Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Мы чэкаем ад вялікаго расейскаго народу прызнанья нашай дзержаўнай незалежнасці. На заходзе Эўропы справа наша набрала першараднаго значэньня, бо яўным сталося сьвету, што пакуль беларускае пытаньне ня будзе развязано справядліва, — ня будзе і згоды на усходзе Эўропы. Дзеля гэтаго прынцыпова дадзена ужо згода на прызнаньне Беларусі дзержавай незалежнай.
Прыдзіце-ж да нас праўдзівые, прыдзіце да нас кахаючые, прыдзіце да нас шчырые, земля магіл бацькоў Вашых, косці бацькаўскіе Вас клічуць, клічэ пакутнік, народ ваш і вочы яго звернуты на Вас! Ніхай кожды паможэ, як можэ.
Пане прафэсару! перэдайце кліч гэты тым, хто можэ, ці могбы стануць у помач нам, бо жніво вялікае, а жанцоў мала.
Затым прыміце шчырае павітаньне і словы самай глыбокай да Вас пашаны ад В. Ласт....
582.1.45:033&г — рк
2173. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Язэпу Дылу (Масква) за 6.06.1920
Дарагі і глыбока шанаваны Таварышу.
Памятаю і знаю Вас з лістоў, якіе Вы пісалі калісь у «Нашу Ніву». Чоткі, буйны характар пісьма Назара Бываеўскаго глыбока ўрэзаўся ў па-
мяць, бо характарам гэтым пісаў шчыра любячый бацькаўшчыну грамадзянін, які разам з народам ня толькі перэжываў яго нядолю, але заўсёды шукаў леку на гэну нядолю і даваў яго народу. «Яйцо вас збагаці!» казаў Бываеўскі і заклікаў да еднаньня на экономічным грунце. Мінуло неколькі гадоў і цяпер перад грамадзянамі Беларусі выніклі новые горызонты, новые гороскопы на будучыну. Цяпер грамадзяне Беларусі дарагой кождаму чэлавеку волі, бо бяз волі, без незалежнасці Беларусь ня будзе ні экономічна, ні культурна развівацца. Зменяючыся адна за аднэй окупацыі навучылі, што німа і ня можэ быць долі там, дзе пануе няволя, дзе ў сваей хаце народ не гаспадар і пакуль край будзе служыць заездам насцеж аткрытым усякаму ня будзе ён ні шчасьлівым, ні багатым. Дзеля гэтаго, німа цяпер на Беларусі популярнейшай думкі, як аб Незалежнасці. Гэта думка кінула народ наш да поўстаньнёў супроць ненавіднай панска-польскай окупацыі. Барадзьба няроўная і дзеля гэтаго шмат крыві узяла яна бязвіннай беларускай. Кладуць галовы інтэлігенты і простые селяне, нават падросткі дзеўчаткі. Чэсць іх сьвятой памяці.
Наша справа цяпер стаіць моцна: Захад Эўропы спадзяемся у скорым часе дасць прызнаньне нашай дзержаўнасці. Хочэм прызнаньня незалежнасці Беларусі і ад Расеі і верым, што незалежнасць будзе нам прызнана. Падробна аб усім ніхай Вам раскажуць.
Затым прыміце павітаньне ад усіх любячых бацькаўшчыну, якіе знаюць усе аб Вас, як аб лепшым яе сыну.
С пашанай ВЛаст...
582.1.45:040&г — рк
2174. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) невядомаму адрасату (Масква) за 6.06.1920
Дарагі Таварышу!
Шчырая і доўгалетняя праца Ваша пазваляе мне пісаць да Вас адразу аб тым, што патрэбна для справы дзержаўнаго адбудаваньня у цяперэшні момэнт. Веру што зробіце усё што ў сілах Вашых.
Мы на перадодні прызнаньня Беларускай дзержавы Зах. Эўропай. Там справа наша стаіць лепей як украінская. Трэба як найскарэйшаго прызнаньня і ад Расеі. Ненавідную польскую окупацыю мы можэм ліквідаваць у сябе самі сваімі ўласнымі сіламі, калі будзе у нашых руках на гэто экономічная спрамога. Ня хочэм у Беларусі ніякіх чужых войск. Што да дзержаўнай формы, то будзе яна больш левая, як у Расеі, мяркуючы з настроёў у народзе, але думаем, што ня будзе яна і такой руйнуючай у пераходны момэнт. Адным словам наша Рэспубліка народная, а гэто значэ, што формы дзержаўнасці устанаўляе сам народ і будзе мець такіе, якіе ён палічыць за лепшые.
Мы, як партыя будзем праводзіць сыстэму рад, бо толькі пры гэтай сыстэме можэ быць гаранцыя што у Беларусі кіраваць будуць беларусы.
