сапраўдным беларус. кузьней цэнтрам беларускае культурнае работы, цэнтрам барацьбы нашага народу за захаваньне сваей нацыянальнасьці.’ Але гэта было даўно — а пасьля скасаваньня маскалямі Уніі Базыльянскіе муры былі абернены ў разсаднік праваславія і абмаокоўлепыія пашага пароду маскоўшчыны: ў іх адкрылі Праваслаўную Духоўную Сэмінарыю. Пры эвакуацыі маскалямі Вільні сэмінарыя была вывезеная ў Расею.