Затым прыміце шчырае павітаньне і запэўненьне у глыбокай да Вас пашане
Ваш ВЛаст...
582.1.45:041&г — рк
2175. Ліст Палуты Бадуновай (Кемэрн) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 6.06.1920
Тов. Ластоускі!
Аб Шолковым пагаманіце з Мамонькой, а мы з Вашай жонкай аб ім ужо гаманілі, яна передасть Вам мае думкі і свае.
Делегаціі трэба прыбавіць пять тысяч, бо дужа мала 15 т. Мамоньке мы так сама выдалн 15 т. тысяч.
Я не прыехала сягодня, за тое, што нядобра сябе чую. Але шлю шчырае прывітаньне делегацін. Лістоў да Масквы не пішу за тое, што не чую снлы ў сабе. Передайце, калі ласка делегацін, каб Маркевіч і Черэпук пісалі мне на імя Яноўской, а не інакш. Гэтак лепш.
Пакуль што усяго лепшага
Палута
6-V1-20
582.1.45:042&г
2176. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) невядомаму адрасату (Вільня) за 7.06.1920
Паважаны Таварышу!
He магу зразумець што значэ так доўгая правалока с прыездам прэдстаўнікоў на конфэрэнцыю. Ці-ж бы ў Вас змяніліся думкі і пагляды на дзержаўнае будаўніцтво, я гэто гавару не аб Вас асабіста, а агуль[на] аб усіх. Усё-ж такі прашу паведаміць такое ці іншае Ваша рашэньне у гэтых справах. Памятайце толькі, што гэтым (не прысланьнем дэлегатоў) робіцца вялікая крыўда справе дзержаўнаго будаўніцтва.
Справы ідуць в. добра, а толькі вялікі недахват людзей да працы, — жніво вялікае, а жанцоў мала! Прышліце мне 1) Маладога Тулоўскага 2) калі можэце прыедзьце самі 3) накажыце у Мінск каб прыезджалі Аўсяннік, Белевіч і Трафімоў 4) прышліце двох-трох маладых хлопцаў саўсім сьвядомых беларусоў.
Прысылайце людзей за інформацыямі. Добра былобы каб Вы прыехалі на Генеральную Конфэрэнцыю (Фінляндыі, Эстіі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны, Румыніі і Польшчы) якая адбудзецца у канцы гэтаго месяца у Латвіі, а так-жэ каб на гэты час прыехаў і Аўсяннік. У нас в. многа новаго і радаснаго для нас. Дэлегацыя у Маскву сягоньня выехала.
Затым пасылаю усім маім дарагім знаёмым шчырае павітаньне.
С праўдзівай пашанай ВЛаст...
582.1.45:047&г — рк
2177. Хадайніцтва Беларускай Школьнай Рады Меншчыны перад Галоўнай Касай Найвышэйшай Рады БНР за 7.06.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Школьнай Рады Аркадзя Смоліча 40.000 польскіх марак для перадачы Выдавецкаму Аддзелу
582.2.56:055
Хадайніцтва падпісалі: старшыня Рак-Міхайлоўскі, скарбнік Ч.Родзевіч, сакратар Чайко.
2178. Расыііска намесьніка старшыні Беларускай Школьнай Рады Аркадзя Смоліча (Менск) за 7.06.1920 аб атрыманьні ад Галоўнай Касы Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 40.000 польскіх марак згодна з ордэрам Школьнай Рады за 7.06.1920
582.2.56:054
2179. Ліст А[нтона Аўсяніка?] (Менск?) Вацлаву Іваноўскаму (Вільня) за 8.06.1920 і канвэрт
Дарагі пане Вацлаве
Стварылася тое аб чым я Вам гаварыў у Менску: з п. Аляксюком я зусім разышоўся у мэтодах працы. За час яго адсутнасьці мы шмат чаго зрабілі: ёсьць ужо ахвотнікі, ёсьць кашары, жаўнеры у кашарах, 15 агітатараў працуюць па паветах.
Баюся, што п. А<ляксюк> усё пераінача по своему. Трэба рашуча спыніць унутрані разлад. Гэта зрабіць можэце толькі Вы.
Вас чакаемо неця[р]пліва. Гэту пісульку Вам перадасьць афіцэр Шамко. Ён у Вільні заўмецца справай рэгістрацыі афіцэраў, вербоўкай ахвотнікаў і перасылкай іх у Менскія кашары.
Чакаю!
Ваш А...
582.1.41:069&г
582.1.41:070 — канэврт
2180. Ліст Аркадзя Смоліча (Менск) Вацлаву Іваноўскаму (Вільня) за 8.06.1920
Паважаны дзядзька Іваноўскі!
Добра было-б, каб Вы скарысталі з свайго быцьця у Вільні для гэткіх справаў:
1 Справа Грыба. Ён арыштаваны у канцы травеня Дэфэнзіваю і хутка будзе над ім палявы суд. Вінавацяць яго у зносінах з бальшавіцкімі агентамі, утварэньні рэвкома і г. д. Пры мажлівасьці трэба націснуць на Пілсудскага, каб яго выпусьцілі. Мяйсцовыя можа б і зрабілі гэта, але адны аднак баяцца.
2. Справа Акружнаго Школьн. Інспэктара. На мейсца Квека назначылі нейкага Півко, ці штось у гэтым родзе, кандыдата Дважачковага. Кандыдатуры Людкевіча і Янкоўскага, якія ставіў Рачкевіч, адхілены. Трэба зараз жа падняць гвалт, a то мы ізноў страцім школьны год на змаганьне з інспэктарамі.
3. Абгаварэце у Zarz^dzie Cyw. справу Нясьвіскай і Маладэчынскай Сэмінарыяў і так сама летніх курсаў для настаўнікаў Берасьцейскага і Віленскага вокругаў. Наагул, — спосабы, каб нам як дастацца у гэты Берасьцейскі вокруг, пасылаць туды інструктароў і г. д.
Урэшці паведамляю Вас, што Ваш прыезд найхутчэйшы вельмі патрэбен дзеля розных повадаў — організацыйных, грашовых і г. д.
Лета сходзіць, а работа — чуць тлее.
Чакаем хутчэйшага павароту
Менск, 8 чэрвеня 1920 Ваш А. Смоліч
P.S. Даведайцеся, калі ласка, як з маёю картаю Беларусі (Wronia, 3, Літаграфія Маца)1, і наагул разгледзьце справу выдавецтва з Гарэцкім, Знамяроўскім і г. д.
582.1.41: 068&г
1 Гаворка йдзе пра выданьне: Карта Беларусі. Масштаб 1:1.680.000. У 1 цалі 40 вёрст. Za pozwoleniem cenzury wojennej 27/9 1919 r. Lit. P.F. «N.Mac i Syn», Wilno, Wronia ul. №3.
2181. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 9.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 25.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
582.2.56:056
2182. Мэмарыял у беларускай справе й прапановы да арганізацыі беларускага школьніцтва Вацлава Іваноўскага за 7.06.1920, Вільня
582.1.41:061&г-066&г — р
Дакладная дата невядомая. Паведамленьне ў газэце «Незалежная Думка», №3, 1920.06.20: «У Вільні нядаўна быў В.Іваноўскі, які разам з палякамі апрацаваў статут аўтаномнай бел. школы (на Меншчыне)».
2183. Запіска Аляксандра Незалежнага [Каца] Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 7.06.1920 з паведамленьнем аб тым, што ён будзе чытаць лекцыю «Беларускае пытаньне й жыды» й 10.06.1920 выедзе ў Расею
582.1.45:031&г
Дакладная дата невядомая.
2184. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Аўгену Ладнову (Парыж) за 11.06.1920
Высокапаважаны Еўгені Міхайлавіч!
Чэкаючы ад Вас вестак робім што дужы. Дэлегацыя зложэная з Васіля Янкі і М-ча1 выехала у Рэвель, а там былі ужо пропускі для Вас асабіста і гарантіі. Усходнікі вельмі хацелі, каб Вы асабіста да іх прыехалі. Цяпер наша дэлегацыя чэкае на пропускі. 3 Бацькаўшчыны даходзяць весткі, што там ужо энэргічна прыступілі да фармаваньня беларускаго войска, разумеецца пад польскім прэтэктаратам, але формацыі гэты вельмі не популярны у народзе. Пасылаю Вам бюлютэні арганізаванага мной у Рызе прэс-бюро, якое палохае мяне сваей дарагоўл[я]ю (разсылка тэлеграм ва ўсе нашы прэдстаўніцтвы каштуе у дзень каля 1000 лат. руб.), а у кассе?.. Я разумею, што цяпер акурат найболей патрэбна энэргічная акцыя у прэссе, але гэты недахват грошы! Можэ Вы прыдумаеце які ратунак. Прэдстаўнікоў ад коопэратывоў ешчэ німа, хоць даходзяць весткі, што яны выбіраюцца. Пакуль што думаем паслаць да Вас Мамонько які мае пасьведчэньне, што ён ёсць член-аснавацель (устаноўца) Цэнтралі Сельска-Гаспадарскае коопэратыў, яго поўнамочча падмацаваўшы ад Ураду і Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны.